-->

Буранны паwстанак (на белорусском языке)

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Буранны паwстанак (на белорусском языке), Айтматов Чингиз Торекулович-- . Жанр: Русская классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Буранны паwстанак (на белорусском языке)
Название: Буранны паwстанак (на белорусском языке)
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 248
Читать онлайн

Буранны паwстанак (на белорусском языке) читать книгу онлайн

Буранны паwстанак (на белорусском языке) - читать бесплатно онлайн , автор Айтматов Чингиз Торекулович

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 82 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Потым Абуталiп паказваў, як яны танцавалi ў партызанах, паклаўшы рукi адзiн аднаму на плечы, перабiраючы ў такт нагамi. Потым яшчэ спявалi i яшчэ выпiлi, чокнулiся, нехта пакiдаў стол, нехта зноў садзiўся... Начальнiк раз'езда i ягоная цяжарная жонка пайшлi яшчэ да танцаў. Так i праходзiла ноч.

Зарыпа выйшла падыхаць, следам i Абуталiп. Укубала прымусiла ўсiх апранацца, каб не выходзiлi распараныя на холад. Зарыпа i Абуталiп доўга не вярталiся. Едыгей рашыў пайсцi па iх, без iх нiбы не тое было свята. Яму гукнула Укубала:

- Апранiся, Едыгей, куды ты так, ахаладаеш!

- Я зараз. - Едыгей выйшаў за парог у халодную яснату начы. - Абуталiп! Зарыпа! - паклiкаў ён, аглядваючыся на баках.

Нiхто не азваўся. За домам пачулiся галасы. Ён спынiўся ў нерашучасцi, не ведаючы, як зрабiць: цi то пайсцi, цi, можа, падысцi да iх i забраць да ўсiх у дом. Нешта, мусiць, адбывалася памiж iмi.

- Я не хацела, каб ты бачыў, - усхлiпвала Зарыпа. - Даруй. Проста мне стала цяжка. Даруй, калi ласка.

- Я разумею, - супакойваў яе Абуталiп. - Я ўсё разумею. Але справа ж не ўва мне, што я менавiта такi. Каб жа гэта датычылася толькi мяне. Бог мой, адным жыццём меней, другiм болей. Можна было б i не чапляцца так роспачна. Яны памаўчалi, i потым ён сказаў: "Дзецi нашыя не будуць гэтага ведаць... I на гэта ўся надзея..."

Едыгей асцярожна адышоўся i нячутна вярнуўся ў застолле. Але калi ён увайшоў у дом, яму здалося, што ўсё наўкол паблякла i свята скончылася.

5 студзеня 1953 года ў дзевяць ранiцы на раз'ездзе Баранлы-Буранны зрабiў прыпынак пасажырскi цягнiк, хоць усе пуцi перад iм былi адкрыты i ён мог, як заўсёды, прашугаць без затрымкi. Цягнiк прастаяў усяго паўтары хвiлiны. Гэтага было, мусiць, яму дастаткова. Трое - у чорных хромавых ботах аднолькавага фасону - выйшлi з вагона i пакiравалi адразу ў дзяжурку. Iшлi моўчкi i ўпэўнена, не аглядваючыся па баках, толькi на секунду затрымалiся каля снегавiка. Моўчкi глянулi на фанерны шчыток з надпiсам, на стары аблезлы малахай, што матляўся на снегавiку, i прайшлi ў дзяжурку.

Праз некаторы час з дзвярэй выскачыў начальнiк раз'езда Абiлаў. Ледзь быў не сутыкнуўся са снегавiком. Вылаяўся i паспешлiва пайшоў далей, амаль подбегам, чаго з iм нiколi не здаралася. Хвiлiн праз дзесяць, захаканы, ён ужо вяртаўся назад, ведучы з сабой Абуталiпа Кутыбаева, якога тэрмiнова расшукаў на працы. Абуталiп быў бледны, шапку трымаў у руцэ. Разам з Абiлавым ён увайшоў у дзяжурку. Аднак вельмi хутка выйшаў адтуль у суправаджэннi двух прыезджых у хромавых ботах, i ўсе яны пакiравалi ў барак, дзе жылi Кутыбаевы. Адтуль яны неўзабаве вярнулiся, зноў жа неадступна суправаджаючы Абуталiпа, несучы нейкiя паперы, узятыя ў ягоным доме.

Потым усё сцiхла. Нiхто i не заходзiў у дзяжурнае памяшканне.

Едыгей дазнаўся пра тое, што здарылася, ад Укубалы. Яна прыбегла па даручэнню Абiлава на чацвёрты кiламетр, дзе iшлi на той дзень рамонтныя работы. Адвяла Едыгея ўбок:

- Абуталiпа дапытваюць.

- Хто дапытвае?

- Не ведаю. Нейкiя прыезджыя. Абiлаў наказаў перадаць, што калi не будуць дапытвацца, дык не гаварыць, што на Новы год былi разам з Абуталiпам i Зарыпай.

- А што тут такога?

- Не ведаю. Ён так прасiў сказаць табе. I наказаў табе на дзве гадзiны быць на месцы. У цябе таксама хочуць нешта спытаць, дазнацца пра Абуталiпа.

- А чаго дазнавацца?

- Адкуль я ведаю. Прыйшоў перапалоханы Абiлаў i кажа - так i так. А я ўжо да цябе.

У дзве гадзiны i без таго хадзiў Едыгей дамоў абедаць. Па дарозе, ды i дома ўсё сiлiўся зразумець, што здарылася. Адказу не знаходзiў. Хiба што за мiнулае, за палон? Дык даўно праверылi ўжо. А што яшчэ? Трывожлiва, неспакойна стала на душы. Хлебтануў лыжкi са дзве лапшы i болей не мог. Паглядзеў на гадзiннiк. Без пяцi дзве. Калi наказалi ў дзве, значыцца ў дзве. Выйшаў з дому. Каля дзяжуркi праходжваўся туды-сюды Абiлаў. Варты жалю, прыгнечаны.

- Што здарылася?

- Бяда, бяда, Едыке, - загаварыў Абiлаў, палахлiва пазiраючы на дзверы. Вусны ў яго трымцелi. - Кутыбаева засадзiлi.

- А за што?

- Нейкую забароненую пiсанiну знайшлi ў яго. Бо ўсё вечарамi нешта пiсаў. Пра гэта ж усе ведаюць. I вось дапiсаўся.

- Дык гэта ён для дзяцей сваiх.

- Не ведаю, не ведаю, для каго. Я нiчога не ведаю. Iдзi, цябе чакаюць.

У начальнiцкiм пакойчыку яго чакаў чалавек прыкладна аднаго ўзросту з iм або маладзей, гадоў пад трыццаць, камлюкаваты, з вялiзнай галавой, коратка пастрыжаны. Мясiсты ладнаваты нос трымцеў ад напружання думкi, ён нешта чытаў. Ён выцер нос хусцiнкай, хмурачы цяжкi высокi лоб. I потым на працягу ўсёй размовы ён увесь час выцiраў гэты свой прыпацелы нос. Ён дастаў з пачка "Казбеку", што ляжаў на стале, вялiзную папяроску, пакруцiў яе, запалiў i, падняўшы на Едыгея, якi стаяў у дзвярах, ясныя, як у пеўня, жаўтаватыя вочы, сказаў коратка:

- Сядай.

Едыгей сеў на табурэт перад сталом.

- Што ж, каб не было нiякiх сумненняў, - сказаў гэты чалавек з вачмi, як у пеўня, i дастаў з нагруднай кiшэнькi нейкiя рудаватыя корачкi, разгарнуў iх i тут жа схаваў, буркнуўшы пры гэтым нешта - можа, сваё прозвiшча.

- Зразумела? - спытаў ён.

- Зразумела, - вымушаны быў адказаць Едыгей.

- Ну, у такiм выпадку пяройдзем да справы. Кажуць, ты лепшы сябра-таварыш Кутыбаева?

- Магчыма, i так, а што?

- Магчыма, i так, - паўтарыў чалавек, зацягваючыся "казбечынай" i нiбы асэнсоўваючы пачутае. - Магчыма, i так. Дапусцiм. Зразумела. - I сказаў раптам з нечаканай усмешкай, з радасным нейкiм задавальненнем, што ўспыхнула ў ягоных выразных вачах: - Ну што, друг харошы, папiсваем?

- Што папiсваем? - збянтэжыўся Едыгей.

- Пра гэта я хачу ведаць.

- Я не разумею, пра што гаворка.

- Няўжо? Га? А ты падумай!

- Не разумею, пра што вы кажаце.

- А што пiша Кутыбаеў?

- Не ведаю.

- Як не ведаеш? Усе ведаюць, а ты не ведаеш?

- Ведаю, што ён нешта пiша. А што менавiта, адкуль мне ведаць. Якая мне справа? Хочацца чалавеку пiсаць, няхай пiша. Якая мне справа?

- Гэта чаму ж няма справы? - здзiўлена страпянуўся вiрласты, уталопiўшы ў яго зiркатае вока. - Значыцца, хто што хоча, няхай i пiша? Гэта ён табе так казаў?

- Нiчога ён мне не казаў.

Але вiрласты не звярнуў увагi на ягоны адказ, ён быў абураны:

- Вось яна: варожая агiтацыя! А ты падумаў, што будзе, калi любы i кожны пачне займацца пiсанiнай? Ты падумаў, што будзе? А потым любы i кожны пачне балбатаць, што яму ў галаву прыйдзе! Так, можа? Адкуль у цябе гэтыя не наскiя iдэi? Не, дарагi, такога мы не дапусцiм. Такая контррэвалюцыя не пройдзе!

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 82 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название