-->

Выбраныя творы

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Выбраныя творы, Чорный Кузьма-- . Жанр: Классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Выбраныя творы
Название: Выбраныя творы
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 336
Читать онлайн

Выбраныя творы читать книгу онлайн

Выбраныя творы - читать бесплатно онлайн , автор Чорный Кузьма

У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова Кузьмы Чорнага, крынічнай чысцінёй мовы роднай яму Случчыны. Гэта — адзінаццаты том «Беларускага кнігазбору».

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 150 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

— Татачка! Галубчык мой!

Як гэта ён так адчуваў, што яна якраз скажа так: сталая, паважная і павольная ў рухах. Дужымі сваімі рукамі яна пацягнула яго да сябе:

«Я ўсё думала, думала… Ты жывы, родны мой!.. Не стой так, хадзем, хадзем…» Вялікае, як навальніца, шчасце ахапіла яго, і востры боль разануў яму сэрца: гэта ўжо не тая малая Волечка. Гэта моцны чалавек, апірышча яму самому, а ён ужо не будзе трымаць на руках свае Волечкі, яна вырасла без яго. Хтосьці злы адабраў ад яго яе маленства. Ён задушыў у сабе боль і разам з ёю ўвайшоў у хату.

— Бацька, бацька… прыйшоў!.. — крычала яна яшчэ з сянец камусьці ў хату. І Нявада ўбачыў, як яму насустрач нясмела і спешна падняўся той, аб кім ён і сам ужо здагадаўся, што ён ёсць, што ён існуе. З гэтага моманту пачала ўціхамірвацца душа гэтага чалавека. Ён зноў пачаў цешыцца і з ясноты неба на захадзе сонца, і з таго, як вецер гнаў па двары саломіну. Змрокам таго дня ён пачаў абыходзіць увесь той родны кут, па якім гэтулькі бедаваў: і сумліцкія вуліцы, і ўсе куткі свае сялібы. Ужо ўночы ён з гораччу ўспамін пайшоў глянуць у куфар: там ляжаў матузок ад плацця, у якім ён, ужо многа год таму, пахаваў сваю нябожчыцу. У тым жа плацці яна ў сваёй маладосці франціла. Ён адчуваў сябе так, быццам перахварэў цяжкую хваробу. Паставіў лямпу ў клеці на паліцу і падняў цяжкае куфарнае века. Адчыніў прыскрынак і зазірнуў у яго. Спачатку ён стаяў з шырока расплюшчанымі вачыма, зусім забыўшыся, чаго ён увайшоў сюды. Пасля, як адважыўшыся на рашучы ўчынак, ён згарнуў разам пярсцёнкі, гадзіннікі, крыж і адхапіў назад руку, як ад агню. Не магло быць іншых думак, гэта чыстае золата. Гэта цуд нейкі! А каменні на крыжы і на пярсцёнках — ён анічога не разумеў у іх, каб яшчэ аддаваць ім увагу. Ён нават і не заўважыў, што на золаце яшчэ ёсць штосьці. Асмеліўшыся, ён узяў першы гадзіннік і адчыніў у ім вечка. Пакручваючы ў руках гэтую рэч, ён раптам заўважыў на ёй з сярэдзіны нейкі надпіс. Прыгнуўшыся, ён прачытаў выгравіраваныя літары: «Граф Паліводскі». Містычны жах агарнуў яго. Ён шпарка зачыніў куфар і яшчэ шпарчэй увайшоў у хату. Як бы з рашучым допытам ён падышоў да Волечкі:

— Дзе вы ўзялі гадзіннікі і пярсцёнкі графа Паліводскага?!

— Гэта мне даў палонны немец Густаў Шрэдэр. Ён у нас у хаце хварэў, і я яго карміла і даглядала. А калі ён ачуняў, ён так быў рад, што абнімаў мяне і пацалаваў у галаву і паклаў на стол тыя гадзіннікі. Мы з Кастусём не ведалі, што з імі рабіць. Так яны і ляжаць нечапаныя.

Яму стала лягчэй на душы, і зусім свядома ён з гэтага моманту стараўся забыцца на гэты дзіўны выпадак. Цяжка было, але яму ўдалося гэта як мае быць. Перш за ўсё — тут у яго не было прывычкі калі-небудзь думаць аб золаце і чапляцца душой за якое б там ні было багацце. Пасля — ужо з тых жа самых дзён, ён паглыбіўся ў шчасце жыць тут, дзе жыў з малых і маладых год, і займацца тым, да чаго праз усе апошнія цяжкія гады імкнулася яго душа. Здавалася, што ён не заўважаў хады часу. Усё былое аддалялася ў вечнасць і ўжо здавалася сном. За кароткі час сышла з яго твару тая змучанасць, якую ён нёс сюды з свайго вандравання па чужой зямлі. І тыя чужацкія неданоскі — і нямецкія нагавіцы, і польская канфедэратка — ужо з’ядаліся моллю ў глухім застрэшшы. За кароткі час ён ажыў. Выслухоўваючы ад Кастуся і Волькі сумнае апавяданне аб тым, як яны жылі тут, ён успрымаў яго як прошласць, якая ўжо больш не існуе і існаваць не будзе. І думкамі сваімі не быў у мінулым. Ён жыў тым, што было і ішлося. Так незаўважна прыйшла пара, калі з Кастусём яны скончылі новы дом, а калісьці пасаджаны Кастусём клянок даваў улетку ўжо вялікі цень. І гэтак усё адно за адным, ціха і роўна. І толькі раз ён як бы страсянуўся ад нечаканай думкі: як бязлітасна імчыцца час! І колькі ён ужо адкінуў назад усяго, што было і цяжкім, і страшным! У тую хвіліну ён больш як калі ўглядаўся ў сваю Волечку: рослая, мажная, шчырая сяброўка Кастуся Лукашэвіча, мала падобнага ўжо да таго выгнанскага хлопца, што хаваў тут свайго бацьку і вазіў хворага немца, яна стаяла раз пасярод двара ў задуме. Прыйшла пара і ёй аддаць жыццю самае вялікае і важнае: яна была цяжарная. Нявада пачаў наглядаць за ёю і ўсё чакаў.

Хоць і даўно ўжо жылі ў новым доме, але ён меў прывычку часамі начаваць у старой хаце, пакуль яна яшчэ стаяла. У гэты час свайго жыцця, калі ён, як ніколі раней, не мучыўся вялікім клопатам і думкамі аб будучыні свае Волечкі, ён любіў адзін у той хаце, у якой прайшло яго маленства, сустракаць дзень і праз акно бачыць, як папялеюць на небе зоры. У адну з такіх часін ён адчуў усей сваей істотай, што адбылася вялікая падзея. Быццам нейкая сіла адабрала ад яго спакой. Была восень, бадай-што такая самая пара, калі ён, тады, даўно ішоў па роднай зямлі, гасцінцам, з чужацкага палону. Ціхая стаяла раніца. Ледзь толькі развіднелася. Першая драбнюткая сняжынка ўпала яму на руку, калі ён падыходзіў да новага дома. І ў трывожным, і ў нецярплівым чаканні ён стаў на ганку і прыслухоўваўся да цішыні, што панавала навокал дома і ў ім. Настаў момант, дзеля якога можа ён так сумаваў калісьці па сваёй Волечцы і аддаваў ёй сваю душу. Ён вельмі выразна пачуў з ганка, як у доме закрычала дзіця. Ён уздрыгануўся і стукаючы ботамі ўвайшоў у дом.

III

У тыя гады, а можа і пазней на які год ці паўтара, у мясцовасці далёкай ад Сумліч, ад іх кіламетраў за сто, кірункам паміж поўднем і ўсходам, з’явіўся нейкі невядомы нікому Сымон Ракуцька, чалавек не першай маладосці і з выгляду вельмі здаровы. А ўрэшце, у яго быў такі няпэўны выгляд, што цяжка было ўгадаць, колькі яму год. Магло быць і дваццаць шэсць, а можа і трыццаць пяць, калі не ўсе трыццаць сем. Ёсць сярод людзей такія твары. Хада яго была цвёрдая, і на кожным кроку ён накіўваўся наперад, быццам на секунду ўгінаўся. Той куток, куды ён явіўся, быў вельмі глухі. Ад чыгункі далёка, хоць, праўда, кіламетраў за дваццаць убок праходзіла старая Маскоўска-Варшаўская шаша. Але, як вядома, гэтая калісьці вельмі жывая дарога ў тыя часы ўжо даўно была ў глухім заняпадзе. Расказвалі, што гэты Сымон Ракуцька, пакуль выбраць сабе для аселасці месца, доўга выглядаў, дзе каб цішэй і глушэй. Нарэшце ён асеў. Гэта быда мясцовасць, дзе павявала першымі адзнакамі Палесся. Ніхто не сказаў бы, што тут было палескага, але яно такі было — ці можа тое, што многа расло параскіданых усюды дубоў, ці неба мела густыя, як над Палессем, колеры, ці роўных нізін больш было, як крутых узгоркаў. Праз колькі першых год Сымон Ракуцька жыў ужо ў сваёй сялібе. Тут цякла невялікая рэчачка, поўная дробнай і сярэдняй рыбы. З таго боку за рэчкай было поле. Праз рэчку бярвенчатая кладка, як прайсці двум адразу. Проста з кладкі праз вузкую палосу сухога тарфянага балота вілася паміж куп’я сцежка, чорная і калючая. Яна выходзіла па палявую дарогу паміж гэтым тарфянікам і зноў полем, роўным і з рэдкім асіннікам. Уласна кажучы, гэтая дарога, як праехаць з калясьмі, служыла вуліцай двум дзесяткам хат, пастаўленым у адзін рад, вокнамі на тарфянік цераз дарогу. Зусім блізка, па той бок рэчкі і поля, быў кіламетраў на дзесяць хвойны лес, і паўднёвы вецер гнаў сюды пах смалы. Паветра было, як лагодныя лекі, а краявід — увасабленне ціхага хараства. Заход сонца быў тут нейкі незвычайны. Можа таму, што былі і лясы, але яны нейк не абмяжоўвалі даляглядаў, і «лясны прастор» увесь зіхацеў сонцам. І цішыня. Самае важнае — глуш і цішыня! Можна было падумаць, што гэты Ракуцька, явіўшыся сюды аднекуль вельмі здалёку, шукаў не зямлі і не хлеба, а толькі цішыні. Колькі разоў чулі ад яго, калі ён гаварыў не тое, што каму, а сам сабе: «От жа ціхата, дзякуй Богу». Чалавек гэты быў дзіўны. Так, як ніхто, ён пільнаваўся свайго гнязда, якое стала, хоць і марудна, складаў, саломіна за саломінай. Падазравалі, што з ім нешта здарылася ў жыцці непрыемнае і, можа, нават цяжкае. Можа на яго ўпала была якая цяжкая навала, і ён ратаваўся, бараніўся, як мог, і, напэўна, усімі спосабамі даводзіў, што ён справядлівы чалавек і што пакутаваць не павінен. Можа тут у яго і рэфлекс пэўны выпрацаваўся, бо казалі, што, як толькі ён прыйшоў сюды, адразу абышоў усе тутэйшыя і меншыя і большыя ўстановы і ўсё мясцовае начальства, пры гэтым не разбіраўся, хто з іх большы, а хто меншы, а з усімі аднолькава гаварыў як самы вялікі просьбіт. Відаць, навучан быў жыццём чалавек! А тым часам усяго і было таго, што ён хацеў выказаць: я чалавек і хачу жыць. Можа хто з яго і пасмяецца, можа хто і асудзіць. Але наўрад ці гэты «суддзя» сам здолее так рабіць з клёпак пасуду, паставіць хату, часаць гонту, змайстраваць колы, вырабіць зямлю, выгадаваць каня, угадаць за тыдзень наперад надвор’е, памагчы чалавеку ў бядзе і стрымаць слова, як гэта ўмеў Сымон Ракуцька. Кожнаму начальніку ці таму, каго ён лічыў за начальніка, і ў райвыканкоме, і ў сельсавеце, і нават раз у канторы сельскай кааперацыі, Сымон Ракуцька перш за ўсё паказваў паперку, у якой было сказана, што гэты чалавек быў затрыман органамі ГПУ і выпушчан на волю і мае права жыць усюды, дзе толькі захоча, па ўсім СССР, але толькі не ў пагранічных з Польшчаю раёнах. Пасля гэтай свае паперкі ён з вялікай адкрытасцю душы выказваў сваё жаданне ў форме просьбы: «Я хачу, каб дзе тут асесці жыць». «Падай заяву ў сельсавет», — сказалі яму.

1 ... 16 17 18 19 20 21 22 23 24 ... 150 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название