Напярэймы жаданьням
Напярэймы жаданьням читать книгу онлайн
„Збор твораў” Уладзімера Дудзіцкага выходзіць у сьвет упяршыню. Падрыхтаваныя пры жыцьці аўтара два зборнікі „Песьні і думы” і „Напярэймы жаданьням” загінулі. Нават невядома, якія вершы ўключыў паэт у кожны з названых зборнікаў. Прапанаваная чытачу кніга аб’ядноўвае ўсе мастацкія друкаваныя і ненадрукаваныя творы Уладзімера Дудзіцкага, якія на сёньняшні дзень вядомыя рэдактару. Творы Ул. Дудзіцкага падаюцца храналягічна, датуюцца паводле аўтарскай вэрсіі. Час напісаньня некаторых вершаў удакладняўся з улікам публікацыяў і кантэксту. Недатаваныя творы акрэсьліваліся ў часе толькі ў адпаведнасьці з кантэкстам. Калі твор мае некалькі рукапісных варыянтаў, друкуецца той, у якім ёсьць зробленыя аўтарам зьмены і выпраўленьні, або, на думку рэдактара, больш дасканалыя. Калі твор мае рукапісны і друкаваны варыянт, перавага аддаецца публікацыі. (Ад рэдактара, фрагмант)
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
і, мабыць, весела й ня будзе
і на Ўкраіне, мае людзі,
але-ж такі на чужыне
хацелася-б... ды з той вымогай,
каб ня стругалі маскалі
труны той з дрэва ды чужога
або хоць крышачку зямлі
із-пад Дняпра майго сьвятога
вятры сьвятыя прынясьлі.
Ды й больш нічога! Гэтак, людзі,
хацелася-б... Ды што гадаць...
На што ўжо Бога турбаваць,
калі па-нашаму ня будзе.
(1847 г.)
Думы мае, думы мае
Урывак
Думы мае, думы мае,
цяжанька мне з вамі!
Што-ж вы сталі на паперы
сумнымі радамі?..
Чаму-ж вецер не разьвеяў
ў стэпах,як пыліну?
Чаму ліха ня прыспала,
як сваю дзяціну?..
Бо вас ліха на сьвет на сьмех спарадзіла.
Палівалі сьлёзы... Як-жа не ўтапілі,
ня вынесьлі ў мора, не размылі ў полі?..
Ня пыталі-б людзі, што ў мяне баліць?
Ня пыталі-б, можа, чаму лаю долю,
чаму ные сэрца? Што-ж і як зрабіць!
Ня кідалі-б кпінаў...
Кветкі мае, дзеці!
Вас кахаў навошта, песьціў, гадаваў?
Ці заплача сэрца адно на ўсім сьвеце,
як сам з вамі плакаў?.. Можа і ўгадаў...
(1839 г.)
Мінаюць дні, мінаюць ночы
Мінаюць дні, мінаюць ночы,
мінае лета; шалясьціць
пажоўклы ліст; згасаюць вочы,
заснулі думы, сэрца сьпіць;
і ўсё заснула... І ня знаю,
ці я жыву, ці дажываю,
ці так па сьвеце валачуся,
бо ўжо ня плачу й не сьмяюся...
Доля, дзе ты? Доля, дзе ты?
Ня чую, ня бачу!
Калі добрае жаль, Божа,
дай хоць злое, з плачам!
Ня дай спаці хадзячаму,
сэрцам заміраці
і гнілою калодаю
па сьвеце блукаці.
А дай жыці, сэрцам жыці
і людзей любіці,
а калі не... дык праклінаці
і сьвет запаліці!
Страшна ўпасьці у кайданы,
паміраць ў няволі,
а ’шчэ горай — спаці, спаці
і спаці на волі,
і заснуці навек-векі,
і сьледу ня кінуць
ніякага: усяроўна —
ці жыў, ці загінуў!..
Доля, дзе ты? Доля, дзе ты?
Ня чую, ня бачу!
Калі добрае жаль, Божа,
дай хоць злое, з плачам!
(21.12.1845 г.)
На вечную памяць Катлярэўскаму
Урывак зь вершу
...Праўдзівы мой дружа! Прыймі гэту мову
душы мае шчырай. Прыймі, прывітай!
Ня кінь сіратою, як кінуў дубровы,
прыйдзі да мяне на аднюткае слова
ды пра Ўкраіну яшчэ засьпявай.
Няхай усьміхнецца сэрца на чужыне,
хоць раз усьміхнецца, гледзячы, як ты
славу дзей казацкіх — і словам адзіным —
перанёс у хату беднай сіраты.
Прыйдзі, шызы орле, бо я адзінокі
на сьвеце на гэтым, ў чужацкім краю.
Гляджу я на ростань вод морскіх, глыбокіх,
паплыў-бы на той бок — чаўна не даюць.
Згадаю Энэя, сям’ю і былое,
згадаю, заплачу, бы тое малое.
А хвалі на той бок ідуць і равуць.
А можа, я невук, нічога ня бачу,
злая доля, можа, на баку тым плача —
сірату усюды людзі асьмяюць.
Сьмяяліся хай-бы, ды мора там грае,
там сонца, там месяц — уцеха мая,
там зь ветрам магіла ў стэпах размаўляе,
там не адзінокім быў-бы зь ёй і я.
Праўдзівы мой дружа! Прыймі гэту мову
душы мае шчырай. Прыймі, прывітай!
Ня кінь сіратою, як кінуў дубровы,
прыйдзі да мяне на аднюткае слова
ды пра Ўкраіну яшчэ засьпявай!
(1838 г.)
Каўказ
Урыўкі з паэмы
За горамі горы, хмарамі спавіты,
засеяны горам, крывёю паліты.
Спакон веку Прамэтэя
там арол карае,