Наш Караткевiч

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Наш Караткевiч, Брыль Янка-- . Жанр: Эссе, очерк, этюд, набросок. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Наш Караткевiч
Название: Наш Караткевiч
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 234
Читать онлайн

Наш Караткевiч читать книгу онлайн

Наш Караткевiч - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Янка Брыль раскрыўся галоўным чынам як рэаліст, а Уладзімір Караткевіч – пераважна як рамантык. Іх яднае духоўная роднасць. Яны блізкія лірычна-паэтычнай манерай пісьма, далучанасцю да кніжных традыцый, высокай культурай творчасці. Іх сяброўства грунтавалася на моцнай любові да роднай зямлі і жыцця, на самаахвярным служэнні мастацкаму слову, на ўзаемаразуменні і падтрымцы. Яны – выдатныя апавядальнікі, цудоўныя спевакі, нястомныя вандроўнікі.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 2 3 4 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

- Ну і як?

Ён хваліць. Кажа, праўда, што «ніякая гэта не аповесць», але такое мне, між іншым, абыякава: што тут за жанр. Я чакаю ацэнкі, больш цвярозай і канкрэтнай, па галоўнай сутнасці, а ён, мне здаецца, не заўважае гэтага. Кажа:

- І маме прачытаў.

Зноў маё «ну, і як?». І яго - нечаканае:

- Іржала, стары, і качалася па падлозе.

Неадпаведнасць яўная! Салідная, па-старэчы прыгожая, хоць і нямоглая ўжо, з даўнім ухілам інтэлігентная, прыязна і разумна ўсмешлівая Надзея Васільеўна - і такое «іржала», «качалася»... Трэба сказаць пра гэта, да часу стрымліваючы ўсмешку, даць дакор маладзейшаму, аднак цікавасць перамагае.

- А грубасць яе не шакіравала?

Зноў нечаканае, з так добра і даўно знаёмым пафасам:

- Што ты, стары! Мы, арыстакраты, гэта любім!

Ах, Валодзя, Уладзік, Ладысь, - як гэта ўсё па-твойму звычайна, пацешна, міла! І тады было, і сёння - яшчэ больш...

5

Былі прыходы і іншыя.

Аднойчы ён да мяне пазваніўся, не тэлефонна, а ў дзверы, так позна, што можна было і ўстрывожыцца. Я адчыніў. Ціхутка, з калідора, цераз сталовую ў мой пакой. Зачыніліся.

- Што? - шапнуў я.

У руцэ яго была кніга. Палец закладзены паміж патрэбнымі старонкамі.

- Стары, паслухай.

Гэта быў том Талстога. «Хаджы-Мурат», кароценькі раздзел пра разбурэнне царскімі карнікамі чэркескага аула.

Чытаючы, і не вельмі прыцішана, Валодзя стрымліваўся ад усхліпаў, перапыняўся. Закончыў і, гледзячы на мяне вялікімі, поўнымі па-дзіцячы краплістых слёз вачыма, сказаў, як выдыхнуў:

- Стары, колькі ўсяго можна ім дараваць за такую праўдзівасць?!.

Ён праўдзівы і сам. Верыў у тое, што гаварыў. І ў жыцці быў праўдзівы, і ў творах застаўся. У творах - наколькі ўдалося...

Мы, хто блізка ведаў Валодзю, кожны патроху, кожны па-свойму раскажам пра яго, успамінаючы.

Рэшту скажа ён сам, сваімі кнігамі. З усёй сваёй раскошнай раскаванасцю, буйствам фантазіі, здольнасцю пранікаць у далёкае ў часе, ажыўляць яго ў людзях. Сплочванне нашых даўгоў перад роднай, так часта трагічнай гісторыяй, перад сапраўднай Літаратурай.

Беларусь даўно чакала такога пісьменніка.

І радасна, што ён прыйшоў.

І горка, балюча, што ён не змог, не паспеў разгарнуцца яшчэ больш глыбока і шчодра.

1985

1 2 3 4 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название