-->

Пераправа

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Пераправа, Станкевіч Юры-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Пераправа
Название: Пераправа
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 79
Читать онлайн

Пераправа читать книгу онлайн

Пераправа - читать бесплатно онлайн , автор Станкевіч Юры

Рассказ "Пераправа"

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 2 3 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Пасля поўдня два масты былі ўрэшце гатовыя. Імператар асабіста назіраў за работай. Тут жа былі спалены прапары і штандары палкоў. Арміі больш не існавала. Як і заўсёды ў прысутнасці імператара, сапёры з апантанасцю самазабойцаў у ледзяной вадзе завяршалі сваю справу. Кожны з іх адчуваў, што загіне. Генерал Эбле, які кіраваў работамі, вылез з вады, але на беразе страціў прытомнасць і зваліўся на рукі афіцэраў. Яго пацягнулі да вогнішча.

На другі бераг у ліку першых пераправіўся імператар са старой гвардыяй. За імі пацягнулася артылерыя, пяхота.

…Уведзеныя ў зман асноўныя сілы рускіх спяшаліся на месца сапраўднай пераправы, уступалі ў бой.

Казакі напалі, як заўсёды, нечакана.

— Божа, злітуйся над намі! — маліўся побач Жан Вірэ. Ён і Андрэ Дам’е схаваліся за возам, адстрэльваючыся з пісталетаў.

— Сцеражыся, Анры!

Асунуўся з прабітай галавой Дам’е. Кроў пырснула на снег. Заенчыў працяты пікай салдат.

Адзін з казакаў імчаў проста на яго. Інтэндант разгледзеў барадаты твар, занесеную шаблю. Кінуў непатрэбны пісталет. «Зараз заб’е», — мільганула думка. Раптоўна схапіў сакваяж, падставіў рыўком пад удар. Ляснула зверху, пранёсся побач, храпучы, конь. Пасыпаліся на снег кнігі, дзённікі.

— Дзе ты, Вірэ? — ён заўважыў, што з-пад воза тырчаць ногі ў падраных ботах, пацягнуў да сябе. — Жывы?

Плюючыся, той выціраў далонямі твар, нібы рыба, хапаў разяўленым ротам паветра. Заўважыў кроў, мёртвага Дам’е.

— Глядзі, Вірэ, сёння я атрымаў самы вялікі ганарар за ўвесь час. Кошт яго — жыццё. — Інтэндант паказаў рассечаны сакваяж. — Хто пасля гэтага скажа, што заняткі літаратурай не прыносяць карысці?

Казакаў адбілі. Зарыпелі абозы, папаўзлі на масты. Кінуўшы ўсё, нават цёплую футэрку, інтэндант бег да ракі. З натоўпам салдат праціснуўся на мост. Той пачынаў ужо асядаць у ваду. Хісталіся пад нагамі бёрны, лагі.

Як і заўсёды, нібы збоку, назіраў ён за сабой у хвіліны небяспекі. «Ці не баязлівец я?»

Другі мост пад цяжарам абозу абрынуўся якраз пасярэдзіне. Плынь паглынала людзей, рыштунак.

Трэба было шукаць каня.

— Зірні, у такіх сакваяжах возяць сакрэтную пошту, — сказаў есаул маладому смугляваму харунжаму.

Сотня спынілася на адпачынак. Казакі, у задачу якіх уваходзіла канваіраванне палонных, напаілі коней і чакалі загаду рухацца далей.

— А ну падымі, — загадаў харунжы ардынарцу. Той пацягнуў за ланцужок, расчыніў.

— Кніга, — сказаў ён, — і сшытак, і на зямлі некалькі.

— Дай сшытак, — сказаў харунжы, — кнігу не трэба.

Ён разгарнуў сшытак.

— Пачытай, што там, — сказаў есаул. — Ты ж адукаваны! I не ведаю, што б я без цябе з гэтай французнёй рабіў!

Маладзенькі харунжы зачырванеўся ад пахвалы.

«…Як шаўкапрад з шаўкоўніцы, я ўволю наеўся з дрэва жыцця. Наеўшыся, ён адчувае патрэбу поўзаць і ткаць сабе шаўковую турму. Так і пісьменнік».

Ён пераклаў.

Есаул засычэў расчаравана.

— Пэўна, нейкі пісака, — сказаў харунжы.

— А прозвішча?

Харунжы пагартаў сшытак.

— Анры Бейль, — сказаў ён.

1 2 3 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название