Героi Элады (З мiфаw старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке)
Героi Элады (З мiфаw старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) читать книгу онлайн
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Персей аддаў Грайям iх вока i пайшоў далей на захад.
Па дарозе трапiлiся яму тры добрыя нiмфы. Адна падарыла Персею шлем Аiда, уладара падземнага царства, - той, хто надзяваў гэты шлем, рабiўся невiдзiмкай; другая дала Персею крылатыя сандалi - той, хто надзяваў iх, мог лятаць над зямлёй, як птушка; трэцяя нiмфа ўручыла юнаку торбу, якая магла памяншацца i павялiчвацца па жаданнi таго, хто насiў яе.
Персей павесiў на плячо торбу, абуў крылатыя сандалi, надзеў на галаву шлем - i, не бачны нiкому, узняўся высока ў неба i паляцеў над зямлёй. Неўзабаве ён дабраўся да края зямлi i доўга ляцеў над пустыннай роўняддзю мора, пакуль унiзе не зачарнела адзiнокая скалiстая выспа. Персей пачаў кружыцца над выспаю i ўбачыў на скале Гаргон, якiя ў гэты час спалi. У iх былi залатыя крылы, пакрытыя луской, i медныя рукi з вострымi кiпцюрамi.
Персей убачыў Медузу - яна была блiжэй за ўсiх да мора. Ён апусцiўся на скалу побач з ёю. Змеi на галаве Медузы засыкалi, пачуўшы ворага. Медуза прачнулася, расплюшчыла вочы. Персей адвярнуўся, каб не зiрнуць у гэтыя страшныя вочы i не ператварыцца навек у мёртвы камень. Ён узняў шчыт Афiны, блiскучы, нiбы люстэрка, навёў на Медузу i, пазiраючы ў яго, дастаў меч Гермеса i адсек ёй галаву.
Тут прачнулiся дзве другiя Гаргоны, распасцерлi крылы i пачалi кружыцца над выспаю, шукаючы ворага. Але Персей быў нябачны. Хуценька засунуў ён галаву Медузы ў сваю чароўную торбу, сапхнуў цела Гаргоны ў мора i паляцеў прэч. Ён спяшаўся дадому, хутка мiнуў мора i паляцеў над Лiвiйскай пустыняй. Кроў з галавы Медузы капала з торбы на зямлю, i кожная кропля ператваралася на пяску ў ядавiтую змяю.
Доўга ляцеў Персей, стамiўся i захацеў адпачыць. Убачыў унiзе зялёныя лугi i чароды авечак, кароў i быкоў, убачыў вялiкi цянiсты сад, пасярод якога расло дрэва з залатымi лiстамi i яблыкамi, - i апусцiўся каля гэтага дрэва. Гаспадар саду, велiкан Атлант, сустрэў Персея няветлiва. Яму прадказалi, што аднойчы да яго прыйдзе сын Зеўса i ўкрадзе залатыя яблыкi з яго любiмага дрэва.
Персей не ведаў гэтага прадказання i сказаў велiкану:
- Я - Персей, сын Зеўса i Данаi. Я забiў грозную Медузу. Дазволь мне адпачыць у тваiм садзе.
Пачуўшы, што перад iм сын Зеўса, Атлант раз'юшыўся.
- Злодзей! Ты хочаш украсцi мае залатыя яблыкi? - закрычаў ён i пачаў праганяць Персея з саду.
Зняважаны, Персей выхапiў з торбы галаву Медузы i паказаў яе велiкану.
У адно iмгненне скамянеў Атлант, ператварыўся ў каменную гару. Галава яго стала вяршыняй скалы, барада i валасы - густым лесам на вяршынi, плечы крутымi скаламi, рукi i ногi - камянiстымi выступамi. На вяршыню гэтай каменнай гары, на крутыя скалы лёг купал неба з усiмi незлiчонымi зоркамi. З таго часу стаiць там Атлант на краi зямлi i трымае на сваiх плячах неба.
А Персей паляцеў далей.
Ён праляцеў над Эфiопiяй i раптам на скале па-над морам убачыў дзяўчыну такой прыгажосцi, што яна здалася яму спачатку дзiвоснай статуяй. Але, апусцiўшыся нiжэй, ён зразумеў, што яна жывая, толькi рукi ў яе былi прыкуты да скалы. Ён наблiзiўся да скалы i спытаў:
- Хто ты i завошта прыкавалi цябе тут?
Дзяўчына сказала, што яна дачка эфiопскага цара - Андрамеда i асуджана на з'ядзенне марскому страшыдлу. Яе мацi, царыца Касiяпея, пахвалiлася неяк раз, што яна прыгажэйшая за ўсiх марскiх нiмфаў, - за гэта бог мораў Пасейдон паслаў у iх край рыбiну-страшыдлу, якая жэрла рыбакоў у моры, i плыўцоў, i карабельшчыкаў, тапiла караблi i спусташала берагi iх царства. Народ перапалохаўся i запатрабаваў, каб Касiяпея аддала ў ахвяру страшыдле сваю дачку Андрамеду, i тым самым улесцiла Пасейдона.
Андрамеду прыкавалi да скалы на беразе мора i пакiнулi адну. Бялейшая за марскую пену, стаяла дзяўчына каля скалы i з жахам глядзела на мора. Вось па-над вадой, з марской глыбiнi, паказалася вялiзная галава, заблiшчаў лускавiннем хвост. Андрамеда ад страху закрычала. На яе крык прыбеглi бацька i мацi i пачалi плакаць разам з ёю.
Персей сказаў iм:
- Аддайце за мяне замуж Андрамеду, i я выратую яе.
Цар i царыца паабяцалi Персею аддаць за яго сваю дачку, а ў прыданае ёй усё сваё царства, калi ён выратуе Андрамеду.
Мiж тым вялiзная рыбiна ўсплыла на паверхню мора i наблiжалася да берага, з шумам рассякаючы хвалi.
Персей у сваiх крылатых сандалях узняўся ў паветра i паляцеў насустрач страшыдлу. Цень героя лёг на ваду перад прагнай пашчай рыбiны. Страшыдла кiнулася на гэты цень.
Тады Персей, нiбы драпежная птушка, упаў з вышынi на страшыдлу i секануў яе мячом. Параненая рыбiна ў шаленстве пачала кiдацца ва ўсе бакi, то нырала ў глыбiню, то зноў усплывала наверх. Кроў яе афарбавала марскую ваду, пырскi ўзляталi высока ўгору. Крыльцы на сандалях Персея намоклi, i ён ужо не мог трымацца ў паветры. Але тут ён убачыў камень, што тырчаў з вады, стаў на яго нагою i з усёй сiлы хвасянуў мячом па галаве страшыдлы. Апошнi раз пляснуў вялiзны хвост, i страшная рыбiна пайшла на дно.
Цар i царыца i ўвесь народ Эфiопii радасна вiтаў героя. Царскi палац упрыгожылi кветкамi i зелянiнай, усюды запалiлi свяцiльнi, прыбралi нявесту, сабралiся спевакi i флейтысты, напоўнiлi чашы вiном, i пачалося вяселле.
На балi Персей расказваў Андрамедзе i яе бацькам пра свае вандраваннi. Раптам пачуўся шум каля ўвахода ў палац, звон мячоў i ваяўнiчыя крыкi. Гэта з натоўпам воiнаў уварваўся ў палац былы жанiх Андрамеды, Фiнэй. У руках ён трымаў кап'ё i цэлiўся проста ў сэрца Персея.
- Сцеражыся, злодзей! - I воiны ўжо гатовы былi пранiзаць коп'ямi ўсiх, хто быў на вяселлi.
Бацька Андрамеды паспрабаваў спынiць Фiнэя:
- Не злодзей Персей, а збавiцель. Ён выратаваў Андрамеду ад страшыдлы. Калi ты кахаў яе, чаму не прыйшоў на бераг мора, як страшыдла прыплыло зжэрцi яе? Ты ўцёк ад яе, калi яна чакала пагiбелi, - чаму цяпер ты прыйшоў патрабаваць яе сабе?
Нiчога не адказаў Фiнэй цару i кiнуў кап'ё ў Персея, але не пацэлiў, кап'ё ўпiлося ў край крэсла, на якiм сядзеў Персей. Персей схапiў кап'ё свайго працiўнiка i кiнуў назад - у твар Фiнэю. Фiнэй паспеў нагнуцца, кап'ё праляцела i паранiла сябра Фiнэя. Гэта быў сiгнал для бiтвы. Пачалася жорсткая, крывавая бойка. Ад страху ўцяклi з палаца цар i царыца разам з Андрамедаю. Прытулiўшыся спiной да калоны, са шчытом Афiны ў руках, Персей адзiн адбiваўся ад раз'юшанага натоўпу. Нарэшце ён убачыў, што яму аднаму не адолець цэлае войска, i ён дастаў з торбы галаву Медузы.
Воiн, што нацэлiўся ў Персея, толькi зiрнуў у твар Медузы - i раптам замёр з працягнутай рукой, i адразу ж ператварыўся ў камень. I ўсе, хто глядзеў на гэтую страшную галаву, спынiлiся, замерлi, хто як быў, скамянелi навекi. Так i засталiся яны каменнымi статуямi ў палацы эфiопскага цара.
Персей з прыгажуняй Андрамедай заспяшалiся ў дарогу - на выспу Серыф. Персей жа абяцаў цару Палiдэкту прынесцi галаву Медузы.
Калi Персей з'явiўся на выспу Серыф, дык даведаўся, што яго мацi Даная хаваецца ад Палiдэкта ў храме i не асмельваецца выйсцi адтуль нi ўдзень, нi ўночы.
Персей пайшоў у палац цара i застаў Палiдэкта за абедам. Цар быў упэўнены, што Персей даўно ўжо загiнуў дзе-небудзь у пустынi або ў акiяне, i вельмi здзiвiўся, калi ўбачыў героя перад сабою.
Персей сказаў цару:
- Я выканаў тваё пажаданне - прынёс табе галаву Медузы.
Цар не паверыў, зарагатаў. Смяялiся з iм i яго сябры.
Персей выхапiў з торбы галаву Медузы i высока падняў яе.
- Вось яна - зiрнi на яе!
Цар паглядзеў - i скамянеў.
Персей не захацеў заставацца на Серыфе, зрабiў царом выспы старога рыбака, якi калiсьцi вылавiў з мора скрыню з Данаяй i з iм, i падаўся з жонкай i мацi на радзiму ў Аргос.
Аргоскi цар, даведаўшыся, што ўнук яго жывы i вяртаецца дадому, кiнуў свой горад i схаваўся. Персей стаў царом у Аргосе. Ён аддаў Гермесу яго востры меч, Афiне - яе шчыт, добрым нiмфам - шлем-невiдзiмку, крылатыя сандалi i торбу, у якой хаваў сваю страшную здабычу. Галаву Медузы ён падарыў Афiне, i багiня з таго часу носiць яе, прымацаваўшы на сваiм залатым шчыце.
