-->

Затрымка рэйса

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Затрымка рэйса, Каляда Югася-- . Жанр: Проза прочее. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Затрымка рэйса
Название: Затрымка рэйса
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 89
Читать онлайн

Затрымка рэйса читать книгу онлайн

Затрымка рэйса - читать бесплатно онлайн , автор Каляда Югася

Затрымка рэйса

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

Уорвік, сапраўды ўпершыню за шмат гадоў, адчуў шалёную непадкантрольную радасць. «Свой! Свой!» — нібыта пабеглі па лабавым шкле чырвоныя літары, і ён спешна, каб запэўніць Мішэля ў тым, што і той — свой, падхапіў:

— Менавіта! Я гэтаксама думаю ў час пералётаў. Што такое час па вялікім рахунку? — умоўнасць! Тая ж самая тэорыя адноснасці — так, я таксама ў фізіцы нуль, толькі збольшага: Эйнштэйн. Дык вось, я пра часавую розніцу між кантынентамі. У мяне заўсёды зводзіць патыліцу, калі я ўяўляю, колькі часу цяпер у Манрэалі. Я не магу — і ніколі не мог! — прынамсі, уявіць, як там можа быць учарашні дзень? І яшчэ: як вымяраюць час на тых планетах, дзе сонцы абарочваюцца ў іншым тэмпе?

Мішэль таксама ажывіўся.

— Вось-вось! І галоўнае: хто гэта вызначае? Я аб першапрычыне, аб пачатку з вялікай літары. То бок, я хачу сказаць: нехта існуе. Або нешта. Як звышрозум.

Уорвік перапыніў Мішэля: ён адчуў, што цяпер між імі ўсталяваліся такія адносіны, калі парушэнне бачнасці прыстойнасці не будзе лічыцца за абразу:

— Паслухай, я хвіліну таму прыпомніў арабскую байку, менавіта пра гэта. Француз — дарэчы! — вандраваў па пустыні ў таварыстве правадніка-араба, і той, заўсёды, як прыходзіў час маліцца, маліўся Алаху. Француз — не ведаю, чаму менавіта француз там быў, захацеў урэшце з яго пакпіць і спытаў, маўляў, да каго ты звяртаеш свае малітвы? Адкуль ты ведаеш, што твой бог існуе? Араб, у сваю чаргу спытаў француза: «А як ты даведаўся, што сёння ўначы паўз наш намёт прайшоў не чалавек, а вярблюд?»

І здзіўлены француз адказаў: «Ну як… я ж бачыў адбіткі ног вярблюда!» І тады араб паказаў рукою на сонца і сказаў: «Гэта не ёсць адбітак чалавека!»

— Рэлігія — гэта ўвогуле такая падстава для разваг, — падтрымаў Уорвіка Мішэль, — я, у прыватнасці, выкарыстоўваю рэлігійную тэрміналогію ў якасці метафар.

Мабыць, існуюць сярод людзей падвіды, або раскіданыя па планеце плямёны, якія з’яўляюцца аднадумцамі. Хто ведае, як яны выхопліваюць адно аднаго з чалавечага акіяна, якімі сімваламі пазнаюць пасвячоных, ніхто старонні не ведае. А можа, тое, што завецца еднасцю чалавечых душ, у двукоссі, або без яго, — таксама нішто іншае, як складаныя камбінацыі невядомай гульні?..

Мішэль і Уорвік запэўнілі адзін аднаго ў сваёй далучанасці да тайнага таварыства і ўжо некалькі хвілін ехалі моўчкі. Але маўчанне не было няёмкім, напружаным. Наадварот, дамова сяброў, у якіх ёсць аб чым памаўчаць, як Мішэль раптам пачаў гаворыць пра зусім іншае.

— Мая жонка — не францужанка, — сказаў ён пра жонку так, нібы расказваў пра самога сябе: «Я нарадзіўся і вырас у Парыжы». — Яна з былога Савецкага Саюза.

— Руская? — з цікавасцю спытаў Уорвік, на працы яму ўжо даводзілася сутыкацца з некалькімі рускімі жанчынамі.

— Не, не, з іншай краіны. З Беларусі. З Брэста. Ірэн беларуска. У іх таксама ёсць такі горад Брэст, як і ў нас.

Уорвік нешта чуў пра гэтую мясціну, лічыў, што Беларусь — частка Расійскай Федэрацыі.

— І што, яны цяпер незалежныя?

— Так, абсалютна! З дзевяноста першага года! — Мішэль сказаў гэта з такім гонарам, нібы сам прымаў актыўны ўдзел у атрыманні незалежнасці гэтай краіны.

Мішэль жа тым часам працягваў.

— Я не памятаю дакладна, хто гэта сказаў, здаецца, нехта з нашых каралёў, нейкі Карл. карацей, такі трапны выраз: колькі моў ты ведаеш, столькі разоў ты чалавек. Мне і цяпер дзіўна ўсведамляць, што ў маёй жонцы быццам жывуць два чалавекі, з якімі я абсалютна не знаёмы.

— Два? Чаму два? — спытаў Уорвік.

— Ну. Калі палічыць. Ірэн ведае рускую і родную, а яшчэ і суседнія мовы.

— Яны маюць сваю мову?! — здзівіўся Уорвік.

— Канечне ж! — усклікнуў Мішэль, і амаль адразу засмяяўся. — Гэта цяпер мне вядома, а раней я таксама нічога пра гэта не ведаў. Ні геаграфіі — што ў іх там на ўсходзе робіцца, ні палітыкі, нічога! Ірэн мяне яшчэ называла цемрашалам. Мы, дарэчы, пад’язджаем ужо, зараз вы з ёю пазнаёміцеся.

Яны зноў змоўклі. Уорвік паспрабаваў уявіць, якая можа быць жонка ў Мішэля; чамусьці яна з’явілася перад ім у выглядзе маленькай вяртлявай чорнавалосай жанчыны сталага веку, якая кпліва крывіла вусны ды вымаўляла: «Цемрашал!» Уорвік думаў, што не можа быць такога шчасця, каб вакол яго раптам сабраліся «толькі свае»… Але гэтая незнаёмая Ірэн магла быць недарэчнасцю, жартам пана Лёсу. А пан Лёс часам падсоўвае табе ў каханыя зусім чужога чалавека: а раптам ягоны сябар Уорвік ужо лічыў Мішэля сябрам, аслеплены ды загнаны пад абцас якой-небудзь дурнаватай сквапнай сцервай, з тых «эмігрантак», з якімі ён сутыкаўся ў Манрэалі. Такія ведаюць чаго хочуць…

Да Уорвіка нават прычапілася брыдкая блюзнерская думка: а што, калі раптам гэтая Ірэн пачне заляцацца да яго? Ён жахнуўся ад гэтай думкі, спрабаваў адагнаць яе, але гэта ў яго не атрымлівалася. Яму ўяўлялася вадэвільная сцэнка: хлусліва-спакуслівыя позіркі Ірэн, шматзначныя яе ўздыхі ды выпадковыя дотыкі іхніх ног пад сталом. Уорвік нават на імгненне пашкадаваў, што не застаўся ў аэрапорце, і пачаў ужо турбавацца: яму не было так лёгка і бесклапотна, як раней.

— Пад’язджаем, — коратка паведаміў Мішэль.

У навальнічнай цемры Уорвік не бачыў, дзе яны едуць, па якой мясцовасці. Адзінае, што можна было заўважыць, дык тое, што святло ліхтароў адбіваецца ў вадзе, значыць, злева…

Мішэль жыў у звычайным шматпавярховым доме.

— Валізу тваю пакінем у машыне! — крыкнуў ён Уорвіку праз шум залевы і ветру, калі яны выйшлі з машыны.

— Там ручнік! — крыкнуў у адказ Уорвік. Мішэль памахаў рукой ля вуха, маўляў, не чую. Але праз секунду зразумеў, махнуў інакш, найграна-пакрыўджана: і што, хіба я табе не знайду ручніка?

— Дзіўна, — Мішэль націснуў кнопку з лічбаю дзевяць, дзверы ліфта мякка зачыніліся, ён паплыў уверх.

Падлога ў ліфце адразу стала мокраю, з парасонаў сцякала вада.

— Што дзіўна? — не зразумеў Уорвік.

— У нас у кватэры не гарыць святло. Я гэта заўважыў яшчэ з вуліцы.

«Ну вось, — блюзнерская думка атрымала яшчэ адзін штуршок, — не хапала толькі заспець ягоную жонку з якім-небудзь каханкам», — падумаў Уорвік, але сказаў іншае:

— Мабыць, ужо лягла спаць?

Напэўна, ягоны калега не памыліўся, калі аднойчы заўважыў Уорвіку, што той кепска ставіцца да жанчын.

Але Мішэль спакойна адмоўна пакруціў галавой.

— Не. А, я здагадваюся чаму. Ды не турбуйся, мы позна кладзёмся спаць!

Мішэль першы выйшаў з ліфта, і Уорвік адразу пачуў глыбокі, крыху прыцішаны, жаночы голас:

— Ну нарэшце. Такая навальніца, як вы даехалі?

Але скандалам тут не пахла…

У маленькім холе Мішэлевай кватэры, куды яны неўзабаве ўвайшлі, было цёмна. У добра разбаўленым святле, якое пранікала з дзвярэй адкрытых на пляцоўку, Уорвік убачыў невыразны сілуэт Ірэн: высокая жанчына з доўгімі валасамі — ён у паўзмроку не заўважыў, якога колеру, — апранутая ў светлы світар. Чамусьці ў яе на плячы вісела маленькая бухта нейкага дроту.

Жанчына працягнула Уорвіку руку:

— Ірэн.

— Дэніс Уорвік, — Уорвік паціснуў ейную далонь.

Ірэн адной рукою абняла мужа за шыю, пацалавала ў шчаку.

— Зноўку? — спытаў Мішэль у жонкі.

— Ужо хвілін пятнаццаць! — Ірэн пра нешта невядомае паведаміла Уорвіку.

— У нас чамусьці стала гаснуць святло, — патлумачыў Уорвіку Мішэль, — толькі ў нашай кватэры, ужо чацвёрты раз.

— Пяты! — удакладніла Ірэн, амаль непрыкметная ў цемры. — Але так доўга — першы раз.

— Заўтра трэба будзе выклікаць брыгаду, хай рамантуюць, пакуль мы ўсе не згарэлі тут.

— Ну не стойце на парозе, праходзьце, — раптам схамянулася Ірэн. — Я пайду пазычу агню ў суседняй пячоры, — сказала яна і хутка выйшла на пляцоўку.

Уорвік нарэшце зразумеў навошта патрэбны дрот, які вісеў на ейным плячы.

Найгоршыя ягоныя чаканні не спраўдзіліся, ён зноўку адчуў палёгку.

Мішэль за руку зацягнуў яго ў нейкі пакой, хутчэй за ўсё гэта была сталовая. Натуральна, гаспадар цудоўна арыентаваўся ў нетрах сваёй кватэры, праз некалькі секунд Уорвік ужо сядзеў каля стала на крэсле, якое яму падсунуў Мішэль.

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название