Iгнась-чарадзей
Iгнась-чарадзей читать книгу онлайн
Перад галоўным героем кнігі Ігнаськам Сокалам паўстала адразу шмат выпрабаванняў. Найбольш сур’ёзнае — самота. Ён суцяшаўся марамі. І мары ягоныя здзяйсняюцца — Ігнаська знаходзіць чароўны валун, з дапамогай якога можа пераўвасабляцца ў каго і ў што захоча. З кожным новым пераўвасабленнем Ігнаська трапляе ў цікавыя, але і небяспечныя прыгоды. У школе ўзнікае першае яго дзіцячае каханнепрыязь да аднакласніцы. Імкнучыся звярнуць на сябе ўвагу абранніцы, Ігнаська парушае запавет і губляе чароўныя магчымасці. Але не перастае марыць.
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Вярнуўся ў Мендыжэчы, хлеба купіў. Шэсць боханаў. Рэшту, восем капеек, пад гумку трусоў закруціў. Закінуў авоську за плечы і назад пасунуўся. Цяжкавата.
За маслазаводам куча каменнага вугалю насыпана. I з-за яе «абстралялі» Ігнася. Двое хлопцаў пачалі кавалкамі вугалю кідацца. Відаць было, што проста так кідаюцца, не стараюцца пацэліць. Можа пазнаёміцца хочуць. Добра было б, а то ў Навіны хадзіць гуляцца не выпадае, пакуль Толк не з'едзе. Нагнуўся, падняў кавалак вугалю, ды і шпурнуўу адказ. Нават авоську са спіны не здымаў, і не цэліў зусім.
Не, дзень сёння нейкі няўдалы! Дакладна ў лоб вышэйшаму бамбануў! Каб і хацеў так пацэліць, то не здолеў бы. А тут — на табе! Войкнуў хлопец, схапіўся за твар, і ўпаў за кучай. А другі над ім схіліўся. Што на вайне, далібог! Зараз паранены расчухаецца, і ўдвох яны Ігнаську будуць біць. I хлеб у пыле выкачаюць. Потым бацькі ў разбіральніцтва ўцягнуцца. Трэба ўцякаць, хоць і сорамна. I нязручна — з такім грузам за спіною...
...Захэканы і ўспацелы забег у Казіну, азірнуўся. Не, не даганяюць. Відаць моцна прыклаў тым вугалем. Ну вось, цяпер яму ні ў Навіны, ні ў Мендыжэчы сунуцца нельга. I як цяпер за хлебам хадзіць? А тут што? Ну што гэта за лёс такі?! Гумка раскруцілася, рэшту згубіў, пакуль бег. Дзе ты яе зараз знойдзеш — пяць капеек і тры. Упалі ў пыл, як у ваду.
6.
...Распрасцёрся Ігнаська на «сваім» валуне. Сумныя думкі ягоныя. А раптам таму хлопцу вока пашкодзіў? Не за сябе страшна, за яго. Хоць і за сябе таксама. Можа злётаць буслом у Мендыжэчы, разведаць? Цэлыя вочы ў таго хлопца, ці барані Бог — не.
Буслом занадта заўважна. Так разведку не робяць. На якую птушку мала ўвагі звяртаюць? На вераб'я. Але далекавата вераб'ём адсюль да Мендыжэчаў ляцець, малы вельмі. Галкай! На галку ніхто ўвагі не зверне, а даляцець ёй адсюль — раз плюнуць.
Яшкаўзгадаўся. Па-залетась, ці па-за-па-залетась зграшыў Ігнаська. Злазіў да гнязда, ды малое галчаня дастаў. Ужо ў пер'і было, але яшчэ не лётала. Бацькам схлусіў (другі раз зграшыў), што пад дрэвамі знайшоў, выпала маўляў. Галчаня тое крычала ўвесь час, есці прасіла. Карміў чарвякамі дажджавымі, конікаў у траве лавіў, проста кавалачкамі мяса. Галодным не трымаў, не. Цікава было назіраць, як Яшка расце. Тыдні праз два пачаў лётаць пакрысе. Усё лелей, лелей. Пад канец лета зусім вырас у дарослую галку. Лётаў куды хацеў. Але варта было паклікаць: «Яшка-Яшка-Яшка!» — адкуль толькі браўся. Прыляціць, на плячук, або на галаву сядзе, і пяшчотна так валасы дзюбай перабірае. А потым знік раптам. Можа да сваіх прыбіўся. Але застаўся ў Ігнаськавай душы сум па Яшку. I пачуццё віны.
Крутануўся белы свет перад вачыма, і паўстала сцяна. A-а! Трава ля валуна. «Гэта ж я зараз маленькі, што трава для мяне як лес».
— Ч-ж-ж-ы-рр-к, Ч-ж-ж-ы-рр-к! — О, старыя знаёмыя!
— Г эта ты, Ігнаська? — Пеўнік падбег і стаў побач. — Будзь вельмі асцярожным. Цябе падпільноўвае шмат небяспечнага! Увесь час круці галавой! Вельмі ўважліва! Вельмі ўважліва!
Узляцеў лёгка, адразу адчуў наколькі ён болыи вёрткі ў параўнанні з учарашнім. У сэнсе — за бусла болыи вёрткі. I наўпрасткі — у бок Мендыжэчаў.
«Чаму гэта пеўнік прасіў увесь час круціць галавой?» — падумаў Ігнаська і пакруціў. I адразу заўважыў нейкі хуткі прадмет, што імкліва набліжаўся да яго з вышыні. 3 боку сонца. I пачуў свіст крылаў. У апошні момант паспеў зрабіць зігзаг, і — ж-жух-х — выставіўшы ўперад кіпцюрастыя лапы, міма прамільгнуў сапсан. Ігнаську скаланула ад жаху, ён замахаў з усяе сілы, імкнучыся хутчэй даляцець да Казіны. Там, сярод лістоты яму здавалася бяспечней. Сапсан пасля выхаду з «пікіравання» — падаў на Ігнаську склаўшы крылы — таксама замахаў і пачаў набіраць вышыню. 3 Казіны вылецела чорная гаманлівая чарада і кінулася на сапсана. Галкі, яны там гняздзяцца цэлай калоніяй. Зрэшты, ударыць сапсана не насмельваліся, толькі палохалі.
Калі даляцеў да лесу, прысеў на галінку старой асіны, усыпанай гнёздамі галак і гракоў. Аддыхаўся ад перажытага ўзрушэння. Жыхары калоніі, адагнаўшы сапсана, вярнуліся назад, і падняўся такі крык, такі лямант, што Ігнаська ледзьве не аглух. Усе сварыліся на яго, што адзін насмеліўся ляцець праз луг. 3 усіх крыкаў Ігнаська зразумеў — у галак і гракоў шмат ворагаў. У паветры — сокалы, у паветры і на зямлі — ястрабы, на дрэвах — куніцы і кошкі. «Дык вось чаму яны гнездзяцца вялікімі групамі, — зразумеў Ігнаська. — Грамадой лягчэй змагацца з драпежнікамі!»
«Што ж рабіць?—думаў Ігнаська-галка, седзячы сярод лістоты на галінцы. Ваколяго па-ранейшамуз крыкамі мітусіліся «суродзічы». Вучыліжыццю, але крычалі адначасова, так што ллёну было мала. — Зараз ясна, што ляцець у Мендыжэчы небяспечна. Але ж і ляцець назад да валуна — таксама».
Ігнаська прыгледзеўся да неба, і высока-высока заўважыў сапсана — тага, ад атакі якога ён шчасліва ўхіліўся. Ледзве бачнай кропкай сокал кружыў над наваколлем, выглядаючы якую-небудзь самотную ахвяру. «Так. Трэба рабіць высновы. Калі прымаць выгляд мірных птушак і звяроў — вельмі проста можна загінуць. Дзякуй курапаткам. Каб не іхняе папярэджанне (якім — трэба прызнаць — скарыстаўся выпадкова, а ўвогуле прапусціў паўз вушы), то зараз мяне ўжо б ірваў на кавалкі сапсан. Сокал-сапсан з'еў бы Сокала Ігнася. — разважаў Ігнаська. — Што рабіць? Не сядзець жа тут да ночы. Ды і ўначы невядома што будзе. I мама з татам будуць хвалявацца. Вырашана! Працягваю разведку!»
Пералятаючы з дрэва на дрэва, увесь час азіраючыся, Ігнаська прамінуў Казіну і сеў на галінцы высокай таполі непадалёку ад кучы з вугалем, дзе некалькі гадзінаў таму трапіў у «перастрэлку». Прытаіўся сярод лісця і выглядаў зверху. Мендыжэчы вёсачка невялікая — з паўтара дзясятка хат вакол маслазавода, калі той хлопец дзе на вуліцы (а дзе яму яшчэ быць улетку сонечным днём?) — то нідзе не дзенецца. Тым болыи — Ігнаська адзначыў пра сябе — зрок у яго стаў нашмат болыи вострым. Вось сядзіць сабе на вышыні, а на зямлі дробныя пясчынкі і каменьчыкі бачыць. Вунь бліснула нешта. Дык гэта ж згубленая рэшта! Зляцеў, паскакаў па прыдарожным гарачым пяску, узяў у дзюбу пяць капеек. Куды б прыхаваць? Вось — прыкметны куст дзядоўніку ля дарогі. Сунуў манету ў траву пад ім. Цяпер за другой. I тры капейкі — туды ж. Вылез з травы. I тут жа побач — фантанчык пяску. Ад нечаканасці замахаў крыламі і ўзляцеў, не разабраўшыся яшчэ ў чым справа. (Нездарма курапаткі папярэджвалі: «Вельмі ўважліва!»). Ага! 3-за дарожнага насыпу Ігнатаў «хроснік» з рагаткай. Ледзьве не пацэліў! Праз галаву павязка белая, ну чыста паранены баец! А вочы цэлыя. Калі з рагаткай выйшаў на «паляўнічую сцежку», значыць жыць будзе! Можна за яго болей не перажываць. Зараз галоўнае — без прыгодаў да валуна дабрацца...
7.
...Гопнуўся ў траву ля каменя, ускочыў, і — бягом у Мендыжэчы. За капейкамі, што пад дзядоўнікам схаваў. Грошы невялікія, толькі перад мамай сорамна. Як дзіця малое: «Дзе рэшта? — Згубіў...» Пра «перастрэлку», натуральна, нічога казаць не стаў. Прамаўчаць — гэта ж не зманіць!
Вецер у вушах, пот вочы залівае, падбягаў ужо. I — на табе! Твар да твару з тым, параненым. Белы бінт праз лоб, кепка брылём назад, за пасам нагавіц рагатка тырчыць. Босы, голае тулава аж чорнае ад загару. Вышэйшы крыху за Ігнаську, і рукі мускуламі як вяроўкамі перавіты. Калі біцца прыйдзецца, кепска. Ой, як жа біцца не хочацца!
— Ігнаська! — працягнуў нечакана для сябе руку. Той, відаць таксама не чакаў такога жэсту, паціснуў зніякавела. — Алег.
— Алег, я не хацеў пацэліць, далібог! Так проста кінуў, ненаўмысна атрымалася! Моцна разбіў? — затрашчэў Ігнаська. — Ты, гэта... Ты даруй мяне! Чэсна-найчэсна не хацеў!
— Ды нічога, ужо не баліць. Скуру крыху рассек. Такой бяды! Загоіцца.
— А гэта што ў цябе? Рагатка? Па чым страляеш?
— Ды гэта я так... Куды прыйдзецца. Па мішэнях. Па варонах.