-->

Затрымка рэйса

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Затрымка рэйса, Каляда Югася-- . Жанр: Проза прочее. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Затрымка рэйса
Название: Затрымка рэйса
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 89
Читать онлайн

Затрымка рэйса читать книгу онлайн

Затрымка рэйса - читать бесплатно онлайн , автор Каляда Югася

Затрымка рэйса

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

Неўзабаве ля ўвахода пачуўся рух — гэта вярнулася Ірэн, і амаль адразу ў холе разлілося маленькае жоўтае возера святла.

Ірэн увайшла на кухню, трымаючы ў руцэ лямпу на доўгім складным кранштэйне, і Мішэль адразу ўзяўся прыкручваць яго да стала. Па сценах замітусіліся доўгія цені.

— Я зараз кавы ад суседзяў прынясу, — сказала Ірэн, і Уорвіка зноў ахапіў прыпознены параксізм ветлівасці.

— Можа, не варта іх турбаваць так позна? — сказаў ён.

— А, нічога! — махнула Ірэн рукой, — гэта нашыя сябры, — і дадала ўжо з парога: — Яны таксама не спяць.

— Каторы час? — спытаў Уорвік, каб запоўніць паўзу.

— Неістотна, — Мішэль мыў рукі, — палова на першую, прыкладна. Хвілін пятнаццаць, і пакладзём цябе спаць.

Уорвік уладкаваўся як зручней, абапёрся локцямі аб стол, выцягнуў ногі. Сёння ў гатэлі ён прачнуўся ў шэсць гадзін, затым быў сняданак, потым — офіс, затым яшчэ адзін, і абед — афіцыйны, а калі згадаць, што ўчора ён лёг бліжэй да раніцы… Стома павольна авалодвала ім, і Уорвік амаль машынальна правёў рукою па лобе, нібы спрабуючы сагнаць сон.

Ірэн вярнулася ад суседзяў з гарачай кавай, моўчкі разлівала яе па філіжанках; Уорвік праводзіў занямелымі пальцамі па скронях. Яму зноўку пачало здавацца, што плынь часу спынілася, як вада ў ручаі перад нечаканай перашкодай, і час пакінуў рэчышча, выйшаў з берагоў, пацёк у іншым кірунку. Замест таго, каб у чэраве самалёта ляцець ва ўчарашні дзень, ён сядзіць на кухні, і тут усё дзіўна і незвычайна: таемна згасла святло, новы сябар, доўгавалосая і даўганогая ягоная жонка, суседская кава, прыгарадны парыжскі дождж.

Уорвік аглядаў кухню: спакойны, таксама стомлены, Мішэлеў твар, Ірэніны рукі, выхапленыя з цемры жоўтым святлом і яму падабалася гэтая пазачасавая сітуацыя — сем гадзін адпачынку ад сапраўднага жыцця.

Ірэн нарэшце села за стол побач з Мішэлем і насупраць Уорвіка, і той убачыў яе твар. Ён зірнуў на Ірэн спадылба і раптам самлеў. Цуд, той самы цуд, які пачаўся ў аэрапорце, гульня ў хісткасць рэальнасці працягвалася. Але ён толькі што перайшоў у іншую фазу: цяпер не трэба было нават заплюшчваць вочы, каб падоўжыць дзеянне магічных сіл. Уорвіка здзівіла нават не Ірэніна прыгажосць — незвычайная, рэзкаватая, як выклік стэрэатыпам — кашэчыя вочы, смелы прамы нос. Ірэн, бясспрэчна, была прыгожая, вельмі прыгожая жанчына — але здзіўляла, ашаламляла не гэта…

Ірэн з Мішэлем былі аднолькавыя, як два партрэты аднаго мастака. Як люстры, пастаўленыя насупраць адна адной.

Уорвік пераводзіў погляд з Ірэн на Мішэля, з Мішэля на Ірэн, але эфект падабенства не знікаў. Яны былі аднолькавыя: вочы, вусны, нос, нават выраз твару — блізняты не бываюць такімі падобнымі. «Гэта не ёсць адбітак чалавека» — невядомы Мастак, пэўна, быў геніяльны: некалькімі ўзмахамі пэндзля, нябачнымі для недасведчанага мазкамі фарбы ён здолеў адрозніць мужчынскі твар ад жаночага. Вакол твараў Мішэля і Ірэн неставала толькі карцінных рам і аўтографа Аўтара ў правым ніжнім куточку.

Уорвік пераводзіў позірк з яе на яго, з жонкі — на мужа, як у дзіцячай гульні «Знайдзі дзесяць адрозненняў». Ён апусціў вочы і ўбачыў, як на клятчасты, белы з сінім абрус стала лягла Ірэніна далонь, як яе накрыла далонь Мішэля. І раптам уся стома, якая да гэтага валодала ім, саступіла месца зайздрасці да чужога шчасця. Гэтая зайздрасць сціснула сэрца, але адразу Уорвіка накрыла пякучая хваля сораму і пакаяння: гэта — цуд, жывы, цялесны Цуд, самы сапраўдны.

— Як. Як вы пазнаёміліся? — хрыплым, перарывістым шэптам спытаў Уорвік.

Ірэн паглядзела на Мішэля, Мішэль паглядзеў на Ірэн, яны ўсміхнуліся. Нібы спыталі адно аднаго без слоў: раскажам? Уорвік звярнуўся да іх з нячутнай, паспешнай, палымянай малітвай: «Калі ласка! Калі ласка, раскажыце! Дазвольце мне ведаць! Я мушу гэта ведаць. Цуд, складаная частка Сусвету, такое бывае, такое здараецца, такое здарылася з вамі — калі ласка, раскажыце! Я мушу ведаць пра гэты Сусвет усё, я мушу стварыць поўную карціну свету, я хачу ведаць, калі ласка, раскажыце, калі ласка!»

Мішэль і Ірэн адначасова быццам прачыталі ягоныя думкі, павярнуліся да Уорвіка.

— Ну дык слухай.

— Мы раскажам.

— Мы пазнаёміліся кепска.

— Непрыгожа.

— Усё пачалося дрэнна.

— Мы пазнаёміліся праз шлюбную кантору.

Апошняе Мішэль і Ірэн вымавілі ледзь не ў адзін голас, нібы адрэпеціравалі свой расказ.

Яны гаварылі так спакойна, як некаторыя людзі расказваюць сваякам пра летні адпачынак, з якога толькі што вярнуліся, расказваюць нічога не прыхарошваючы і не ўтойваючы галоўнага.

— Мы даслалі адно аднаму лістоў па пяць і вырашылі пажаніцца.

— Без разваг.

— Бо кожны меў свой план.

— Падспудны.

— Хлуслівы.

— Проста жах, мы былі такія ідыёты!

Уорвік пераводзіў вочы з Мішэля на Ірэн, з Ірэн на Мішэля; калі б ён так уважліва слухаў настаўнікаў у школе, ён быў бы цяпер акадэмікам.

— Мішэль разлічваў, што яму дадуць Нобелеўскую прэмію міру! — Ірэн і Мішэль усміхнуліся, напэўна, гэта быў сямейны жарт. — За тое, што прытуліў ды ўзяў на ўтрыманне дзіця з іншага свету!

— Я цешыўся з таго, што такая прыгожая жанчына будзе цалкам залежаць ад мяне!

— А я проста хацела паехаць у яшчэ іншую краіну. Мне было ўсё адно, хто ад каго будзе залежаць. Я хоць за чорта лысага замуж выйшла б!

— Колькі нам было гадоў тады?

— Па дваццаць сем.

— Не, калі пазнаёміліся — дваццаць шэсць.

— А калі ажаніліся — дваццаць сем.

— Мы трэці год разам.

— Усяго толькі.

— Здаецца, як учора.

— Не, як сто гадоў таму.

Уорвік пракаўтнуў астылую каву: перасохла ў горле.

— А як вы. Як вы. даведаліся?

Мішэль і Ірэн пераглянуліся.

— На другі дзень.

— На трэці.

— Ты забыўся.

— Добра; на трэці.

— Ты мяне не ўразіў.

— Ты мяне спалохала.

— А ты ўвесь час маўчаў.

— А потым ты пацягнула мяне ў Луўр.

— Гэта ты прапанаваў.

— І ты рыдала ў Луўры, як немаўлятка.

— Няпраўда.

— Ну добра, ты плакала.

— Добра, я плакала.

— У зале, там дзе старагрэчаскія скульптуры. ты спынілася перад нейкаю Афінаю — там так многа гэтых Афін, проста мармуровы лес.

— Цемрашал!..

— Я іх цяпер таксама люблю. А ты спынілася перад адной Афінай.

— Яна рабіла рукамі вось так, — Ірэн узняла рукі над сталом, прыўзняла вочы, каб паказаць мармуровую жанчыну.

— Вось так рабіла рукамі. А ты спынілася. І стала плакаць. У цябе шчокі былі мокрыя. Ты на мяне забылася. Ты так глядзела на гэтую Афіну.

— Мне здавалася, што яна рухаецца!

— І ты плакала. І ты з такім замілаваннем на яе глядзела! І я тады зразумеў, я адчуў, што гэтая жанчына ніколі не будзе ад мяне залежаць! І ні ад каго ніколі не будзе залежаць. Ты стаяла перад Афінай, а я глядзеў на цябе…

Я ніколі не бачыў, каб хто-небудзь плакаў перад скульптурай. І я зразумеў, што калі ў чалавека ў сэрцы жыве такая любоў.

— Ты на мяне паглядзеў — вось такімі вачыма! Як маленькі хлопчык. Так глядзяць толькі маленькія дзеці. Вось такімі вачыма! — твае мазгі былі відаць праз зрэнкі!

— І я тады зразумеў.

— І я тады зразумела.

Зноўку патрапіўшы ў такт адно аднаму, яны прыпыніліся. Уорвік уважліва глядзеў на іх, не адчуваючы няёмкасці.

— Дык вось. Вось з таго моманту мы і ўбачылі адно аднаго.

— Калі мы толькі-толькі сустрэліся, мы хацелі схлусіць.

— Падмануць.

— А потым мы вырашылі павянчацца ў царкве.

— У касцёле.

— Я праваслаўная.

— А я каталік.

— Я не змяніла веры — бо я не веру ў агульнапрынятым сэнсе. Можна мяняць рэлігію, калі ты быў ёй адданы, а я не была верніцай. Гэта была даніна традыцыі — я паходжу з краіны, дзе пануе праваслаўе.

— Я таксама не адданы каталік.

— Але мы вырашылі пайсці ў царкву.

— У касцёл.

— Каб сказаць адно аднаму нешта важнае.

— І мы сказалі.

— І мы не схлусілі.

— Мы не падманулі.

— Нехта, — Ірэн зрабіла акцэнт на слове «нехта» — зусім не ўлічваў нашых намераў! Нас абралі!

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название