-->

Канвеер

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Канвеер, Латыголец Андрэй-- . Жанр: Киберпанк / Мистика / Научная фантастика / Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Канвеер
Название: Канвеер
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 399
Читать онлайн

Канвеер читать книгу онлайн

Канвеер - читать бесплатно онлайн , автор Латыголец Андрэй

У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 50 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Як ні дзіўна цэх аказаўся асветленым і ў самым яго канцы праз шырокія дзверы быў бачны ўваход у другі. Гэта падбадзёрвала рухацца наперад. І Дзяніс пайшоў. Праходзячы пасярэдзіне першага цэха, ён пачуў, як зверху вялікага памяшкання, там, дзе стаялі маставыя краны, штосьці загудзела. Дзяніс падняў галаву — нічога падазронага. Ён паскорыў крок.

У другім цэху асвятленне таксама было ўключана, па-ранейшаму смярдзела пластмасай і стаяў гуд, які зыходзіў з вентыляцыйных труб. На хвіліну ў Дзяніса з’явілася паранаідальнае адчуванне, што за ім назіраюць, як быццам на яго патыліцы існавала трэцяе вока. І ён бегам кінуўся праз увесь другі цэх, завярнуў налева і, урэшце, патрапіў у трэці.

Здалёк паказалася доўгая першая ветка канвеера і, здаецца, нечая галава. Дзяніс узрадаваўся: няўжо не адзін? Аднак абрыдлая цішыня панавала і там.

“Міраж”, — падумаў ён, але ўсё роўна пайшоў наперад.

Перш-наперш Дзяніс вырашыў праверыць сваё працоўнае месца, схадзіць на “лінію Краўса”, потым цалкам абыйсці ўвесь трэці цэх, і калі яго намаганні ў пошуках жывой душы будуць марнымі, павярнуць да чорта, выбіць дзверы ў гардэробе і збегчы адсюль назаўжды. Але гэтаму плану спраўдзіцца было не наканавана. Прыйшоўшы на працоўнае месца і, нікога там не заспеўшы, Дзяніс пачуў прыглушаны гоман, як раз у баку дыспетчарскай. Ён кінуўся туды і першае, што ўбачыў — шырокую спіну брыгадзіра Холадава. Падышоўшы бліжэй і астатніх.

Каля дыспетчарскай стоўпілася чалавек пяцьдзесят, некаторыя з іх былі знаёмыя Дзянісу твары: Чыпушыла з Рупарам, Грыша з Ласуном і Гестапа, Пазняк, Курва, Масла і Зіна, Снайпер з Дзятлам, і нават Пазаліні са сваімі хлопчыкамі Свістуляй і Підарам — усе працоўныя трэцяй змены. Не было толькі майстра Прошына і начальніка змены Фаруха Ібрагімавіча. Дзяніс паспрабаваў непрыкметна падысці да працоўных і злучыцца з натоўпам, каб застацца незаўважаным і не прыцягнуць да сябе лішняй увагі, але брыгадзір Холадаў, як усё роўна прадчуваючы яго набліжэнне, азірнуўся.

— О, яшчэ адзін пасажыр, падыходзь бліжэй, не саромейся! — загарлапаніў ён, так, што ўсе паглядзелі на Дзяніса і яму тут жа стала нязручна. Прыйшлося павітацца з брыгадзірам і пад пільнымі позіркамі насцярожаных мужчын і занепакоеных жанчын, далучыцца да працоўнай масы. Дзяніс стаў каля Снайпера і Дзятла. Павітаўшыся з імі, і перавёўшы дыханне, ён адразу ж спытаў:

— Што тут адбываецца?

— Дых шо там… гэт-сам, канв… стаіць, — працадзіў цераз тонкія вусны Дзяцел, якія зводзіла спазма і адначасовае заіканне.

Ініцыятыву пераняў Снайпер.

— Канвеер стаў. Няма падачы электрычнасці, хаця ўсе прыборы паказваюць працаздольнасць. Чакаем, вось, майстра, пайшоў разбірацца.

Дзяніс абвёў натоўп ацэньвальным позіркам і, ўздыхнуўшы, сказаў:

— Як быццам нічога не здарылася. А ў мяне яшчэ з прахадной падазронасць узнікла — штосьці тут не тое.

— А што з прахадной? — не зразумеў Снайпер.

— Ды па-першае вахцёра на месцы не было і сама прахадная глючыць, турнікет самастойна адчыніўся, не запатрабаваўшы пропуску.

— Турнікет кажаш? — задуменна працягнуў Снайпер. — Дзіўна, я сёння Жэню бачыў, калі праходзіў, мы яшчэ з ім з навін пасмяяцца паспелі.

— Не ведаю, я там нікога не заспеў.

— Тых-пых, ат, — прасіпеў Дзяцел на сваёй недарэчнай мове і махнуў рукой.

Між тым у працоўным натоўпе разгарэлася спрэчка аб тым, будзе сёння змена ці не. Спрэчка нават перайшла ў лаянку паміж асобнымі працоўнымі, аднак сітуацыю тут жа ўлагодзіў брыгадзір.

— Цішэй там, цішэй! — стрымаў ён масу грубым зычным голасам. — Зараз ва ўсім разбяромся!

У гэтым прамежку Снайпер распавёў Дзянісу, што дзесяць хвілін таму майстар Прошын беспаспяхова спрабаваў трапіць у дыспетчарскую, дзе, як хутка выявілася, забарыкадаваўся Фарух Ібрагімавіч. Ён таксама не ведаў (а можа і ведаў) прычыну, якая прывяла ў дысбаланс увесь канвеер, і толькі рускімі мацюкамі адклікаў усіх прэч. Расчырванелы Прошын пайшоў на “лінію Краўса”, магчыма мяркуючы, што непаладкі ўзніклі менавіта там і перакрылі падачу электрычнасці ў цэх. І вось ужо як дзесяць хвілін яго ніхто не бачыў. Толькі потым Дзяніс задумаўся: ён не сустрэў нікога, хто б ішоў з другой змены дамоў. Яны абавязкова павінны былі праходзіць цераз першы і другі цэх па вуліцы, чаму ён не сутыкнуўся з кім-небудзь у гардэробе ці ў калідоры? Пытанні гэтыя павіслі ў паветры. Але ўсякае магло быць: ён позна прыехаў, позна прыйшоў і як заўжды прапусціў самае цікавае.

— А я кажу трэба разыходзіцца, — прарваўся цераз агульны гоман сварлівы голас мужыка з чорнымі вусамі. — Куды падзелася другая змена?! Я з Яшкам дамаўляўся сустрэцца, а што атрымалася — ні Яшкі, ні змены!

— Во-во!!! — падхапілі яго галасы. — Куды падзеўся Яшка, чорт яго дзяры!

І колькі дзясяткаў вачэй унурылася ў злёгку разгубленага брыгадзіра Холадава. Той паціснуў моцнымі плячыма і стрымана адказаў:

— Я таксама як і вы не ў курсе спраў, але трэба пачакаць, мы ж усе разумныя людзі, таму давайце захоўваць дысцыпліну і парадак. Зараз прыйдзе Максім, будзем тэлефанаваць Коўшыну, хай прыязджае сюды і разбіраецца, наша справа маленькая. Стойце тут і чакайце. Я, дарэчы, гэтак жа не супраць пайсці дамоў, там, прынамсі, цёплы ложак і жонка пад бокам. А пакуль нам патрэбна вытрымка і спакой.

Працоўныя незадаволена загудзелі, словы брыгадзіра не пасялілі ў іх сэрцах абнадзейвання, а наадварот разгарачылі яшчэ больш.

— А яны яшчэ прэмію збіраюцца падрэзаць, — сказала жанчына з кучаравымі валасамі і затрэсла ў паветры азызлымі рукамі. — Нам ары, а яны сабе катэджы будуюць, золата ў Швейцарскіх банках трымаюць, і ўсё за наш рахунак!

— Правільна! — падтрымалі яе некаторыя працоўныя.

У гэты момант з натоўпу вылучыўся вядомы Дзянісу Пазняк.

— Грамадзяне, не трэба раздзімаць з мухі слана! — паспрабаваў ён замест брыгадзіра, супакоіць усхваляваных працоўных. — Усё, што не робіцца, робіцца да лепшага. Вы тут папракаеце начальства, а яно, можна сказаць, адукаваная частка нашага грамадства, яно добра ведае, што неабходна рабіць, а што не. Начальства, як дзяржава, якая самааддана клапоціцца аб сваім насельніцтве, таму нам патрэбна яго слухацца, каб не выйсці з-пад кантролю і не ўладкаваць тут сапраўдную анархію.

Словы, выказаныя Пазняком, прагучалі вагавіцей і ўпэўненей у параўнанні з папярэднім аратарам, прымусіўшы працоўных задумацца, але не на доўга. Гэтыя словы толькі абабілі пыл з той напружанасці, якая зыходзіла з натоўпу і хутка растварыліся ў паветры.

— Не трэба тут несці гэтую ахінею, — сур’ёзна і разважліва загаварыў мужычок невялікага росту з вачыма, як пераспелая сліва і з пульхнымі вуснамі, так што яго голас гучаў невыразна. — Нам ад тваёй прыстасаванасці лягчэй не стане. Вісець на дошцы гонару — адно, а казаць справу — іншае. Асабліва я чакаю Максіма Прошына і яго меркаванняў. А што людзі незадаволеныя, гэта правільна, хопіць з нас вяроўкі віць, няма добрых умоў для працы — няма, адпаведна, і працоўных рук.

— А я даўно збіраюся адсюль вуды змотваць, мне на халтурах удвая больш плацяць, — сказаў мужык з апухлымі вачыма, падобны на забулдыгу. — У труне я бачыў гэты канвеер.

— З канца сямідзесятых тут працую, а ўсё па-ранейшаму, як кралі, так і працягваюць красці, — завохкала адна з жанчын.

— Ды і не прадыхнуць тут — на “лініі Краўса” хоць у хімахове хадзі — столькі бруднага паветра, што потым у вушах трашчыць, — залямантаваў мужык-бамбіза з “лініі Краўса”.

— І ад туалетаў пастаянна смуродам цягне!

— Што там туалеты, у сталоўцы памыямі харчуюць!

— Да чорту гэты канвеер!

Галасы працоўных перапляліся ў адзіны рухавік людскай гаманы, дзе ўжо было немагчыма разабраць ні асобных фраз, ні нават асобных слоў. Разам з усімі пачаў крычаць і Холадаў, намагаючыся суняць натоўп, які нагадваў рой злых пчол. Раптам з аднаго боку пачалася бойка, завішчалі жанчыны і на гэтым усё скончылася. Бойка была стыхійнай. Потым адзін з мужыкоў з крыкам: “адчыняй, падла, і кажы, што ты ўтварыў”, кінуў у дыспетчарскую абцугі. Такім чынам усе непаладкі былі спакваля скінутыя на начальніка змены.

1 ... 20 21 22 23 24 25 26 27 28 ... 50 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название