Буранны паwстанак (на белорусском языке)

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Буранны паwстанак (на белорусском языке), Айтматов Чингиз Торекулович-- . Жанр: Русская классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Буранны паwстанак (на белорусском языке)
Название: Буранны паwстанак (на белорусском языке)
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 248
Читать онлайн

Буранны паwстанак (на белорусском языке) читать книгу онлайн

Буранны паwстанак (на белорусском языке) - читать бесплатно онлайн , автор Айтматов Чингиз Торекулович

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 82 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

"Вось табе i годы! Калi ж усё гэта было, божа ты мой!" - думаў Буранны Едыгей, пагойдваючыся памiж гарбамi пакрытага папонай Каранара. Цяпер ён вёз самога Казангапа на могiлкi Ана-Бейiт. Круг нiбы замкнуўся. Хавальнiк паданняў ужо сам павiнен знайсцi апошнi супакой на могiлках, гiсторыю якiх помнiў i перадаваў iншым.

"Засталiся толькi мы - я i Ана-Бейiт. Ды i мне хутка таксама сюды. Месца сваё заняць. Усё iдзе да гэтага", - сумна думаў Едыгей, едучы ўперадзе ўсё той жа незвычайнай пахавальнай працэсii, дзе памалу тарахцелi трактар з прычэпам i ў самым канцы калёсны экскаватар "Беларусь". Руды сабака Жалбарс, што сам далучыўся да iх, дазваляў сабе трымацца то ў галаве, то ў хвасце працэссii, то збоку, а то i адбягаў ненадоўга... Хвост ён трымаў па-гаспадарску цвёрда i па баках паглядаў дзелавiта...

Сонца паднялося ўжо на макаўку, наставаў полудзень. Да могiльнiка Ана-Бейiт заставалася не так многа...

VIII

I ўсё-ткi канец пяцьдзесят другога года, дакладней, уся восень i зiма, што насталi, праўда, са спазненнем, але без вiхураў, былi, бадай, найлепшымi днямi для тадышняй жменькi жыхароў Баранлы-Бураннага. Едыгей часта потым сумаваў па тых днях.

Казангап, патрыярх баранлiнцаў, прытым вельмi тактоўны, бо без прычыны не лез не ў свае справы, тады быў яшчэ ў самай сiле i пры найлепшым здароўi. Ягоны Сабiтжан ужо вучыўся ў кумбельскiм iнтэрнаце. Сям'я Кутыбаевых на той час грунтоўна асела ў саразеках. На зiму ўцяплiлi барак, бульбы назапасiлi, валёнкi для Зарыпы i хлапчукоў набылi, мукi цэлы мех прывезлi з Кумбеля, сам Едыгей прывёз яе на памажнелым ужо Каранары. Абуталiп i справу сваю рабiў, i вольны свой час па-ранейшаму бавiў з малымi, а начамi старанна пiсаў.

Былi яшчэ дзве-тры сям'i станцыйных рабочых, але, папраўдзе, часовых людзей на раз'ездзе. Тадышнi начальнiк раз'езда Абiлаў таксама здаваўся неблагiм чалавекам. Нiхто з баранлiнцаў не хварэў. Служба ладзiлася. Дзецi раслi.

Надвор'е стаяла цудоўнае для саразекаў - зрудзелая, бы хлебная скарынка, восень! А потым зiма падахвоцiлася. Снег лёг адразу. I гэтак жа цудоўна, толькi бела-бела, стала ўсё наўкруг. I ў той вялiкай белай маўклiвасцi чорнай нiткай наструнiлася чыгунка, а па ёй, як заўсёды, iшлi i iшлi цягнiкi. I збоч гэтага няспыннага руху, сярод снегавых узгоркаў, тулiўся маленькi пасёлачак раз'езд Баранлы-Буранны. Колькi дамкоў i ўсё астатняе... Праезджыя калi-нiкалi безуважна спынялi позiрк на тых мясцiнах, i тады здаралася, прачыналася ў сэрцах iхнiх мiжвольная шкадоба да невядомых жыхароў мясцiн тых...

Але дарэмнай была тая мiжвольная шкадоба. Баранлiнцы перажывалi харошы год, калi не лiчыць пякельнага лета, але ж тое ўсё мiнулася. Ды i наогул жыццё паўсюль наладжвалася пасля вайны. Пад Новы год зноў чакалi знiжэння цэн на прадукты i прамтавары, i хоць у крамах яшчэ i не ўсяго хапала, але ўсё-ткi з кожным годам лепшала...

Звычайна Новаму году баранлiнцы не надавалi асаблiвага значэння, не чакалi з асаблiвым пачуццём тыя дванаццаць начных гадзiн. Служба на раз'ездзе павiнна была iсцi сваiм парадкам, не лiчачыся з тым, дзе i калi настане Новы год. Ды i па гаспадарцы зiмой клопатаў хапала. У печы трэба палiць, за скацiнай патрэбны нагляд i на выпасе i ў загонах. Нацягаецца чалавек за дзень, яму б толькi да сну таго дарвацца.

Так i мiналiся гады адзiн за адным...

А пярэдадзень пяцьдзесят трэцяга на Баранлы-Буранным быў сапраўдным святам. Пра свята паклапацiлася, вядома, сям'я Кутыбаевых. Урэшце, i Едыгея забраў той святочны клопат. Пачалося ўсё з таго, што Кутыбаевым захацелася агораць дзецям ёлку. А дзе ўзяць ёлку ў саразеках, прасцей знайсцi яйка якога-небудзь дыназаўра. Гэта Елiзараў гаварыў пра тыя яйкi. Нiбы камянi тыя яйкi, кожнае ўвелькi з кавун. Ён iх i знайшоў. Знаходку адвезлi ў алма-ацiнскi музей. Пра тое i ў газетах пiсалi.

Давялося Кутыбаеву ехаць маразамi ў Кумбель i там дабiцца ў станцыйным мясцкоме, каб адну з пяцi ёлак, што прыслалi на ўсю вялiкую станцыю, усё ж аддалi ў Баранлы-Буранны. З таго ўсё i пачалося.

Едыгей стаяў якраз ля склада, браў у начальнiка раз'езда новыя рукавiцы для работы, калi, рыплiва тармозячы, спынiўся на першым пуцi пабраны ранiшнiм iнеем таварняк. Доўгi састаў, спрэс запламбiраваныя чатырохвосныя вагоны. З адкрытай пляцоўкi апошняга вагона, з цяжкасцю перастаўляючы адубелыя ногi ў каляных ботах, спусцiўся на зямлю Абуталiп. Кандуктар саставу, што суправаджаў цягнiк, у вялiзным кажусе, у завязанай пад бараду зiмовай шапцы, няўклюдна соўгаючыся па пляцоўцы, пачаў падаваць яму нешта гламаздаватае i, мусiць, нецяжкае. Ёлка, здагадаўся Едыгей i здзiвiўся надта.

- Гэй, Едыгей! Буранны! Хадзi сюды, памажы чалавеку! - гукнуў яму кандуктар, навiсаючы аграмадным целам над прыступкамi вагона.

Едыгей заспяшаўся, i калi падышоў, збаяўся за Абуталiпа. Белы да брывей, увесь аблеплены снегам, здранцвеў Абуталiп так, што вуснамi пашавялiць не мог. А побач ёлка, гэтае калючае дрэўца, праз якое Абуталiп ледзь не патрапiў на той свет.

- Як гэта людзi ў вас ездзяць! - хрыплаватым голасам сказаў кандуктар. Хiба можна? Усю душу холад выцiсне.

Ледзь варушачы вуснамi, Абуталiп сказаў прабачлiва:

- Прабачце, так выйшла. Я зараз сагрэюся. Тут недалёка.

- Я ж яму казаў, - звяртаючыся да Едыгея, бурчаў кандуктар. - Я ў кажусе, а пад кажухом цёплае адзенне, у валёнках, у шапцы, i то, пакуль здам перагон, вочы на лоб лезуць. А ён... Хiба так можна?

Едыгею было нiякавата:

- Добра навука, Трахiм! Едзь сабе. Добрай табе дарогi!

Ён падхапiў ёлку. Яна была халодная, невялiкая, увелькi з чалавекам. Тхнула ад ёлкi зiмовым лясным духам. Сэрца ёкнула - успомнiлiся франтавыя лясы. Там такога ельнiку было процьма. Танкамi валiлi, снарадамi карчавалi. Але ж не думалася, што калi-небудзь дарагiм падасца гэты пах.

- Хадзем, - сказаў Едыгей i зiрнуў на Абуталiпа, ускiдваючы ёлку на плячо.

На апалым ад холаду, з застылымi слязьмi на шчоках шэрым твары Абуталiпа ззялi з-пад белых брывей жвавыя, радасныя, урачыстыя вочы. Едыгею раптам зрабiлася страшна: цi ацэняць дзецi бацькоўскую адданасць? Бо ў жыццi спрэс i заўжды бывае зусiм наадварот. Замест удзячнасцi - абыякавасць, а то i нянавiсць. "Беражы бог ад такога. Хопiць яму i iншага гора", - падумаў Едыгей.

Першы ўбачыў ёлку старэйшы з Кутыбаевых - Давул. Ён радасна закрычаў i праслiзнуўся ў барачныя дзверы. Адтуль выскачылi лёгка апранутыя Зарыпа i Эрмек.

1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 82 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название