-->

Дзярлiвая птушка

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Дзярлiвая птушка, Акула Кастусь-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Дзярлiвая птушка
Название: Дзярлiвая птушка
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 386
Читать онлайн

Дзярлiвая птушка читать книгу онлайн

Дзярлiвая птушка - читать бесплатно онлайн , автор Акула Кастусь

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 50 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Калi-ж стравiў ужо адну такую, як яму здалося, вялiкую мудрасьць, калi пасьля гэтага наважыў шмат чаго й цiмала каму будучынi паказаць, насьпела чарга й на iншае пытаньне: «А што-ж рабiць, каб тыя, што ёсьць нiчэм, найскарэй сталiся фсем?» Тут чырвоны агэнт, гэны самы, што Сабакевiча вучыў, напагатове з адказам: «работаць, таварышч. Iдзею в масы, от как!» Той чырвоны нозьбiт цэлае бярэмя iншага наплёў, дый ня ўсё яно ў Косьцiкаву маланаўчоную галаву адразу памясьцiлася. Адно спанатрыў, што перш павiнен сам «рускай грамаце» падвучыцца, каб пасьля тую «iдэю ў масы» нясьцi й шырыць, каб якнайхутчэй «новы мiр пастроiць i стаць фсем».

Косьцiк так заядла за працу ўхапiўся, што «рускую грамату», быццам той галодны заяц мёрзлую капусту, церабiў. Свае лiтоўскiя людзi нашто ўжо Косьцiкаву натуру ведалi, а цяпер, каб гэта ўбачылi, дык нiколi не далi-б веры, што гэты пiльны вучань быў той самы злодзей i злыдзень Сабакевiч, што некалi ў пачатковай школе дзiркi на каленях папрастойваў.

Калi Косьцiк пасьля навукi з рамёствам у руках у родную вёску вярнуўся, мала хто яго пазнаў. Падрос, паразумнеў, нават папрыгажэў. Ужо хто як хто, але нават тая самая пахатуха Аўдоля галавой зьдзiўлена кiвала: «А ягодка-ж мая, а мiленькая, глянь, як зьмянiўся хлапец. Як свае навучыць нi сумелi, дык чужыя радачку далi. Як пагараваў, дык i агледзiўся, нябось. Можа й будуць з яго яшчэ людзi, ягодка ты мая любая».

Нiхто ў Лiтоўцах аб заразьлiвай Сабакевiчавай хваробе ўявы мець ня мог, аж пакуль каля людзей не пачаў церцiся. Сяляне-ж лiтоўскiя наагул чыстыя й здаровыя былi, на сваiх трывалых устойлiвых карэньнях гадаваныя, чужымi моднымi хваробамi нiколi дагэтуль не занемагалi. Хто-ж мог тады ў чым Сабакевiча падазраваць?

Сам Косьцiк напачатку надта-ткi нясьмела й асьцярожна пачаў. Калi-ж спасьцярог, што хвароба даўжэйшы час да нiкога прышчапiцца не хацела, iзноў тыц да таго агэнта: «так i так, маўляў. Памажы, бо нiчога нi выходзiць». Той насамперш Косьцiку добрую языковую лупцоўку даў, а пасьля раiў: «ты, брат, что? Беларучкай iдзею в масы думаеш? Так ня йдзёт! Ты iм, мол, проста й адкрыта, да ешчэ й лiцературу, вот как!» Пасьля такога настаўленьня ўзяўся Косьцiк iншым тэмпам, з агнём i энтузiязмам завiхацца.

Людзi лiтоўскiя цi раз раней пра камунiзм чулi, а часамi й ад перабежчыкаў (мяжа-ж не за гарамi была) «з таго боку» весткi лавiлi. Цiкава-ж было, як там «у самым раi» жывецца. Ды неважнецкае ўцекачы пра «чырвоны рай» апавядалi. Значыцца, i ў гэтай галiне многiя лiтоўскiя падкаванымi былi. Жахнулiся, спасьцярогшы, што рабiў Сабакевiч. Iзноў вясковую рэакцыю на ягоную працу цi не найлепш падсумавала Аўдоля:

— А ягодка-ж мая, а мiленькая, а цi-ж нi казала я, што зь яго людзей ня будзiць? I чаго толькi гэткаму добрыя людцы дзiвяцца? Цi-ж то ня ён першым зладзюгам у вёсцы быў? Цi ня ўсiх сабак пазводзiў ды палову, як ня болi пакалечыў? Гэта-ж калi ў цюрму за бальшавiцкую работу трапiць, дык туды яму й дарога! Благое ня сеiш i нi даглiдаiш, яно само расьцець.

Калi ўжо лiтоўскiя добра ў Косьцiкавай хваробе ўверылiся, некаторыя здалёк ад яго, як ад пошасьцi, пачалi трымацца. Iншыя-ж нi так нi сяк ды ўсё-ткi-ж на бок старанiлiся, каб лоб у лоб не сутыкнуцца, але каб i вiду аб тым, што ўхiляюцца ад яго, Косьцiку ня даць. Хто-ж яго ведае, што заўтра будзе. Адзiн Шпунтоў Лявон i Макатунiшчына Параска Косьцiкаву немач перанялi, ды тым часам людзi таго не спасьцераглi.

Сам-жа Сабакевiч проста збаранеў быў i ня мог угадаць, чаму людзi, здаецца-ж i недурныя, а такой вялiкай i сьветлай, як сонца, праўды бачыць ня могуць: тут-жа й аб «новым мiры», i аб «зямлi для фсех», i аб «раўнаправii» было; адным словам, што табе толькi ў галаву набегла, каб жыцьцё паправiць, дык яно там рыхтык i ёсьць. Чаму-ж тады такой вялiкай мудрасьцi ня бачылi й напярэймы камунiзму не сьпяшалiся?

Тут Косьцiк Сабакевiч — нашто ўжо тупiца быў — свой собскi «клясавы» адказ знайшоў ды ўсiх людзей у Лiтоўцах прыблiзна так на гэныя бальшавiцкiя клясы падзялiў:

Першая група: багатыя. Сюды належалi лекар Зянкевiч, «амэрыканец» Сявенька й iншыя, што яўнымi ворагамi ягоных iдэяў былi.

Другая група: сераднякi, якiх у Лiтоўцах некалькi было. Усе яны прыдуркi, бо ня хочуць разумець, што камунiзм iм лепшую долю нясе.

Трэцяя група: бедныя, якiх была ў вёсцы бальшыня, або тыя, што разумеюць яго й памагаюць — значыцца, найперш Шпунтоў Лявон i Параска Макатунiшка.

Сябе-ж, вядома, Сабакевiч лiчыў найразумнейшым у вёсцы.

Гэтак падзялiўшы людзей i запрогшы на помач тых, што да ягонай iдэi хiнулiся й памагалi, узяўся цяпер Сабакевiч мэтадам «проста й адкрыта iдзею в масы», дакладна гэтак, як i раiў той агэнт. Так заўзята пхаў Косьцiк гэную «iдзею в масы», што не спасьцярог, як «жондова владза» ягоны троп абнюхала ды й на хвост наступiла. Тут Косьцiк быў, i тут раптам яго не стала: глядзiш, i ўжо «да козы» ўпяклi. Калi-ж год у той «козе» адсядзеў, iзноў на сьвет вольны пусьцiлi.

Аддыхнуў Сабакевiч чыстым сьвежым лiтоўскiм паветрам, носам на бакi пачмыхаў, перадумаў iзноў, як i што, ды й давай за ранейшае, хоць куды ўжо асьцярожней. Ды як не высцерагаўся, ледзь не на дыбачках «iдзею в масы» валочачы, усяроўна каму да таго справа была, дык падпiльнавалi, ды й не агледзеўся Косьцiк, як iзноў забрыталi й «до пакi» пацягнулi. Гэтым разам наважылi, мусiць, што трэба Сабакевiчу памагчы з галавы дурноту выпатрашыць. Калi ўжо чаго лепшага зь яго ня будзе, дык, можа, хоць парабок якi панскi. Вось чаму спачатку «двадзесьця пеньць» уляпiлi, а пасьля аж на два гады ў той «пацы» замкнулi.

Пасьля зьняволеньня Сабакевiч на волю ў Лiтоўцы не вярнуўся. Яго тут як абскубанага, усе ягоныя хады й выхады ведалi, на бок ад яго старанiлiся. Паехаў Косьцiк па людзях шыць ды пашываць. Шыў-бы можа сабе на карысьць i людзям на пацеху, калi-б рукi пры сабе трымаў. Дык-жа не. Iзноў ранейшае пачаў. А пiльнае вока ўлады ня спала, за Косьцiкам сачыла. Ужо палiцыя на тропе была, ды Косьцiк гэтым разам, як старая выпрабаваная лiса, пранюхаў ды выперадзiў, наважыўшы скрывацца. Пошукi даволi забаўнымi зрабiлiся, але шпiкi промаху далi. Калi ў дзень Яна ў Гацях нехта чырвоныя афiшкi параскiдаў, адразу спанатрылi, што Косьцiкавых рук гэта работа.

V

Лявон Шпунт быў Сабакевiчавым аднагодкам. Разам зь iм пачатковую школу наведваў, разам садовiну латашылi, гароднiну палолi-падлiчалi, адно разам настаўнiчынага гадзiньнiка ня сьцiбнулi. Раней за Косьцiка скончыў Шпунт пачатковую школу й, пакуль той вылез iзь першай, гэты ўжо ў гацкай сямiгодцы дзьве клясы надрабiў. Бацька наадрэз адмовiўся Лявона ў гiмназiю паслаць. Зямлi меў уволю, дык навошта сына вучыць? Трымаўся яшчэ дзедаўскiх гэтак званых мудрасьцяў, што ў школе адно на панкоў-дармаедаў вучаць. Манiўся Лявона да плуга наламаць, адылi той наконт гэтага зусiм iнакш думаў: яго й блiзка на вяроўцы да плуга не зацягнеш.

Ня толькi здальнейшым, але скрытнейшым i памяркоўнейшым быў Шпунт за Сабакевiча: нiчога не рабiў на хапу-лапу, а стараўся з развагай. Нейкi час ля дому бiбiкi зьбiваў. Прыгожа абшалёваная й дагледжаная хата ды гасадарскiя будынкi Шпунтовага бацькi стаялi на вялiкiм хутары на схiле ля Гараваткi. Адгэтуль уся вёска, быццам на далонi, вiдаць была. Сядзiць, бывала, Лявон дома, бяз працы ацялюгваецца, лiсу ў клетцы кормiць, на гармонiку на ганку пiлiкае, цi iншай нябылiцай час марна травiць. Што бацька нi загадае аднекваецца. Клянi ты яго цi не, хоць асiнавы кол яму на галаве чашы, нiчога не памагае.

— Сышоў-бы ты з маiх вачэй, гультая кусок! Дзе ты такi зломак на маю галаву ўзяўся! — бурчыць стары Шпунт, бачачы сына за бязьдзелiцай. Адно Шпунцiха сяк-так сынавы iнтарэсы талеравала. У яе-ж ён — адзiная пацеха.

I сам Лявон надумаўся з вачэй сыйсьцi бацьку, калi не назаўсёды, дык хоць часамi. Меў ён добры новы ровар. У гэны час ровары ў «панстве» польскiм надта-ж дарагiя былi. Як-нi-як, з-за межаў часткi прывозiлi, а ўдома складалi. I вось паехаў аднойчы Шпунт на тым ровары ў воласьць, каб працу напытаць.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 50 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название