Дзе скарб ваш
Дзе скарб ваш читать книгу онлайн
У новую кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні «пра час i пра сябе», эсэ на вострыя тэмы сучаснасці, лірычныя запісы i мініяцюры, дзе i роздум пра найгалоўнейшае ў жыцці, i шматфарбныя замалёўкі прыроды, сцэнкі з народнага побыту, i здаровы, іскрысты гумар.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Слоў няма — хамства, злачынства тое, што зроблена трэцяга ліпеня з тымі, якія неслі кветкі да помніка Перамогі пад бела-чырвона-белымі сцягамі, дзе ў першых радах былі такія франтавікі, як Васіль Быкаў, такія партызаны, як Мiкола Крукоўскі (ягоны артыкул у «ЛiMe»!). Але сваё аднак ёсць i ў гэтай справе, пра што я не мог не ўспамінаць. Бяздумныя антыпартызанскія публікацыі, што з'яўляліся на старом ках перыёдыкі, нядошлая «філасофія» вакол таго, трэба ці не трэба нам было змагацца «на баку сталіністаў», спробы адсвяткаваць пяцідзесяцігоддзе трагічнага «Caюза беларускай моладзі»... Многа нагаварылася, накрычалася лішняга, без належнага разумення стратэгіі i тактыкі змагання, што без патрэбы распальвала варажнечу, шкодзіла справе адраджэння...
* * *
На пяцідзесяцігоддзі вызвалення Карэліцкага раёна сівы, ссутулены Г., партызан нашага злучэння, відаць, мяркуючы, што i я былм член партыі, расказваў мне, што, пакуль у ix сабралася невялікая партарганізацыя, ён вьшісваў самому сабе ўзносы i пасылаў ix у падтрымку «Правды».
Расказвалі мне, што падобным чыаам паводзіць сябе стары Азгур. Успомнілася гэта, калі ў чэрвеньскім «Полымі» чытаў яго «Працяг размовы». Упачатку ён піша, што ў яго пытаюцца: «Ці няма ў маім доўгім жыцці тaгo, аб чым я хацеў бы забыць», i адказвае: «Было. Але з біяграфіі не выкрэсліваецца нічога». Падумалася: вось i пачнецца шчырасць, споведзь. Няма. Ёсць жаль нават па дзвюх магутных галовах, што стаялі перад уваходам у ЦК партыі, па якой жаль павінен быць яшчэ большы, углыбіню ды ўшырыню па ўсёй савецкай краіне, якую ён уставіў істуканамі.
Успамінаю, як ён хваліўся сваім Леніным у Махачкале, як вясной 1957-га, пабываўшы на падмаскоўным высока-дачным прыёме, з хваляваннем расказваў у Саюзе пісьменнікаў, як асмеліўся гам, на ўрадавай дачы, падысці да Молатава, папрасіў яго папазіраваць i «Вячеслав Михайлович согласился!..». Тут, праўда, не пашанцавала: неўзабаве з'явілася «антыпартыйная група».
Помніцца таксама, як пры жыцці Сталіна, узняўшы яго шынельны «вобраз» пад воблакі, ён выступаў зноў жа ў Саюзе пісьменнікаў i завочна дзякаваў Сяргею Селіханаву за тое, што ён яму тут дапамог — зрабіў левую нагу правадыра. Іменна левую...
Не ўсё з тое пыхі выветрылася на паваротах гісторыі i дагэтуль.
* * *
Пад раніцу сніў Івана Драча, ды вельмі ж ужо пяшчотна, з прытуленнем шчака ў шчаку.
Антон пазаўчора прысеў да мяне, заглыбленага ў Булгакава, а потым і прылёг галавой на калені, сказаўшы:
— Хачу, каб ты мяне пашкадаваў. Блізка i ад сябра, i ад унука, i ад іншых прычын апошняга часу,— ярка ўявіўся летні расквітнелы дзень i сям'я, ca сталымі дзецьмі i ўнукамі, якія ўжо многа i яшчэ чыста разумеюць галоўнае,— сям'я твая, чалавеча, i сам ты, i ўсім вось-вось прыйдзецца загінуць. Ад куляў i полымя, на тваю зямлю, у тваё жыццё прынесеных захопнікам...
Я кое ж тут яшчэ можна шукаць i знаходзіць апраўданне фашистам i ix памагатым?
* * *
Намагаючыся шукаць i знаходзіць для пераймання штосьці новае, суперновае ў сваёй i сусветнай літаратуры, мы рызыкуем выглядаць наіўнымі правінцыяламі, калі не міжвольнымі плагіятарамі, дык смешнымі адкрывальнікамі амерыкаў i вынаходнікамі веласіпедаў.
Прасцей, разумней, мэтазгодней быць кожнаму самім сабою, прапускаць сваё бачанне свету праз сэрца, думаючы не пра навізну, а пра шчырасць, якая адна можа ў той ці ў іншай меры гарантаваць нашу непаўторнасць, пэўнае папаўненне агульналюдскай скарбонкі вартасцяў.
* * *
Не пішацца. Чытаць «Ulissesa» далей не хочацца. Узяўся за двухтомнік Скаварады.
З цікавасцю прачытаў «Басни харьковские», дзе мараль — «сила», як ён піша — нашмат даўжэйшая за байку; прачытаў некаторыя віршы, успамінаючы Сімяона Полацкага, не менш сумнаватага мне, перайшоў, кажучы па-сучаснаму, да «круглых сталоў»...
...Калі прадоўжыць учарашні запіс, дык трэба сказаць, што пасля бяседаў, больш уважліва прачытаўшы адну з ix, перайшоў да пісьмаў Рыгора Савіча ягонаму вучню i другу Міхайлу Кавалінскаму і, можна сказаць, хораша зачытаўся.
...Там, дзе ў яго пра Лотаву жонку, ад калейдаскопнасці біблейскіх тэкстаў зноў успомнілася даўняе — Алеся, дачка нашага сваяка.
Якая сіла веры, гатоўнасць да незвычайнага, гераічнага! Здаровая вясковая дзеўка выйшла замуж за «брата во Христе», таксама пяцідзесятніка, i — маладая, гарачая — угаварыла мужа, што спаць будуць разам, як i трэба, але ж, «во славу нашего Господа», паўгода не пачнуць кахання. I захварэла «па-жаночаму», ледзь потым да дзяцей дайшло. Ужо ў Аргенціне, куды яны паехалі ў пачатку трыццатых гадоў ад сваёй заходнебеларускай бядоты.
...Яго біяграфія, добра напісаная Кавалінскім, адкуль захацелася выпісаць словы вандроўнага філосафа ў вучневым пераказе:
«...Остаток египетского плотолюбия, которое не могши продлить жизни телесной, при всех мудрствованиях своих нашло способ продолжить существование трупов человеческих, известных у нас под именем мумий».
Падкрэсліў я сілу прастаты, падумаўшы: якое моцы дурман патрэбен, каб праз столькі стагоддзяў прагрэсу муміі зноў пайшлі ў моду — у марксісцкія маўзалеі!..
* * *
Нехта, дый не адзін, са смакам i нястомна хваліцца сваімі баямі, a па-сапраўднаму мужны Федзя Янкоўскі ў сваёй ціхай шчырасці ганарыўся перад сябрамі перш за ўсё тым, што ў тых мясцінах, дзе ён партызаніў, камандуючы разведкай, людзі ўспамінаюць дабром i самога яго, i ягоных бравых разведчыкаў.
Так было ў чэрвені восемдзесят другога, калі мы, група пісьменнікаў, прымалі ўдзел у адкрыцці мемарыяльнага знака Сымону Рак-Міхайлоўскаму ў яго роднай Максімаўцы на Маладзечаншчыне. Людзей з наваколля сабралася многа, i нямала было сярод ix Федзевых знаёмых па днях i начах вайны. Яго сустракалі з пашанай, прыязна гутарылі з ім, i яму было вельмі прыемна, спакойна за перажытае ў народзе i з народам ліхалецце. Так ён, са сваёй натуральнай, дабрадушнай сціпласцю, i выступаў перад людзьмі i там, перад бацькоўскай хатай Сымона Аляксандравіча, i ў іншы час, у іншым месцы — перад рабочымі камбіната мастацкай керамікі ў Радашковічах, дзе таксама былі мужчыны i жанчыны, што памяталі прафесара камандзірам разведкі, дзяліліся з ім успамінамі.
Часамі мне, трэба прызнацца, нават i думалася, што добры сябар мой трошкі зачаста ганарыцца гэтым i пасля нашых сумесных сустрэчаў з людзьмі ў яго былых партызанскіх мясцінах, i ўспамінаючы сустрэчы іншыя, без мяне, i пішучы пра гэта ў сваіх «абразках»... А цяпер вось, пяты ўжо год без яго, мне так добра прыгадалася тая яго заслужаная, высакародная гордасць, тое, чым можна, трэба ганарыцца.
Тым больш што ён бачыў i іншыя паводзіны некаторых партызан, як бачыў ix i я, i да таго, як пайсці ў лес самому, i там, у атрадах, i ў «раёне», дзе мы, таксама разведчыкі, амаль штоночы, бліжэй i далей бывалі. Пішучы слова «некаторыя», такое звычнае ў славутым колішнім сацрэалізме, усміхаюся разам з вялікім знаўцам роднага слова, згадаўшы мудра i церпка народнае: «За адным сёрам — усім сорам». I за тых «некаторых» прыходзіцца слухаць або чытаць тое, чым так ахвотна казыраюць рупліўцы ачэрнівання партызанскай барацьбы, усенароднага супраціўлення фашызму.
* * *
Такая грэшная думка: Чаму гэта тыя, што ў вайну пагінулі, абавязкова ўсе лепшыя за тых, што таксама мужна ваявалі, былі цяжкапараненыя, але ім проста пашчасціла вярнуцца жывымі?
А так жа гаворыцца, пішацца: лепшыя. З пашаны. «А всё же, всё же, всё же»? Усе так. Толькі ж, можа, не трэба гэта механічна паўтараць, зачаста i нават бяздушна?..
* * *
Чырвоная нітачка залатой... проста разумнай сярэдзіны, якая ўецца, шукагочы, пульсуе паміж мноствам аднабокіх праўдаў, сцвярджаючы галоўную — пра чалавечнасць, мір, дружбу паміж народаMi, клічучы толькі туды.