-->

Дынастаманiя (на белорусском языке)

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Дынастаманiя (на белорусском языке), Рот Холи-- . Жанр: Прочие Детективы. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Дынастаманiя (на белорусском языке)
Название: Дынастаманiя (на белорусском языке)
Автор: Рот Холи
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 46
Читать онлайн

Дынастаманiя (на белорусском языке) читать книгу онлайн

Дынастаманiя (на белорусском языке) - читать бесплатно онлайн , автор Рот Холи

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

Абаронца раптоўна вызвалiў мяне ад далейшых паказанняў.

У адвакатаў Поля заставалася ўсяго некалькi вартых жалю аргументаў i адзiн важкi доказ.

Спачатку яны патрабавалi скарыстаць аргумент, згодна з якiм маёмасць Эн не належала ёй паводле завяшчання, бо бацька абмежаваў яе правы. У выпадку яе смерцi, напомнiлi яны суду, грошы павiнны былi адысцi нейкай жанчыне ў Штатах, што даводзiлася Эн далёкай раднёй. (Завяшчанне манатонна прачыталi ўголас i потым гэтак жа манатонна пераклалi. Я з горыччу заўважыў, што тая жанчына ў Штатах аказалася прамой спадчынiцай. Альбо ёй было даўно за трыццаць пяць, альбо негатывiзм бацькi Эн на яе не распаўсюджваўся.) Дык вось, сказаў абаронца, якi мужчына пойдзе на забойства, не паклапацiўшыся нават даведацца пра тое, цi атрымае ён спадчыну? I адказ быў занадта вiдавочны, каб яго можна было пазбегнуць: Поль, паводле агульнага прызнання, жанiўся дзеля грошай, якiя не змог бы атрымаць, i нават не паклапацiўся пра гэта даведацца. Ён - проста дурань.

Хто будзе кiдаць чалавека за борт, а потым казаць, што яна паплыла?.. Ён проста дурань.

- Ну добра, - было сказана, - дзе ж цела?

Гэта якраз i выклiкала звычайную мiтусню. Паняццем corpus delicti* карыстаюцца часта, але яно нiколi не было па-сапраўднаму вызначана.

* Склад злачынства, рэчавыя доказы (лац.).

Людзей прызнавалi вiнаватымi ў забойстве, хоць труп так i не быў прад'яўлены ў якасцi доказу; ва ўсякiм разе, сам тэрмiн разумеецца памылкова. Corpus delicti як прававы тэрмiн не азначае фiзiчнага цела ахвяры забойцы. Гэта паняцце азначае iстотныя факты, неабходныя для ўчынення забойства.

Абвiнаваўчы бок заяўляў, што спачатку яму было вядома менавiта гэта, а потым i iншае.

Але спрэчкi пра гэта хутка скончылiся, бо ўсярэдзiне працэса аб'явiлася частка трупа.

Пасля гэтага медыкi пачалi фланiраваць да месца, дзе давалiся паказаннi, i назад. Тыя, каго вызывалi адвакаты, гаварылi, што цела было пазбаўлена жыцця занадта даўно, каб быць трупам баранэсы. Тыя ж, каго выклiкаў абвiнаваўчы бок, гаварылi, што труп занадта доўга быў у вадзе, каб можна было сказаць, колькi часу цела было мёртвым.

Абвiнаваўчы бок, акрамя таго, падкрэслiў той факт, што на няшчасных рэштках цела былi знойдзены шматкi купальнiка Эн. I нiхто - нi абаронцы, нi абвiнаваўца, нi Поль, нi я - не адмаўлялi, што кавалак серабрыста-зялёнай тканiны быў часткай купальнiка Эн.

Барона Поля павесiлi.

Начальнiк палiцыi кiўнуў у мой бок.

- А вы паехалi дадому, - сказаў ён, - i потым ажанiлiся, у вас нарадзiлiся два сыны, а вы ўсё не маглi забыць дзяўчыну ў зялёным купальнiку з яснымi вачыма. Вельмi цiкавая гiсторыя, мiстэр Дэнтэл. Сумная. Але - прабачце - ну дык i што?

- А тое, - сказаў я, - што гадзiну назад, калi я iшоў з гэтэля да таго месца каля дарогi, дзе падаюць смажанае на вуголлi мяса...

- Шынок "Пралеска". У Доўгiм завулку.

- Так. Па дарозе якраз там, дзе канец галоўнай вулiцы i дзе два святлафоры, побач са мной спынiўся на чырвонае святло цёмна-фiялетавы "мерседэс-бенц" з шафёрам за рулём.

- Я ведаю гэту машыну, - кiўнуў галавой палiцэйскi. - Натуральна, бо гэта адзiная такая ў горадзе. Належыць уладальнiкам фабрыкi.

Чаму ж ён тады не ўдакладнiў назвы галоўнай вулiцы, падумаў я, губляючы цярпенне, калi ён такi ненажэрны на падрабязнасцi? Але...

- Уладальнiкам фабрыкi? - перапытаў я. - Я маю з ёю справы шмат год, але нiколi не думаў, што ёю "ўладаюць". Яна ж такая вялiкая - сапраўдны монстр. Хiба гэта не акцыянерная кампанiя?

- Не-а. Сямейнае ўладанне. Але ўладальнiк - не адмiнiстратар па складзе характару. Яны больш падарожнiчаюць. Тут бываюць рэдка. Адны гавораць, што ён добры гаспадар, другiя ж - што проста дрэнны камерсант, але дастаткова разумны, каб ведаць гэта... Ну, як я сказаў, а што?

- Тое, што на заднiм сядзеннi цёмна-фiялетавай машыны сядзела Эн.

Шэф выпрастаўся, зняўшы цяжар тулава з локцяў.

- Вы, - вымавiў ён паволi, - вар'ят. Хутчэй за ўсё жанчына, што сядзела ззаду, была мiсiс Фраўнфелд.

- Гэта была Эн. Карычневыя валасы пакрылiся серабром - не па гадах, але калi колер i штучны, яны вельмi прыгожыя. Яна вельмi прыгожая i вельмi халодная.

Палiцэйскi па-ранейшаму глядзеў на мяне як на поўнага вар'ята.

- Трыццаць пяць? Трыццаць шэсць? - спытаў ён.

- Ёй цяпер трыццаць сем, але выглядае на больш.

- Мiсiс Фраўнфелд падобна на жанчыну, якая "добра захавалася". Дзiўна, бо яна даволi маладая.

- Фраўнфелд?

- Я ж вам сказаў.

- Фраўнфелд. Чакайце. - Я нахмурыў бровы i раптам успомнiў. - Гэта было прозвiшча яе далёкай кузiны. Яго ўспамiналi ў судзе. Гэта было прозвiшча далёкай кузiны, якая атрымала спадчыну. Але ж - гэта была жанчына.

- Яго iмя Марыён.

- Ага. Дык вось яно што.

- Я сказаў нешта смешнае, мiстэр Дэнтэл?

- Я ўсмiхнуўся? Ну, што ж, гэта залежыць ад таго, якiм пачуццём гумару чалавек валодае. Я якраз пытаўся ў сябе, цi не ўзяла Эн гэта падобнае на жаночае iмя ў свой старанны разлiк, i вырашыў, што гэта было немагчыма. Таму што я таксама ўспомнiў той незвычайны, але не вельмi падыходзячы купальнiк. Адзiная рэч, што я бачыў на ёй, каштоўнасць якой не была заменшана. "Дзеля яго эканомiла на адзеннi некалькi месяцаў", - сказала яна мне.

Палiцэйскi ўтаропiўся ў мяне на цэлую хвiлiну - адну доўгую хвiлiну.

- Вы ўпэўнены, мiстэр Дэнтэл? - спытаў ён.

- Абсалютна ўпэўнены. Пастарэла, стала больш халоднай, прыгажэйшай. Тыя самыя вочы.

- Я звярнуў увагу на вочы мiсiс Фраўнфелд на адным дабрачынным мерапрыемстве, - сказаў паволi палiцэйскi. - Калi яна падавала мне кубак пуншу, яна была вельмi чароўная, вельмi прыемная. Але тады я падумаў, што мiсiс Фраўнфелд магла быць пад наркотыкам.

- Не думаю. Проста зацыкленая сваёй мэтанакiраванасцю. Можа, гэта i лухта з боку гледжання медыцыны, але я заўсёды так лiчыў.

Палiцэйскi зiрнуў на гадзiннiк, што вiсеў за маёй спiнай. На тэлефон на стале. Потым глянуў на мяне.

- Нiчога, каб яго чорт узяў, не ведаем мы пра гэтых Фраўнфелдаў, - сказаў палiцэйскi суха. - Вiдаць, таму, што ў горадзе няма iм роўнi па сацыяльным статусе. Ходзяць чуткi - упэўнены, што гэта бабскiя плёткi, - што яна - вартая таго, чаго яна вартая, як бы сказала мая мацi. Жыве сваiм жыццём, як кажуць жанчыны. Не паважае мужа. Але ж ён - не моцны мужчына. Слабы падбародак. Завостраны. Адзiнае, што я ведаю напэўна, - ён горны iнжынер. Як i вы.

- Як я i як чалавек, якога яна любiла, - не камерсант i не багаты, ён быў слабы, але, як бы сказаць, адпавядаў ёй. Мае востры падбародак, так? Як яго жонка i кузiна? Значыць... "Дынастыя", - сказала яна. Можа, у яе бы думка, што калi яна выйдзе замуж за адзiнага сваяка, створыць нешта накшталт дынастыi, i грошы застануцца ў сям'i.

Рука палiцэйскага паволi пацягнулася да тэлефона, лягла на апарат i засталася там нерухомай.

- Не толькi яе, але i яго, - сказаў ён, вiдаць, сам сабе. - Саўдзельнiк... Значыць, вы сказалi наступнае: яна не магла атрымаць спадчыну на працягу трынаццацi год. Але калi б яна "памерла", яе кузен - чалавек, якога яна любiла, - атрымаў бы спадчыну. Такiм чынам, яна арганiзуе "сваё забойства", кузен атрымлiвае спадчыну, яна выходзiць за яго замуж i адразу ж атрымлiвае грошы... Трэба праверыць дэталi, пацвердзiць тое-сёе - завяшчаннi, пасведчаннi аб нараджэннi, аб шлюбе, тую частку трупа ў шматках ад зялёнага купальнiка. I, - ён глянуў на мяне, - нетаропкасць, упэўненасць, маўчанне - пакуль мы не забяспечым дакладнасцi. Вы далучыцеся да мяне ў забеспячэннi гэтых засцярог, мiстэр Дэнтэл?

- Так.

- Пракурор штата, - сказаў ён задумлiва, - занадта высока для мяне. - Ён па-ранейшаму трымаў руку на тэлефоне, разважаючы аб нечым. - Вы прыедзеце, калi спатрэбiцеся нам, мiстэр Дэнтэл?

- Я буду чакаць тут.

Мне здалося, што палiцэйскi сумняваецца.

- Не менш двух тыдняў. А можа, i намнога больш.

- Я чакаў на Блакiтным беразе два месяцы.

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название