Аз Iф (СИ)
Аз Iф (СИ) читать книгу онлайн
ал? ?сц? пешк?, то дарога ад дома да шашы займае хв?л?н сорак. Спачатку праз рэдзеньк?, моцна забалочаны лясок, потым па раз'езджанай каля?не праз разаранае поле. Яно цягнецца справа ад каля?ны да самага гарызонту, а злева суцэльнай сцяной падымаецца яловы лес. Далей пачынаюцца дачныя ?частк?, за як?м? размяшчаецца чатырохпалосная шаша. Шлях давол? не бл?зк?, дз??на, што я не памятаю, як дабра?ся да трасы.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Цяпер пачына╝ вар'яцець ужо я.
***
Мяне за╝сёды ц╕кав╕ла, адкуль Я╝ген бярэ свае вычварныя сюжэты. Як выяв╕лася, з Кн╕г╕. Таго самага манускрыпта, праз як╕ зляце╝ з глузду Дан╕к. Я╝ген сказа╝ мне пра гэта не адразу. Мы был╕ знаёмыя ╝жо больш за месяц. За гэты час Я╝ген выведа╝ пра мяне л╕таральна ╝сё - дзе я жыву, дзе вучуся, з як╕м╕ людзьм╕ маю стасунк╕. Пра сябе ён не расказва╝ амаль н╕чога. Ён тольк╕ абмов╕╝ся, што п╕сьменн╕цтва для яго проста заба╝ка, хоб╕. У яго ёсць больш сур'ёзны праект, свайго роду навуковая праца, якой ён хаце╝ бы прысвяц╕ць сваё жыццё. Кал╕ дакладна, ён займаецца расшыфро╝кай ун╕кальнага старажытнага манускрыпта.
М╕ну╝ яшчэ тыдзень, перш чым я ╝бачы╝ сам манускрыпт. Мы сустрэл╕ся на кватэры Дан╕ка. Яго жытло ╝жо не выглядала так╕м св╕нушн╕кам, як у м╕нулы раз. Тут было больш-менш прыбрана, ╕ ╝се лямпачк╕ был╕ на месцы. На падаконн╕ку з'яв╕╝ся нават пластыкавы гаршчок з разгал╕стым кактусам, а на сцяне - каляровы постар з мульцяшным╕ персанажам╕ Ц╕ма Бёртана. Бачна было, што Дан╕к спрабуе ╝парадкаваць сваё жыццё...
Мы сядзел╕ на кухн╕. Перад нам╕ на стале ляжала Кн╕га. Я╝ген ╕ Дан╕к курыл╕. Я асцярожна перагортва╝ пажо╝клыя старонк╕. Гэта бы╝ пульхны фал╕янт памерам з добрую цагл╕ну. Вокладка ╕ тытульны л╕ст адсутн╕чал╕. Кра╕ старонак был╕ злёгку абпаленыя. Большасць тэкста╝, нап╕саных кал╕граф╕чным почыркам, был╕ на латын╕. Траплял╕ся тут надп╕сы на рускай ╕ польскай, а таксама арабскай вяззю. Амаль на кожнай старонцы мел╕ся выявы акультных с╕мвала╝, сэнс як╕х бы╝ мне незразумелы. Был╕ тут таксама ╕люстрацы╕, зробленыя чорным атрамантам ╕ быццам змаляваныя з палотна╝ Еран╕ма Босха.
- Ну як, уражвае? - спыта╝ Я╝ген, зацягваючыся цыгарэтай.
- Адкуль у цябе...гэта? - спыта╝ я.
╤ Я╝ген расказа╝. Не ведаю, было гэта пра╝дай ц╕ яго чарговым а╝тарск╕м вымыслам. Кал╕ верыць Я╝гену, Кн╕га дасталася яму ад дзеда. Я╝гена╝ дзед, нехта Ла╝рэнц╕й Выб╕душка, жы╝ у мястэчку непадалёк ад Лагойска. Лагойшчына, дарэчы, адметная сва╕м вядзьмарствам, тут аж дагэтуль можна знайсц╕ бабулек, як╕я практыкуюць варажбу ╕ знахарства.
Дык вось, гэты таварыш Выб╕душка штосьц╕ каламуц╕╝. Бы╝ ён чалавекам, мякка кажучы, з дз╕вацтвам╕. Тутэйшыя на по╝ным сур'ёзе л╕чыл╕ яго шаленцам. Пры гэтым ён займа╝ высокую пасаду ╝ райцэнтры, а значыць, по╝ным вар'ятам усё-тк╕ не бы╝. Вось ягоная жонка - бабуля Я╝гена - была па-сапра╝днаму ненармальнай. ╤ напэ╝на, яшчэ ╕ буянай, бо дзед трыма╝ яе зачыненай на гарышчы. Гэтым фактам не магл╕ не зац╕кав╕цца грамадск╕я службы. Да дзеда некальк╕ разо╝ прыязджала кам╕с╕я з праверкам╕, але яму за╝сёды ╝давалася адкараскацца.
А потым у мястэчку распачалася нейкая чарта╝шчына. Цяпер ужо цяжка сказаць, што там было на самай справе - улады, як за╝сёды, усё засакрэц╕л╕. Я╝гену вядома тольк╕, што на мясцовых мог╕лках мел╕ся выпадк╕ вандал╕зму. Надмаг╕лл╕ был╕ паваленыя, маг╕лы раскапаныя, а дамав╕ны павык╕даныя на паверхню. А пасля дзеда╝ск╕ дом згарэ╝ дашчэнту. Падрабязнасц╕ ╕нцыдэнту невядомыя, але Я╝ген меркава╝, што хату падпал╕л╕ тутэйшыя. Яны да╝но падазравал╕ Ла╝рэнц╕я Выб╕душку ╝ сувязях з нячысц╕кам╕. У пажары заг╕нул╕ ╕ Ла╝рэнц╕й, ╕ яго звар'яцела жонка. ╤х васьм╕гадовая дачка Тэкля ╝ той дзень гасцявала ╝ сваяко╝, ╕ гэта ╝ратавала ёй жыццё. З маёмасц╕ ацалела тольк╕ Кн╕га. Манускрыпт, як╕ захо╝ва╝ся ╝ метал╕чным сейфе, амаль не пацярпе╝ падчас пажару.
Ас╕рацелую дзя╝чынку забрал╕ сваяк╕ з М╕нска. ╤м жа даста╝ся ╕ манускрыпт. Кн╕га ╝я╝ляла для ╕х ╕нтарэс тольк╕ як бук╕н╕стычная кашто╝насць, якую можна з выгадай прадаць. Яны зб╕рал╕ся нават выйсц╕ на гандляро╝ антыкварыятам, але адз╕н са сваяко╝ - стрыечны брат Ла╝рэнц╕я - запратэстава╝. Гэта, ма╝ля╝, адз╕нае, што засталося ад яго няшчаснага брата, ╕ ён не дазвол╕ць... У вын╕ку Кн╕гу пастав╕л╕ на пал╕цу, дзе яна пыл╕лася некальк╕ дзесяц╕годдзя╝.
Дзя╝чынка вырасла, я яе жыццё склалася ╝вогуле някепска. Сваяк╕ адп╕сал╕ Тэкл╕ кватэру. Яны вывучылася на эканам╕ста, выйшла замуж за дробнага клерка з дзяржканторы, ╕ ╝ ╕х нарадз╕╝ся цудо╝ны хлопчык. Я╝генчык, у наступным - ген╕яльны п╕сьменн╕к Рэй Харл╕.
Матуля Я╝гена таксама была дамай з дз╕вацтвам╕. Падчас цяжарнасц╕ ╝ яе раптам выяв╕л╕ся экзатычныя кул╕нарныя прых╕льнасц╕. Яна купляла ╝ гастраноме сырую ялав╕чыну, кро╕ла яе на тонк╕я лустачк╕ ╕ хавала пад батарэю. Кал╕ мяса як след падгн╕вала, яна выцягвала яго з-пад батарэ╕ ╕ са смакам з'ядала, седзячы проста на падлозе. Мужа нервавал╕ дз╕╝наватыя гастранам╕чныя выбрык╕ цяжарнай жоначк╕. Ён паспрабава╝ бы╝ гэта прыпын╕ць, але Тэкля закац╕ла ╕стэрыку, ╕ ён адступ╕╝ся ╝ спадзеве, што пасля нараджэння дз╕цяц╕ ╝сё неяк само наладз╕цца. ╤ сапра╝ды, пасля рода╝ дз╕╝ныя капрызы прайшл╕, ╕ на мярцвячынку Тэклю больш не цягнула.
Наступныя пяць гадо╝ был╕ сапра╝днай ╕дыл╕яй, а потым матуля Я╝гена зн╕кла. Проста пайшла з дому ╕ не вярнулася. Тэклю абвясц╕л╕ ╝ росшук, але безвын╕кова. Яе так ╕ не знайшл╕ - н╕ жывой, н╕ мёртвай. Я╝гена выхо╝ва╝ ня╝цешны татка. Пару гадо╝ таму ён памёр ад сардэчнага прыступу. Я╝ген натрап╕╝ на манускрыпт, кал╕ пасля ха╝тур разб╕ра╝ бацькавы рэчы.
- Вось, уласна кажучы, ╕ ╝ся г╕сторыя. Далей ты ведаеш, - сказа╝ Я╝ген ╕ расцёр у попельн╕цы дакураную цыгарэту.
Ён з╕рну╝ на мяне ╕ ╝хмыльну╝ся, задаволены эфектам ад свайго расповеду.
- Сказаць, што Кн╕га ╝н╕кальная, значыць н╕чога не сказаць, - працягва╝ Я╝ген. - Усе кн╕г╕ на свеце не вартыя гэтага манускрыпта. Ён шмат гадо╝ прастая╝ у шафе, ╕м н╕хто не займа╝ся. Проста цуд, што ён трап╕╝ да мяне. Цяпер я працую над Кн╕гай, займаюся расшыфро╝кай. Дакладней, мы займаемся. Я ╕ Дан╕к. Ён ужо добра мне дапамог. Кал╕ хочаш, далучайся.
***
Кажуць, што чалавек не за╝важае, як роб╕цца вар'ятам. Я бы╝ упэ╝нены, што са мной такога не здарыцца. Мне здавалася, што ╝ мяне ╝сё пад кантролем. Нават тады, кал╕ я пача╝ прапускаць лекцы╕ ва ╝н╕веры. Я начыста страц╕╝ ╕нтарэс да вучобы. Цяпер мяне ц╕кав╕ла тольк╕ Кн╕га. На шчасце, я не бы╝ так╕м раздзя╝баем, як Дан╕к, ╕ мне хап╕ла мазго╝ схадз╕ць у дэканат ╕ аформ╕ць акадэм╕чны адпачынак. Я з'еха╝ з абшчаг╕ ╕ перабра╝ся на кватэру Дан╕ка. Цяпер н╕што не зам╕нала мне працаваць над Кн╕гай. Мы займал╕ся расшыфро╝кай тэкста╝. Гало╝ным чынам я ╕ Дан╕к. Я╝ген з'я╝ля╝ся тольк╕ час ад часу, прывоз╕╝ грошы, ежу. Цыгарэты для Дан╕ка (ён каза╝, што пача╝ курыць у пс╕хушцы). Я ╝жо амаль пераста╝ выходз╕ць на вул╕цу. Нашы аднос╕ны з Геляй паступова затухл╕. Усё адбылося неяк само сабой. У нас не было н╕ сварак, н╕ скандала╝, н╕чога такога. Мы проста аддал╕л╕ся адно ад аднаго. У нейк╕ момант я ╝свядом╕╝, што не бачы╝ся з ёй ужо некальк╕ тыдня╝, ╕ не адчу╝ н╕як╕х эмоцый. Нашы пачуцц╕ проста згасл╕, як свечка.
Геля пачала сустракацца з Я╝генам. Я даведа╝ся пра гэта выпадкова. У Дан╕ка скончыл╕ся цыгарэты, ╕ я выйша╝ куп╕ць яму пару пачка╝ у шап╕ку. Кал╕ я вярта╝ся дадому, то ╝бачы╝ ля пад'езда белую 'А╝дз╕' Я╝гена. Заеха╝ па справах, як за╝сёды, без папярэджання. Абыходзячы машыну, я разгледзе╝ за шклом тонк╕ проф╕ль ╕ лёгкую пасмачку валасо╝. Геля. Яна сядзела ╝ машыне, цярпл╕ва чакаючы Я╝гена. Я не ста╝ б╕ць яму морду. Я н╕ слова яму не сказа╝. Успрыня╝ ╝сё як належнае. Нас с Геляй ужо н╕чога не звязвала. А з Я╝генам ёй будзе не сумна. Будзе з к╕м пагутарыць пра к╕намастацтва 1920-х...
***
Гэта была ╕дэя Я╝гена - здаць кватэру Дан╕ка жыльцам ╕ пераехаць за горад, у глухмень, дзе не будзе старонн╕х вачэй ╕ вушэй. Мы ╝жо дастаткова прасунул╕ся ╝ плане тэоры╕, каза╝ ён, ╕ цяпер можна пераходз╕ць непасрэдна да практык╕. Я тады яшчэ не зус╕м разуме╝, што ён мае на ╝вазе.