Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ]
Пiшу як жыву [Аповесць, апавяданнi, мiнiяцюры, эсэ] читать книгу онлайн
Пражытае i перажытае Янкам Брылём за семдзесят пяць гадоў i расказакае вельмі ашчадна, але глыбока. Пражытае i перажытае разам з людзьмі — гэта i трагедыі, i няшчасці, i беды, i светлыя мары i радасці, i глыбокая вера ў людскаець ад нязломнага духу. I ўсё расказанае пісьменнікам вярэдзіць душу i розум.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Праўда, карэнне вясковае ён, застаўшыся ў горадзе, не абсякаў. На сваю зямлю прыслаў нам заверанае польскім консульствам у Кіеве даручэнне на часовае карыстанне — усё ж з надзеяй на славуты «ўсякі выпадак». Польскія ўлады спрабавалі зямлю тую ў нас забраць, як маёмасць чужынца, а мы судзіліся з казной аж да прыходу іншай улады. Тады ўжо Міша, польскі салдат, які па абмену вярнуўся з нямецкага палону ў лістападзе трыццаць дзевятага, пайшоў з тым даручэннем у сельсавет: бярыце, таварышы, зямлю савецкага грамадзяніна. Шнуры тыя пайшлі па людзях, a Міша з Колем былі рады, што так цяпер не раскулачаць, не вывезуць, хоць на гэта i свайго ўласнага хапала, а на дадатак — я быў у Германіі...
Дарэчы, улетку сорак першага, калі прыйшла акупацыя, у пакінутым сельсавеце нашы знаёмыя бачылі спісы людзей, якіх не справіліся вывезці на ўсход. Там — з-за мяне — значылася i наша сям'я, i яшчэ дзве сям'і, у тым ліку i ўдовай бяднячкі Турчыхі з дзецьмі, два старэйшыя сыны якое таксама былі з польскага войска ў палоне.
Дзядзькавай хатай, каморкай, пограбам, хлявом i гумном карысталіся далейшыя сваякі, а потым яшчэ ўсё пры Польшчы, ён напісаў нам прадаць будынкі i пляц i грошы выслаць яму, бо i жывецца туга, i хварэюць жонка i ўнук. Хіерапіскай ды перасылкай займаўся я. Памятаю з прыемнасцю, як паслаў тыя злоты, а таксама i недаўменне помніцца, з якім чытаў дзядзькавы радасна-ўдзячныя каракуле з пералікам тых звычайных i не вельмі дарагіх у нашым мястэчку рэчаў, якія там, у Саветах, купляюцца цераз загадкавы, экзатычны «Торгсйн». Скажам, бялізна, порткі, чаравікі...
Пасля вайны старому не палепшала...
Ды ён заставаўся самім сабою, усё яшчэ службістам.
Нам ён сказаў, што вызваліцца ў шэсць гадзін i будзе нас чакаць. А пакуль што, як мы зразумелі, ён на рабоце. Людзі зрэдку ідуць праз брамку, у каго трэба праверыць перонны, каму адказаць на пытан не, што ён тым часам, гаворачы з намі, i рабіў.
Здарылася так, што мы, без віны вінавата, увечары прыпазніліся да яго. I тут я ўспомніў тое, што чулася пра дзядзьку ад старэйшых сямейнікаў: што i нервовы ён, i крыўдлівы, i рэзкі бывае, хоць i душэўны чалавек, i любіў спяваць украінскія песні, асабліва са сваёю таласістай хросніцай, нашай Вілітай. Гэта i ў Загоры, калі ён туды прыязджаў, i ў Адэсе, дзе яна вучылася шыць, a ў вайну i ў бежанстве была. На нас ён пакрыўдзіўся, пабурчаў, што мы «знайшлі раднейшых», а тут i вячэра даўно гатова, i суседзі запрошаны. Мы з жонкай павінаваціліся, ён хутка адышоў, разгаманіўся. Пад смажаную скумбрыю, якая i сапраўды астыла, пад памідоры, кабачкі i іншую смакату мы выпілі маленькімі чарачкамі «Червоного міцного», ад чаго Адэса цяплей спалучылася з Украінай, а адтуль — i з нашымі роднымі мясцінамі.
Ён гаварыў па-адэску. «Я слышал за тебя по радио, но думаю: не напишу! Кто чей племянник — я твой или ты мой? Почему Улита мне пишет, а ты что — не можешь?» Хвалячы калі-небудзь, гаварыў: «Это — тот парень». «Слушай, голубчик, сюда...» Да Ніны маёй звяртаўся «мадамачка». «Внучаньку», як i на пероне, пагладзіў па галаве. Паскардзіўся на сваю пенсію: шэсцьдзесят гадоў у адным дэпо, а плацяць капейкі. «Обидно, голубчик Ваня! А все равно — приболею когда, не выйду, так и кажется, что там без меня все поезда постали!..» Праз мноства небеларускіх гадоў прарывалася i наша, загорскае. «Калхоз там хочуць рабіць? Так жа з нашых гор трактары к чорту пазвальваюцца!» А яшчэ i такое, зусім ужо сваё:
«Ванячко, сэрцо мае ўсё баліць. Стары я, адзінадзіночанькі...»
Калі яго субкватаранты, пажылая бяздзетная пара, што i з падрыхтоўкай вячэры дапамагалі, сціпла развіталіся i пайшлі, я нарэшце спытаўся — пачакаўшы i прыцішана:
— Дядя Павел, как же это с Володей нашим случилось?
Стары, заслужаны рабочы, партрэт якога вісіць на вакзале, бацька двух камуністаў, старэйшы з якіх яшчэ i герой, ён адказаў мне зусім «па-старарэжымнаму», не вельмі i прыцішаючыся:
— Жидова партейная погубила его, вот как!..
Так мы з жонкай другі раз за дзень пачулі тое, чаго не было ў пісьмах. Што нейкі М., партыйны сакратар, яўрэй, калі Валодзя, загадчык саўгаснага аддзялення, па справядлівасці выкрасліў яго са спісу на ўзнагароджанне, спадцішка насмуродзіў у гістарычнае «куды трэба». Былі ў яго i сувязі, i памагатыя, на беспартыйнага «паляка», радня якога за мяжой, ды яшчэ i «памешчыкі», таго «куды трэба» хапіла...
Цяпер — пра тых, кім дзядзька папракнуў мяне, сказаўшы пра «раднейшых за яго».
Ігнат яшчэ вясной сорак пятага пісаў мне: «Дяде Павлу и Наде по некоторым причинам не пишу». Мае заходніцкае неўразуменне ён праясніў праз год пры сустрэчы. A нядаўна яго Шура, калі мы зноў закранулі гэтую тэму, яшчэ раз растлумачыў тыя «некаторыя прычыны». Сам ён, Ігнат, сначатку свяшчэннік, пасля «перековки» на Беламорканале са сваёй папоўскай маланадзейнасцю схаваўся за ўральскім хрыбтом, а Валодзя наогул «вораг народа» — што гэта за сваяцтва для дзядзькі з яго сынам-камуністам? А для Надзі — мужаў брат i поп былы, i зэк? А для самога Ігната — з адзіным сынам, за якога дрыжалася ўсю вайну, які павінен далей вучыцца? I асцярожнасць тут, i ўсёмагутны таварыш Страх!..
Тыя «некаторыя прычыны», сцішнаватае для нас з жонкай пачужэнне родных людзей паміж сабою мы ў нейкай меры адчулі i самі. У адносінах дзядзькі з удавой i сіротамі найстарэйшага пляменніка, сына «голубчика Антона», а тым больш да сваякоў па жонцы другога пляменніка, Ігната. Здалося нават, што ўсе яны, бліжэйшыя i далейшыя родзічы, нібы толькі дзякуючы нашаму прыезду i дачуліся адны пра адных, схамянуліся, што вось жа поблізу жывуць, а так даўно не сустракаліся, не ведаюць дакладней: хто, дзе, што...
На «Сквере 9-го Января», які я памятаю як «Старосенную площадь», дзе замест сённяшніх пастарэлых таполяў i акацыяў была проста бязмежная для малечы прастора, стаяць у рад некалькі аднатыпных невысокіх камяніцаў з брамамі i тунельнымі ўваходамі на квадратныя «італьянскія дворыкi», замкнёныя сценамі — на тры паверхі адна, ад вуліцы, i на два з цокалем з трох іншых бакоў, з вялікімі вокнамі i балконамі — усярэдзіну. Мяркуючы па колішніх расказах старэйшых i па сваёй памяці, а цяпер i па некалькіх дзвярных візітках, якія паспелася заўважыць, кватэры тут здаўна i пераважна заселены беларусамі. Лейка, Літвінка, Радзюк, Шавейка, Стэльмах, Булдык, Пляскач... У большасці гэта ўжо дзеці i ўнукі тых, што наязджалі ў Адэсу-маму на лягчэйшы хлеб i часцей за ўсё ўладкоўваліся на «жалезнай дарозе». Удала сяліліся паблізу ад вакзала, які цяпер, пасля ваеннага разбурэння, адбудаваны па-сучаснаму, а дамы — тыя самыя.
Зайсці ў нашу былую кватэру, паказаць яе жонцы, а перш за ўсё пабачыць самому, я не змог, бо там не было нікога дома. Зайшлі мы толькі да Ігнатавых сваякоў па ягонай Веры Раманаўне. Старая мачаха, пажылая сястра па бацьку. Выпадкова, пасуседску пабачыўся там i з мамінай, нібы спрадвечнай сяброўкай, якая пляснула далонькамі i развяла ix, пачуўшы, чый я: «Господи, такой крошка был! Сколько же лет прошло?..» A ў іншым доме, цераз адзін, праясніўшы нумарацыю, якая змянілася, мы знайшлі нарэшце i засталі дома тых, каго хацелі пабачыць першымі.
Вузкі, бедны пакойчык. На тое мае, у сорак дзевятым, яшчэ маладое ўспрыманне — немаладая жанчына, як пішацца даўно i часта, са слядамі былое красы, не вельмі здаровая з выгляду. Надзя, «Надежда Ивановна Бриль». Беларуска, па бацьках зямлячка, з не надта далёкага ад Загора Бярозаўца. У дзявочым прозвішчы Трыбуць рускае вымаўленне даўно адкінула мяккі знак i пераставіла націск з другой на першую галосную — Трибуц. Нават такой беларускасці не засталося.
Праз нейкі месяц яна мне напіша: «...Вы все стоите перед глазами, особенно Вы, Ваничка (разрешите мне называть Вас так, как-то роднее),— как много общего у вас с Володей!..» А тады, спачатку, была таксама стрыманасць. «По некоторым причинам»? Аднак не доўга. Потым пайшлі i гутарка блізкіх людзей, i плач, i трохі смеху...
Віктар — бялявы, моцна загарэлы, быстры адэскі галубятнік i рыбак. У мамы,— яна мне сцішана расказвала,— быў клопат i страх, калі ён, у іхняй чуткай камунальнай камеры з дзвюма койкамі, малым сталом каля сцяны i традыцыйнай «керосинкой» у кутку, аднойчы закрычаў... «подумайте только!» — пра Сталіна: «Я ненавижу его! Он убил моего папу!..»