Буранны паwстанак (на белорусском языке)
Буранны паwстанак (на белорусском языке) читать книгу онлайн
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Харошы надарыўся дзень. Над бязмежна белымi, аснежанымi саразекамi, як глянуць было, як пачуць, ляжала белая нечапаная цiшыня. Наўкол, таямнiча ўкрыты снегам, разлягаўся стэп, - узгоркамi, узваллем, раўнiнаю, неба над саразекамi сеяла глухавата-мяккае святло, i ад таго было нiбы цяплей. Вецер не абзываўся. А наперадзе па чыгунцы iшоў доўгi, рудавата-чырвоны састаў, i два чорныя паравозы, счэпленыя цугам, цягнулi яго, дыхаючы ў дзве трубы. Дым у паветры завiсаў лянотнымi, амаль нерухомымi колцамi. Наблiжаючыся да семафора, паравоз даў сiгнал - працяглы, магутны гудок. Пасля яшчэ два. Цягнiк прашумеў праз раз'езды, не суцiшаючы бегу, - паўз лiнii, хоць столькi прасторы было наўкол. I зноў усё ацiхла i паглушэла. Нiякага руху. Над дахамi баранлiнскiх дамкоў вiўся там-сям шызаваты дымок. Усе прыцiхлi, пацiшэлi. Нават разгарачаная яздой дзятва стала цiхамiрнай на той час. Зарыпа сказала нягучна, адно толькi да мужа:
- Як хораша i як страшна!
- Праўда твая, - гэтак жа цiха азваўся Абуталiп.
Едыгей глянуў на iх, скасавурыўшыся, не паварочваючы галавы. Яны стаялi, вельмi ж падобныя адно да аднаго. Цiхiя, але выразна сказаныя словы Зарыпы як бы нечым пакрыўдзiлi Едыгея, хоць сказаныя былi не да яго. Ён зразумеў раптам, з якой скрухай i страхам глядзела яна на гэтыя маленькiя дамкi каля чыгункi, закiнутыя ў вялiкiм свеце. Але нiчым не мог Едыгей iм памагчы, бо гэтыя дамкi ля чыгункi былi адзiным прыстанiшчам для iх усiх.
Едыгей моўчкi падганяў запрэжанага ў санкi вярблюда. Потым прыахвоцiў бегчы пугай. I санкi пакацiлiся назад.
Напярэдаднi навагодняй ночы ўсе баранлiнцы сабралiся ў Едыгея i Укубалы, так парашылi Едыгей i Укубала перад тым.
"Калi гэтыя новенькiя Кутыбаевы наладзiлi ёлку для ўсёй дзятвы, нам тым болей нешта зрабiць трэба".
Едыгей вельмi ўзрадаваўся гэтаму. Праўда, не ўсе маглi прыйсцi - хто дзяжурыў на лiнii, а другiм на дзяжурства заступаць звечара. Цягнiкi ж хадзiлi, не лiчачыся нi са святамi, нi з буднямi. Казангапу ўдалося пабыць толькi напачатку. На дзевяць вечара ён выправiўся на стрэлку, ды i Едыгею, паводле графiка, трэ было з шасцi ранiцы першага студзеня быць на лiнii. Такая служба. I ўсё-ткi вечарына ўдалася. Ва ўсiх быў харошы настрой, i хоць бачылiся па дзесяць разоў на дзень, на вечарыну прыхарошылiся, прыбралiся, быццам якiя госцi здалёк. Укубала пастаралася - яды рознай хапала. Выпiць таксама было што - гарэлка, шампанскае. А хто жадаў, таму зiмовы шубат быў напагатове.
Але свята сталася святам, калi пасля закусак i першых чарак пачалi спяваць. Настала такая хвiлiна, калi паменела застольных клопатаў, разгаварылiся госцi, адчуўшы ўсю прыемнасць свята... Едыгей захмялеў збольшага. Аднак гэта нават пасавала яму. Укубала без усялякай сцярожлiвай думкi нагадала мужу:
- Не забудзь, заўтра ў шэсць ранiцы на работу.
- Так, Уку, ведаю. Зразумеў, - адказаў ён.
Седзячы каля Укубалы, абдымаючы яе за шыю, ён пяяў песню, хоць часам i не ў лад, але шчыра i таму, можа, шумна. У яго быў той цудоўны настрой, калi ясната думкi i чуллiвасць пачуцця нiтуюцца на карысць адно аднаму. Пяючы, ён расчулена ўглядваўся ў аблiччы гасцей, напагатоў да кожнага з харошай усмешкай, упэўнены, што ўсiм гэтак жа лагодна, цёпла, як яму. I быў ён прыгожы, тады яшчэ чарнабровы i чарнавусы Буранны Едыгей, з блiскучымi карымi вачмi i белай падкоўкай моцных, аж зiхоткiх зубоў. I самае смелае ўяўленне не магло б прадбачыць, якiм ён будзе ў сталым веку. На ўсiх хапала ў яго ўвагi. Паляпваючы па плячы паўнаватую станам Букей, ён называў яе баранлiнскай мацi, прапаноўваў за яе тосты, а ў яе асобе - за ўвесь каракалпакскi народ, што жыў недзе на берагах Амудар'i, i ўгаворваў яе не маркоцiцца з той прычыны, што Казангапу давялося пакiнуць стол дзеля работы.
- Хай сабе! Хоць адпачну без яго! - задзiрыста казала Букей.
Сваю Укубалу Едыгей называў у той вечар толькi поўным, першапачатковым iмем: Уку-баласы - дзiця савы, соўка. Для кожнага было ў яго добрае, шчырае слова, у тым цесным коле ўсе для яго былi роднымi братамi i сёстрамi, нават начальнiк раз'езда Абiлаў, якога прыгнятала служба дробным пуцейцам у саразеках, прыгнятаў выгляд бледнай, цяжарнай жонкi Сакен, якой належала неўзабаве адправiцца ў Кумбельскую радзiльню. Едыгей шчыра верыў, што ён сярод блiзкiх людзей, бо не магло быць iнакш, бо варта падчас песнi на мiг заплюшчыць вочы - i ўяўлялася агромнiстая заснежаная пустыня саразекаў i жменька людзей у ягоным доме, што сабралiся як адна сям'я. Але больш за ўсё радаваўся ён за Абуталiпа i Зарыпу. Гэтая пара вартая была таго. Зарыпа i спявала i грала на мандалiне, без запiнкi падбiраючы матывы бясконцых песень. Голас у яе быў звонкi, чысты, Абуталiп памагаў ёй паважлiва i працягла, i выходзiла гэтак згодна, хораша, асаблiва ў песнях на татарскi лад, iх яны спявалi алмак-салмак, на манер пытанняў-адказаў. I ўсе за сталом iм памагалi. Ужо шмат чаго праспявалi з колiшнiх i новых песень i не стамiлiся, а, наадварот, яшчэ больш разахвоцiлiся. Значыцца, добра iм было. Седзячы супроць Абуталiпа i Зарыпы, Едыгей неадрыўна глядзеў на iх i лагоднеў душой - такiмi яны павiнны былi быць заўсёды, каб не сiберны лёс, што не адступаўся ад iх. Улетку, у спёку Зарыпа хадзiла аж чорная, нiбы спапялёная гарачынёй, як тое абгарэлае на пажары дрэўца. Патрэсканыя чорныя губы, парудзелыя выпетраныя сонцам валасы. Цяпер жа яе цяжка было пазнаць. Чарнавокая, зiхоткi пагляд, чысты, гладкi твар - яна была непазнавальная цяпер, яна была прыгожая. Здавалася, яе выразныя, яе рухомыя бровы спявалi разам з ёй, то ўскiдвалiся, хмурнеючы i сцiнаючыся, то нiбы застывалi, доўжачыся ў нейкiм бясконцым палёце за песняй. З асаблiвым пачуццём выдзяляючы гучанне кожнага слова, утураваў ёй Абуталiп, гайдаючыся ў такт песнi:
Як той след ад папругi на баку ў каня шчырага,
Днi любовi юначай зарубкай у памяцi...
А рукi Зарыпы, перабiраючы струны мандалiны, прымушалi звiнець i стагнаць саму музыку. Плыла Зарыпа, адплывала некуды разам з песняй, i здавалася Едыгею, што ён бачыць яе ўжо недзе далёка, бачыць, як яна бяжыць, дыхаючы лёгка i вольна, па снягах саразекаў у гэтай сваёй бэзавай вязанай кофтачцы з белым, заламаным ля падбароддзя каўнерыкам, пад напружана-тонкi, мiнорны спеў мандалiны, i цемень расступаецца, а яна ўсё бяжыць, пакуль не прападае ў тумане, але ўсё адно чуваць было мандалiну, i тады, калi, здавалася, прападзе, панiшчыцца гэты голас мандалiны, Зарыпа вынiкала зноў, нiбыта ўспомнiўшы, што i на баранлiнскiм пераездзе ёсць людзi i што iм будзе дрэнна без яе, вярталася Зарыпа, i зноў яе бачылi, адчувалi, чулi за гэтым сталом...