Гальштук Вудра Вiльсана (на белорусском языке)
Гальштук Вудра Вiльсана (на белорусском языке) читать книгу онлайн
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
- Клайв змянiўся пасля таго, як нас кiнуў яго бацька. Я ведаю, што ў доме павiнен быць мужчына, каб Клайву было на каго раўняцца, з каго браць прыклад. Мне гэта людзi часта гавораць. Гадоў з чатырнаццацi ён пачаў задаваць мне пытаннi: "Усё-такi хто ж я?" альбо "Магу я лiчыць сябе асобай, мама?"
Клайв лёгка ўяўляў, як бы яна выглядала i што б гаварыла ў палiцыi.
- Мне трэба зрабiць важнае прызнанне, - звярнуўся Клайв да палiцэйскага за пярэднiм сталом.
На думку Клайва, да яго слоў той паставiўся груба i з падазронасцю, тым не менш яму сказалi зайсцi ў кабiнет, дзе з iм размаўляў сiвы афiцэр з тлустым тварам. Клайв вылажыў яму ўсю гiсторыю.
- У якой школе, Клайв, ты вучышся?
- Я не хаджу ў школу. Мне васемнаццаць год. - Клайв расказаў палiцэйскаму пра сваю работу ў прадуктовай краме Сiманса.
- Клайв, сапраўды iснуюць прычыны для занепакоенасцi, але не тыя, пра якiя ты зараз расказваеш, - сказаў палiцэйскi.
Клайву сказалi пачакаць у адным з пакояў, куды прыкладна праз паўгадзiны прывялi псiхiятра. Потым мацi. Клайв усё больш i больш губляў цярпенне. Яму не верылi. Гаварылi, што гэта тыповы выпадак iлжэпрызнання з мэтай звярнуць на сябе ўвагу. Неаднаразовыя заявы мацi пра яго пытаннi накшталт: "Магу я лiчыць сябе асобай?" i "Усё ж такi хто я такi?", здаецца, былi ўспрыняты менавiта як пацвярджэнне высноў, да якiх прыйшлi псiхiятр i палiцыя.
Клайву было загадана двойчы на тыдзень хадзiць кудысьцi на курс псiхатэрапii. Гэта яго раззлавала. Адмовiўшыся вярнуцца да працы ў краме Сiманса, ён знайшоў месца рассыльнага ў другiм месцы, бо любiў мець крыху кiшэнных грошай, там ён i працаваў, хутка дастаўляючы заказы на сваiм ровары i дакладна адлiчваючы рэшту.
- Ну, што, усё-такi не знайшлi забойцу? - пытаў ён псiхiятра з палiцыi. Такога статка аслоў, як вы, я нiколi ў жыццi не бачыў!
- Не варта так размаўляць з людзьмi, хлопча, - супакойваў яго псiхiятр.
- Зусiм звычайныя незнаёмыя ў Iндыяне сказалi: "Можа, гэты хлопец не жартуе?" У iх было больш розуму, чым у вас!
Псiхiятр у адказ толькi ўсмiхаўся.
Душа Клайва смылела. Адна рэч магла дапамагчы даказаць праўдзiвасць расказанай iм гiсторыi - гальштук Вудра Вiльсана, што па-ранейшаму вiсеў у яго шафе. Але гэтыя дурныя вароны не заслугоўвалi таго, каб iм паказваць гэты гальштук. Нават калi вячэраў з мацi, iшоў у кiно цi развозiў пакупкi, ён строiў планы. У наступны раз ён здзейснiць што-небудзь больш значнае - скажам, распачне пажар унутры вялiкага будынка, цi падложыць куды-небудзь бомбу, альбо забярэцца з кулямётам на верх якога-небудзь гмаха i пашле падарунак тым, хто ўнiзе. Прыстрэлiць чалавек сто - не менш, а то i тысячу. Хай лезуць туды па яго. Тады ўжо яны павераць. Тады ўжо ён будзе для iх рэальна iснуючая асоба, асоба, якая заслужыла права быць увасобленай у "ВАСКОВЫМ МУЗЕI ЖАХАЎ МАДАМ ЦIБО".
Пераклад: Уладзiмiр Шчасны
