Леанiды не вернуцца да Зямлi (Нельга забыць)
Леанiды не вернуцца да Зямлi (Нельга забыць) читать книгу онлайн
У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Р а з д з е л XIII
— Чаму вы не назвалі сябе, Андрэй?
— Нашто? — суха спытаў ён.
— Я… пакінула для вас запіску. А яе не аддалі. Не ведалі.
Яна перапыніла яго на сходах і стаяла зараз насупраць яго, ціхая, задумлівая, у шэрай канадскай куртачцы з капюшонам.
— Гэта праўда?
— Вядома,
— Я не магу верыць. I мне хочацца верыць.
Нельга было зразумець, сінія яе вочы або шэрыя. Але нават суддзя не мог бы западозрыць, што яны хлуслівыя: з такой ціхай, ласкавай прыязнасцю яны глядзелі.
Мокры інстытуцкі сквер ляжаў за акном. Снег растаў, з рынаў, захлынаючыся, цякла вада, і недзе паміж грыфельнымі хмарамі на хвіліну праяснеў незвычайным для восені блакітам лапік неба.
— Як ваш муж?
— Нічога.
— Вы нiколi не казалi аб iм.
— А каму гэта цікава, акрамя мяне?
Здаецца, не здагадвалася ні аб чым. Здаецца, шукала звычайнага прыяцеля, з якім можна пагаманіць аб усім і ні аб чым.
— Я вінаватая. Калі можаце, заходзьце сёння да мяне а палове сёмай.
А можа, і здагадвалася. I тут Грынкевіч зразумеў: тое, што здарылася, нічога для яго не мяняе. Калі ён адчуе, што хоць трошкі дарагі ёй, ён пераступіць цераз усё: працу, уклад жыцця, любоў да волі.