-->

Катэдральны сабор

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Катэдральны сабор, Моруа Андре-- . Жанр: Проза прочее. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Катэдральны сабор
Название: Катэдральны сабор
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 73
Читать онлайн

Катэдральны сабор читать книгу онлайн

Катэдральны сабор - читать бесплатно онлайн , автор Моруа Андре

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Андрэ Маруа

КАТЭДРАЛЬНЫ САБОР

У 18.. годзе нейкi студэнт спынiўся на вулiцы Сэнт-Анарэ перад вiтрынай гандляра карцiнамi. Там было выстаўлена палатно Эдуарда Манэ "Шартрскi катэдральны сабор". Манэ ў той час прызнавалi толькi некаторыя аматары. Але ў студэнта быў добры густ, i хараство гэтай карцiны яго глыбока ўразiла. Некалькi дзён ён хадзiў любавацца ёю. Нарэшце адважыўся ўвайсцi ў краму i запытаў цану.

- Так i быць, - сказаў гандляр, - яна тут вiсiць даволi доўга. Уступлю яе вам за дзве тысячы франкаў.

У студэнта не знайшлося такой сумы, але ён быў не з бедных. Яго сваякi ў правiнцыi мелi дастатак. Адпраўляючы хлопца ў Парыж, адзiн з яго дзядзькоў сказаў: "Маладому чалавеку хочацца пажыць. Калi будзе пiльная патрэба, пiшы". Ён папрасiў у гандляра тыдзень тэрмiну, каб выкупiць карцiну, i напiсаў свайму дзядзьку.

У студэнта была каханка - асоба даволi вульгарная, недалёкага розуму, але вельмi прыгожая. Яна была замужам за чалавекам намнога старэйшым i нудзiлася без пэўных заняткаў. Вечарам таго ж дня, калi студэнт даведаўся пра цану "Сабора", жанчына гэтая сказала яму:

- Заўтра з Тулона да мяне прыедзе ў госцi мая пансiёнская сяброўка. У майго мужа няма часу гуляць з намi. Я разлiчваю на вас.

Назаўтра сяброўка сапраўды з'явiлася i не адна, а прывяла з сабой яшчэ адну сяброўку. Студэнт быў вымушаны некалькi дзён вадзiць усiх трох i паказваць iм Парыж. Ён iх паiў, кармiў, наймаў рамiзнiка, плацiў за квiты ў тэатр i хутка растрацiў усё, што яму было прыслана на месяц. Ён пазычыў грошай у таварыша i зусiм ужо засмуткаваў, як раптам прыйшоў ад дзядзькi лiст, i ў iм дзве тысячы франкаў. Гэта быў ратунак. Ён расплацiўся з даўгамi i купiў сваёй каханцы падарунак. "Катэдральны сабор" быў прададзены калекцыянеру, якi пазней завяшчаў свае карцiны Луўру.

Мiнула шмат гадоў. Студэнт стаў славутым пiсьменнiкам, пасiвеў, пастарэў, захапляецца малюнкамi прыроды i хараством жанчын. Часта на вулiцы, выходзячы са сваёй кватэры, ён сустракае пажылую даму, якая жыве ў суседнiм доме. Дама гэта - яго былая каханка. Твар яе заплыў тлушчам, прыгожыя вочы выцвiлi, i пад iмi вiсяць мяшкi, на верхняй вусне расце шэрая шчэць. Яна iдзе грузна, i ногi ў яе як налiтыя воскам. Пiсьменнiк вiтаецца, але праходзiць мiма, бо ведае, што яна злая, i яму сорамна нават падумаць, што ён яе калiсьцi кахаў.

Часам ён заходзiць у Луўр i падымаецца ў залу, дзе красуецца "Катэдральны сабор", доўга глядзiць на яго i ўздыхае.

Пераклад: Юрка Гаўрук

Комментариев (0)
название