-->

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ], Брыль Янка-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]
Название: Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 219
Читать онлайн

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ] читать книгу онлайн

Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ] - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум. 

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 66 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

I ўспамінаецца тое пяро, тыя тры словы.

* * *

Часопіс «Literatura na świecie» ў лютаўскім нумары за 1991 год надрукаваў такі расійскі дакумент:

«Каштарыс экзекуцыі Івана Каляева ў,Шлісельбургскай крэпасці, складзены катам Філіпавым:

«Пераезд (у абодва бакі) — 6 рублёў, вяроўка i дадаткі — 2 рублі, пабудова вісельыі — 10 рублёў, медык для сцверджання емерці — 4 рублі, ганарар папу — 2 рублі, выкапанне i засыпанне магілы — 5 рублёў, нагляд за рабочымі — 8 рублёў, памочнікі (два) — 14 рублёў, кат — 25 рублёў. Усяго — 76 рублёў».

Пакуль царква была дзяржаўна пакрыўджаная, перш за ўсё думалася пра гэтую несправядлівасць. Цяпер, калі яна так прыкметна набірае ўладную сілу, — трэба для раўнавагі нешта прыгадваць, адно з адным параўноўваць.

Хоць бы тое, напрыклад, што я дазволіў сабе ў тым дакуменце падкрэсліць...

* * *

«Каб я быў рускім, дык i не лез бы нікуды з Расіі, з вялікай рускай літаратуры: хапіла б мне i свайго».

Пасля надрукавання гэтага ў цыкле волжскіх запісаў у «Новом мире» Броўка перадаў мне пісьмо чытача, адрасаванае яму, хоць ужо i не старшыні Саюза пісьменнікаў. Нейкі масквіч, пенсіянер, абурыўся гэтым «не лез бы», крыў мяне велікарускім інтэрнацыяналізмам, рэвалюцыйнай місіяй, a ў заключэнне патрабаваў абмеркаваць публікацыю, асудзіць аўтара i — галоўнае — «о результатах обсуждения сообщить по адресу», які акуратна паведамляўся.

Праўда, потым, для кнігі я тое «лез» замяніў на «ішоў».

* * *

Пачатак восемдзесят чацвёртага года, андропаўская абарона рускай мовы.

Абурана гаворыцца пра тое, што ў Ерэванскім універсітэце таму, хто пойдзе не на сваё, а на рускае аддзяленне філалогіі, прапануецца на пятнаццаць рублёў большая стыпендыя.

— Яны на гэта не бяруцца. i Чаму ж, кажуць, не трыццаць срэбранікаў, a толькі палавіна?

Гаворка пра гэта ідзе ў беларускай сям'і. Бацькі разумеюць госця-расказчыка, a іхні сын, эканаміст з вышэйшай адукацыяй, разважае інакш:

— Армяне — яны жывуць лепш за нас, ім можна i адмаўляцца.

На каго крыўдаваць?

* * *

У Варшаву я ехаў у двухмесным купэ з маладым энергічным армянінам.

— Як — вы адмаўляецеся ад армянскага каньяку?! — ледзь не абурыўся ён, калі я падзякаваў за такую зранку прапанову. Але i пахваліўся, што ў Ерэване толькі адзін выцвярэзнік, у які за год трапіў толькі адзін чалавек, вядома ж, не армянін. Як гэта часта бывае ў гутарцы з армянамі, даволі хутка дайшло да турэцкай разні ў 1915 годзе, да нянавісці — іхняй да туркаў.

— У нас гэта — на мільярд гадоў!..

I слухаць не хоча, што мардаванне нашых дзяцей гітлераўцамі — тое самае па жахлівасці.

— Як, дарагі мой, не тое самае? Узяць наша, беларускае, рускае, яўрэйскае дзіця за ножкі i галоўкаю аб сцяну — гэта не тое самае, што з армянскім?..

Адукаваныя чорныя вочы гараць.

— Гэта зусім не тое! У вас была вайна, a ў нас — вы разумееце — у нас ге-на-цыд!..

Стомлены яго патрыятызмам, я памаўчаў даўжэй. А потым, спакайнейшы, нават нібы з гумарам сказаў, што вось калісьці прыйдзе час, людзі паразумнеюць, усе народы памірацца паміж сабой, ну, а тады ўжо звернуцца да армян, каб i яны памірыліся з туркамі.

— Як па-вашаму?

— Можа, тады падумаем.

Як быццам i ўсміхнуўся. Ці не ад ветлівасці толькі схіліўшыся на кампраміс.

I захацелася хутчэй да месца прызначэння.

* * *

Нешта ў пачатку пяцьдзесят восьмага года, на пісьменніцкім пленуме, Кандрат Крапіва гаварыў пра лёс нашых сатырыкаў. Ён яму нагадвае тых лекараў, якіх даўней, у змрочным сярэдневякоўі, калі пачыналася якая эпідэмія, натоўп раз'ятрана мардаваў, бо лічылася, што гэта ад ix, ад медыкаў, чума ці інйіая халера...

Гэта не трапіла ні ў друк, ні ў стэнаграму.

Не надрукавана i яго выступленне на рэспубліканскім з'ездзе настаўнікаў у жніўні шасцідзесятага. Не надрукавалі поўнасцю, абкарнаўшы да бяззубага стандарту. А на другі дзень, на вячэрнім паседжанні таго з'езда, дзве знаёмыя камсамольскія кар'ерыстачкі, седзячы ў прэзідыуме абапал мяне, шэптам, уперабіўку расказвалі мне, што было ўчора, калі я не быў, абураліся паводзінамі «гэтага дзіўнага Крапівы», якому трэба было б «усыпаць», i як быццам нехта ўжо «ўсыпаў» за тое, што ён — па думаць толькі! — заклікаў любіць i ахоўваць беларускую мову. Сказаў нават, што ў настаўнікаў, як i ў пісьменнікаў, гэта — святы абавязак!..

* * *

У Карлавых Варах ішлі зацяжныя дажджы, а потым неяк з абеду распагодзілася, i мы, тры пары гасцей пісьменніцкага дома адпачынку, пайшлі прайсціся. Наймаладзейшыя літоўцы, тады славакі i найстарэйшыя мы, беларусы.

Далейшае знаёмства на хаду. Роспыты, хто адкуль, якая сям'я, дзе хто працуе. Славак пытаўся ў мяне, i я пачаў з таго, што мы з жонкай абое з Наваградчыны. Нагадаў пра Адама Міцкевіча, пра Якуба Коласа, землякоў. Краса прыроды, чыстая мова, песенны край...

I тут літоўская жоначка, настаўніца роднай мовы i літаратуры, з паблажлівай усмешкай аб'явіла:

— A ўсё ж гэта там наша, літоўскае!..

У душы маёй закружыліся феадалізм, капіталізм, шляхецтва, прыгон, касцёлы, цэрквы, царызм, сталінізм, пілсудчына, падвойная асімі ляцыя, вынішчэнне... I я, як-ніяк, а хочучы i ветлівым застацца, уздыхнуў:

— Ах, мілая, вас толькі нам яшчэ i не хапала!..

* * *

Успомніўся бальнічны супалатнік, былы міністр, перад тым старшыня аблвыканкома, a калі раскручваць яго біяграфію да самага заходнебеларускага юнацтва — вясковы хлопец, якому здорава пашанцавала. Хочучы ўцягнуць мяне ў дыскусію па нацыянальным пытанні, ён успомніў выступленне Коласа на чэрвеньскім пленуме 1953 года, на якім дзядзька Якуб гаварыў пра родную мову. Былы начальнік, яшчэ ўсё энергічны пенсіянер, недаўмяваў: «Почему, говорит, дорожные знаки, где в какую деревню поворот, написаны не по-белорусски? А тебе что — по-русски непонятно?!»

Згадаў я тое гарачае недаўменне, чытаючы «Далекий гул» Ржэўскай, тыя старонкі, дзе яна ў паходзе на Берлін чула ад палякаў, якую асвету дазвалялі ім гітлераўцы. Toe самае, што i нам, беларусам, як i ўсім славянам, рыхтавалася па плане «Ост». Лічыць ледзь не на пальцах, распазнаваць дарожныя знакі... Абы было «понятно»...

Іду з малымі ўнукамі па а л ei дзіцячага парку. Перад намі два незнаёмыя хлопчыкі. Адзін кажа, што ўвосень ён пойдзе ў школу, будзе там вывучаць англійскую мову. Другі таксама пойдзе ў першы клас. Ён кажа — вядома ж, з пэўнай зухаватасцю, каб выйшла яшчэ лепш:

— А я буду изучать белорусский язык. А как вырасту — поеду в Белоруссию. У них там всегда тепло, они там все черные.

Такога не прыдумаеш.

Адна пацеха, што гэта было пазалетась...

* * *

Марак Гласка скардзіўся ў друку, што ў вялікім свеце, дзе ён пабываў, хутчэй будзе перакладзейа пасрэдная руская кніга, чым добрая польская.

А што ўжо казаць пра нас, беларусаў!..

Часамі i сумна, нялёгка бывае ад гэтага, хоць i не думалася ніколі пра зручнейшую, выгаднейшую «родную» мову — другую, з большим! правамі.

* * *

Беларус Быкаў напісаў таленавітую аповесць «Сотнікаў», украінка, Шапіцька паставіла па ёй таленавіты фільм «Восхождение». I разам у ix — пра веліч рускай душы галоўнага героя...

I сапраўды па-евангельску: у каго няма, у таго аднімецца, a ў каго ёсць, таму яшчэ i дадасца. Ад беднасці яно, нашай i ўкраінскай, ці ад лішняга багацця?

1 ... 47 48 49 50 51 52 53 54 55 ... 66 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название