Вiтраж
Вiтраж читать книгу онлайн
Прыгажосць чалавека працы, жывыя праблемы нашай сучаснасці, роздум піеьменніка пра яго абавязак служэння роднаму народу, дружба народаў вялікай савецкай сям'і i краін сацыялістычнай садружнаеці, клопат пра мір на Зямлі, прыгажоець беларускай прыроды, паэзія дзяцінства — усё гэта знойдзе чытач у новай кнізе пісьменніка.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
I адно пранізвае гэтыя ўспышкі, гэтыя змены — тое, што астаецца, што памнажаецца, імя чаму — набытак чалаведтва, яго гісторыя, яго маральны вопыт, яго несмяротнасць.
1969
ТРОЙЧЫ ПРА АДЗІНОТУ
1.
Старая прыдарожная сасна. Ствол яшчэ медны, яшчэ гаворыць пра даўгалецце, а частка голля ўжо да звання абшалушаная i без лап.
Часта, калі я сцежкай праходжу міма яе, з сасны гэтай, з яшчэ не бачнай вышыні мяне... абстуквае, як пальцы доктара, дробнае, энергічнае, гулкае «тук-тук! тук-тук!..».
Раней чым усвядоміць, што за стук, пачынаю шукаць яго на сасне. I, яшчэ не ўбачыўшы, ужо ведаю, хто гэта. А потым — вунь i ён!..
Адзін раз, нібы сувязіст ці электрык на слупе, ён трымаецца на ствале кіпцюрамі, па-свойму, па-дзятлінаму падпёршыся хвастом; другі раз бачыш яго на папярэчнай галіне, як ён апрацоўвае яе ўжо не збоку, а зверху.
Дзяўбе,— нават адразу здасца, што ён забаўляецца. Табе тут спачатку — музыка, фарбы, проста пацеха, i толькі потым, спакваля даходзіць, што ён — працуе, што i яму трэба есці. I галава яго не малаток, i дзюба не долата, але не скажаш, што ён, як іншыя птушкі, клюе. Яе не паклюеш — сухую, цвёрдую, глянцава-шэрую, звонкую галіну.
Ды іменна тады, калі ў табе дзелавая павага што раз, то больш выразна перасільвае шпацырна-паэтычнае любаванне, калі табе хочацца бачыць яго яшчэ i яшчэ, цесля гэты раптам успамінае, што ён да таго ж i птушка, ды не абы-абы, а белачорна-чырвона-стракатая. Дзяцел успырхвае i, у гуллівым пагойдванні лёту, шыбуе на іншыя дрэвы. Часамі, нібы знарок, уздоўж твае сцежкі каля старых сасновых прысадаў, каб вам пабачыцца зноў.
Амаль заўсёды хочацца, каб ён так i сеў, каб не ляцеў цераз поле ў лясок, хоць у птушкі, вядома, дарогі свае.
Ну што ж, другі раз, заўтра ці потым, пабачыш яго, зноў спачатку пачуеш неспадзяванае, хоць i чаканне «тук-тук! тук-тук!..», а тады ўжо i опылился, задраўшы галаву.
Калі б мяне часта, а то дык, можна сказаць, i заўсёды не праследавала другая, паралельная лінія: калі б у душы маёй, побач з адчуваннямі толькі чалавека, не ішлі яшчэ i адчуванні літаратара, якому, як дзятлу, усюды i заўсёды хочацца, неабходна выдзёўбваць спажыву,— я быў бы проста рад, проста палюбаваўся б на хаду, паміж уласнымі клопатамі, а то i спакайней, адпачываючы, між іншым, адразу ці потым, падзяліўся б з некім сваім уражаннем ад гэтай нязначнай, хоць i прыемнай сустрэчы.
Дык жа не! — табе яшчэ трэба i ныць, лавіць самога сябе на «дробным збіральніцтве», на непатрэбнай чуллівасці, на прыдумванні тэм. Замест таго каб проста аддавацца пачуццю i проста гаварыць тады, калі хочацца, i пра тое, што варта, на думку тваю, увагі чытача.
I добра, калі цябе часамі на пэўным раздарожжы, у сумненнях падтрымае слова другога такога ж... носьбіта дзвюх паралельных ліній.
Ёсць жа такая светлая традыцыя, як шум лясны ці шчэбет птушыны, бясспрэчная, традыцыя ціхай пяшчотнасці слова, якое — з рыфмай ці ў поўнай раскаванасці — адгукаецца голасам чалавечага сэрца на галасы жыцця? Ёсць яна, i шчасце наша, калі мы чуем яе, i гора, калі мы глушым яе грукатам будзённай мітусні...
I калі мяне прыхільнік такой традыцыі... ну, не натхніць, як песня жаўранка ці сонейкі рамонкаў, а падтрымае словам, сэрцам друга i паплечніка,— мне тады хочацца i добра быць самім сабою, аберагаць ва ўсім «гордасць свабоднай думкі», так неабходную для шчырай песні.
Слова друга пра асцярожненькую кроплю, што серабрыцца на самым дзюбіку яшчэ бязлістай галінкі, пра яго недасказаную радасць ад надрэчнай сустрэчы з усходам сонца,— слова з чужое кнігі дапамагло мне прызнацца, чаму я нават пра дзятла i то нібы сур'ёзна, чаму сустрэча з ім заўсёды выклікае з далёкіх, найменшых закуткаў памяці адзін успамін, адно харошае пачуццё...
Голас дзятла (бо стуканне — гэта ж не голас) я чуў толькі раз. Дзяцел той верашчаў, як парасятка, якое паднялі за заднюю нагу, толькі ж па-свойму верашчаў, пакуль мы пачулі яго крык, а тады беглі, а потым меркавалі, як тут памагчы...
У ствале старой яліны, на чалавечы рост ад зямлі, было дупло. I ён залез туды, па справе ці ад дурасці, ну, а назад — ніяк. Дзірка з двара ўсярэдзіну звужалася, дупло было цеснае — не павярнуцца, не то што раздзёўбваць выхад адтуль. I ён, стракаты цесля, забыўся пра ўсю сваю самавітасць — заверашчаў.
Калі аднойчы тапіўся наш друг i нас на вадзе было многа, а ён закрычаў да мяне, я быў потым да слёз удзячны яму i нашу з ім дружбу адчуў зусім небывала...
Параўнанне як быццам не тое, «не тыя маштабы», але ж i мне, як i другім, хто бег на дзятлаў крык, было прыемна бегчы ратаваць, i мне здавалася, што кліча ён — мяне.
Ніводная рука не лезла ў тую яловую пастку. Хоць ты бяры ды раздзірай яе, або да машыны бяжы, па сякеру якую... Мы былі калектыўна ў грыбах i, невялікаю групай, далёка забрылі ад усіх астатніх i аўтобуса. Дзяцел крычаў. Яшчэ, відаць, з болыдага страху,— убачыўшы нас. I мы як быццам схамянуліся,— убачылі, што з намі ёсць маленькі чалавек, які i бег не вельмі ззаду. Як ні напружваю памяць, праз нейкіх дваццаць год ніяк не ўспомню — быў гэта хлопчык ці была дзяўчынка. Хацелася б ведаць, як яна вырасла, тая дзіцячая ручка, i што яна робіць цяпер... Ды гэта, можа, i не важна, бо найважней — яна была, тая маленькая рука, i я выразна бачу, як яна працягнулася да дупла, як дрыжала ад страху ды радасці, пакуль дзіця трымалі пад пахі, узняўшы на патрэбную вышыню, як яна, ручка, усё-такі пралезла ў дупло, як ён там матлашыўся, дзяцел, i пішчаў i як яго тая ручка, заўзятая i дастаткова моцная, выцягнула на свет без стратаў у апярэнні, як ёй хацелася птушку патрымаць, а можа i забраць з сабою...
Ды дзяцел вырваўся i паляцеў.
Каб зноў ніколі не верашчаць, не клікаць нас, людзей, на дапамогу.
Каб толькі як быццам гулліва, але ж дзеля хлеба, упарта i майстравіта, абстукваць ствалы i галіны.
Нібы прасіцца гэтым сяброўскім, сваяцкім пастукваннем у дзверы нашай лясной або дарожнай адзіноты.
2.
Сяды-тады ўспамінаюцца пахі маленства. Для ўсіх, хто з вёскі, агульнае: як пахне дым асенніх пырнікавых вогнішчаў, у прыску якіх пячэцца, па-свойму хвалююча духавітая, бульба;
як пахне сырасцю адліжны, раскоўзаны нагамі снег, калі ты, стомлены, брыдзеш па ім са школы, адчуваючы яго сырасць, зябка i казытліва, прамоклымі нагамі;
як пахнуць пляцёнкі цыбулі, што вісяць над табою на печы, дзе ты вось-вось салодка заснеш ад стомы, ад цеплай яды i ад шчасця, якое так жа добра бачыцца цяпер, здалёк;
як пахне агарод: укропам, макам, морквай, капустай, сланечнікам — усім, што ты ведаеш i на смак;
як пахне гарачае сена — яшчэ над свежай, толькі ўчора ўранні аголенай пакошай, ужо ў валках ці ў копах, а то i на возе;
як пахне першая ралля, калі ты — ужо не толькі свавольны, але на гэты час i ціха руплівы, паэтычна задуманы пастушок — удосыт пройдзешся па баразне не да канца адмытымі надоечы нагамі, а потым сядзеш на пругкія скібы i добра вымасціш сабе месца, каб пасядзець, пакуль ажно не стане знізу холадна;
ну, i яшчэ, i яшчэ...
Апроч пахаў агульнавядомых, у кожнага ёсць i свае, спалучаныя з пэўнымі, толькі сваімі ўспамінамі.
Трэба ж, напрыклад, такому здарыцца, каб у далёкім замежным горадзе, у старадаўнім касцёле, адкуль павыходзілі ўсе, з кім ты сюды зайшоў як турыст, а ты застаўся з другам, які таксама маўчыць i не спяшаецца,-— трэба ж каб тут, у пустой, растрывожанай музыкай святыні, што аціхае разам з тваёю душой, a ў вышыні спявае ў сонцы вітраж з вялікім блакітным крыжам на свабодным, неперагружаным шкле,— каб іменна тут табе ажно зашчымела ў сэрцы ад такога вось просценькага ўспаміну.
У памяці ўсплыла камора старэйшай, замужняй сястры, вялікая i змрочная камора з шафамі, скрынямі i кубламі, з кажухамі на сцяне i пучкамi сушаных зёлкаў пад бэлькай, з рэшткамі угужавелых, не з'едзеных за гарачае лета каўбас на вешале, з вузенькім папярочным акенцам, што таксама, як i вітраж, прастрэленага промнямі вячэрняга сонца, i — самае галоўнае — з моцным, мядовым, непераможным пахам воску... Сястра была настолькі старэйніая за мяне, што з сынам яе, маім пляменнікам, я хадзіў у адзін клас, разам патрохі сталеючы i вырабляючы сяды-тады, на думку сталых, чортведама што. У камору ў той адвячорак, прыйшоўшы са школы i не застаўшы нікога дома, мы — праз замкі ды забароны — убіліся па мёд. Прыкрае слова «крадзены» ў гэтым выпадку не падыходзіць; скажам — не крадзены, а самахоць узяты мёд — куды смачнейшы. Мала з'ясі, a доўга помніцца.