-->

Выбраныя творы

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Выбраныя творы, Брыль Янка-- . Жанр: Советская классическая проза / Рассказ / Эссе, очерк, этюд, набросок. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Выбраныя творы
Название: Выбраныя творы
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 381
Читать онлайн

Выбраныя творы читать книгу онлайн

Выбраныя творы - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

У аднатомнік увайшлі найбольш значныя творы народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля розных жанраў — аповесці, апавяданні, мініяцюры, эсэ, напісаныя за паўстагоддзе літаратурнай дзейнасці.

Гэта — дзесяты том «Беларускага кнігазбору».

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 118 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

У жудасным ляманце стрэл амаль не пачуўся.

Але пячнік упаў.

Ён яшчэ ўздрыгваў, калі яго паднялі і кінулі цераз парог, пад ногі збою аднавяскоўцаў.

Тады вароты назаўсёды зачыніліся.

І ён згарэў — адзін, хто мог бы ў той дзень не згарэць.

І ён жыве.

1958

Туга

Андрэю

1

Калі праўду сказаць, дык і тут было часам нядрэнна.

Перш за ўсё, тут было вельмі многа вады, і яна называлася мора. Глядзіш з самага берага, седзячы на пяску, глядзіш з высокага абрыву, са сцежкі ў шорсткай траве — а яно ўсё бясконца мора ды мора!..

Пясок гарачы, і мама сцеле для Юркі шырокі, калматы ручнік. Горача вельмі і зверху, бо сонца тут пячэ ўвесь дзень. Тата знайшоў чатыры кіёчкі, прыносіць іх сюды, утыкае ў пясок і зверху нацягвае прасціну, якая тады называецца тэнт.

Спачатку Юрка баяўся мора і не лез у яго. Ён то ляжаў пад тэнтам, то ішоў на самы бераг і шпурляў у мора каменьчыкі. А іх тут таксама вельмі многа. І яны называюцца галька. У тое, другое лета, калі Юрка з мамай і татам жылі ў лесе над рэчкай, каменьчыкаў было куды менш. Там іх тата збіраў для Юркі і ўсё знаходзіў мала. А цяпер — кідай, кідай, ажно рука забаліць!.. І так — то пад тэнтам ляжы, то гальку кідай. І сёння, і ўчора, і ўжо даўно, даўно!.. І тата смяяўся:

— Эх ты, курыца! Трэці дзень на курорце, а ўсё сядзіш ды глядзіш.

Ды вось тата ўзяў Юрку на рукі, занёс у мора і, колькі малы ні прасіўся, паставіў яго ў ваду па саменькія грудзі. Юрка яшчэ ўсё то крычаў, то дрыжаў, то пачынаў смяяцца, а вада як плюхне на яго — і ў рот, і ў вочы, і на валасы!.. Ды такая ж салёная, страшная!..

Ну, так было раней, калі Юрка баяўся мора. А цяпер ужо мама баіцца, каб ён не лез. І аднаму купацца Юрку не даюць, — і тады, калі ціха, і тады, калі на бераг коціцца з шумам адна за адною вада, якая ў той час называецца хваля.

— Сёння, сынок, хваля вялікая, ты купацца не будзеш. Ты — харошы, і ты не будзеш нават прасіцца.

Праўда, харошым тут быць вельмі сумна, але ж і з мамай трэба дружыць. Тату добра — ён купаецца і тады, калі тая хваля аж надта шуміць і хвошча па беразе, нават тады, калі мама і яго — такога вялікага! — просіць, каб не купаўся.

У той дзень Юрка прыдумаў нештачка вельмі вясёлае. Ён браў сваё блакітнае вядро з намаляваным на баку вялізным жоўтым яблыкам і ішоў да самага берага. Берага, зрэшты, цяпер не было. Хваля за хваляй так шумна і так злосна каціліся на гальку і пясок, што бераг усё ўцякаў — быў то бліжэй, то далёка… Хваля адкоціцца, і толькі пена, як з мыла, усмоктваецца ў гальку і пясок. А ты бяжыш следам за берагам, каб чарпануць вады. І толькі ты сагнешся — хваля зноў як плясне, і бераг твой пабег, пабег, а ты ўжо стаіш у вадзе. І ты з вады ўцякай, бо хваля другая таксама — як плясне!.. Мама ўсё яшчэ баіцца, а то і крычыць нешта, хоць што яна крычыць — не чутно, бо відаць толькі, як яе рот раскрываецца. Затое тата не крычыць. Ён нават так сядзіць ды так павернецца бокам, што нібы цябе і не бачыць… У гэтым іменна ўвесь смак гульні. Юрка падкрадаўся да таты з вядзерцам вады ды знячэўку на спіну як плюхне! — тата ажно падскочыць і закрычыць. Як жа гэта прыемна Юрку і як жа тут нарагочашся! І можна яшчэ і яшчэ раз, бо тата будзе кожны раз так сядзець, што нібыта ён нічога і не бачыць… Вось і ўсё, што вясёлае.

Праўда, было аднойчы вельмі весела ў кіно.

Першы раз, калі Юрку ўзялі туды, ён спачатку глядзеў, потым драмаў, а тады і зусім заснуў у таты на каленях. І мама сказала, што лепш ужо яна сама не пойдзе ў кіно, але ж і дзіцяці марнаваць не будзе. Але і назаўтра пайшла, бо карціна, казалі, вельмі ж цікавая.

Кіно тут не такое, як у іх, у Менску, а проста на дварэ. Цёця ўпушчае туды праз брамку. І за брамкай лаўкі стаяць, навокал высокі плот, а столі няма. На сцяне расцягнута палатно, якое і тут называецца экран. Дзе левая ручка — там плот і дрэвы, а дзе правая ручка — там плот і пад абрывам мора. Яно так далёка ўнізе, што адгэтуль нават і не чутно, як шуміць. Толькі месяц высока над морам, а на моры доўгая, бліскучая дарожка. Пакуль пачнецца кіно, навокал сакочуць конікі, якія тут называюцца цыкады. А ўжо калі залапоча рухавік, калі на экране пакажуцца людзі і зайграе музыка — тады чуваць толькі кіно. Але яно зусім невясёлае, бо гэта ж не Бураціна і не Беласнежка, а толькі ўсё для вялікіх. Усё нешта гавораць, гавораць… І сумна.

Ды вось раз на экране паказаўся сабака… Вялікі, вялікі! І чорны. І ён як загаўкае!.. А тады за плотам, з таго боку, дзе пад абрывам мора, — таксама нешта як загаўкае!.. Ужо не з экрана, а нейкі жывы сабака, што, відаць, сядзеў дагэтуль ціхенька ды глядзеў кіно. І ўсе дзядзі і цёці зарагаталі. І Юрка так рагатаў, і так хацелася пра гэта гаварыць, што мама ажно зазлавала…

І Юрку ўжо не бяруць у кіно. Кладуць яго спаць, а самі ідуць. І ён калі адразу засне, а калі дык ляжыць і думае.

Сёння, напрыклад, думае.

2

У слоўніку трохгадовага чалавека слова «туга» пакуль што не значылася. Аднак душу яго — хоць неназваная яшчэ і неўсвядомленая — яна ўжо наведвала.

Адчуванне гэтае, лепш сказаць — цэлы комплекс вобразаў і звязаных з імі пачуццяў пачаўся ад брэху — таго, з экрана і на экран.

Здаравенны, чорны кіно-сабака і той, з-за плота, яшчэ невядомы, брэхам сваім напомнілі Юрку далёкага, добрага друга, ад якога хлопчык спачатку доўга ехаў машынай, а потым высока-высока ляцеў самалетам…

Юрка забраўся ажно сюды, дзе мора, а Шарык застаўся там, у цёцінай вёсцы, на ланцугу.

Цёці Верын сабака быў вельмі добры, але нецікавы і нават смешны з выгляду: пярэсты, палавіна галавы белая, палавіна чорная наўскасяк, як быццам ён завязаў нейкай лапінай падбітае вока і ўсё падвільвае хвастом ад сораму. І зусім не кругленькі, хоць і называецца Шарык.

Можа, каб Юрка баяўся яго, як ён баяўся спачатку мора, дык самі б яны і не пасябравалі. Але ж Юрка не вельмі баіцца! Ён не баяўся яшчэ і ў тое, другое лета, калі яны жылі ў лесе над рэчкай і калі там было многа-многа індыкоў, а ён аднойчы сам зайшоў да іх, у загарадзь, і ўсе крычаў, як паравоз, каб яны балбаталі… І Шарыка ён не пабаяўся, а назаўтра пасля таго, як да цёці прыехаў, сам падышоў да цюцькі і пагладзіў. Цюцька ляжаў у будцы, палажыўшы сваю пярэстую галаву на парожак, і ціха пазіраў на двор, дзе быў якраз поўны парадак. Калі маленькі чалавек, што спаў і еў сёння ў іхняй хаце, павёў рукой па яго лабаціне, Шарык заплюшчыў вочы і ціха зашастаў хвастом па саломе.

А быў ён, Шарык, не з ціхіх. Брахаў вельмі многа і вельмі ахвотна, то злосна, то весела несучы службу, на думку самога — зусім неабходную ў гаспадарцы.

Брахаў ён нават на жоўтага карнавухага ката Базыля, абы той трапіў яму на вока. Хоць Базыль і сам быў не лайдак які-небудзь, а сур'ёзны работнік, стары ўжо і, можа, больш за Шарыка паважаны ў хаце, — ён добра ловіць мышэй і вось ужо адзінаццаць год мармыча казкі цёцінай Іры, з якой яны, цёця Вера казала, і нарадзіліся ў адну зіму. Так што Базыль не вельмі баяўся Шарыкавага брэху, хоць само сабою блізка каля будкі не хадзіў.

Найбольш і наймацней брахаў Шарык тады, калі Іра выганяла з хлява свінню і трое парасят, каб удваіх з Юркам гнаць іх на пасту.

А трэба сказаць, што цёці Верына Ірачка вельмі вясёлая, і Юрка любіць яе. Яна і гуляе з ім, і свіней яны разам пасуць, і казкі яму вечарамі расказвае. У Іры балела вока, і цяпер яна носіць акуляры, як старая бабка. І ўсё бегае, шмыгае ды смяецца. А сама малая ды худзенькая. Дык Юркаў тата выдумаў, што яна — мыш на пенсіі.

— Ты, мыш на пенсіі, што ты ўсё толькі маўчыш ды гыкаеш? Ну, скажы: мама, тата, карыта… А што, і не ўмееш гаварыць! Смяешся толькі: гы ды гы.

У адказ Ірачка не толькі рабіла сваё «гы», але і смяялася ціхім ды такім жа смяшлівым смехам, што ты глядзіш на яе дый сам засмяешся.

Маўчала Ірачка толькі з вялікімі. А так яна вельмі добра ездзіла верхам на іхняй свінні. Разбяжыцца, падскочыць, крыкне «эп!», перавесіцца жыватом, перакіне нагу і сядзе. «Ану, — крычыць, — садзіся, Юрка, на прэчып!..» Вялізная белая свіння, якая — мама пяці падсвінкаў і называецца Каруля — бяжыць, трасе вушамі, рохкае — аж за брамку, на вуліцу. За ёю следам — парсючкі і Юрка.

1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 118 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название