-->

Пан Лес

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Пан Лес, Сыс Анатоль-- . Жанр: Поэзия. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Пан Лес
Название: Пан Лес
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 500
Читать онлайн

Пан Лес читать книгу онлайн

Пан Лес - читать бесплатно онлайн , автор Сыс Анатоль

Калі я быў малы, дык часта думаў, чаму ў мяне маці такая старая і непрыгожая, а аднойчы адважыўся запытацца пра яе шнары на твары, якія глыбока ў душы любіў, якія тысячы разоў цалаваў.

— Ох, сынок мой! Гэта ж здарыўся пажар, і яшчэ з адной жанчынай абгарэлі крэпка. Жанчына тая памерла. I ў мяне былі абпаленыя і рукі, і грудзі, і твар… I была я цяжарная табою, сынок мой, і ўсе казалі, гэта я даведалася потым, што ці я памру, ці дзіця народзіцца мёртвым. Аж нарадзіла я цябе, сынок мой, жывенькага, толькі на твары была чырвоная плямінка. Я думала, сьлед ад пажару, аж аклямаўся ты трохі, і яна зьнікла, сынок мой. А была я прыгожая да пажару. Ды хіба ў непрыгожай маці мог нарадзіцца такі сынок мой?..

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

Песьня пра жану

Ахвярую Юрыю Кузьняцову

У расейцаў шаблі касыя,
у расейцаў вочы Батыя,
конскія хвасты за плячыма,
потная кабыла — Айчына.
Не патрап пад шаблі касыя,
не павер у вочы Батыя,
не сядлай жарэбай кабылы —
прывядзе да цёмнай магілы.
А ў мяне ж свая ёсьць магіла,
а мяне ж яна палюбіла,
палюбіла сынам і мужам,
як жану, я біў яе гужам,
а я біў-пытаўся: ці мала
да мяне з чужынцамі спала?
«Спала з маскалём, спала зь ляхам,
ды была пасьцельлю мне плаха,
спала з тваім бацькам — ліцьвінам,
а цяпер з табой — маім сынам,
паглядзіся ў рэчкі лясныя,
хіба ж маеш вочы Батыя,
хіба ж конскі хвост за плячыма,
паглядзі — з кім спала Айчына,
а ў расейцаў шаблі касыя,
а ў расейцаў вочы Батыя,
конскія хвасты за плячыма,
потная кабыла — Айчына.
Не патрап пад шаблі касыя,
не павер у вочы Батыя,
не сядлай жарэбай кабылы —
прывязе да цёмнай магілы,
а ў цябе ж свая ёсьць магіла,
а цябе ж яна палюбіла,
палюбіла сынам і мужам,
як жану, ты біў яе гужам,
а ты біў-пытаўся: ці мала
да цябе з чужынцамі спала.
Спала з маскалём, спала зь ляхам,
ды была пасьцельлю мне плаха,
спала з тваім бацькам — ліцьвінам,
а цяпер з табой — з маім сынам,
паглядзі у рэчкі лясныя, —
хіба ж маеш вочы Батыя,
хіба ж конскі хвост за плячыма,
паглядзі — з кім спала Айчына».

Эй, ювелір

Эй, ювелір!
У кулю пералі маё пяро!
Я кроў здабуду — не люблю атрамант,
сем зьнічак налічу — сваю душу
прастрэлю уначы, нібы пэргамэнт.
Я не баюся ўласнае крыві —
я стрэлю не ў душу,
я стрэлю ў рану.
Эй, ювелір!
Пергамэнт не парві,
вазьмі яго ў бярозавую раму
і падпішы маёй крывёй:
«Душа».

Ветах

Паміж дажджоў, сьнягоў,
за белым сьветам,
у самай гушчы зорак маладых,
век дажываў забыты ўсімі ветах
і для спачыну выбіраў клады.
Ён дзень і ноч, самотны, дбаў пра гэта,
але наўкол былі адны сады
і хоць бы крыж для нейкае прыкметы
альбо зямлі прыгорачак руды
паміж дажджоў, сьнягоў,
у раі, ў пекле,
але ў зямлі —
нібыта ў грэшнай Тэклі.

*** У нябёсах маіх дагараюць вагні…

У нябёсах маіх дагараюць вагні,
Непрытомныя гаснуць ад холада.
Што сабраў я сабе на апошнія дні…
Срэбра веры ці мудрасьці золата?
Ці любіў я? Любіў!
Сяброў, маці, віно…
Кляўся Бацькаўшчыне да магілы,
Ды ў сузор’я майго,
Бы ў калосься ў жніво,
Ад пакуты надтрэснулі жылы.
I куды б я ні йшоў —
Яно ходзіць за мной?
Можа, хмару наклікаць якую?
Каб ня бачыць яго над сваёй галавой
Хоць тагды, калі зь любай балюю.
I таму не пытай, чаму сумны такі,
I любі мяне толькі шчасьлівым,
За віном, за сяброўскім сталом гаваркім,
За лістом да матулі — маўклівым,
Бо ў нябёсах маіх дагараюць вагні,
Непрытомныя гаснуць ад холада,
Бо сабраў я сабе на астатнія дні
Прагу жыць, а ня срэбра й ня золата.

У чырвоным касьцёле

У чырвоным касьцёле,
за вобразам Боскага Сына,
ёсьць таемныя дзьверы,
дзе нехта нябачны ўначы
шумна іх расчыняе,
і ў храм уваходзіць жанчына,
і завалы жалезныя лязгаюць, быццам мячы,
і ад іскраў жалезных жанчына запальвае сьвечкі,
і труну засьцілае арнатам літым залатым,
і касьцельнае ўбраньне зіхціць у нагох
Шляхам Млечным,
быццам шлях перад дзевай
у папскі аблудлівы Рым,
і з труны, бы са склепу,
ў пацірах віно падаецца,
і калі зазірне нецярпліва жанчынаў яго —
яно тварам распусным
расьпяцьцю Хрыста усьміхнецца
і вачыма ўвап’ецца,
нібыта ў мужчыну свайго,
і заплача віно,
і атруціцца ўласнай сьлязою,
і на белых грудзёх адаб’ецца крывавым таўром,
валасы расплятуцца —
аблудная іх сівізною,
ногі Боскага Сына атуліць, нібы серабром.
У чырвоным касьцёле,
за сьпінамі боскай сябрыны,
ёсьць таемныя дзьверы,
дзе нехта дрыготкай рукой
золкам іх расчыняе,
і з храма выходзіць Хрысьціна,
і да боскай сябрыны вяртаецца
боскі
спакой.
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название