-->

Час second-hand

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Час second-hand, Алексіевіч Святлана Александровна-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Час second-hand
Название: Час second-hand
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 431
Читать онлайн

Час second-hand читать книгу онлайн

Час second-hand - читать бесплатно онлайн , автор Алексіевіч Святлана Александровна
“Час second-hand” — кніга пісьменніцы Святланы Алексіевіч, апошняя з серыі, прысвечанай “гісторыі вялікай і страшнай утопіі — камунізму”: Вялікая Айчынная вайна, Афганістан, Чарнобыль і, нарэшце, развал сацыялістычнай імперыі... Кніга перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і ўжо атрымала прэстыжныя прэміі нямецкіх кнігадрукароў і французскіх медыяў. У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі... Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш...”

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 99 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Бацькі ўжо няма. І я не магу дагаварыць з ім адну нашую размову… Ён сказаў, што ім паміраць на вайне было лягчэй, чым неабстраляным хлопчыкам, якія сёння гінуць у Чачні. У саракавыя — яны з пекла траплялі ў пекла. Перад вайной бацька вучыўся ў Мінску ў Інстытуце журналістыкі. Успамінаў, што, калі яны вярталіся з ка

нікулаў, часта ўжо не сустракалі ніводнага знаёмага выкладчыка, усе былі арыштаваныя. Яны не разумелі, што адбываецца, але было страшна. Страшна, як на вайне.

У мяне з бацькам было мала шчырых размоваў. Ён шкадаваў мяне. Ці шкадавала я яго? Мне цяжка адказаць на гэтае пытанне… Мы былі бязлітасныя да сваіх бацькоў. Нам здавалася, што свабода — гэта вельмі проста. Прайшло трохі часу, і мы самі сагнуліся пад яе цяжарам, бо ніхто не вучыў нас свабодзе. Вучылі толькі, як паміраць за свабоду.

Вось яна — свабода! Ці такую мы яе чакалі? Мы былі гатовыя памерці за свае ідэалы. Змагацца ў баі. А пачалося «чэхаўскае» жыццё. Без гісторыі. Абрынуліся ўсе каштоўнасці, акрамя каштоўнасці жыцця. Жыцця наогул. Новыя мары: пабудаваць дом, купіць добрую машыну, пасадзіць агрэст… Свабода выявілася рэабілітацыяй мяшчанства, занядбанага звычайна ў рускім жыцці. Свабодай Яго Вялікасці Спажывецтва. Вялікай цемры. Цемры жаданняў, інстынктаў — патаемнага чалавечага жыцця, пра якое мы мелі цьмянае ўяўленне. Усю гісторыю выжывалі, а не жылі. А цяпер ваенны досвед ужо не патрэбны, на яго трэба было забыцца. Тысячы новых эмоцыяў, станаў, рэакцый… Неяк раптам усё вакол стала іншым: шыльды, рэчы, грошы, сцяг… І сам чалавек. Ён стаў больш каляровым, асобным, маналіт узарвалі, і жыццё рассыпалася на выспачкі, атамы, ячэйкі. Як у Даля: свабода-воля… волечка-раздолечка… абшар. Вялікае зло ператварылася ў далёкую легенду, у палітычны дэтэктыў. Ніхто ўжо не казаў пра ідэю, казалі пра крэдыты, адсоткі, векселі, грошы не зараблялі, а «рабілі», «выйгравалі». Ці надоўга гэта? «Няпраўда грошай у рускай душы невытручальная», — пісала Цвятаева. Але быццам ажылі і разгульваюць па нашых вуліцах героі Астроўскага і Салтыкова-Шчадрына.

Ва ўсіх, з кім сустракалася, я пыталася: «Што такое свабода?» Бацькі і дзеці адказвалі па-рознаму. У тых, хто нарадзіўся ў СССР, і тых, хто нарадзіўся не ў СССР, няма агульнага досведу. Яны — людзі з розных планет.

Бацькі: свабода — адсутнасць страху; тры дні ў жніўні, калі мы перамаглі путч; чалавек, які выбірае ў краме са ста гатункаў каўбасы, вальнейшы за чалавека, які выбірае з дзесяці гатункаў; быць нябітым, нясечаным, але нясечаных пакаленняў нам ніколі не дачакацца; рускі чалавек не разумее свабоду, яму патрэбен казак і бізун.

Дзеці: свабода — каханне; унутраная свабода — абсалютная каштоўнасць; калі ты не баішся сваіх жаданняў; мець шмат грошай, тады ў цябе будзе ўсё; калі ты можаш жыць так, каб не думаць пра свабоду. Свабода — гэта нармальна.

Шукаю мову. У чалавека шмат моваў: мова, на якой размаўляюць з дзецьмі, яшчэ адна, гэта тая, на якой гавораць у каханні… А яшчэ ёсць мова, на якой мы гаворым самі з сабой, вядзём унутраныя размовы. На вуліцы, на працы, у падарожжах — усюды гучыць нешта іншае, мяняюцца не толькі словы, а і штосьці яшчэ. Нават раніцай і ўвечары чалавек гаворыць па-рознаму. А тое, што адбываецца ўначы паміж двума людзьмі, цалкам знікае з гісторыі. Мы маем справу толькі з гісторыяй дзённага чалавека. Самагубства — начная тэма, чалавек знаходзіцца на мяжы быцця і небыцця. Сну. Я хачу гэта зразумець з уніклівасцю дзённага чалавека. Пачула: «Ці не баіцеся, што спадабаецца?»

Едзем па Смаленшчыне. У адной вёсцы спыніліся каля крамы. Якія знаёмыя (я ж сама вырасла ў вёсцы), прыгожыя, якія добрыя твары — і якое зневажальнае, жабрацкае жыццё вакол. Разгаварыліся пра жыццё. «Пра свабоду пытаецеся? Зайдзіце ў наш магазін: гарэлка стаіць якая хочаш: «Стандарт», «Гарбачоў», «Пуцінка», каўбасы навалам, і сыру, і рыбы. Бананы ляжаць. Якая яшчэ свабода патрэбна? Нам гэтай хопіць». — «А зямлю вам далі?» — «Хто на ёй будзе надрывацца? Хочаш — бяры. У нас адзін Васька Круты ўзяў. Малодшаму сыну восем год, а ён побач з бацькам за плугам ідзе. У яго калі ноймешся на працу — не ўкрадзеш, не паспіш. Фашыст!» У Дастаеўскага ў «Легендзе пра Вялікага інквізітара» спрачаецца пра свабоду. Пра тое, што шлях свабоды цяжкі, пакутлівы, трагічны… «Для чаго спазнаваць гэтае чортава дабро і зло, калі яно столькі каштуе?» Чалавек павінен увесь час выбіраць: свабода або дабрабыт і ўладкаванне жыцця, свабода з пакутамі або шчасце без свабоды.

І большасць людзей ідзе па другім шляху.

Вялікі інквізітар кажа Хрысту, які вярнуўся на зямлю: «Навошта Ты прыйшоў нам перашкаджаць? Бо Ты ж прыйшоў нам перашкаджаць і сам гэта ведаеш».

«Гэтак паважаючы яго (чалавека), Ты зрабіў так, як быццам перастаў яму спачуваць, бо занадта шмат ад яго запатрабаваў… Паважаючы яго менш, менш ад яго і патрабаваў бы, а гэта было б бліжэй да любові, бо лягчэйшай была б ноша ягоная. Ён слабы і подлы… У чым вінаватая слабая душа, якая не можа ўвабраць гэтакіх страшных дароў?»

«Няма клопату больш безупыннага і пакутлівага для чалавека, як, застаўшыся свабодным, адшукаць хутчэй таго, каму пакланіцца… і каму б перадаць хутчэй той дар свабоды, з якім гэтая няшчасная істота нараджаецца…»

* * *

У дзевяностыя… так, мы былі шчаслівыя, да той нашай наіўнасці ўжо не вернешся. Нам здавалася, што выбар зроблены, камунізм безнадзейна прайграў. А ўсё толькі пачыналася…

Прайшло дваццаць гадоў… «Не палохайце нас сацыялізмам», — кажуць дзеці бацькам.

З размовы са знаёмым універсітэцкім выкладчыкам: «У канцы дзевяностых студэнты смяяліся, — распавядаў ён, — калі я ўспамінаў пра Савецкі Саюз, яны былі ўпэўненыя, што перад імі адкрываецца новая будучыня. Цяпер карціна іншая… Сённяшнія студэнты ўжо даведаліся, адчулі, што такое капіталізм — няроўнасць, беднасць, нахабнае багацце, перад вачыма ў іх жыццё бацькоў, якія нічога не ўхапілі ад разрабаванай краіны. І яны радыкальна настроеныя. Мараць пра сваю рэвалюцыю. Носяць чырвоныя футболкі з партрэтамі Леніна і Чэ Гевары».

У грамадстве з’явіўся попыт на Савецкі Саюз. На культ Сталіна. Палова маладых людзей ад 19 да 30 гадоў лічыць Сталіна «найвялікшым палітычным дзеячам». У краіне, у якой Сталін знішчыў людзей не менш за Гітлера, новы культ Сталіна?! Зноў у модзе ўсё савецкае. Напрыклад, «савецкія» кавярні — з савецкімі назвамі і савецкімі стравамі. З’явіліся «савецкія» цукеркі і «савецкая» каўбаса — з пахам і смакам, знаёмымі нам з дзяцінства. І вядома, «савецкая» гарэлка. На тэлебачанні дзясяткі перадачаў, а ў інтэрнэце дзясяткі «савецкіх» настальгічных сайтаў. У сталінскія лагеры — на Салаўкі, у Магадан — вы можаце патрапіць турыстам. Рэклама абяцае, што для паўнаты адчуванняў вам выдадуць лагернае адзенне, кірку. Пакажуць адрэстаўраваныя баракі. А напрыканцы арганізуюць рыбалку…

У Расіі адраджаюцца старамодныя ідэі: пра вялікую імперыю, «жалезную руку», «пра адмысловы рускі шлях»… Вярнулі савецкі гімн, ёсць камсамол, толькі ён называецца «Нашы», ёсць партыя ўлады, якая капіруе камуністычную партыю. У Прэзідэнта ўлада, як у Генеральнага сакратара. Абсалютная. Замест марксізму-ленінізму — праваслаўе…

Перад рэвалюцыяй сямнаццатага года Аляксандр Грын напісаў:

«А будучыня неяк перастала стаяць на сваім месцы». Мінула сто гадоў — і будучыня зноў не на сваім месцы. Прыйшоў час second-hand. Барыкада — небяспечнае месца для мастака. Пастка. Там псуецца зрок, звужаюцца зрэнкі, свет губляе фарбы. Там чорна-белы свет. Адтуль чалавека ўжо не пазнаеш, а бачыш толькі чорную кропку — мішэнь. Я ўсё жыццё — на барыкадах, я хацела б сысці адтуль. Навучыцца радавацца жыццю. Вярнуць сабе нармальны зрок. Але дзясяткі тысячаў людзей зноў выходзяць на вуліцы. Бяруцца за рукі. У іх белыя стужачкі на куртках. Сімвал адраджэння. Святла. І я з імі.

Сустрэла на вуліцы маладых людзей у майках з сярпом і молатам і партрэтам Леніна. Ці ведаюць яны, што такое камунізм?

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 99 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название