Вiтраж
Вiтраж читать книгу онлайн
Прыгажосць чалавека працы, жывыя праблемы нашай сучаснасці, роздум піеьменніка пра яго абавязак служэння роднаму народу, дружба народаў вялікай савецкай сям'і i краін сацыялістычнай садружнаеці, клопат пра мір на Зямлі, прыгажоець беларускай прыроды, паэзія дзяцінства — усё гэта знойдзе чытач у новай кнізе пісьменніка.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
А сёння, цяпер, на цвінтары i ў капліцы, думкi тыя здаюцца мне амаль чужымі. Што ты напісаў? Як напісаў? Пры чым тут стома ці вяласць, калі вось у тэму — у складаную, горкую тэму, якое не абмінуць, да якое i я маю свае асабістыя адносіны, перад якою i я адчуваю свой абавязак,— уваходзіць яшчэ адна вельмі патрэбная, вельмі істотная з'ява.
Пасля «капэлы святое Гертруды» быў загарадны дом Барлаха ў сасновым лесе, жыллё i майстэрня, на парозе якое гасцінна сустрэў нас геносэ Фрыдрых Шульт, старэнькі, верны друг вялікага мастака, прапагандыст i ахоўнік ягоных скарбаў.
Зноў скульптуры — з той самай народнай прастатой, народжанай у страсных пошуках, з той самай глыбінёй гуманізму — да ўзнёслай цішыні i рэдкай радасці ў душы...
На адной з непрасторных плошчаў старога Гюстрава, у сурова-велічным гатыцкім саборы, кажучы груба, вісіць на ланцугах... не, не вісіць — лунае бронзавы анёл з абліччам высакароднай Кэтэ Кольвіц. Яшчэ адзін твор Барлаха, прыгожае сведчанне дружбы двух змагароў за светлую будучыню, яшчэ адно сведчанне непераможнасці сапраўднага мастацтва.
A трошкі воддаль — змрочна, запылена тырчаць старыя, бяскрылыя сцягі з няпростымі, ненабожным! надпісамі: «Мір праз перамогу», «З богам за бацькаўшчыну» i гэтак далей...
Народ, які мае вялікае мастацтва, вялікую векавую культуру, народ, які ведае, што гэта значыць — страціць яе, як ён мог, як ён можа знішчаць культуру іншых народаў?..
А каля сцен сабора — грабніцы герцагаў ды герцагіняў, якія тут, пад строма-высознымі скляпеннямі, «спачываюць у бозе» — да сумоты даўно, да непрыстойнасці раскошна i крыкліва...
Як радасна з усёй гэтай старызны, з усёй арыстакратычна-шавіністычнай затхласці вылузваецца, нібы сонца з-за хмараў, такі патрэбны i блізкі, такі нямецкі i агульналюдскі Барлах!
Анёл ягоны вярнуўся сюды пасля разгрому нацыстаў.
* * *
У дарозе ад Балтыкі зноў у Берлін, любуючыся прыродай, зайздросным спалучэннем яе красы з культурай, думаў, што я не проста так сабе гляджу, запамінаю — як не проста, не так сабе, не толькі дзеля сябе ёсць будучая маці.
Адна такая ездзіла з намі пазаўчора, калі растоцкія пісьменнікі паказвалі нам узбярэжжа. Жонка сімпатычнага празаіка П,, маладая лінгвістка. Туга, але зусім нядрэнна гаворачы па-польску,— гэтую мову яна нядаўна пачала вывучаць,— маладзічка паведаміла нам, савецкім сябрам па машыне, проста i міла прызналася, што ўпершыню цяжарная i што ў яе цяпер на дзіва небывалы апетыт.
Вось i помніцца светлая, загарэлая Біргіт, i параўнанне мне падказала.
* * *
Яшчэ, i яшчэ, i яшчэ раз адкрыць для сябе чалавека i паважаць яго як асобу, як яшчэ адно праяўленне жыцця ў яго найвышэйшым выражэнні.
Вядома ўжо гэта — i наогул, i мне. Аднак i паўтараецца гэта радасна, i з кожным разам робіцца ўсё яснейшае.
Днямі я штосьці падобнае адчуў у дажджлівым Шверыне, калі мы выходзілі з музея i сустрэлі на сходах экскурсію, відаць — вясковых школьнікаў i ix маладую настаўніцу. Яшчэ аднаго чалавека, асобу, яшчэ адну цікавую загадку.
Я ніколі не сустракаўся з ёю, яна таксама не ведае пра маё існаванне, хутчэй за ўсё мы ніколі больш не сустрэнемся, аднак — такая думка, такая цікавасць, такое адчуванне павагі да чалавечай асобы патрэбна мне, каб адчуваць сябе зусім нармальна.
* * *
Мы ішлі ўтраіх па алеі старога патсдамскага парку, у летняй, паўдзённай засені дубоў i чырвоных букаў, у ix духмянай, векавой i свежай магутнасці. Мініяцюрная Моніка, якая суправаджала нас, несла адкрыты пакет буйных рубінавых чарэшняў, i мы час ад часу на хаду частаваліся імі, нібы пілі глыточкамі, запавольваючы асалоду.
— Якія добрыя людзі бываюць! — сказала наша гаспадынька. Па-руску, вядома, з нейкай амаль дзіцячай стараннасцю нядаўняй студэнткі-выдатніцы. I расказала, што калі яна пры нашым уездзе ў горад спыніла машыну i забегла ў магазін, дык там аказалася, што пажылая фрау, зусім ёй незнаемая, проста прадаўшчыца, а да таго ж яшчэ вельмі занятая, бо шмат пакупнікоў, нават на склад, у сутарэнне пабегла, каб узяць ёй вось гэты, большы пакет.— Якая дробязь, а як прыемна, праўда?..
I я яшчэ раз — каторы ўжо раз! — прыемна ўспомніў наша з Валодзем Калеснікам даўняе падарожжа на веласіпедах па Гродзеншчыне. Такую ж вось паўдзённую ліпеньскую спёку, прывал каля сельмага, у густым цяньку. Людзей няма, у полі ўсе, толькі дзеці ды куры на пясчанай вуліцы. Крама стаіць наводшыбе, пад старымі ліпамі, каля яе i ў ёй нікога няма, адно за прылаўкам босая, у белай хусціне над загарэлым тварыкам чарнявая маладзіца. «Забегла толькі. У поле пайду. Во ніхто тут да вечара ані зойдзе». Купілі мы ў яе хлеба, кансерву нейкую, i самі сабе, а не ёй уздыхнулі: «Эх, цяпер каб малачка!..» I маладзіца пабегла, пакінуўшы на нас, незнаемых прахожых, усю сваю краму, прынесла нам неўзабаве збанок халоднага, з пограба, малака i ні за што, як мы ні ўпрошвалі, не згадзілася ўзяць за яго грошы. Яшчэ i пачакала, пакуль мы апаражнілі збанок.
«Памяць пра дабрату ажыўляе красу прыроды». Так чыркануў я ўчора ў блакноце, амаль на хаду, для памяці, адстаўшы на хвіліну ад маіх спадарожніц.
Для памяці? Хіба ж такое забываецца? На чужыне, здалёк, успамінаеш яго асабліва прыемна. I свет здаецца святлейшым.
* * *
Цвінгер i Грунэгевэльбэ абрынулі на галаву i сэрца такую процьму твораў мастацтва адразу, што тут не дзіва стаміцца i прытупець на ўспрыманне.
Нават i Рафаэлева мадонна не зрабіла чаканага ўражання. Днямі прачытаў у Ружэвіча, якое захапленне гэтай карцінай выказваў Міцкевіч. З дзён малалецтва ўспомнілася, што пра яе пісаў Жукоўскі. Дый сам я ў «Птушках i гнёздах» не прыдумаў уражання, зробленага на мяне, вясковага падлетка, нават некаляровай рэпрадукцыяй. A пазаўчора здзівіўся, што гэты сусветны шэдэўр не ўразіў мяне. Здаўся нават перагружаным. Зрэшты, фігуры папы Сікста i святое Барбары даўно здаваліся мне лішнімі. Мадонну заўсёды хацелася i даводзілася «вымаць» з гэтага акружэння, адасабляць — проста не хочучы бачыць нікога, апроч яе.
Зрэшты, многае ў Дрэздэнскай галерэі трэба было б глядзець адасоблена i спакойна.
Перад партрэтам нейкага не безыменнага барона ўспомніў Шверынскую галерэю, канкрэтна — бой пеўня з індыком. Падумалася міжволі, што лепш ужо тая бойка, чым гэтая тупая, самаздаволеная маска.
Бой пеўня з індыком — вялікае імпазантнае палатно — напомніў мне, між іншым кажучы, адзін гістарычны паядынак, таксама карціну... Успомніліся i іншыя паядынкі. Індык i певень так i ўспрымаюцца — як сатырычны намёк, а не проста забава свабоднага, негалоднага мастака.
Змястоўнымі, патрэбнымі здаюцца ва ўсіх галерэях, дзе я ўжо тут пабываў, многія пейзажы. Штосьці падобнае на сапраўдную музыку.
Ад грэчаскай міфалогіі да хрысціянскіх легендаў мастацтва сярэдневякоўя перайшло з выразнай класавай паслядоўнасцю. Нават Хрыстовы яслі выглядаюць... ну, зусім-такі па-арыстакратычнаму прыстойна.
У цэнтры Дрэздэна многа зялёных палян — там, дзе раней былі вуліцы, вокны, палацы, храмы... Стаяць яшчэ руіны, i чарнеюць абсмаленыя дамы, што выжылі ў лютаўскую бамбёжку 1945 года.
Таму, што бамбілі не мы, а амерыканцы, немцы расказваюць нам пра гэта ахвотней,— як быццам просячы чалавечай спагады...
Ці гэтыя руіны сталі, хоць у нейкай ступені, урокам ці, па праклятай інерцыі, будуць каму-небудзь падмацункам для далейшага, новага, яшчэ больш нялюдскага нацыяналізму?
Успомніўся абед у патсдамскім летнім рэстаранчыку, у прыемнай, пасля спёкі, засені духмяных ліпаў. Як i ўсюды на свеце, мілая малеча. А да бацькоў за сталамі, да пажылых мужчын, маладосць i сталасць якіх пачалася ў вайну, я міжволі, з дакладнасцю яркай, балючай галюцынацыі, прымяраў мундзіры, аўтаматы i каскі — да лысых i сівых галоў. Нібы забыўшыся, у якой палавіне Германіі я знаходжуся, з агідай, жахам i адчуваннем заспакоенай пометы бачыў тых, што былі ў нас у якасці пераможцаў i — значна пазней — пераможаных...