Леанiды не вернуцца да Зямлi (Нельга забыць)

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Леанiды не вернуцца да Зямлi (Нельга забыць), Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч-- . Жанр: Классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Леанiды не вернуцца да Зямлi (Нельга забыць)
Название: Леанiды не вернуцца да Зямлi (Нельга забыць)
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 319
Читать онлайн

Леанiды не вернуцца да Зямлi (Нельга забыць) читать книгу онлайн

Леанiды не вернуцца да Зямлi (Нельга забыць) - читать бесплатно онлайн , автор Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…

Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 77 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Ён адчуваў, што пачынаецца нешта новае, магчыма, нядобрае. Уся яго існасць пратэставала супраць таямніцы, недагаворак, міжвольнай хлусні, якую нясе каханне да замужняй. Але ён яшчэ адчуваў, што ўсё гэта нейкім чынам не датычыцца яго, што маральнае толькі адно каханне, а астатняе непатрэбна нікому і, значыцца, само па сабе стае хлуснёй.

— Добра, я зайду.

Яна пайшла, а Андрэй выйшаў на вуліцу, каб яшчэ раз абдумаць усё.

Вядома, не варта было ісці. Але хіба ён не вырашыў, што ўсё адно яна дарагая яму, што ён, не парушаючы яе спакою, усё адно будзе моцнай падпорай для яе рук? Добра, няхай у гэтым была частка маны, няхай не прымусіш сябе так лёгка любіць мужа каханай. Але ж ён будзе маўчаць, будзе маўчаць, калі яна сама толькі не прымусіць яго гаварыць. А гэтага не будзе.

I ўсё ж, у душы ён не толькі спадзяваўся, што яго прымусяць гаварыць, ён ведаў гэта тым самым падсвядомым, што ніколі не падманвае. Ён ведаў, гэта было паскудна. Але ён ведаў яшчэ і тое, што часам цаміж мужчынамі ідзе вайна, і ён быў падрыхтаваны плаціць у гэтай вайне ўсім, акрамя яе шчасця, нават жыццём.

Урэшце, проста не мог без яе.

Таму, колькі б ён ні вагаўся, у палове сёмай ён званіў ля яе дзвярэй. Адчыніліся дзверы, і ён убачыў яе постаць, якая здавалася яшчэ меншай з-за таго, што адбівалася ў дзвюх далёкіх люстрах.

Усміхнулася:

— Заходзьце.

Яна правяла яго ў пакой, сцены якога цалкам, зусім без прасветаў, былі завешаны карцінамі той плыні, якая завецца «маньерызмам». Адусюль глядзелі праз дымку карычняватыя твары і рукі, ліловыя плямы адзення, нейкія дзівосныя вадаспады і дрэвы, якіх не бывае ў жыцці, а толькі на старых карцінах.

Горава пасадзiла Андрэя ў кутку, i сама села непадалёк, аддзеленая ад яго столiкам, на якiм стаяла лямпа пад абажурам з рускiх самаробных карункаў. Плылi па iм стылiзаваныя кокi, дзяўчаты з каромысламi i спляценне дзiвосных траў.

— Сядайце. Курыце. Маўчыце.

Яны сядзелі, разглядаючьі адзін аднаго даволі доўга. Недзе ў глыбіні паўзмрочнай кватзры пачаў біць гадзіннік, біць меладычным абыякавым звонам. Яму адказаў яшчэ адзін.

Каб не прысутнасць гэтай жанчыны, кватэра здавалася б халаднаватай і нежывой.

— Цяжка ў Маскве, Андруша?

— Цяжка. А хіба вы ведаеце?

— Я шмат ведаю пра вас. Вельмі спачуваю вашаму болю.

— Ён ужо не востры. Так, нешта варочаецца тупа пад сэрцам.

— Ведаю. А ў Мінску?

— А ў Мінску таксама дрэнна. Абазвалі блазнюком, які лічыць, што слова яго — чыстая сляза з арфы, што за маім мудрагельствам шмат пустаты і што ўсё гэта ад занадта вялікага розуму.

— Ну і добра, — мякка сказала яна. — Працуйце, не звяртайце ўвагі.

Яна падабрала ногі ў крэсла, і гэта зноў дало адчуванне холаду ў кватэры, быццам нябачная пройма прабегла па нагах. Андрэй раптам зразумеў па гэтым бязвольным руху, што спачуваць, пэўна, трэба не яму, а ёй. I памыліўся.

— У вас разброд думак і пачуццяў, - сказала яна. — Няважна, хваляць ці не, ёсць у доме ўсе гэтыя нейлоны і машыны ці няма. Саскія памірае, а Рэмбрант ідзе… Я ведаю занадта добра, як знішчае талент хвала і слава. Жыць на чорным хлеба з чаем і працаваць — астатняе лухта. I зусім ужо не варта ўвагі — друкуюць цябе альбо не. Трэба толькі выказваць, выяўляць сябе. І нават пакуты і радасці людзей перажыць праз сябе. Каб быў Я, выяўлены.

— Я разумею, — сказаў Грынкевіч пасля паўзы. — Словы бязлітасныя, але вы шмат у чым маеце рацыю.

— Вы не баіцёся жорсткіх слоў?

— Не.

— Тады ўжо слухайце да канца. Вы чалавек моцны. Выслухайце самае дрэннае, што я пра вас думаю, каб больш не вяртацца да гэтага.

Яна курыла, гледзячы паўз яго. Цыгарэта часам уздрыгвала ў яе пальцах.

— Ну. Не бойцеся. Мае плечы вытрымаюць.

— Я нічога не баюся. Я павінна сказаць вам пра гэта, бо жадаю вам дабра больш, чым каму з вашых сяброў, і хачу зрабіць, каб вам было ясней жыць. Пастараюся зрабіць… калі паспею.

Аблічча яе ў святле лямпы стала амаль суровым, і раптам яна глянула на Андрэя, быццам душу выцягнула на святло адным гэтым пільным позіркам.

— Я за вас баюся, — сказала яна. — Вы занадта бурхліва ўварваліся ў жыццё. Быццам з мячом у варожы строй. А сказаць слова, каб усе здрыгануліся, вы пакуль што не можаце. I таму па-пустому гарыцё. Пачакайце, пакуль здолееце сказаць. Біць і лашчыць трэба раз, калі гэта да канца неабходна і напэўна. Каб той, каго б'еш, лёг, калі гэта сапраўдны вораг. I трэба ўсяляк берагчы сябе, бо не для сябе жывеш, а для літаратуры. А пісаць трэба аб тым, што ўласціва толькі табе і нікому больш.

Яна прыгасіла цыгарэту, спляла вузкія пальцы.

— Дарэчы, і з жанчынамі. Вы ведаеце, што Марыя прыходзіла да мяне?

— Не ведаю.

— Якой вы думкі пра яе?

— Я ніколі не кажу дрэнна пра жанчын, якія былі са мной.

Жанчына ўважліва паглядзела на яго:

— А ўсё ж?

— Я думаю, што я размяняўся.

— Магчыма. Не буду вас расчароўваць, але ёй былі патрэбны не вы, а цеплыня поруч з сабою… I яшчэ гэты жах самоты… У яе цяжкі лёс, Андруша, так што глядзіце самі і памятайце толькі, што не вы ў яе першы, ды і яна ў вас — таксама.

— Я ведаю, разумею, — сказаў Андрэй. — Студзіш сабе сэрца, губляеш адчуванні. I абыякавасць позніх год наступае таму, што губляеш смак, і табе ўжо ўсё роўна, што адчуваеш. Як усё адно старому сабаку, якім ветрам пацягнула. I няма той радасці, як у дзяцінстве ад паху пачкі з каляровымі алоўкамі.

— Гэта вы добра сказалі наконт алоўкаў… Я калісьці таксама дзякавала за ўсё, што адчувала. Радасць або такі боль, што ўся душа адрываецца, — усё адно, усё адно дзякуй, дзякуй табе за ўсё, жыццё. Сэрца абліваецца крывёй — дзякуй. Паміраю — дзякуй… Зараз прывучылася трохі літаваць сябе, берагчы сілы.

— Што ж вы мне параіце?

— Нікому нічога не параіш. Жывіце. Дзеля яснай, вельмі далёкай мэты. І калі ўжо кахаеце кагось, то трэба, як матылю ў казцы, ляцець не на газавы ліхтар, а да далёкай зоркі. Кожны дзень ляцець і вяртацца, толькі калі смяротна стомяцца крылы.

— Раптам не даляціш, што тады?

— Усё адно. Рана ці позна, а яна злітуецца з вечнага імкнення, сама пачне набліжацца да матыля. I астатнія зразумеюць: яны дарэмна ляцелі на ліхтары,

— А калі зоркі няма?

— Калі яна была і згасла? Што ж, запалае новая. А не запалае — лепей быць самому. Не выпадкова Мікеланджэла і Леанарда былі самотнымі. Гэта закон. Любі тое, што робіш, вышэй за ўсё.

— Гэта цяжка.

— А што лёгка? Можа, лягчэй наогул жыць? Жыццё ідзе да лепшага. Фільм быў такі, недзе ў Канадзе махляры будавалі грэблю, нішчылі гэтым біясферу. I вось… З грэблі, што трымае пачуцці і думы, выпаў кавалак бетону, і стала зразумела: вады не спыніш. Жыццё ідзе, і мэта яснее. I таму жахліва, калі чалавек лічыць, што галоўнае — бачыць сябе на старонках друку. Праца — пакута. I недарэмна той, каго завуць Хрыстом, сам цягнуў свой крыж. Не голас бога асудзіў яго на гэта, а проста тое, што ён не мог іначай. Як усе сапраўдныя…

Уздыхнула.

— Гэта незвычайны час, у якім жывём мы. Адзіны варты здзіўлення нашчадкаў. Трэба памятаць гэта.

— Час, — сказаў Грынкевіч задумліва. — Вядома, нашчадкі будуць дзівіцца добраму. Але, напэўна, больш будуць дзівіцца злому.

— Я ведаю, пра што гэта вы. Пра вайну і пра тое, што было пасля. Не тое, — задумліва сказала яна. — Я думаю пра людзей, якім гэта ламала хрыбет, пра тое пакаленне, якое ў трыццаць сёмым ляжала ўначы з адкрытымі ў цемру вачыма, а ў сорак першым добраахвотна пайшло на фронт. Магчыма, варта было маўчаць, не забіваць веру ў гэтага чалавека.

I тут Грынкевіч раззлаваўся:

— А вы не думаеце, што праўда лепшая за гіпноз. Нельга шкадаваць людзей. Мне іх таксама шкада да болю, але я веру, так лепей. Хоць бы таму добра, што ніхто не паспрабуе зноў паставіць такі дослед.

Яна глядзела на яго, бачыла пасму каштанавых валасоў, чырвоныя рэфлексы святла на рашучым твары, разлёт броваў, увесь яго непрыгожы, зменлівы воблік.

— Бог з вамi. Харошы вы чалавек.

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 77 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название