-->

Падары нам дрэва

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Падары нам дрэва, Сипаков Иван Данилович-- . Жанр: Проза прочее. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Падары нам дрэва
Название: Падары нам дрэва
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 393
Читать онлайн

Падары нам дрэва читать книгу онлайн

Падары нам дрэва - читать бесплатно онлайн , автор Сипаков Иван Данилович

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова — прыгодніцка-фантастычная. Яе галоўны герой нечакана трапляе ў нейкае іншае вымярэнне. Там і пачынаецца яго новае жыццё і прыгоды ў незвычайнай завушніцы, сярод мёртвых робатаў і, урэшце, на невядомай планеце, якая загінула ад экалагічнай катастрофы.

Зацікавяць чытача таксама прытчы і метафары.

 

ЗМЕСТ:

Блуканні па іншасвеце

Пад нагамі ў мурашоў

Падары нам дрэва

Таля-малі

Жалезны Хаос

У Дурбудзіі

На Другім Паўшар'і

Іншае вымярэнне

Жыццё на завушніцы

 

Прытчы і метафары

Ледавік і Джунгляня

Кат

Утаймаванне ліфта

Труба

Вялікі і Мудры

Сад

Гара

На Маналы

Спатканне

Выратавальны круг

Тамагаўк

Усяго толькі прывітанне

Насуперак

З іхняга жыцця

Барацьба

 

Мастак: В. В. Дударанка

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 61 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

— Што ён гаварыў?

— Гэта ён да мяне звяртаўся. Прасіў як найхутчэй навучыць цябе нашай мове — яму вельмі цікава пагутарыць з табою пра тое, што ты толькі што згадаў.

Калі падышлі да турмы, убачылі вельмі шмат людзей, што сабраліся ля яе, — цікаўныя натоўпы разявак з усіх бакоў акружылі шкляны куб і, задраўшы галаву, зачаравана глядзелі на дрэва, якое, шырока раскінуўшы галіны, высока і вольна шумела ўгары. І дзіва дзіўнае, ветру ніякага не было — які там вецер пад шкляным дахам! — а яно шумела!

Оя, нешта гаворачы людзям, расчышчала праход для іх абаіх, і толькі дзякуючы гэтаму яны змаглі падысці да самай турмы.

Шкляны куб быў амаль поўнасцю раструшчаны дрэвам. Дзед Жыў пакуль што туліўся на сваёй палавіне шкляной вязніцы, але было відаць, што і тут яму не ўдасца ўседзець, — дрэва неўзабаве запоўніць сабою і гэтую прастору. Дзед Жыў быў усхваляваны, разгублены, і выходзіць адсюль, з турмы, ён ведаў, не мае права, і тым больш аставацца тут было ўжо не толькі недарэчна, але і небяспечна.

Дрэва пладаносіла! Яно было ўсыпана вялікімі, чырванабокімі, спелымі яблыкамі, якія аж згіналі галінкі,— яны былі такія прыгожыя, што аж здаваліся ненатуральнымі. Але дастаць да іх, каб адшчыкнуць, было немагчыма — такая высокая вырасла яблыня. Тады Радзім увайшоў у сваю вязніцу па шкле, якое хрупацела пад нагамі,— яно нападала, калі яблыня разламала сваёю кронаю шкляную столь, — падышоў да дрэва і падэшваю чаравіка моцна выцяў па ствале. Ствол не вельмі каб моцна, але ўсё ж завібрыраваў, затрымцеў, аднак крона страсянулася добра, і долу пасыпаліся спелыя яблыкі. Яны шпокалі на падлогу вязніцы, прабівалі шкло дзедавай вартоўні, і той адно толькі захінаўся рукамі, ратуючыся ад іх. Яблыкі падалі і па-за турмою, сыпаліся на галовы здзіўленых людзей, і тыя, напалоханыя, крыху адбегліся ад дрэва. Яблыкі былі такія спелыя, што большасць з іх разломваліся ад удару аб зямлю.

Яму нясцерпна, аж да звону ў вушах, захацелася яблыка! Ён нецярпліва нагнуўся, падняў вялікі крамяны плод і, абцёршы даланёю, спяшаючыся адкусіў ад яго ладны кавалак.

Яблык быў смачны-смачны — на Зямлі Радзім такіх смачных не сустракаў. Ён увесь быў вельмі сакаўны, і рот адразу ж напоўніўся прыемным вінна-салодкім сокам.

Радзім, не зважаючы ні на кога, спяшаўся есці — адкусваў памногу, глытаў непражаванае — такую насалоду ён меў ад яблыка. Калі з'еў увесь і, вытрасшы семкі, абсмактаў агрызак, тады толькі заўважыў, што за ім вельмі ўважліва назіраюць дзед Жыў і Оя, якія таксама зайшлі да яго ў вязніцу.

Радзім доўга не думаючы падняў два самыя прыгожыя яблыкі, што ляжалі побач, і, зноў жа абцёршы іх, падаў Оі і дзеду Жыву. Оя ўзяла свой адразу, а дзед доўга разглядаў яблык на Радзімавай далоні і ўсе ніяк не мог адважыцца прыняць яго.

— Еш, — усё яшчэ трымаючы перад дзедам руку з яблыкам, сказаў ён Оі.

Дзяўчына спачатку недаверліва глядзела на яблык, потым апасліва, баязліва, з асцярогаю ўкусіла яго, зморшчылася, пасмакавала, паплямкала вуснамі. Адкусіла яшчэ раз, і ён убачыў, як дзяўчына здзівілася: яна нават самой сабе не паверыла, што гэтае невядомае дзіва ёй спадабалася.

Оя таксама даела яблык да семак, выкалупала іх і абсмактала агрызак — усё рабіла, як і ён.

Дзед Жыў хоць і ўзяў з Радзімавай рукі яблык, есці яго не спяшаўся — спасцярожліва круціў у руцэ, разглядаў. А за ім напружана сачылі тысячы вачэй. І калі ён усё ж адкусіў яблык, пачалося штосьці неверагоднае.

Усе тыя, хто нядаўна, спалохаўшыся, адбегліся ад яблыні, зноў вярнуліся пад дрэва, кінуліся хапаць яблыкі і, выціраючы іх далонямі не горш за яго — сачылі, як рабіў гэта чужынец, — пачалі насцярожана, але з цікавасцю адкусваць іх. Пераводзячы позірк з твару на твар, Радзім бачыў, што яблыкі зэмам спадабаліся. Праз нейкі час яны ўжо з асалодаю храбусцелі імі, напоўніцу набівалі раты сакаўною смакатою і, адно выкідаючы цёмна-карычневыя семкі, з'ядалі ўсё засаб — нават агрызкаў не аставалася.

Яблыкаў на зямлі было многа. Радзім міжволі перавёў позірк на яблыню — цікава, а ці вісіць яшчэ на ёй што, ці, можа, усё пападала?

Дрэва аж чырванела ад пладоў: не было ніякага знаку, што ён абтрасаў яго.

Сярод амаль суцэльнага чырвонага колеру — аж лісця не відно! — ён не адразу заўважыў дзве рубінавыя крапкі ў кроне, але потым яго ўсё ж нешта насцярожыла, вярнула вочы назад, і ён, прыгледзеўшыся, напраўду ўбачыў на самай макавіне наручнікі Рубінавыя Ружы. Як яны трапілі на дрэва — загадка: ці то іх ускінуў хто на крону цяпер, ці то калі дрэва было яшчэ маленькае, яно само падчапіла іх галінкаю і, вырастаючы, узняло на такую вышыню.

Але адкуль яны з'явіліся тут? Яго ж Рубінавыя Ружы, якія здымаў з дапамогаю Оі сам Верхавод, засталіся там, у палацы. Значыць, гэта нечыя іншыя наручнікі? Чые?

А можа, іх тут, у гэтай турме, было двое? Для яго і для дзеда Жыва? Але ж ён ніколі нічога такога не бачыў у дзедавай вартоўні.

Абвёўшы яшчэ раз позіркам разламаную, раструшчаную турму, Радзім забедаваў — дзе ж ён зараз будзе жыць? Раней не турбаваўся пра гэта — хоць і ў вязніцы, хоць і шкляны, але ўсё ж у яго быў ложак. А дзе зараз прытуліць галаву, калі дрэва начыста зруйнавала, разбурыла яго турму?

І не паспеў ён так падумаць, як адразу ж з двух бакоў з'явіліся тыя самыя канвойцы, якія ўвесь час узнікалі тады, калі Радзіма трэба было некуды праводзіць, — яны як усё роўна і зараз падслухалі яго думкі. Заўсёды такія маўклівыя і засяроджаныя, строгія і недасяжныя, непахісныя, на гэты раз яны былі зусім іншыя: уважліва, нават лісліва зазіралі яму ў вочы, далікатна ўступалі месца перад сабою, шмат і ветліва гаварылі. Ён, дзівячыся гэтай перамене і гэтай увазе канвойцаў, спытаўся ў Оі:

— Пра што яны гавораць? Што іх так уразіла?

— Яны кажуць, што ты — вельмі вялікі чалавек, Яго Мосць таксама пасмакаваў ужо яблык, і ён яму вельмі спадабаўся. Хваліў цябе. Загадаў падабраць табе лепшы палац у краіне. Ён сам растлумачыў канвойцам, што ты цяпер ужо не нейкі там таля-маля, а паважаны ў краіне чалавек. І табе ўсюды будзе аказвацца самая высокая пашана — такая ж, як і яму. Яго Мосць, як ён і казаў, спадзяецца з тваёю дапамогаю выйсці за шкляныя сцены нашай турмы…

Канвойцы, запабягаючы перад ім, паказваючы рукамі дарогу, бо самі ішлі следам, павялі Радзіма ў новае яго жытло.

Шкляны куб, дзе месцілася вязніца, стаяў на самай плошчы, пасярод яе. Яны, абмінаючы яго, абыходзячы людзей, што былі на плошчы, накіраваліся на супрацьлеглы бок. Там, крыху ўглыбіш, віднеўся вельмі прыгожы, сабраны з фігурнага шкла дом, што быў пабудаваны з выдумкаю, з архітэктурнымі знаходкамі. Ён, такі дзівосны, стаяў на голай шэрай зямлі, і таму кожнаму было відно, як не стае яму зялёнай травы на падворку, шумлівых дрэў над шкляным дахам, а каля веснічак — якога-небудзь маленькага гаваркога ручайка.

Разам з ім у ягонае цяперашняе жытло зайшла і Оя — паласкавелыя канвойцы, якія ўсё яшчэ ветліва ўсміхаліся яму, засталіся на вуліцы, каля дзвярэй.

Дом быў прасторны, пакояў зашмат — хоць ты які інтэрнат стварай! — і агледзеўшы ўсё гэта бязмернае жытло, ён падумаў, як холадна і няўтульна будзе тут жыць. Спадабаўся больш-менш невялічкі пакойчык з нядрэнным відам на плошчу, дзе заўсёды віравалі людзі, з якімі, як яму здавалася, будзе не гэтак самотна: агарнуў сум — падыходзь да акна, і ты ўжо нібы далучаешся да тых, хто ходзіць па вуліцы, нібы блукаеш разам з усімі.

Радзім падвёў Ою да акна.

Яно было шырокае, на ўсю сцяну — па сутнасці, як і ў Ягамосцевым палацы, уся сцяна і тут была акном — і таму здавалася, што ты знаходзішся не ў хаце, а на вуліцы — адсюль усё было відно як на далоні.

Вечарэла. Плошча вакол яго былой турмы усё яшчэ была запоўнена людзьмі. Адны смачна храбусцелі садавінаю, другія цярпліва чакалі, калі ўпадзе менавіта ягоны яблык, — плады пераспелі і цяпер ужо ападалі самі. Адсюль, зверху, было добра відаць, як людзі, што былі бліжэй, хапалі яблыкі і адразу ж адыходзіліся ўбок.

А над усім гэтым, шырока раскрыліўшы галіны, узвышалася вялікае, магутнае, зялёнае-зялёнае дрэва — крона яго сягала аж за плошчу, і пераспелыя плады падалі нават на шкляныя дахі прыпляцавых дамоў.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 61 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название