Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне]
Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам [сучаснае польскае мысьленьне] читать книгу онлайн
Зьмешчаныя ніжэй тэксты ня ёсьць адбіцьцём пэўнага часавага зрэзу польскай філязофіі. Яны хутчэй прэзэнтуюць увасобленую ў канкрэтных постацях традыцыю польскага крытычнага мысьленьня. Гэта пацьвярджае іхная жанравая спэцыфіка (прысутнічаюць стандарты эсэ, філязафічнага трактату, аналітычнага нарысу, навуковага артыкулу). Мінус гэткай задумы палягае ў пэўным эклектызьме і адвольнасьці, на якую даводзіцца йсьці ўкладальніку. Плюсам жа можна лічыць творчую разьняволенасьць, свабоду ад абумоўленасьці традыцыйнымі рамкамі філязофіі, якая дасягаецца пры дапамозе гэтага. Пад вокладкай «Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне» месьцяцца пераклады, выкананыя перакладнікам цягам апошніх пяцёх гадоў. Некаторыя зь іх дагэтуль не былі надрукаваныя, некаторыя, насуперак, былі апублікаваныя ў поўным ці скарочаным выглядзе на старонках айчыннай пэрыёдыкі — у такіх выданьнях, як часопісы «ARCHE», «Скарына», «Спадчына», «Фрагмэнты», «Крыніца», «Форум» або ў культуралягічным дадатку «ЗНО» да газэты «Культура». У працэсе прыгатаваньня кнігі да друку пераклады, што пабачылі сьвет уперад, былі крытычна прааналізаваныя, ізноў зьвераныя з арыгіналамі і таму могуць нязначна адрозьнівацца ад сваіх першапублікацыяў.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Гэтай гульнёй Гамбровiч хацеў зьбiць з тропу чытача, апавесьцi яму аб канвэнцыянальным на першы пагляд сьвеце канвэнцыянальным на першы пагляд чынам (ён з ахвотай зьвяртаўся да прыгоднiцкiх, крымiнальных i авантурнiцкiх фабулаў), але толькi дзеля таго, каб спабыць чытача магчымасьцi канвэнцыянальнага разуменьня сьвету.
Вiткацы ж хацеў агаломшыць чытача, цi баржджэй нават раздушыць яго несупынным бамбардаваньнем мастацкiмi эфэктамi: як ён казаў, «дэфармацыяй» i «мастацкай пэрвэрзiяй». Стаўкай у гэтай кананадзе было, паводле Вiткацага, «мэтафiзычнае перажываньне», своеасаблiвая эпiфанiя i эстэтычна-анталягiчны экстаз, якi павiнен перажыць успрымальнiк вiткацаўскай Чыстай Формы.
А Шульц — таксама гульня з чытачом? А як жа! Яго зьбiваюць з панталыку? Дзiва што! Але тым ня менш — i гэтага, вiдавочна, ня трэба тлумачыць — аповесьцi Шульца, як i ўсiх сымбалiстаў i мiтатворцаў, не зьдзяйсьняюць дэструкцыi сьвету (мэты Вiткацага), не спабываюць яго асноўных сэнсаў (мэты Гамбровiча), а паўтараюць шлях Боскага стварэньня, пасуляючы чытачу выправу па Залатое Руно мiтычнага сэнсу.
Проза Шульца нарацыйная ў кожным элемэнце. Шульц не спыняе аповесьцi, ягоны наратар — баечнiк i крэатар мiтаў, ён апавядае гiсторыi нават тады, калi апiсвае хмары, расьцiны або гарышчы. Шульц уцягвае чытача ў сапраўднасьць, у якой мэханiзм мэтамарфозаў паволi сьцiрае межы i контуры, вымеры i пункты судакрананьня. Правiлы гэтага сьвету дасканала зразумеў Гамбровiч, чаму i даў выражэньне ў рэцэнзii на «Цынамонныя крамы». Нарацыя Гамбровiча заўсёды тэатральная i драматургiчная. Тэатральнасьць, цi можа лепей спэктакальнасьць — неадрыўная рыса кожнага выказваньня Гамбровiча. Таму кожную думку, iдэю або паймо Гамбровiч прадстаўляе як гульню роляў i рэплiкаў, што адбываецца на ўяўленай сцэне памiж героямi цi аўтарам i чытачом. Згэтуль звышактыўнасьць наратара, якому даводзiцца драматызаваць ня толькi сапраўднасьць i ейныя сапраўдныя падзеi, але i перадусiм банальныя i выпадковыя гэсты, i нават адзiнкавыя словы. Гэта сьвет спэцыфiчных мэтамарфозаў, аднак зусiм iншых у параўнаньнi з Шульцам!
Мэтамарфозы Шульца даюць герою i чытачу пачуцьцё бясьпекi, скiроўваюць яго да глыбiняў традыцыi, сэнсу i таямнiцаў, спрыяльных для чалавека. Мэтамарфозы Гамбровiча пазбаўляюць ягонага героя глебы пад нагамi. Найдрабнейшы элемэнт сапраўднасьцi (рэч, гэст, слова) у сьвеце Гамбровiча стаецца складнiкам таямнiчай i грознай стыхii быцьця. У Шульца датыкнуцца да такога складнiка (напрыклад, удаваньнiка Рудольфа) азначае як бы апыніцца па той бок люстра — як Алiса ў краiне чараў. У Гамбровiча датыкнуцца да такога складнiка (вераб’я, ката або галiнкi) азначае адчуць халодны дотык змрочнай стыхii, непранiкальнай, iмклiвай i руйнуючай усё на сваiм шляху. Але ў абодвух пiсьменьнiкаў мэтамарфоза ёсьць як бы канцавым пунктам мэтафiзычных пошукаў, момантам, у якiм выяўляецца таямнiца. Таму мэтамарфозы ў творчасьцi Вiткацага — гэта праграмны прынцып ягонай эстэтыкi, мастацкi спосаб, якi павiнен наблiзiць чытача цi гледача да «подзiву iснаваньня». Аднак тое, што ў плашчынi эстэтыкi i паэтыкi падаецца ў Вiткацага адно забавай цi гульнёй мастацкiмi канвэнцыямi, у сфэры праблематыкi ягоных твораў было надзвычай пранiклiвым аналiзам мэтамарфозы чалавечых паглядаў i характараў у гiсторыi.
У сваю чаргу нарацыя Вiткацага заўсёды дыскурсіўная, нават драматычнасьць у Вiткацага ёсьць формай дыскурсу. На першы пагляд, гэта зблiжае яго з Гамбровiчам, зь якiм яго лучыць захапленьне фiлязофiяй i фiлязафiчнасьцю. Аднак калi Вiткацы iмкнецца да фiлязафiчнай катэгарызацыi, да ўпiсаньня свайго сьвету ў сыстэму поймаў i iдэяў (часам называючы яе «бiялягiчным рэалiзмам»), то Гамбровiч ужывае фiлязафiчнасьць зусiм па-iншаму. Вiткацы шукае для сябе сыстэмы, навуковых пастулятаў, тэрмiнаў i строгiх дэфiнiцыяў, а таксама аб’ектыўных характарыстык Iснаваньня. Гамбровiч адкiдае ўсялякую сыстэмнасьць, абстрактнасьць, навуковасьць — яго вабiць рух, зьменлiвасьць, негатовасьць. Кажучы мэтафарычна: Вiткацаму блiжэйшы эсэнцыялiзм, Гамбровiчу — экзыстэнцыялiзм. Вiткацы манадыст, Гамбровiч — iнтэракцыянiст.
Фiналам апавяданьняў Шульца заўсюды бывае паглыбленьне або перабываньне ў той цi iншай форме iснаваньня. Сапраўднасьць для яго поўная мэтамарфозаў, але ўсе зьменлiвыя iстоты iмкнуцца да сваёй адзiнай — як гэны казаў — карэннай i iснаснай субстанцыi. Фiналам усiх пазнавальна-фабулярных прыгодаў у творах Гамбровiча ёсьць выпадковае, невытлумачальнае, не пажаданае, а заўсёды справакаванае злачынства. А фiналам раманаў i найважнейшых п’есаў Вiткацага? Анi злачынства, анi сьмерць, хочацца сказаць, дарма што гэта была сьмерць шляхам расстрэлу ў «Расстаньнi з восеньню» або шляхам зьнегалаўленьня пры дапамозе гiльятыны ў «Шаўцох». Таму фiналам твораў, цi баржджэй сьвету Вiткацага ёсьць зьнiштажэньне, расклад, зьнiшчальны працэс згiбеньня iндывiдуальнага i грамадзкага жыцьця.
Шульц, безумоўна, быў рэлiгiйным пiсьменьнiкам. Уся ягоная творчасьць абарачаецца вакол таямнiцы крэацыi сьвету, мiту i сымболiкi вяртаньня Мэсii (скончаны opus magnum Шульца, раман «Мэсiя», дагэтуль не адшуканы). А Вiткацы i Гамбровiч былi праграмнымi атэiстамi, хаця ў маленстве i былi ахрышчаны. Iхная творчасьць — запiс крызысу веры ў рэлiгiю i iндывiдуальнага Бога.
Гэта добры пункт, каб закрануць справы зьлёгку больш адмысловыя.
Заўсёдным матывам усiх твораў Гамбровiча ёсьць зразуметыя ў лiтаральным сэнсе злачынствы i зразуметы ў лiтаральным сэнсе насiл — на першы пагляд адно псыхiчны, але амаль заўсёды выклiкаючы фiзычныя насьледкi. Гэты матыў прысутны ў «Iвоне, князёўне Бургунда», у «Шлюбе», «Космасе» i «Парнаграфii». Таму заўсёднай тэмай творчасьцi Гамбровiча ёсьць праблема ўзурпацыi ўлады i панаваньня чалавека над чалавекам. Гэтая ўзурпацыя — iмкнецца паказаць Гамбровiч — заўсёды прыводзiць да злачынства.
Дыягназ Гамбровiча, якi можна вычытаць зь ягоных драмаў i раманаў, канчаткова, вiдаць, такi: у сьвеце, спабытым Найвышэйшай Iнстанцыi, чалавек — упоены ўсемагутнасьцю свайго чалавецтва — спрабуе стварыць яе сам: «абвяшчае сябе каралём, богам, дыктатарам» («Шлюб»). Аднак тая сапраўднасьць, якую ва ўпаеньнi стварае герой Гамбровiча, заўсёды абарачаецца супраць яго, трушчыць яго, мажджэрыць цяжарам выдуманых канструкцый — якраз такi фiнал «Шлюбу»! Няма любосьцi, а вымушаныя вязьмы аказваюцца вязьнiцай, няма шлюбу, а ёсьць хаўтуры.
Уся гэтая чалавечая-мiжчалавечая-пазачалавечая дзейнасьць герояў Гамбровiча заўсёды канчаецца катастрофай, а ейныя намаганьнi па стварэньнi вартасьцяў — кашмарнай маной. Адно трупы забiтых пэрсанажаў аказваюцца праўдзiвымi.
Гамбровiч адкрыў мэханiзм, якi з чалавека робiць нешта зусiм iншае. Ён адкрыў — як сам пiсаў — «канвульсii Формы» як адрыўны атрыбут чалавечага iснаваньня, а таксама як мэханiзм чалавечых дзеяньняў, якi заўсюды скiраваны супраць звышчалавечых узурпацыяў чалавека.
Гамбровiч, пачынаючы з блазенства, заўсёды прыводзiць сваiх герояў да трагедыi. Гамбровiч — трэба сказаць — гэта трагiк, якi схаваў роспач за маскай блазна.
Iнакш робiць Вiткацы — яшчэ больш узмагутненая роспач ня столькi адхiляе роспач, колькi iмкнецца яе папросту заглушыць i яшчэ на часiну аддалiць. Але ня трэба ашукваць сябе: гэтая часiна ня будзе трываць вечна.
Гамбровiч — як вядома — распачаў з раблеўскага сьмеху, але вывучаючы генэзыс, кшталты i насьледкi мiжчалавечай формы, сканаў ня зь сьмехам, а з упорыстай грымасай на вуснах.
Вiткацага ж спалохала рэальная гiсторыя дваццатага стагодзьдзя. Тое, што ён перажыў i перадумаў падчас бальшавiцкай рэвалюцыi, ён пасьлей адлюстраваў у сваiх катастрафiчных паглядах. Дзеля гэтага ў Вiткацага згiбеньне прыходзiць звонку i па сутнасьцi немiнучае, паколькi ўжо раней яно пакрыёма перабывала ў душах асобных людзей.
Iнакш было ў Гамбровiча. Як вядома, Гамбровiч адкiдаў усякую гiстарычнасьць і пагарджаў ёю. Паводле яго, яна была сапсавана партыкулярызмам, абцяжарана эмпiрыяй месца i часiны. Таму абсягам свайго сузiраньня ён зрабiў ня сувязi чалавека з гiсторыяй, а сувязi чалавека з чалавекам, або тое, што мiжчалавечае. Але, парадаксальным чынам, у тым, што мiжчалавечае, Гамбровiч адкрыў дакладна тое самае, што спалохала Вiткацага ў гiсторыi. У Вiткацага гiсторыя прыносiць згiбеньне i зьнiштажэньне. У Гамбровiча мiжчалавечы храм без найвышэйшай санкцыi заўсёды прыводзiць да злачынства. У гэтым навука «Iвоны», «Шлюбу» або «Парнаграфii».
