-->

Блакит

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Блакит, Автор неизвестен-- . Жанр: Прочая старинная литература. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Блакит
Название: Блакит
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 176
Читать онлайн

Блакит читать книгу онлайн

Блакит - читать бесплатно онлайн , автор Автор неизвестен
Старинная литература.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 72 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Усе разам пашлі ў кабінет да першага, дзе ўжо быў вялікі, мажны дырэктар райбыткамбінату Раеў. Мікалаенкаў быў задаволены нашай з Каралёвым агітацыяй, пахваліў Ліду і загадаў Раеву:

– Стаў на вушы ўсе свае службы, каб праз тры гадзіны была апранутая з іголачкі і выглядала, як артыстка…

Раеў памуляўся, але пакорна запрасіў Ліду ісьці з ім, а тая нечакана заўпарцілася: у мне грошай няма на абноўкі...

– Ды не хвалюйся, Ліда, – супакоіў Мікалаенкаў. – За ўсё заплоціць ён, – паказаў на Гузава. – Калгас заплоціць…

Ліда зноў ударыла ў хамут, заявіўшы, што ня верыць. І зноў давялося ўмяшацца, каб пераканаць, што будзе так, як сказаў першы сакратар… А праз гадзіны чатыры райбыткамбінатаўскія майстры і майстрыхі ў аўральным рэжыме адзелі, абулі, прычасалі Ліду – і яна насамрэч стала калі і не прынцэсай то вельмі зграбнай дзяўчынай – проста не пазнаць. Глядзела ў люстэрка, усьміхалася сама сабе і, адчувалася, абноўкі ёй вельмі і вельмі даспадобы…

Ну а далей ператварэньне Папялушкі ў прынцэсу пайшло, як па масьле, па абкатаным сцэнары. Паездка на райкамаўскім легкавіку ў суправаджэньні загадчыка аргаддзелу ў Гродню, арганізаваны ў калгасе сход па вылучэньні з зачытваньнем напісанай Каралёвым просьценькай кароценькай прамоўкі, затым яшчэ пяць-шэсьць раз на сустрэчах з выбаршчыкамі ў розных раёнах, куды яе вазілі і адвозілі на райкамаўскіх легкавіках, а потым выбары са звычайным 99,99 працэнта вынікам. І ўжо спакойна, без сьпешкі і аўралу з самага моднага і дэфіцытнага матэрыялу пашылі ёй за казённы кошт у райбыткамбінаце ўборы на ўсе сезоны і выпадкі. Ну і нарэшце – Масква, Крэмль, дэманстрацыя рэалізаванага ленінскага запавету – кухарка, тое ж самае і непісьменная сьвінарка, засядае ў вышэйшым органе, кіруе дзяржавай...

Сустрэліся з Лідай адразу ж пасьля ейнага вяртаньня з першай сесіі. Трымалася яна куды сьмялей і ўпэўненей, чым перад ад’ездам у Маскву. Дужа пасаваў, рабіў яе значнай салідны значок дэпутата Вярхоўнага Савету ў форме чырвонага сьцягу з пазалочанай аблямоўкай на шэраватага колеру блузцы, якая была ёй вельмі да твару. У Ліды было шмат назіраньняў і ўражаньняў, і бадай, самае важнае – спраўдзілася ўсё, што я гаварыў. Ліда была амаль шчасьлівая і на разьвітаньне сказала пра сваё галоўнае адкрыццё, зробленае ў Крамлі:

– Цяпер я знаю, за што начальнікам такія грошы плоцяць – гэта ж высядзець столькі, нічога ня робячы!..

Больш мы з ёй ніколі ня бачыліся – зьліквідавалі раён, падзяліўшы паміж Лідай і Шчучынам. Калгас Куйбышава адышоў пад Ліду, а я пераехаў ў Шчучын. Праз колькі гадоў пры сустрэчы з лідскімі калегамі пацікавіўся, як там пачувае Ліда Тупік. Расказалі, што выдатна, вельмі прызвычаілася да свайго дэпутацтва, нават выступаць навучылася без паперкі. А старшыня калгасу Гузаў на сёмым небе ад радасьці: завалодаўшы Лідзіным дэпутацкім блакнотам з афіцыйным грыфам Вярхоўнага Савету СССР на кожным адрыўным лістку, ад ейнага імя штурмаваў запытамі і просьбамі высокія ўплывовыя кабінеты, і амаль заўсёды што-небудзь выцыганьваў: то новы трактар, камбайн ці аўтамашыну, то найдэфіцытнешыя ліміты на будаўніцтва, то звышпланавыя мінеральныя тукі, то новую механізацыю на фермы – ніхто ў раёне столькі не паймеў. А за чаркай любіў прыгадваць, які колісь дурань быў, падбухторваючы Ліду не згаджацца, шкадуючы грошы на ўборы...

У казцы пра прынцэсу-Папялушку непазьбежна і нястрымна наступае поўнач, у Лідзіным выпадку – сканчэньне тэрміну дэпутацтва. Двойчы ж рабіць Папялушку прынцэсай не прынята было… Расказвалі, Ліда страшэнна пакрыўдзілася, што не вылучаюць зноў, была перакананая: яе ашукваюць, падманваюць, не хацела нікому даваць веры, усё мкнулася адшукаць “таго чалавека, які жыў у Жалудку і казаў праўду”, імя і прозьвішча якога, праўда, забыла...

(…)

З пераездам у Гродна лёс падараваў мне шчасьце блізка сыйсьціся, здружыцца, пасябраваць з Васілём Уладзіміравічам Быкавым, з якім ўпершыню пазнаўся, калі ён яшчэ быў проста Васем, непрыкметным супрацоўнікам сакратарыяту “Гродзенскай праўды”, куды я прывозіў са Шчучына аператыўна вырабляць клішэ для нашай газеты. Адбылося гэта ці то восеньню 1956, ці вясною 57-га году – помню, на вуліцы было яшчэ холадна і золка. Начальства начальствам, а клішэ выштукоўвалі мажны мацак рэтушор Валодзя і худзенькі, прапахлы махоркай і едкімі растворамі цынкограф Міша – той самы Міша, чые знакамітыя афарызмы кшталту: “Не п’еш – адкуль тое здароўе”, “Зраньня выпіў – увесь дзень свабодны”, “Ходзіш цьвярозы, як дурань” заўсёды, калі быў у вясёлым настроі, любіў цытаваць на розных сябрынах ужо сусьветна вядомы Быкаў. Валодзя і Міша былі добрыя аматары закласьці за каўнер, таму разам з фотакарткамі мяне ў рэдакцыі “нагружалі” парай пляшак добрай самагонкі. Ехаў звычайна пад вечар, Валодзя і Міша, аходаўшыся недзе ля апоўначы са сваёй газетай, браліся за мае фотакарткі, трохі “ўзяўшы на зуб”. Працэс вырабу клішэ тады быў складаны і доўгі, і мяне, каб ня тоўкся пад нагамі і не выклікаў падазрэньня, адпраўлялі спаць у кабінет адказнага сакратара Андрэя Данілавіча Коласа, дзе была шыкоўная, мяккая скураная канапа. Ня будзячы мяне, хлопцы клалі загорнутыя ў паперу гатовыя клішэ на Коласаў стол, і я ранічкой прачынаўся і непрыкметна змываўся на аўтобус.

Гаспадар кабінета з-за спазьненьня газеты часам заседжваўся, і мне нічога не заставалася, як паныла сноўдацца па горадзе. На вуліцы тады была халодная, мокрая золь, Валодзя пашкадаваў мяне і завёў пабавіць час у сакратарыят, дзе было сталоў з пяць, за якімі карпелі выпускаючы, карэктары. Па суседству з Валодзем, амаль упрытык, сядзеў і нешта пісаў маладзенькі хлопец, якога ўсе звалі Васем. Я паводзіў сябе, як мыш пад венікам, намагаючыся нікому не замінаць. Потым Вася некуды выйшаў, Валодзя паклікаў паглядзець, што зрабіў з маімі самадзейнымі здымкамі, міжволі зірнуў на суседні стол, дзе толькі што сядзеў і нешта пісаў Вася, – і быў уражаны: на аркушы зьверху было акуратна выведзена і двойчы зьвіліста падкрэсьлена таямніча-зманлівае “Апавяданьне”, а далей больш як на паўстаронкі месьціліся тры-чатыры абзацы, напісаныя акуратным, прыгожым почыркам з рэдкімі папраўкамі. Ого, падумаў з павагай, ён апавяданьні піша! Не ведаю чаму, але гэты почырк чамусьці назаўсёды ўрэзаўся ў памяць, як сёньня бачу тое падкрэсьленае “Апавяданьне” і роўненька напісаныя абзацы, але без загалоўка...

Пазнаёміліся ж з Васілём Быкавым недзе гады праз тры, як памёр Міхась Васілёк і ягонае месца літкансультанта ў аддзеле культуры заняў той самы Вася, даволі ўжо вядомы тады ня толькі на Гарадзеншчыне па публікацыях у мясцовым альманаху “Нёман”, але і ў рэспубліцы. Тады жартавалі: літаратурны сьцяг Гарадзеншчыны перайшоў ад Васілька да Васіля. Зрэдку я дасылаў ці, бываючы ў Гродне, заносіў яму свае вершы, сёе-тое ён ухваляў, даваў у друк, сёе-тое бракаваў. Канечне, назваць гэта сур’ёзным знаёмствам можна з вялікай нацяжкай, хоць ён прыязна вітаўся, пазнаваў на вуліцы, але ці мала было ў Быкава, які пасьля выхаду “Жураўлінага крыку” атрымаў усебеларускую вядомасьць, такіх, як я, паэтаў! Ды і да вершаў я стаў астываць, спаўна аддаючыся раёнцы, у няпоўныя дваццаць два гады стаўшы намесьнікам рэдактара.

Мала чым зьмяніліся нашыя стасункі і пасьля таго, як я перайшоў у “Гродненскую правду” і мы сталі, як ён казаў і нават засьведчыў на адной з падораных кніжак, “супрацоўнікамі адной газеты”. Я ня так часта бываў у рэдакцыі, ён меў ня надта жорсткі працоўны графік, падоўгу бываў у Менску, Маскве, розных паездках, у тым ліку і замежных, на здымачных пляцоўках, калі актыўна ўзяліся экранізаваць ягоныя творы, таму мы практычна ня бачыліся, хоць ён рэгулярна друкаваў мае вершы на “Літаратурных старонках». Рэдакцыйнае начальства, вядома, было не ў захапленьні ад частай адсутнасьці супрацоўніка, але ставілася да гэтага з разуменьнем. У калектыве ж было нямала зайздросьнікаў, людзей, якія ніяк не маглі зразумець і зьмірыцца, што свой непрыкметны Вася ўзьляцеў так высока – самае што ні ёсьць банальнае: ня можа быць прарока ў сваёй айчыне, тым больш – генія ў родным творчым калектыве. Найбайчэйшыя “разбойнікі пяра”, якія напаўжарт-напаўсур’ёз любілі сябе так велічаць, скептычна ўхмыляляліся: ат, раздзімаюць, во разразіўся нарысам – і пшык атрымаўся. (Што праўда, то праўда: падвальны нарыс Быкава ў “Гродненской правде” пра вядомага ветэрана вайны атрымаўся кволенькім. Дарэчы, гэта была, здаецца, першая і апошняя спроба Васіля Уладзіміравіча выступіць у жанры газетнага нарысу.)

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 72 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название