-->

Дрэва вечнасцi

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Дрэва вечнасцi, Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч-- . Жанр: Рассказ / Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Дрэва вечнасцi
Название: Дрэва вечнасцi
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 491
Читать онлайн

Дрэва вечнасцi читать книгу онлайн

Дрэва вечнасцi - читать бесплатно онлайн , автор Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

Ты даруй, што не ўдалося мне вярнуцца разам з ім!»

Цар здзівіўся з той нагоды, закіпела сэрца гневам,

Клікнуў ён дванаццаць лоўчых — лепшых воінаў і слуг,—

Загадаў: «Бярыце зброю і сілком дастаўце мне вы

Непакорнага чужынца, што да царскай волі глух!»

Людзі рушылі. Пачуўшы нечаканы бразгат зброі,

Ачуняў на момант віцязь, слёзы горкія суняў,

Азірнуўся і заўважыў войска шмат перад сабою.

«Гора мне!» — прамовіў толькі, больш нічога не сказаў.

Выцер ён рукою слёзы з воч пакутлівых і горных,

Меч на поясе паправіў, за плячо закінуў лук,

Моўчкі сеў на варанога — што там слухаць косці чорнай?!

І спакойна прэч паехаў ад назолы і дакук.

Затрымаць яго хацелі слугі спрытныя царовы.

Жах, што іх спаткала — вораг нават ім бы спагадаў:

Забіваў ён іх няшчадна, біў галовы аб галовы.

Некаторых жа па грудзі рассякаў нагайкі ўдар.

Цар, да рэшты раззлаваны, наўздагон паслаў дружыну.

Віцязь ехаў задуменны, не аглядваўся назад,

Хто ж яго схапіць імкнуўся — ад рукі асілка гінуў.

Ён людзьмі ў людзей кідаўся. Пацямнеў цара пагляд.

І тады на коней селі цар з адважным Аўтандзілам.

Той жа ехаў горда, толькі ў сядле гайдаўся стан,

Конь яго, як сам Мерані, слаўся віхрам буйнай сілы.

Тут цара заўважыў віцязь і варожай раці стан.

Пазбягаючы сустрэчы, сцебануў каня нагайкай

І, нібыта прывід дзіўны, знік з вачэй, растаў, як дым,—

Ці то ў бездань праваліўся, ці то ў неба ўспырхнуў чайкай.

Марна гойсала пагоня — пыл замёў яго сляды.

Доўгі час сляды шукалі, ўсіх здзіўленне ахапіла:

Толькі дэвы-злыдні могуць гэтак знікнуць на вачах.

Па забітых галасілі, хто паранен быў — лячылі.

Цар сказаў: «Мінае радасць, калі сэрца цісне жах.

Я жыццём сваім шчаслівым, пэўна, богу надакучыў,

Што пазбавіў весялосці, надарыў душу тугой.

Дзе, паранены смяротна, я знайду бальзам гаючы?

Што ж, хай будзе гэтак! Божа, згодзен, з воляю тваёй!

І, сказаўшы гэта, рушыў спахмурнелы цар дадому,

На рысталішча не клікаў, ехаў моўчкі, уздыхаў.

Паляваць не давялося з той прычыны анікому.

Той казаў: «Цар праўду кажа», той маліўся ад граха.

Спахмурнелы і пануры, цар падыбаў у пакоі,

Аўтандзіла ўзяў з сабою, бо як сын лічыўся ён.

Людзі х выйшлі, і змяніла ціша гоман неспакою,

Гукі арфы мілагучнай і кімвалаў перазвон.

Пра бяду і гора бацькі Цінацін вядома стала.

Падышла да спачывальні, тварам сонца прыгажэй.

«Спіць мой бацька,— запытала,— ці бяссонніца напала?»

Адказаў візір: «Смуткуе, нават з твару паблажэў.

Аўтандзіл адзін з ім толькі. Іх нягода напаткала:

Віцязь дзіўны іх абразіў, і таму туга ўзяла».

«Я пайду,— яна сказала,— мне заходзіць не прыпала.

Запытаецца — скажыце, што царыца тут была».

Неўзабаве цар спытаўся: «Дзе дачка, мой белы лебедзь,

Жыватворная крыніца і дзівосных ружаў сад?»

Адказалі: «Тут нядаўна ласку мела вас наведаць,

Ды пра гора ваша ўчула і вярнулася назад».

Загадаў: «Дачку паклічце, без яе няма спакою.

І скажыце ёй: «Навошта ты вярнулася назад?

Ты прыйдзі развеяць гора, падзялюся я з табою,

Дзе прычына тая злая, што жыццю я стаў не рад».

І, паслухаўшыся бацькі, Цінацін прыйшла ахвотна,

Твар яе свяціў, як месяц, змрок наўкола праяснеў.

Цар, дачку пацалаваўшы, ушчуваў яе пяшчотна:

«Ты чаму без запрашэння не прыйшла сама раней?»

Адказала цар-дзяўчына: «Калі ты ў журбе ці гневе,

Самы горды не пасмее перайсці за твой парог!

Смутак твой і роспач могуць патушыць і зоркі ў небе.

Чым журыцца — добрай справай ты б сябе суцешыць мог!»

Адказаў ёй цар: «Дачушка! Гора, скруха ці назола

Гінуць — толькі твой ласкавы погляд сэрца закране.

Боль душы маёй ты гоіш, як настой чароўных зёлак.

Раскажу пра ўсё — не будзеш дакараць тады мяне.

Віцязь дзіўны невядомы напаткаўся мне ў дарозе.

Ад вачэй яго праменных далягляд вакол яснеў.

Плакаў горка і няўцешна, ў адзіноце ліў ён слёзы.

Я паклікаў — не прыйшоў ён, моцна ўгневаўшы мяне.

А калі мяне заўважыў — верхам сеў і прэч паехаў.

Загадаў яго прывесці — шмат людзей панішчыў ён.

Не сустрэўшыся па-людску, знік ён д'яблу на пацеху.

І няўцям: было ўсё гэта ці прымроіўся мне сон?

Я дзіўлюся: хто ён? Прывід? І з якой такой уроды?

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название