Ночы на Плябанскiх млынах

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Ночы на Плябанскiх млынах, Рублеўская Людміла-- . Жанр: Разное. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Ночы на Плябанскiх млынах
Название: Ночы на Плябанскiх млынах
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 323
Читать онлайн

Ночы на Плябанскiх млынах читать книгу онлайн

Ночы на Плябанскiх млынах - читать бесплатно онлайн , автор Рублеўская Людміла

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 119 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

— Ганна Барэцкая! Якія людзі! Юра-аська! Зноў разам, як на першым курсе! Малайцы!

— У нас з Анэтай проста дзелавая сустрэча, Віталь Аляксандавіч,— нейкім афіцыйным голасам паведаміў Юрый, нібыта адхрышчваўся ад ганебнага ўчынку. Мяне нават «зачапіла»...

— А-а, а я думаў, у цябе, так бы мовіць, рэзкі паварот жыцця...— расчаравана працягнуў госць, нібыта збіраўся быць нашым сватам.— Ну, даражэнькія, усё роўна рады вас бачыць.

Давялося вітацца, выцерпець абдымкі і прапахлы тытунём і каньяком пацалунак у шчочку... Віталь Янчын ніколі не адрозніваўся далікатнасцю. Затое ніхто і не думаў зваць яго па бацьку, нягледзячы на розніцу ва ўзросце. Ён усіх — на «ты», і да яго — «Віталь». І тады, калі ён выкладаў нам тэорыю журналістыкі і баяў на лекцыі непрыстойныя анекдоты, і калі я рабіла з ім гутарку для сваёй газеты пра дабрачынную акцыю тытунёвай фірмы, прадстаўніком якой на Беларусі ён быў прыладзіўся. А пасля надрукавання гэтай гутаркі Віталь абяцаў выдраць мае рудыя валасы і зрабіць з іх шчотку для ўнітаза... Яго фірма закупіла для музея калекцыю карцінаў. Я падчас уручэння моўчкі абуралася — набыта на грошы, якімі нашыя людзі аплочваюць сваю згубную звычку! Але апісала ўсё сумленна. Ды пільнае маё начальства выкрэсліла ўсе згадкі пра падазроную фірму. Атрымалася, што калекцыя карцінаў з’явілася ў музеі нейкім цудам. А мецэнаты прэс-канферэнцыю ладзілі, журналюгаў шампанскім паілі... Зразумела, вінаватай засталася я. Цяпер, падобна, на былых прэтэнзіях пастаўлены крыж.

— Ганначка стане пісаць пра Аркадзя, так, Ліля? Цудоўны выбар! Гэтая дзяўчынка напіша, як мае быць! — каб не патрэба захоўваць жалобны выраз твару, жыццярадаснасць струменілася б з Віталя, як вада з рэшата.— А ты, Юраська, значыць, усё па-ранейшаму пакутуеш? Вось жа «пашанцавала» табе, беднаму...

Віталь звяртаўся да майго мужа, як да цяжкахворага, змоўніцкім шэптам. Юрась збялеў і, апусціўшы вочы, сказаў нечакана цвёрда:

— Гэта мая справа, Віталь Аляксандравіч.

Я са здзіўленнем пераводзіла вочы з аднаго на другога, спрабуючы здагадацца, пра што гаворка.

— Ну, ну, не крыўдуй... Ты малайчына. Выпаў крыж — нясі... Ведама...

Апошняе прагучала трохі фальшыва. Я нічога не распытвала пра асабістае жыццё майго былога мужа, а тут, відаць, мелася нейкая таямніца. Але мне не атрымалася на гэтым засяродзіцца. Удава абвяла рукой вакол.

— Вось яны, гадзіннікі з вежы.

Віталь пацокаў языком:

— Ай-яй, даўніна якая... Антыкварыят! Хаця ў калекцыі Пятра Апанасавіча ёсць некалькі вельмі падобных. Ды вось хоць бы нядаўна з Польшчы прывёз цэлы фургон гадзіннікаў — і вялікіх, як гэтыя. І малых... Нават цыферблат ад вежавых...

Юрась шапнуў мне:

— Гэта ён пра Калыванава... Прэс-сакратаром у яго працуе.

Нішто сабе прыладкаваўся! Калыванаў — расейскі магнат, меў тут сумесныя прадпрыемствы. Удава дужа зацікавілася пачутым:

— Аркадзь марыў, каб сабраць усе дванаццаць гадзіннікаў!

Наш былы выкладчык спачувальна паківаў галавой:

— Пётр Апанасавіч твайго мужа вельмі паважаў. Не сумняюся, што, калі ў яго калекцыі выявяцца патрэбныя экзэмпляры — падорыць. Шырокай душы чалавек...

Лілія Пятроўна перарывіста ўздыхнула:

— Як было б цудоўна — сабраць усе дванаццаць, паставіць у вежы, і каб яны ішлі... Аркадзь мне тысячу разоў пра гэта казаў, а я не прыслухоўвалася...

Голас яе перарваўся. Госць спачувальна дакрануўся да яе пляча.

— Не плач, Ліля... Паспрабуем арганізаваць...— і дастаў сотавы. Пасля нядоўгіх перамоваў радасна паведаміў:

— Я ж казаў — шырокай душы чалавек! Гадзіннікаў старых у яго сотні з дзве. І маленькія, і большыя за гэтыя... Калі не знойдзем дакладна з вашае вежы — дык падбяруцца падобныя. Галоўнае, каб дванаццаць! І каб на вечарыне ў памяць Аркадзя яны цікалі!

Юрась запярэчыў:

— Можа не атрымаецца ўсе адрамантаваць.

— Э! Не праблема! — Віталь схаваў сотавы ва ўнутраную кішэню пінжака.— У Пятра Апанасавіча ў катэджы пад Старавежскам майстэрня па рамонце антыкварных аўтамабіляў. Апошні віск тэхнікі — абсталявана. Гадзіннікі, калі трэба, таксама там рамантуюць — з калекцыі ў катэджы. А калі яшчэ ты, Юрась, возьмешся — дакладна адладзім!

Ліля запытальна зірнула на Юрася. Той пакруціў галавою:

— Не ведаю... Пашкоджаныя скульптуры, вядома, за месяц не адновіш... Хіба збольшага. А механізмы, у прынцыпе, тады рабілі на вякі...

— Ну вось і бярыся неадкладна! — уладарна загаварыў Віталь.— Фігуры — бог з імі, пасля дапрацуеш. Галоўнае — каб цікалі. Якіх дэталяў не хапае — ты толькі намалюй, за суткі зробяць. Пяць тысячаў баксаў гарантую, калі атрымаецца. Вось што... Гэтыя скрынкі ўсё адно трэба ставіць у вежу... Напачатку завязём іх у майстэрню, і Юрась разбярэцца, што да чаго, складзе «чароўную дванаццатку». Ён жа — майстар-цуда! І Ганначку з сабой возьмем — будзе там пісаць, фатаграфаваць... Усе архіўныя дакументы, якія трэба, даставім. А на саракавіны ўрачыста адчынім у ратушы музей імя Аркадзя Баркуна. Я праязджаў учора, зірнуў — там ужо ўсё амаль расчысцілі, трэба толькі вокны зашкліць. Пятро Апанасавіч прафінансуе. Дый мы ўсе скінемся. Усе ж пад Богам ходзім... У Калыванава пару гадоў таму таксама нейкі гад страляў. Не любяць у вялікім бізнесе сумленных людзей... Вось пра што пісаць трэба было,— гэта Віталь дакорліва кінуў мне на развітанне.

Мы ехалі ў звычайным гарадскім тралейбусе, і раскоша Баркунова дома здавалася мне прыснёнай. За вокнамі мчаліся агні начнога гораду, быццам згубныя балотныя агеньчыкі. Уяўляю, якімі нечувана прыгожымі здаюцца гэтыя падсвечаныя фасады дамоў на сталічным праспекце якой-небудзь дзяўчынцы з Аляхновіч, дзе ўзімку трэба вучыцца ў школе, не здымаючы футра, а ўвечары гэтая дзяўчынка стаіць разам з усімі месцічамі на чыгуначнай станцыі і выглядае, калі прывязуць цыстэрну саляркі, якая хоць на нейкі час верне цяпло ў кватэры... А міма, не спыняючыся, пралятаюць цягнікі далёкага накірунку, вокны якіх гараць нетутэйшымі прыветнымі агнямі... Як цікава было б гэтай дзяўчынцы, якой магла б быць я, ехаць у гэтым тралейбусе вось тут, на задняй пляцоўцы, і разглядаць залітыя святлом дамы...

Але я развучылася радавацца таму, што жыву ў вялікім горадзе. Юрась зацята маўчаў, абапершыся локцямі на парэнчы і ўглядаючыся ў збягаючую назад бліскучую чорную стужку мокрага асфальту. Чорны швэдар на локці зацыраваны... Няўжо так мала зарабляе сваёй рэстаўрацыяй, што на куртку сабе не агорае? Я ведала, што Юрасёў бацька памёр. Але ж нібыта і рэстаўратары такога палёту не жабруюць... Напэўна, проста не сочыць за сабой. Так, немагчыма паверыць, што калісьці між мною і гэтым мужчынам былі нейкія... іскры цікаўнасці.

Паўпусты тралейбус пагрукваў, нібыта развальваўся. Я на хвілю ўявіла, што так можа выглядаць сучасны Харонаў транспарт. Вось прыпыніўся, каб прыняць у сябе новыя памерлыя душы...

Раптам Юрась азірнуўся і ўвесь напружыўся, і нібыта між намі ўпала нейкая сцяна. Ён пільна глядзеў на дваіх, што ўвайшлі ў сярэднія дзверы і ўсаджваліся на адно з абабітых карычневым, скрэмзаным шматлікімі непаўналетнімі пасажырамі дэрмацінам, сядзенне. Высокая худая дзяўчына ў чорным скураным плашчы і капелюшы і хлопец у джынсоўцы. Неахайныя пасмы валасоў амаль закрывалі яго твар. Пара была дзіўная. Не п’яныя, але рухаліся неяк нязграбна, нібыта толькі што, пасля доўгага блукання, выйшлі з цемры сутарэнняў на сляпучае святло. Юрась ірвануўся да іх, нават нічога мне не патлумачыўшы. Я бачыла, як ён схіліўся над дзяўчынай, нешта ціха ёй сказаў, пасля пацягнуў за руку да дзвярэй. Я здагадалася, што хутчэй за ўсё прысутнічаю пры сямейнай разборцы, і з прыкрасцю адвярнулася.

— Адкасніся...— голас дзяўчыны быў гучны, але нейкі санлівы.

— Стэла, дадому! Уставай!

Бач, які ўладарны! Я зноў кінула пагляд у іх бок... Юрась падвёў дзяўчыну да дзвярэй. Дзіўна, але хлопец, з якім тая зайшла ў тралейбус, нават галавы не павярнуў. І тут Юрасёва кабета паглядзела на мяне... Божа, якая прыгажосць! Эльфійская князёўна... Твар бледны, як парцаляна, і худы, з тонкімі рысамі, вочы вялізныя, бліскуча-цёмныя... І чорныя прамыя пасмы валасоў звісаюць з-пад капелюша, нібыта невыпадкова, а нейкі мастак доўга падбіраў, як іх укласці, каб падкрэсліць незвычайную, нейкую трагічную і хваравітую гожасць уладальніцы. Я глядзела на ўсе вочы, забыўшыся на прыстойнасць. Тралейбус спыніўся. Дзяўчына ўсміхнулася — горкай, імгненнай усмешкай, і выйшла ў ноч і восень, у суправаджэнні ўнуранага, напружанага Юрася, які, дарэчы, нават і не зірнуў у мой бок...

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 119 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название