-->

Выбраныя творы

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Выбраныя творы, Чорный Кузьма-- . Жанр: Классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Выбраныя творы
Название: Выбраныя творы
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 347
Читать онлайн

Выбраныя творы читать книгу онлайн

Выбраныя творы - читать бесплатно онлайн , автор Чорный Кузьма

У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова Кузьмы Чорнага, крынічнай чысцінёй мовы роднай яму Случчыны. Гэта — адзінаццаты том «Беларускага кнігазбору».

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 150 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

— Дзіва што падам! Адразу! Мне здаецца, што лепшага месца і на свеце няма, як тут. От жа мясціна! А ціхата якая! Будзеш сабе жыць…

Колькі было таго клопату з той заявай! Можна сказаць з упэўненасцю, што ён у тысячу разоў лепш бы згадзіўся адзін, сваімі рукамі, паставіць вялікі дом, як падаваць тую заяву. Ён раіўся з незнаёмымі людзьмі (знаёмых тут у яго не было). Некалькі разоў тую заяву яму прачытвалі, а ён слухаў і меркаваў — а ці ўсё хаця ўпісана, што трэба. І вось нарэшце яму сказалі, каб ён сам сабе выбраў месца, з якога каб узяць сабе кавалак зямлі. Тут таксама без клопату не абышлося. Жартачкі? Гэта ж мо не парсюка прадаць або купіць! Гэта ж зямля! На ёй жа калі і не век векаваць, дык доўгімі гадамі жыць! Ён пайшоў па людзях распытваць, дзе тут што і як расце. Дзе родзіць жыта, а дзе ячмень, а дзе бульба. І так выбраў сабе месца. Але тут гладкасці адразу не было. Зямлі надзялялі на душы. А сям’і ў яго і было, што ён сам, адзін. Ён бажыўся і кляўся, што ў яго ёсць жонка і двое дзяцей — сын і дачка, і нават казаў, што жонка завецца Ўльяна, сын Тамаш, а дачка Лізавета, але яму на гэта адказвалі:

— То дзе ж яны? Ты ж адзін.

— Мала што адзін! Яны сюды явяцца да мяне! Яны мяне знойдуць!

Апошнімі словамі ён якраз і прагаварыўся. Выходзіла, што каб прыйшла да яго сям’я, то яшчэ трэба, каб яна знайшла яго, значыцца, ні жонка, ні дзеці не ведаюць, дзе ён. А гэта не так сабе. Нешта ў гэтага чалавека ёсць такое, што ён адразу не выказвае.

— Дык як жа табе даваць зямлю на чатыры душы, калі ты адзін і нават сказаць не хочаш, дзе твая сям’я і чаму яна не з табою разам. Можа, хіба ты што дрэннае зрабіў, ды казаць не хочаш?

Рад-няволя, а трэба было або сказаць праўду, або што добрае выдумаць. Але выдумляць не хацелася, і цяжка было, каб гладка ўсё ішлося. «А чаго ж мне праўды баяцца, ды яшчэ і добрае». — Так думаў ён, і пакуль яму вымяралі і рэзалі зямлю на чатыры душы, разоў з дзесяць расказаў сваю гісторыю. І раптам ён стаў цікавым чалавекам усім тутэйшым людзям. Вось гэтая гісторыя, як яе чулі і як ведалі ўсе.

Сымон Ракуцька быў родам з Дзісненшчыны і астаўся адзін без блізкіх і родных з той прычыны, што ў тысяча дзевяцьсот пятнаццатым годзе, калі абозы і натоўпы выгнанцаў плылі з захаду на ўсход, той натоўп, у якім ён ішоў з бацькам і з дзвюма сёстрамі, на самым выхадзе з роднага сяла трапіў пад абстрэл дальнабойных нямецкіх батарэй. Людзі бягом вярнуліся назад, пакінуўшы на дарозе забітых. Дарога на ўсход была адрэзана. Цяпер ужо кожны сам сабою, як мог, браўся на ўсход і кіраваўся сам. Сымон Ракуцька пакінуў на дарозе забітага бацьку і сястру, а сам, з другою сястрою, ледзьве паспеўшы пахаваць сваіх нябожчыкаў, вярнуўся да свае хаты. Але што ён там убачыў? Хаты не было. Палавіна сяла выгарала, а зямля дрыжэла ад кананады. Ён і сястра адразу рушылі як найдалей адсюль. Яшчэ раз яны паспрабавалі выбіцца на дарогу, але там ужо акопваліся немцы. Яны пайшлі куды вочы глядзяць, абы дзе цішэй і зацішней. Цэлую ноч яны ішлі, і ім здавалася, што гэта ўсё на ўсход. А ў першую раніцу яны апынуліся на краі нейкага ляска, дзе трухлявая хаціна адна-адзінюткая стаяла з забітымі дошкамі вокнамі і дзвярыма. Усё было так спустошана, што — хто не ўбачыў бы, што гаспадары рушылі на выгнанне, тым больш, што паблізу валяліся салдацкія рэчы. Тут ужо адбыўся вайсковы рух. Але тут цяпер так было ціха і мірна, ніякае знадворнае ўтрапенне не мучыла чалавечай душы, а гром вайны чуўся, хоць ужо і зводдалеку, але і на ўсходзе, і на поўдні, што страх было нават падумаць не пабыць тут хоць дзень. Не закідаючы думкамі далёка наперад, абое яны ўвайшлі ў хату і знайшлі там ціхі спачын. І дзень прайшоў, і ноч, пасля зноў пачаўся дзень, а яны ўсё былі тут. Ужо і восень як мае быць усталёўвацца пачынала. Ужо і вайна спынілася недзе тут, ужо і расейскія салдаты пачалі заходзіць сюды. Брат і сястра знайшлі пры хаце пусты пограб і да самых маразоў запасілі сабе на зіму бульбу з залеснага поля. Сымону Ракуцьку было тады год можа васемнаццаць. Першы пух на барадзе і губе ўжо здорава высядаў у яго. Баявыя сутычкі вялікіх і невялікіх груп адбывацца пачалі ўжо часта. Але месца ўжо тут стала наседжаным. Ракуцька хадзіў босы, аж пакуль зямля не прыпякла яму холадам ногі. Тады ён пачаў мудраваць, як бы гэта абуцца. Ён дапаў да думкі пашукаць сабе ботаў там, дзе яны нікому не патрэбны. З ботамі ён ішоў з месца нядаўняга бою і натрапіўся па дарозе на Паліводскага, які ў яго і вярнуўся да жыцця і здароўя і пражыў на яго галетніцкім хлебе больш як год, спачатку лечачыся, а пасля чакаючы — а ці не задушаць царскія генералы рэвалюцыю і ці не можна будзе тады зноў стаць графам і ўласнікам маёнткаў. Яго гаспадар Сымон Ракуцька здорава-такі яму апрацівеў сваёю хатняю гаворкаю заўсёды аб хлебе і вопратцы. Графа брала на ваніты ад гэтага Ракуцькавага мужыцтва. Што ж да далейшага, то да пэўнай верагоднасці тут дайсці цяжка. Як казаў сам Ракуцька, пасля таго, калі Паліводскі наставіў на яго пісталет, ён пачаў выганяць Паліводскага з хаты. Паліводскі зноў наставіў пісталет і выстраліў, але прамахнуўся, бо калаціўся ад злосці і гневу. І зноў пачаў цэліцца ў Ракуцьку. Тым часам Ракуцька, бачачы, што справа дрэнь, хапіў замашны кій і пагнаўся за Паліводскім, які бег і страляў не цэлячыся. Перапалоханы Ракуцька бег за ім і крычаў:

— Кінь зброю, а то кіем смальну!

Паліводскі зброі не кінуў, а ўскочыў на худую кабылу, што без патрэбы стаяла пад Ракуцькавымі вокнамі, і паімчаўся на ёй у дарогу. Гэтая кабыла была ранена на вайне ў нагу. Ракуцька вылечыў яе і ўжо асвойтваць пачынаў пры сваёй немудрашчай рабоце.

— Куды кабылу пагнаў!? — крыкнуў ён наўздагон Паліводскаму, але таго ўжо і не відаць было. А тым часам стары карчмар Шымха, расказваючы Няваду аб гэтым здарэнні са слоў самога Паліводскага, ні пра якую кабылу не ўспамінаў. Вядома, тут, напэўна, было так, што афіцэр польскага пагранічнага войска граф Паліводскі сумысля не гаварыў нікому, што ён у нейкага Ракуцькі ўкраў худую кабылу. Як бы там ні было, Сымон Ракуцька ўзяў сабе панскай зямлі і з панскага лесу паставіў новую хату, побач з той старой. Ён ужо жыў у новай хаце, ужо абгарадзіўся, абсталяваўся, абараўся і абсеяўся, як раптам вярнулася з уцякацтва гаспадыня той старой хаты. Яна была адна. Чалавека свайго і дваіх малых дзяцей яна страціла яшчэ ў першым годзе выгнанства. Муж не вярнуўся з вайны, а дзеці памерлі. Гора яе душы пачало залечвацца часам, і асабліва тады, калі яна пасля такога доўгага бяздомнага бадзяння дапала да роднага кутка. Ёй яшчэ не было і трыццаці год. Родны кут быў ужо крыху з’іначан: побач ужо стаяла невядомая новая хата, каля якое і ў якой усё было ў вялікім парадку. Нават чыста вымытая старызна была вельмі акуратна развешана на плоце. Відаць, тут шанавалі сваю дамоўку. Вядома, на некалькі год маладзейшаму за яе Сымону Ракуцьку яна, можа, і не была парай. Але там была адзінота, к таму ж маладыя гады, штодзённыя сустрэчы каля дома і праца разам, і жыццё на воку адзін у аднаго. Маладая і адзінокая жанчына неўзабаве перайшла ў новую хату нязнанага раней маладога суседа, які, здавалася, бесперапынна піў вялікую асалоду даводзіць да дасканаласці сваю новую дамоўку. Ашчасліўленая такім паваротам свайго лёсу, жанчына вельмі часта чула ад свайго мужа: «Цяпер рэвалюцыя, а не тое, што раней, калі дзе б ні глянуў, усюды не чалавечую, а панскую зямлю бачыш». Вельмі хутка ён будаваў сваю сялібу. Цяпер ужо льга павальней. Год за годам — і ўсё дойдзе да дасканаласці. Ён думаў: «Пойдуць дзеці. Ім трэба прыгатаваць жыццё. Няхай у іх будзе людская аселасць, каб не бадзяліся па свеце, не маючы прытулку. У іх будучыня будзе не такая, як у мяне і майго бацькі… Не можа быць, каб зноў войны і згіненне. Пагібелі больш не будзе». У гэтых сваіх думках ён яшчэ больш укараніўся, калі ў яго нарадзіўся сын. Сына ён назваў Тамашом і яшчэ больш пачаў старацца. Дзіўна было, што ён, такі малады, больш думае аб будучыні дзяцей, чым аб сваім жыцці. Празмерная сталасць нашых год! Скажу прасцей: ад год той, першай за нашу памяць вайны з немцамі і да дзён нашых, сённяшніх, калі ўжо вырысоўваецца як бы канец і Вялікай Айчыннай вайне, за ўсю гэтую жорсткую эпоху, на мільёнах дзіцячых ілбоў мы бачылі і бачым маршчыну старасці. Калі Ракуцькаў Тамаш пачынаў вучыцца хадзіць, у самым разгары была польская вайна. Яна ўжо канчалася, як у Ракуцькі нарадзілася дачка. Толькі што яе ахрысцілі і назвалі Лізаветай, як па ўсіх, хто за гады рэвалюцыі ў тых мясцовасцях забудаваўся на панскай зямлі і панскім лесам, прайшла трывога: тут ужо «больш няма рэвалюцыі, гэтая зямля падпала пад Польшчу, і паны варочаюцца назад». Ракуцька аціх. Калі трэба было дзе загнаць загваздку ці прыбіць дошку — так і аставалася. Гэтак ён ліпеў як да часу, і ў яго жыцці вялікіх змен не адбывалася. Ужо граніца паміж Польшчай і СССР цвёрда вызначылася, і паабапал яе ўжо стала варта дзвюх дзяржаў. Ужо і малы Тамаш шпарка бегаў, трымаючыся за матчыну спадніцу. А Лізавету пакінулі ўжо спавіваць. Пан жа не прыязджаў. Ужо думалася, што, можа, так і абыдзецца і ніхто не зачэпіць злой рукой таго, што Ракуцька нарыхтаваў на будучыню сваім дзецям. Тым часам жонка сказала яму, што будзе яшчэ і трэцяе дзіця. З горкай трывогай ён падумаў аб невядомасці той будучыні, якая раней ужо здавалася яму зусім яснай. У тыя якраз часы і з’явіўся перад Ракуцькам Паліводскі, але ўжо не так, як першы раз, з акрываўленым бокам і з пакутнай просьбай у няшчасных вачах. А ва ўсім бляску афіцэра польскага войска ўсходняй граніцы. Ён явіўся не з ранейшым няшчасцем, а з цяперашняй сілай. Ракуцька адразу пазнаў яго і ўныў душой. А той адразу і пачаў тое, дзеля чаго і явіўся сюды.

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 150 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название