Час second-hand
Час second-hand читать книгу онлайн
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
— Ну так… хацеў… Урачы вярнулі адтуль… Хіба яны ведаюць, адкуль вяртаюць? Я, вядома, атэіст, але ў старасці ўжо ненадзейны атэіст. Ты сам-насам з гэтым… з думкай, што трэба сыходзіць… кудысьці… Ну так… іншы погляд… та-а-ак… На зямлю… на пясок… Не магу спакойна глядзець на звычайны пясок. Я даўно стары. Сядзім з коткай каля акна. (Котка на каленях. Гладзіць.) Тэлевізар уключым… І вядома… Ніколі я не думаў, што дажыву да часоў, калі пачнуць ставіць помнікі белым генералам. Раней героі — хто? Чырвоныя камандзіры… Фрунзэ, Шчорс… А цяпер — Дзянікін, Калчак… Хоць жывыя яшчэ тыя, хто памятае, як калчакаўцы нас вешалі на ліхтарах. «Белыя» перамаглі… Так атрымліваецца? А я ваяваў, ваяваў, ваяваў. За што? Будаваў, будаваў… Што? Быў бы я пісьменнікам, сам узяўся б за мемуары. Слухаў нядаўна па радыё перадачу пра свой завод. Я быў першым дырэктарам. Пра мяне гаварылі, як быццам мяне ўжо няма — я памёр. А я… я жывы… Яны ўявіць сабе не маглі, што я яшчэ тут… Так! Ну так… (Смяёмся ўтрох. З намі сядзіць унук. Слухае.) Я адчуваю сябе забытым экспанатам у музейным запасніку. Запыленым чарапком. Вялікая была імперыя — ад мора да мора, ад Запаляр’я да субтропікаў. Дзе яна? Пераможаная без бомбы… без Хірасімы… Перамагла Яе Вялікасць каўбаса! Добрая жратва перамагла! «Мерседэс-бэнц». Больш нічога чалавеку не трэба, не прапаноўвайце яму нічога больш. Няма сэнсу. Толькі хлеба і відовішчаў! І гэта найвялікшае адкрыццё дваццатага стагоддзя. Адказ усім вялікім гуманістам. І крамлёўскім летуценнікам. А мы… маё пакаленне… у нас былі вялікія планы. Марылі пра сусветную рэвалюцыю:
Пабудуем новы свет, зробім усіх шчаслівымі. Нам здавалася, што гэта магчыма, я шчыра верыў! Цалкам шчыра! (Задыхаецца ад кашлю.) Астма замучыла. Пачакайце… (Паўза.) Вось, я дажыў… дажыў да будучыні, пра якую марылі. Паміралі дзеля яе, забівалі. Крыві было шмат… і сваёй, і чужой…
(Здзіўлена.) Памятаю… не забыўся! Не ўсё вытравіў з памяці склероз. Не канчаткова. Вершы мы вучылі на ўроках палітграматы… Колькі ж гэта гадоў мінула? Сказаць страшна…
Чым я ўзрушаны? Агаломшаны чым? Ідэя растаптаная! Камунізм аддалі анафеме! Усё рассыпалася дашчэнту! Я — стары вар’ят. Крывавы маньяк… серыйны забойца… Так, выходзіць? Я занадта доўга жыву, так доўга жыць не трэба. Нельга… не… нельга… Небяспечна жыць доўга. Мой час скончыўся раней за маё жыццё. Трэба паміраць разам са сваім часам. Як мае таварышы… Яны гінулі рана, у дваццаць-трыццаць гадоў… Шчаслівыя паміралі… З верай! З рэвалюцыяй у сэрцы, як тады казалі. Я ім зайздрошчу. Вы не зразумееце… я ім зайздрошчу… «Погиб наш юный барабанщик…» Слаўна загінуў! За вялікую справу! (Задумаўся.) Я ўвесь час жыў побач са смерцю, але мала думаў пра смерць. А гэтым летам звазілі мяне на лецішча. Я глядзеў і глядзеў на зямлю… яна жывая…
— Смерць і забойства — хіба гэта адно і тое ж? Вы жылі сярод забойстваў.
— (Раздражнёна.) За такія пытанні… Быць бы вам лагерным пылам. Поўнач або расстрэл — выбар маленькі. У мой час такіх пытанняў не задавалі. Не было ў нас такіх пытанняў! Мы… Мы ўяўлялі сабе справядлівае жыццё, без бедных і багатых. Паміралі за рэвалюцыю, паміралі ідэалістамі… бяссрэбранікамі… Маіх сяброў даўно няма, я застаўся адзін. Няма маіх суразмоўцаў… Па начах я размаўляю з мёртвымі… А вы? Вы нашых пачуццяў і нашых слоў не ведаеце: харчразвёрстка, харчаатрад, лішэнец, камбед… паражэнец, паўторнік… Санскрыцкія пісьмёны для вас! Іерогліфы! Старасць — гэта, перш за ўсё, адзінота. Апошні знаёмы стары ў суседнім пад’ездзе памёр пяць гадоў таму, а можа, і больш… ужо сем… Вакол адны незнаёмыя людзі. Прыходзяць: з музея, з архіву… з энцыклапедыі… Я — даведнік… жывы архіў… А суразмоўцаў няма… З кім бы я хацеў пагаварыць? Мог бы з Лазарам Кагановічам… Нас мала ўжо засталося, а тых, хто не ў маразме, яшчэ менш. Ён старэйшы, яму ўжо дзевяноста. Чытаў у газетах… (Смяецца.) У газетах пішуць, што старыя ў двары адмаўляюцца гуляць з ім у даміно. У карты. Гоняць: «Душагуб!» І ён плача ад крыўды. Калісьці жалезны наркам. Расстрэльныя спісы падпісваў, дзясяткі тысяч людзей загубіў. Трыццаць гадоў быў побач са Сталінам. А на старасці гадоў яму няма з кім перакінуцца ў карты… забіць «казла»… Звычайныя рабацягі пагарджаюць… (Далей кажа ціха. Не магу разабраць. Вылучаю толькі некалькі слоў.) Страшна… жыць доўга страшна.
…Я не гісторык і нават не гуманітарый. Праўда, пэўны час я працаваў дырэктарам тэатра, нашага гарадскога тэатра. На які ўчастак кідала партыя, там і служыў. Адданы быў партыі. Жыццё мала памятаю, памятаю толькі працу. Краіна была будпляцоўкай… домнай… Кузняй! Так цяпер не працуюць. Я спаў па тры гадзіны ў суткі. Тры гадзіны… Мы адставалі ад перадавых краін на пяцьдзясят-сто гадоў. На цэлае стагоддзе. Сталінскі план — дагнаць за пятнаццаць-дваццаць гадоў. Знакаміты сталінскі скачок. І мы верылі — дагонім! Цяпер людзі ні ў што не вераць, а тады верылі. Лёгка верылі. Нашы лозунгі: «Ударым рэвалюцыйнымі марамі па індустрыяльным разбурэнні!», «Бальшавікі мусяць авалодаць тэхнікай!», «Дагонім капіталізм!» Я дома не жыў… жыў на заводзе… на будоўлі. Ну так… А другой… а трэцяй гадзіне ночы мог зазваніць тэлефон. Сталін не спаў, клаўся позна, і, адпаведна, мы не спалі. Кіраўнічыя кадры. Ад вярхоў да нізоў. Маю два ордэны і тры інфаркты. Быў дырэктарам шыннага завода, начальнікам будтрэста, адтуль перакінулі на мясакамбінат. Загадваў партархівам. Пасля трэцяга інфаркту далі тэатр… Наш час… мой… Вялікі час! Ніхто для сябе не жыў. Таму крыўдна… Брала ў мяне нядаўна інтэрв’ю адна мілая паненка. Пачала мяне «адукоўваць», у які страшны час мы жылі. Яна ў кніжках чытала, а я там жыў. Я сам адтуль родам. З тых гадоў. І яна мне распавядае: «Вы былі рабы. Сталінскія рабы». Смаркачка! Не быў я рабом! Не быў! Я цяпер сам не магу выкараскацца з сумневаў… Але рабом я не быў… У людзей каша ў галаве. Усё перамяшалася: Калчак і Чапаеў, Дзянікін і Фрунзэ… Ленін і цар… Бел-чырвоная салата. Халаднік. Чачотку на магілах таньчаць! Гэта быў вялікі час! Больш ніколі мы не будзем жыць у такой моцнай і вялікай краіне. Я плакаў, калі Савецкі Саюз разваліўся… Нас адразу праклялі. Абылгалі. Перамог абывацель. Вош. Чарвяк.
Мая Радзіма — Кастрычнік. Ленін… сацыялізм… Я любіў рэвалюцыю! Партыя — найдаражэйшае для мяне. Я семдзесят гадоў у партыі. Партбілет — мая біблія. (Дэкламуе.)
Хацелі пабудаваць Царства Божае на зямлі. Прыгожая, але нязбытная мара, чалавек яшчэ да гэтага не гатовы. Недасканалы ён. Ну так… Але ад Пугачова і дзекабрыстаў… да самога Леніна… усе марылі пра роўнасць і братэрства. Без ідэі справядлівасці будзе іншая Расія і іншыя людзі. Зусім іншая будзе краіна. Мы яшчэ не перахварэлі на камунізм. Не спадзявайцеся. І свет не перахварэў. Чалавек заўсёды будзе марыць пра Горад Сонца. Ён яшчэ ў скуры хадзіў, у пячоры жыў, а ўжо прагнуў справядлівасці. Успомніце савецкія песні і савецкія фільмы… Якая там мара! Вера… «Мерседэс» — гэта не мара…
Унук праз усю размову будзе маўчаць. Раскажа ў адказ на мае пытанні толькі некалькі анекдотаў.
з анекдотаў, расказаных унукам
Трыццаць сёмы год… Два старыя бальшавікі ў камеры. Адзін кажа: