-->

Авантуры Пранцiша Вырвiча, шкаляра i шпега

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Авантуры Пранцiша Вырвiча, шкаляра i шпега, Рублеўская Людміла-- . Жанр: Историческая проза / Исторические приключения. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Авантуры Пранцiша Вырвiча, шкаляра i шпега
Название: Авантуры Пранцiша Вырвiча, шкаляра i шпега
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 189
Читать онлайн

Авантуры Пранцiша Вырвiча, шкаляра i шпега читать книгу онлайн

Авантуры Пранцiша Вырвiча, шкаляра i шпега - читать бесплатно онлайн , автор Рублеўская Людміла

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці рускіх гардэмарынаў.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 56 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

— Я выканаю, што абяцала ягонае княскае мосці, — ціха прамовіла палачанка ў адказ на бязмоўныя запытальныя позіркі.—Але абяцаць нічога пэўна не магу. Бо месцы небяспечныя, можна загінуць.

— З табой пойдзе ён, — Міхал Багінскі кіўнуў на Ватмана. Герман шырока ўсміхнуўся, ягоная ўмешка мала каму дадала б весялосці.— Магу паслаць і лепшых жаўнераў, колькі кажаш. А твой жаніх цябе тут пачакае.

— Са мной павінен пайсці чалавек, звязаны са мной крывёй і еднасцю душаў. Іначай не атрымаецца. Сутарэнні не дазволяць мне прывесці чужога чалавека, — цвёрда прамовіла Саламея.

Багінскі і Марыконі перазірнуліся, а Алена з Багінскіх раздражнёна нахмурылася, полацкая Сільфіда ёй відавочна не падабалася.

— Ты хочаш сказаць, трэба знайсці якога твайго сваяка? — удакладніла княгіня Алена.

— Або справа пра які-небудзь вядзьмарскі рытуал? — падазрона папыталася маці Альжбэта.

— Не абавязкова сваяка, — Саламея пачырванела, але працягвала гаварыць. — Паколькі Гасподзь сказаў пра мужа і жонку, што двое будуць адзінай плоццю… Са мной пойдзе доктар Баўтрамей Лёднік.

— Але ж ён пакуль не муж табе, — сярдзіта прамовіла пані Альжбэта. Панна Рэніч на хвілю апуціла вочы, але зноў смела працягвала:

— Перад небам і людзьмі — муж. Дэ факта… Няхай і не дэ юрэ.

Ватман злосна прыжмурыўся, але тут жа ўдавана весела зарагатаў:

— Ну, доктар, ну, пройда…

Лёднік стаяў, як бы гэта яго не тычылася, увесь такі годны і важны. Паланэя спрабавала схаваць усмешку, прыкрываючыся рукавом. Маці Альжбэта пачала гучна абурацца, што распуста пранікла ў святыя сцены, і гэта трэба жорстка караць, але Міхал Багінскі ветліва перапыніў яе сваім мяккім голасам:

— Прабачце, пані-маці Альжбэта, маральнасць — гэта важна, але мне здаецца, для нас важней зараз абмеркаваць зусім іншае… За рэліквіяй пойдуць, як я разумею, панна Рэніч і ейны амарат, але Ватман таксама. Як, Ватман?

— Ды няхай сабе ідуць удваіх, — адказаў найміт з крывой усмешкай. — Не праблема, ваша мосць… Калі я пайду следам.

— Узнагарода будзе вам самая шчодрая, — запэўніў князь Багінскі.

— Няхай ваша княская мосць і ўсе прысутныя высокія госці даруюць, але дазвольце нагадаць пра адну акалічнасць, — Пранцысь ледзь дацярпеў, каб не ўмяшацца раней. — Справа ў тым, што гэты Лёднік не ёсць вольным чалавекам і не можа распараджацца сабою па сваім угледжанні. Ён мой пажыццёвы слуга, які прадаў сябе за даўгі.

Пранцысь падаў у рукі князю з самым свецкім паклонам паперу ад Агалінскага, і ўрачыста прамовіў фразу, якая змушала ягонае сэрца пераможна біцца.

— Доктар — мая маёмасць!

Багінскі прабег вачыма паперу і перадаў Марыконі, які пачаў уважліва яе вывучаць. Лёднік утаропіўся некуды перад сабой адсутным позіркам, Саламея сціснула рукі, быццам ёй стала холадна.

— Маёмасць шляхціца — справа святая, — прамовіў Багінскі.—Але я гатовы купіць у пана Вырвіча ягонага слугу за любую суму, якая яго ўсцешыць.

Пранціш задаволена ўсміхнуўся. Вось цяпер доктар адчуе, як трэба цаніць свайго гаспадара!

— Можа быць, і прадам, — прамовіў Пранціш, ад пачуцця салодкай помсты ў яго аж галава круцілася. Ну няхай не ў руку доктар пачне яго цалаваць, няхай хоць папросіць — «Не прадаваце мяне, пан Вырвіч», хоць знак які падасць. Ды хаця б засмуціцца, Пранціш і ягоным спалохам задаволіцца. — Слуга мой наравісты, непаважлівы. Худы, але затое дужы, — Вырвіч схапіў Лёдніка за руку, нібы дэманструючы прысутным. Лёднік павярнуўся да яго і спакойна папытаўся:

— Зубы паказаць?

— Што? — разгубіўся Пранцысь.

— На кірмашы рабоў звычайна яшчэ зубы правяраюць, — роўным голасам патлумачыў Лёднік. Пранцысь дзесьці ў глыбіні душы адчуў, што перагінае палку са сваёй помстай.

— А я б яго купіў! — радасна прамовіў Герман Ватман. — Доктар, зоркавед, золата варыць… Толькі трэба зрабіць яму пэўную аперацыю, каб дзевак болей не псаваў.

— Не забывайцеся, пан, тут дамы! — абурылася маці Альжбэта.

— А што, дамы супраць? — гарэзаваў Ватман. — Яны ўсе зацікаўленыя ў патэнцыі доктара?

На гэты раз свайго канфідэнта перапыніў сам Багінскі, строга азірнуўшыся на яго.

— Дык за колькі слугу свайго прадасі? — сур’ёзна пацікавіўся князь. Пранцысь зрабіў належную паўзу, прыняў важны выгляд і набраў паветра ў лёгкія, каб прамовіць даўно загатоўленае: «Мой слуга не прадаецца! Таму ў сутарэнні з ім адпраўлюся я, каб абараняць яго і панну Рэніч і здабыць рамфею!».

Але прамовіць не паспеў, таму што трыбунальскі віцэ-маршалак Марыконі рыпучым голасам сказаў:

— Ніякай праблемы не бачу! Згодна артыкула дзевятнаццатага, раздзел дванаццаты Статута Вялікага княства Літоўскага, калі вольны чалавек прадае сябе ў няволю, не ў змозе выплаціць даўгі, за ім застаецца права выкупіць сябе ў той жа час, як ён здабудзе адпаведныя грошы. І крэдытор не мае права ўтрымліваць яго.

Багінскі ўсміхнуўся.

— Вось і цудоўна… Колькі там Лёднік вінен?

— Дзвесце дукатаў,— зачытаў Марыконі.

— Усяго! — зноў усміхнуўся князь. — І нашто пайшлі тыя дзвесце дукатаў, а, Баўтрамей?

— На алхімічныя доследы, — сумна адказаў Лёднік.

— І як, знайшоў філасофскі камень?

— Галоўнае, я зразумеў, што яго не варта шукаць, — гэтак жа змрочна адказаў доктар.

— Ватман, дзвесце дукатаў з сабой у нас ёсць? — папытаўся Багінскі. Найміт выцягнуў са сваёй сумкі цяжкі вацок, высыпаў на стол манеты, пералічыў:

— Дзвесце нават з лішнім, ваша мосць!

— Выдатна! Перадай іх Лёдніку.

Ватман акуратна ссыпаў манеты назад ў скураны мяшэчак, ляніва падыйшоў да доктара, кінуў мяшэчак яму ў рукі.

— Так, цяпер пры сведках доктар Баўтрамей Лёднік павінен аддаць дзвесце дукатаў свайму гаспадару, шляхціцу Пранцысю Вырвічу! — скамандаваў Марыконі. —А вы, пан Раманоўскі,— загадаў чыноўніку, што стаяў за ягонай спінай, — зараз жа гэта ўсё юрыдычна аформіце.

Чыноўнік паслухмяна сеў за стол, расклаў прыналежнаці і пачаў хутка пісаць, пяро аж парыпвала. Князя Багінскага гэтая сцэна, падобна, вельмі забаўляла.

Пранцысь, як у сне, адчуў, што яму ў рукі ўкладваюць цяжкі скрутак, які ён ледзь не выпусціў.

— Бач, як радуецца хлопец, што столькі грошай займеў,— заўважыў Ватман.

— Алхімікі, ведзьмакі, чарнакніжнікі — яны ж апантаныя, — грэбліва прагаварыла маці Альжбэта. — Гэты варты жалю грэшнік усё роўна сваю волю не ўтрымае.

— Вось як… — задумаўся Багінскі.—А што, Лёднік, ты працягваеш свае доследы?

— Я адмовіўся ад алхіміі, астралогіі і ўсіх магічных заняткаў, ваша мосць, — цвёрда прамовіў Лёднік, у якога ад узрушэння гарэлі на худых шчоках чырвоныя плямы.

— Вельмі годны ўчынак, ці не праўда, цётачка і сястрыцы? — задумліва прагаварыў Багінскі, якому спадабалася гульня «дай волю доктару». — І лекар ты, відаць, добры… Дыплом ёсць?

— Нават два, ваша мосць! — прамовіла Саламея Рэніч, вось у яе голас дрыжэў. — Пражскага універсітэту, доктара вольных навук, і Лейпцыгскага ўніверсітэту, доктара медыцыны.

— Вельмі годна! А што, пан Марыконі, у цябе яшчэ застаўся які каралеўскі патэнт набілітацыі? Ты, здаецца, ад Бруля атрымліваў…

Марыконі пасміхнуўся, пакруціў галавою.

— Ёсць адзін…

— Вось і ўпішы прозвішча доктара. Сёння абы хто шляхецтва сабе купляе, навалач усялякая, галантарэйшчыкі, бакалейшчыкі… А тут — двойчы доктар, у Еўропе вучыўся.

Ватман зноў зарагатаў, а пані Альжбэта ўсхадзілася:

— Міхал, гэта ўжо занадта! Ты што, хочаш гэтага хама зрабіць шляхціцам? Не ганьбі нашы святыя ідэалы!

— Як кажа Жан-Жак Русо, цётачка, усе людзі маюць ад прыроды роўнасць, і адрозніваюцца толькі асабістымі якасцямі, — насмешна прамовіў пан Міхал.

— Ваша княская мосць, пане-браце, я разумею ваша захапленне Дыдэротам ды іншымі французішкамі, але прадстаўнік нашага старажытнага роду не павінен так абыякава ставіцца да шляхецтва! — ускрыкнула і княгіня Алена і злосна зірнула на Саламею, быццам тая ва ўсім і была вінавата. Але князь Багінскі, падобна, быў толькі рады «паказаць казу» старэйшай сястры і цётцы, якія звыклі з дзяцінства яго павучаць. Княгіня Алена сцвярджала, што нізкіх людзей найлепш заахвочваць бізуном… Пані Альжбэта бурчэла наконт праклятых вальнадумцаў, якімі захапляецца пляменнік, пра ягоныя музыцыраванні і пэцканіну, што ўводзяць у грэх легкадумства, адрываючы ад такіх важных спраў, як палітыка і вайна. Але Міхал Казімір развесяліўся напоўніцу і пачаў абмяркоўваць з Лёднікам нашумелы трактат Русо, ігнаруючы выкрыкі цётачкі, што Русо — лёкай, і філасофія ягоная лёкайская!

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 56 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название