Гальштук Вудра Вiльсана (на белорусском языке)
Гальштук Вудра Вiльсана (на белорусском языке) читать книгу онлайн
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Два днi пайшлi на абмеркаванне аперацыi. Ён зайшоў у блiжэйшую закусачную, выпiў пiва, пагуляў з прыяцелямi на iгральных аўтаматах. На аўтаматах мiгцелi агнi, высвечваючы надпiсы - "Дазваляецца гуляць некалькiм асобам" i "Спаборнiчаючы, атрымаеш больш задавальнення" - але Клайв, гледзячы на шарыкi, якiя каталiся i падскоквалi, адзначаючы лiк у аўтаматах, думаў толькi пра "МУЗЕЙ МАДАМ ЦIБО", i нiшто iншае яго не хвалявала. Тое ж адбывалася i тады, калi яго позiрк скiраваўся на па-вясёлкаваму размаiсты музычны аўтамат з пульсуючымi блакiтнымi, чырвонымi i жоўтымi агеньчыкамi, i тады, калi ён да яго падыходзiў, каб кiнуць манетку. I ўвесь гэты час ён думаў, што будзе рабiць у "ВАСКОВЫМ МУЗЕI МАДАМ ЦIБО".
На другi дзень вечарам, павячэраўшы разам з мацi, ён пайшоў да "МУЗЕЯ МАДАМ ЦIБО" i купiў бiлет. Той самы стары, што прадаваў бiлеты, амаль не глядзеў на людзей, што iх куплялi, настолькi ён быў заняты, адлiчваючы рэшту i адрываючы адпаведныя часткi бiлетаў. Гальштук Вудра Вiльсана па-ранейшаму адсутнiчаў, здавалася, што нiхто i не заўважыў прапажы - гэта развесялiла Клайва, i ён нават хiхiкнуў. Клайв успомнiў, што надуты адганяла злодзеяў-кiшэннiкаў, гэты шаркаючы сышчык, быў апошнi, хто пайшоў з музея ў той вечар, калi ён там схаваўся, i падумаў, што ключы, вiдаць, у яго, таму i забiць яго трэба апошнiм.
Першая была жанчына. Клайв схаваўся зноў побач з шыбенiцай у той час, як натоўп паволi соваўся да выхаду, i калi Мiлдрэд праходзiла каля яго, у капелюшы i палiто, збiраючыся пайсцi дадому праз чорны ход, i нешта сказала перад гэтым служачаму ў выставачнай зале, Клайв вылез з свайго сховiшча i, зайшоўшы ззаду, зашчамiў рукой яе шыю.
Яна толькi ледзь чутна захрыпела. Клайв сцiснуў горла абедзвюма рукамi, каб яна больш не падала голасу. Нарэшце Мiлдрэд ссунулася на падлогу, i Клайв пацягнуў яе ў цёмны аддалены кут у пакоi для пераапранання. Па дарозе ён перакулiў нейкую кардонную скрыню, але грукат аказаўся не настолькi моцны, каб яго заўважылi iншыя служачыя.
- Мiлдрэд пайшла ўжо? - спытаў нехта.
- Я думаю, што яна ў канторы.
- Не, яе там няма. - Той, хто гэта сказаў, ужо прайшоў па калiдоры, дзе застаўся Клайв, трымаючы Мiлдрэд у руках. Потым той самы служачы зазiрнуў у пусты пакой для пераапранання, дзе яшчэ гарэла святло. - Яна пайшла ўжо. Я таксама сёння заканчваю.
Клайв зрабiў крок наперад i сцiснуў такiм жа прыёмам шыю мужчыны. Гэтым разам справа была куды цяжэйшая, бо чалавек супрацiўляўся, але рука Клайва была тонкая i моцная; ён дзейнiчаў хутка, стукнуўшы сваю ахвяру галавой аб драўляную падлогу.
- Што тут адбываецца? - пачуўшы глухi грукат у калiдоры, з'явiўся другi мужчына.
Цяпер Клайв паспрабаваў ударыць мужчыну кулаком у пашчэмку, але прамазаў i трапiў у шыю. Аднак гэта было настолькi нечакана для гэтага надутага карантыша-сышчыка, што зрабiць другi ўдар было значна лягчэй, а пасля Клайв здолеў схапiць яго за грудкi i стукнуць галавой аб абтынкаваную сцяну, якая была цвярдзейшая за драўляную падлогу. Пасля гэтага Клайв упэўнiўся, што ўсе трое мёртвыя. З галоў у мужчын цурчэла кроў. Тонкi струменьчык крывi цёк з рота жанчыны. Клайв палез шукаць ключы ў кiшэнях другога мужчыны. Яны аказалiся разам са сцiзорыкам у левай кiшэнi штаноў. Клайв забраў i сцiзорык.
Мужчына, той, што быў вышэйшы ростам, паварушыўся. Устрывожаны Клайв выцягнуў з перламутравай ручкi сцiзорыка лязо i тройчы пырнуў iм у шыю мужчыны.
Ледзь усё не ляснулася, падумаў Клайв, правяраючы зноў, цi ўсе яны мёртвыя. Яны такi i сапраўды былi мёртвыя, i кроў была сапраўдная, а не тая чырвоная фарба, што паказвалi ў "ВАСКОВЫМ МУЗЕI ЖАХАЎ МАДАМ ЦIБО". Клайв запалiў iлюмiнацыю i пайшоў у выставачную залу, каб здзейснiць цiкавую задумку - знайсцi адпаведныя месцы для трох трупаў.
Найбольш удалае месца жанчыне - ванна Марата - тут i сумнявацца не варта. Клайв завагаўся, сцягваючы з яе адзенне, i вырашыў гэтага не рабiць проста таму, што атрымаецца куды смяшней, калi пасадзiць яе ў ванну ў палiто, аздобленым футрам, i капелюшы. Выцягнуўшы з ванны фiгуру Марата, Клайв зарагатаў. Ён думаў убачыць палкi замест ног, а памiж iмi пустое месца, бо вышэй ванны была вiдаць толькi палова тулава, але ў Марата наогул не аказалася ног i яго васковы торс заканчваўся крыху нiжэй пояса азызлай куксай, i каб фiгура не кулялася, яе прымацавалi да драўлянай падстаўкi. Клайв занёс гэта недарэчнае збудаванне з воску ў пакой для пераапранання i паставiў пасярод стала. Потым зацягнуў жанчыну - а яна была цяжкая - у дыяраму забойства Марата i запiхнуў яе ў ванну. Па дарозе звалiўся капялюш. Клайв зноў напнуў яго на галаву жанчыны, крыху нахiлiўшы на адно вока. Разяўлены рот жанчыны быў поўны крывi. Божа ж мой, гэта ж сапраўды была забава!
Ну, а цяпер надышла чарга мужчын. Вiдаць, той, чыю шыю ён пароў нажом, будзе выдатна выглядаць на месцы старога, якi вячэрае васковымi сасiскамi i капустай, таму што дзяўчына за яго спiнай павiнна загнаць яму ў шыю нож. На гэта Клайву спатрэбiлася пятнаццаць хвiлiн.
Так як фiгура старога была прызначана для сядзення, Клайв пасадзiў яго ў прыбiральнi каля пакоя для пераапранання. Было страшэнна смешна глядзець, як стары сядзiць на ўнiтазе з акрываўленай шыяй са сталовым ножыкам у адной руцэ i вiдэльцам - у другой. Клайв абапёрся аб вушак дзвярэй i гучна зарагатаў, не асцерагаючыся нават, што яго могуць пачуць - настолькi гэта было смешна, што нават не шкада было б, калi б яго i злавiлi.
Цяпер чарга карантыша-сышчыка. Клайв агледзеўся, i ў полi яго зроку аказалася сцэна з Вудра Вiльсанам, якая дэманстравала падпiсанне перамiр'я ў 1918 годзе. Васковая фiгура сядзела за велiзарным сталом, нешта падпiсваючы, i было б вельмi лагiчна, каб гэтае месца заняў чалавек з амаль рассечанай на дзве паловы галавой. З некаторым намаганнем Клайв вырваў з васковых пальцаў ручку, паклаў яе збоку на стол i занёс фiгурку - яна не была цяжкая - у пакой для пераапранання. Васковы Вудра Вiльсан застаўся сядзець за сталом з выцягнутымi для пiсання рукамi. Клайв сунуў у яго правую руку шарыкавую ручку. Засталося апошняе намаганне. Клайв заўважыў, што яго куртка добра заляпана крывёй i яе трэба неяк змыць. На штанах, аднак, крывi пакуль што не было.
Клайв пацягнуў другога мужчыну ў дыяраму, прысвечаную Вудра Вiльсану, прыўзняў яго i падкацiў да стала. Яго ўдалося пасадзiць за стол, але галава звiсала над заляпаным зялёнымi плямамi сталом, над чыстымi васковымi аркушамi, а ручка няўстойлiва трымалася ў вялай руцэ.
