-->

Канвеер

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Канвеер, Латыголец Андрэй-- . Жанр: Киберпанк / Мистика / Научная фантастика / Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Канвеер
Название: Канвеер
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 405
Читать онлайн

Канвеер читать книгу онлайн

Канвеер - читать бесплатно онлайн , автор Латыголец Андрэй

У кнігу ўвайшла аповесць “Канвеер” і тры апавяданні: “Прыпынак”, “Гатэль-прывід” і “Дзённік”. Містычны постмадэрнізм, які мяжуе з сапраўдным вар’яцтвам, дзе галоўныя персанажы спрабуюць выжыць, не страціўшы розум на фоне звычайнага, паўсядзённага жыцця вакол.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 50 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

— Так, надакучыла.

— Добра, тады аб чым пагаворым?

— Аб чым-небудзь іншым, новыя тэмы заўжды лепш папярэдніх.

Дзяніс паспрабаваў зрабіць інтэлектуальны выгляд.

— Можа аб літаратуры?

— Давай… — безуважна сказала Іра.

— Якую апошнюю кнігу ты прачытала? — спытаў Дзяніс.

— “Замак” Кафкі.

— А я глядзеў экранізацыю Балабанава, дарэчы…

— Пачакай, — перабіла яго Іра, — мы ўжо змянілі тэму — літаратура — кіно праехалі.

— О’кэй, — заківаў галавой Дзяніс. — Але мне, шчыра кажучы, здаецца, што ўсю гэтую літаратуру XX стагоддзя даўно ўжо трэба выкінуць за борт новага карабля, які рушыцца ў правільным дэструктыўным накірунку XXI стагоддзя. Трохі скажаю Маякоўскага, але думка ў цэлым адна і тая ж.

— А мне болей падабаецца выраз Хуліё Картасара; ён казаў, што кожны новы пісьменнік руйнуе літаратуру.

— О, гэты шызафрэнік! Калі ты пазнаёміла мяне з ім, я амаль адразу закахаўся ў яго анахранічную манеру пісання.

— Таму што гэта вытанчаная літаратура.

— Магчыма, — згадзіўся Дзяніс. — Аднак занадта нудная і элітарная, я б сказаў. Не кожны вытрымае чытаць філасофскія дыялогі і разважанні галоўных герояў аб сэнсе быцця. Але гэта не ўваходзіць не ў якое параўнанне з тым, што я чытаў у школе. Мая літаратура абмяжоўвалася выключна школьнай праграмай і невялікімі вылазкамі ў кнігарні, дзе я купляў кнігі беларускамоўных аўтараў — класіку вядома.

— Ты лічыш універсітэт даў нам шырокі кругагляд? — спытала Іра.

— Хутчэй яго асяроддзе. Я, напрыклад, вельмі ганаруся тым, што мне давялося вучыцца з некаторымі асобамі на сваім курсе.

— Гэта ты пра сваіх сяброў-алкаголікаў? Цікава.

— Так, — не крыўдуючы на такія словы сказаў Дзяніс, — бо, ведаеш, кожны з іх геніяльны па-свойму.

— Я заўважыла, што з кожным годам малодшыя курсы робяцца змарнелымі фізічна і пустымі духоўна. Я гляджу на асобных студэнтаў і здзіўлена задаюся пытаннем: якога ліха яны робяць у гэтых сценах?

Іра казала з такім абурэннем, што твар яе пасуравеў да непазнавальнасці.

— Адукацыя зараз патрэбна ўсім, — сказаў Дзяніс.

— І нават тым, хто не ведае, якія гады былі ў XIX стагоддзі, што такое чвэрць стагоддзя, я ўжо не залажу ў самыя нетры.

— Яны ўжо сапраўды не чыталі Картасара.

Іра пагардліва фыркнула і спытала:

— Ты спадзяешся яны ведаюць, хто такі Мацей Бурачок?

— Я спадзяюся яны ведаюць, хто такі Янка Купала!

— Наіўны албанец.

Яны разам засмяяліся.

— А памятаеш “Невыносную лёгкасць быцця” Мілана Кундэра, мне галоўная гераіня — Тэрэза — цябе нагадвала. У той час, калі я чытаў гэтую кнігу, я яшчэ ня быў з табой знаёмы, але на невытлумачальным мне падсвядомым узроўні я заўжды параўноўваў яе з табой. Вы для мяне былі так падобныя.

Іра ўсміхнулася.

— Зусім не падобныя, хаця, мажліва, характарам.

Дзяніса такі лаканічны адказ на сваю шчырасць не расчуліў. Ён ужо даўно заўважыў за Ірай тэндэнцыю заўжды яго дражніць, але з націнкай гуллівасці, асабліва калі ён спрабаваў сур’ёзна з ёй размаўляць. Дзяніс не разумець навошта яна падкрэслівала перад ім свой узрост і вопыт. Яму раптам стала крыўдна. Яна гуляла з ім, як котка з мышанём і тым самым не дазваляла яму да канца сфармаваць думкі. У свае дваццаць гадоў ён пакуль не навучыўся гэтаму і яму было сорамна. Думкі, якія ў наступстве павінны былі выліцца ў словы, атрымліваліся сырымі і ірванымі. Іра часта кпіла над гэтым, але не да такой ступені, каб раззлаваць Дзяніса, а проста каб гэтым ушчуваннем зрабіць акцэнт на яго някемлівасць і падрыхтаваць глебу для разважання, каб ён паспрабаваў змяніцца.

— Я, напэўна, слабак, — песімістычна заключыў Дзяніс.

— І не ты адзін, — сказала Іра ўжо сур’ёзным тонам. — Усё наша пакаленне выхаванае ў лепшых традыцыі таталітарнага СССР, пакінула на нас з табой вялікі адбітак. З-за яго мы блага арыентуемся ў навакольным асяроддзі, часта раздражняемся, незадаволеныя жыццём і несамавітым лёсам.

— Ну ты яшчэ дадай сюды і тое, што нас спавівалі, — сказаў Дзяніс.

— І гэта таксама. Фрэйд меў рацыю.

— Фрэйд думаў толькі яйкамі.

— Я маю на ўвазе татальна кантраляванае грамадства, яскрава апісанае Джорджам Оруэлам у “1984”. З нашых дзядоў і бацькоў спрабавалі зрабіць расліну і гэтыя наступствы адбіліся на нас. Мы замаруджаныя ў развіцці. Пастаў еўрапейскага дзіця разам з нашым і ты знойдзеш сто адрозненняў. А ты не слабак, ты проста эгацэнтрыст у агульным коле слабакоў.

Дзяніс праглынуў сліну.

— Такое грамадства ўдала экранізаваў Тэры Гіліям [20] у сваёй “Бразіліі”.

— Так, усе, мне надакучыла, я змарылася, — прастагнала Іра.

— Спадзяюся, што не ад мяне?

— І ад цябе, у некаторай ступені, таксама.

— Я тут заўважыў незвычайную адмысловасць: усе рыжыя са сваім асаблівым “прыветам”. Няўжо ўся справа ў колеры?

Іра зморшчыла лоб.

— Толькі не трэба несці гэтую абывацельшчыну, мяне зараз званітуе.

— Ты скажы калі, я адсунуся.

— І не падумаю.

Дзяніс пачаў вызваляцца з-пад яе рукі, але Іра не дазволіла.

— І ўсё ж, — змірыўся ён, — рыжыя людзі — цікавы феномен чалавецтва і майго жыцця прынамсі. Шчыра кажучы, паў гады таму, да дзяўчын з такім колерам валасоў я ставіўся негатыўна. Насамрэч рыжыя людзі не вылучаюцца прыгажосцю. Ёсць, вядома, выключэнні, але іх вельмі мала, як у, прыватнасці, і саміх золатавалосых стварэнняў.

— А як жа ірландцы і шатландцы — сярод іх каля дваццаці адсоткаў рыжых, і я б не сказала, што яны непрывабныя. Ірландцы — самы прыгожы рыжавалосы народ.

— Гэта таму што іх продкамі былі кельты.

— Гэта я і без цябе ведаю.

— Цікава, а кім былі твае продкі?

Іра задумалася.

— Табе не здаецца, што ў нас сёння з табой асаблівы дзень?

— Не, наадварот — самы звычайны, — ён паглядзеў на наручны гадзіннік. — Адзінае, — я ўпершыню сяджу з табой на даху дома.

— А мне здаецца, — настойліва сказала яна. — Занадта шмат тэм, пытанняў, спрэчак, успамінаў. Чаму такога не было раней?

— І праўда, чаму? Нам жа як раз усяго гэтага не хапала.

— Вось менавіта…

Яны змоўклі і толькі зараз адчулі, якім гарачым было паветра. У Дзяніса спацелі падпахі, але ён ведаў, што Іра звыкла адносілася да яго мужчынскіх пахаў.

— Горача, — сказала яна.

— Дык рускія ці палякі? — заладзіў Дзяніс. — Палякі ці рускія?

— Палякі і габрэі, — супакоіла яго Іра. — Палякі па бацькавай лініі, а габрэі па матчынай.

— Ага, цяпер зразумела, ад каго ў цябе такія вялікія вочы.

— Верагодна ад бабулі.

— А валасы?

— Ужо і не ведаю, — сказала Іра, — усе мае сваякі цёмныя.

— Магчыма, тваім продкам перадаўся ген неандэртальца. Я чуў, нядаўна даказалі, што рыжы колер валасоў пайшоў ад іх. Хаця, мне больш падабаецца палымяна-пякучая ірландка.

— Толькі не трэба мяне так называць, добра? — насупілася Іра.

— Я лічу ірландка гучыць лепш неандэртальца.

— Ха-ха, вельмі смешна… Ірландкай мяне пагардліва называлі ў школе, дурасліва толькі сябры, як бачна, ты не адносішся ні да першых, ні да другіх. Таму для цябе гэтае слова найстрогае вета з усімі вынікаючымі.

Дзяніс глыбока ўздыхнуў і, вызваліўшыся з-пад абдымак Іры, заклаў рукі за галаву, і выцягнуў наперад ногі.

— Эх, як жа часам добра адчуваць сябе тваім палюбоўнікам, аж мурашкі прабягаюць.

— І пра неандэртальца таксама забудзь, — не зважаючы на яго прамову, працягнула яна далей, — занадта груба і не метафарычна. Ты ж, здаецца, паэт, як-ніяк, мог бы ўжо што-небудзь сугестыўнае прыдумаць.

— Ты лічыш неандэрталец гучыць гратэскава? Любілі, відаць, цябе ў школе падражніць. Прызнавайся, любілі?

— Пакуль не атрымлівалі аплявуху. І хопіць з гэтымі неандэртальцамі. Мне нават страшна падумаць, што краманьёнцы з імі сукупляліся, і наогул я не падтрымліваю тэорыю эвалюцыі, яна занадта банальная.

— Усё складаней і метафізічней?

— Абсалютна.

— А я вось, напрыклад, злучыў бы тэорыю эвалюцыі з боскай тэорыяй. Глядзі, Бог стварыў жыццё на зямлі, праўда невядома ў якой форме і невядома каго, а гэтае стварэнне на працягу пэўнага часу эвалюцыянавала ў тое, што мы маем на сённяшні дзень.

1 ... 17 18 19 20 21 22 23 24 25 ... 50 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название