-->

Слодыч i атрута

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Слодыч i атрута, Дудзюк Зінаід-- . Жанр: Разное. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Слодыч i атрута
Название: Слодыч i атрута
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 167
Читать онлайн

Слодыч i атрута читать книгу онлайн

Слодыч i атрута - читать бесплатно онлайн , автор Дудзюк Зінаід

Раман “Слодыч і атрута” апавядае пра гісторыю заходнебеларускай сям’і, на долю якой выпалі шматлікія сацыяльныя катаклізмы; пра вялікае каханне і нянавісць, пранесеныя праз жыццевыя нягоды і варункі лёсу; пра сілу творчай думкі, здатнай рабіць геніальныя адкрыцці, апярэджваючы час і дасягненні навукі.

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 80 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

15

Каля Марфінай хаты тоўпілася моладзь. Гардзей павітаўся за руку з некалькімі хлопцамі.

— Ты на разбор шапак, — сказаў Мікола Іванюк.

— Памыляешся, на разбор дзевак, — адказаў Гардзей.

— Твая Марфа сёння занятая. Якуб каля яе цэлы вечар пеўнем ходзіць.

— Яна такая ж мая, як і твая. А хто ходзіць, той даходзіцца.

— Я думаў, у вас сур’ёзна.

— Не думай шмат, ад гэтага, кажуць, галава можа забалець. Пайду ў хату, змерз. Прытулюся да якой, мо сагрэюся...

Гардзей увайшоў у хату, дзе апантана заліваўся гармонік, тупацелі абцасы ботаў і мяккія лапцікі, кружыліся пары, аддаючыся танцу. Марфа сядзела з Якубам на запечку, нешта шаптала таму на вуха. Аднак, як толькі пабачыла Гардзея, пайшла насустрач.

— Дзе ты быў цэлы вечар?

— Дзе быў, там няма.

— Чаму ты такі? Ці я пакрыўдзіла цябе нечым? — вінавата спытала Марфа.

— Не, наадварот, я вельмі рады, што ты без мяне не сумавала, а любілася з Якубам.

— Дурненькі! Што мне той Якуб? Я з яго ці жартую, ці збыткую, а ён нічога не разумее, як дзіця малое.

Яна грэбліва пасміхнулася, паправіла цёмную пасму валасоў, тужэй зацягнула ражкі хусткі, потым узяла яго за руку, прыўстала на дыбачкі, горача зашаптала яму на вуха:

— Пойдзем у клуню. Я так засумавала па табе.

— Ага, бачыў я, як ты сумавала! Гардзей выйшаў у цёмныя сенцы, следам за ім, ускінуўшы на плечы вялікую хустку ў клетку, выслізнула Марфа.

У клуні было зацішна, пахла сенам, збожжам, летам, тымі знаёмымі пахамі, з якімі сялянская душа зрастаецца, знітоўваецца назаўжды. Ледзьве зачыніўшы дзверы, Марфа кінулася ў абдымкі да Гардзея, прагна цалуючы ягоны твар, вочы, вусны. Ён падхапіў яе, панёс і паклаў на сена, рукой слізгануў па назе, загаляючы спадніцу.

— Пачакай, нешта скажу, — папрасіла Марфа.

— Што гаварыць, — прашаптаў Гардзей з жарсцю прыпадаючы да яе вуснаў.

Марфа вызвалілася з абдымкаў, настойліва сказала:

— Ты не кажы, ты слухай, прашу цябе.

— Добра, добра, слухаю.

— У нас будзе дзіця, — сказала яна.

— Якое дзіця?

— Наша.

Гардзей адкінуўся на сена і роблена зарагатаў.

— Ты чаго? — насцярожана спытала Марфа.

— Ну і хітрая! Яшчэ і месяца не мінула, як вярнуўся з войска, а ты мне хочаш навязаць дзіця, якое з Якубам ці кім нагуляла?

— Тваё гэта дзіця, тваё! Я толькі цябе кахала заўсёды. І з войска чакала. Ты ж у мяне быў першы!

— Разбярэш тут вас, хто першы, хто апошні.

— Адзін ты ў мяне.

— Ведаеш, не магу я жаніцца. Гаспадарка ў мяне занядбаная. Два гады без мужчынскіх рук была. На вяселле грошы трэба, а я...

— Ты адмаўляешся ад мяне і свайго дзіцяці? — абурана перабіла яго Марфа.

— Толькі ад цябе. А дзіцяці пакуль ніякага няма. Не тлумі мне галавы. Я не дурное хлапчаня.

— Гэта тваё апошняе слова?

— Апошняе, Марфа.

— Ты да войска Дуні чэрава нагуляў, а пасля адмовіўся. Давялося ёй пайсці замуж за ўдаўца на трое чужых дзяцей, — Марфа ўсхліпнула.

— Дуня напісала мне ў войска адзін ліст і спытала, ці варта ёй мяне чакаць. Адказаў, каб не чакала.

— Як яна магла напісаць табе пра дзіця? Яна ж непісьменная!

— Пра Дуню не ведаю, а табе не веру! Не можа гэтага быць!

Марфа паднялася, злосна сказала:

— Ніколі табе не дарую! Ты яшчэ пашкадуеш! Плакаць будзеш, прасіць, маліць, але позна будзе! Позна!

Марфа моцна грукнула дзвярамі. Гардзей трохі паляжаў на сене, жуючы сухую травінку і думаючы пра тое, якія ж хітрыя пайшлі цяпер дзеўкі. Тры разы ў сене пакуляешся — і маеш дзіця. Такая непрыкрытая хлусня яго страшэнна абурыла. Вырашыў, што цяпер на Марфу і не гляне. У Крачках хапае дзяўчат, хоць бы тыя ж дочкі Кірылавы! Выбірай любую: ці старэйшую — маленькую ды разумную швачку, майстрыху, ці малодшую — вясёлую і даўгарукую, добра будзе сена на стог закідваць. Ды і ў Карпа неблагая дзеўка. А колькі прыгажунь яшчэ падрастае, як тая, што сёння бачыў у Сцяблове.

Абтрос з адзення сена, выйшаў з клуні, ціха прычыніў за сабою дзверы, удыхнуў марознае паветра на поўныя грудзі, зірнуў у зорнае неба і адчуў невымоўную радасць ад хараства, якое ззяла і зіхцела, абяцала нешта дзівоснае ў будучыні. З хаты выйшаў гарманіст, зацягнуў марш, але раптам згарнуў гармонік, які жаласліва выдаў апошні зык і аціх. Хлопцы і дзяўчаты разыходзіліся па хатах. Да клуні нехта ішоў. Калі пара параўнялася з Гардзеем, ён пазнаў Марфу і Якуба.

— Дабранач, — сказаў здзекліва.

Яму нічога не адказалі. «Баба з воза — каню лягчэй», — падумаў Гардзей, каб прыглушыць рэўнасць, якая ўсё ж варухнулася ў душы. Выйшаў з апусцелага двара, павярнуў да сваёй хаты, прыспешыў крок і дагнаў двух хлопцаў — Яўсея і Марка, якія жылі па суседстве.

— Як павесяліліся?

— Нічога, — адказаў Яўсей, — але дзевак не хапіла. А ты дзе быў, што Якуб тваю Марфу павёў у клуню?

— Якраз яе і рыхтаваў, каб яна да яго пайшла, — Гардзей бестурботна засмяяўся.

— І не шкода табе было?

— Хопіць на наш век дзевак, Яўсей. Вунь колькі маладых прыгажунь падрастае?

— Маладых трэба вучыць, а старэйшыя ўжо навучаныя, — заўважыў Марк.

— Скрозь ты рахубу шукаеш! — заўважыў Гардзей.

— Ты ад роду ўжо ёсць Рахуба, — хмыкнуў Марк, нагадваючы Гардзею ягонае прозвішча.

— Мо нам падацца да камуністаў? Абяцаюць рай яшчэ на гэтым свеце? — спытаў Гардзей.

— Мне б зямлі дзесяцін сто, — сказаў Марк, — я б сабе сам рай на зямлі зладзіў. А тут сястра замуж сабралася. Давядзецца дзяліцца.

— Зямля — гэта ўсё, — уздыхнуў Яўсей.

— Памыляецеся! Усё — гэта ўлада, — адказаў Гардзей.

— Маркевіча наслухаўся? — спытаў Марк. — Пустабрэх ён!

— Ты думай не пра яго, а пра тых, хто за ім стаіць. А раптам саветы сапраўды насунуцца?.. — адказаў Гардзей.

Хлопцы задумаліся. Кожны з іх, нягледзячы на маладосць, адчуваў сябе сталым гаспадаром, бо з ранняга маленства быў далучаны да працы, ведаў яе і смак, і цяжар. Усялякае жыццёвае рашэнне прымалася імі ўзважана, з вялікай адказнасцю, пасля доўгага роздуму.

— Дык як наконт камункі? — яшчэ раз спытаў Гардзей.

— Ідзі ты першы, а мы паглядзім. Як заўважым, што разбагацеў, дык і кінемся ў гэты вір за табою, — адказаў Марк.

— Э, не, даражэнькія, камунка пераборлівая, яна слабакоў не прымае.

— Мусіць, я пайду... Мне губляць няма чаго. Зямлі як кот наплакаў... — сказаў Яўсей.

— Падумай і зайдзі да мяне, абмяркуем. Мо разам да чаго дадумаемся. Дабранач! — развітаўся Гардзей і завярнуў у свой двор.

16

Вясна ўпарта стукалася ў цвёрды снежны покрыў сонечнымі промнямі, як у шкарлупіну яйка. За дзень снег прыкметна раставаў, наздраваты і ашэрхлы, шаргацеў пад нагамі, нават вецер дзьмуў па-вясноваму цёплы. І гэта была не проста адліга, набліжаўся сакавік — першы вясновы месяц, калі гаспадар мусіў агледзець усё начынне: плуг, воз, барану, вупраж, каб быць гатовым да сяўбы. Праўда, па начах яшчэ прыпякаў мароз, і неба на захадзе было чырвонае і чыстае. Так думаў Гардзей, ідучы да Маркевіча. Ужо прыкметна змерклася. У крайніх сцяблоўскіх хатах запаліліся кволыя агеньчыкі. Вёска сцішана рыхтавалася да адпачынку, толькі гаманлівая дзятва каля абмерзлага калодзежа наладзіла сабе коўзанку. Хто на санках, хто на адным самаробным драўляным каньку сшурваліся з ледзянога ўзгорачка, шчабяталі, смяяліся.

Каля Маркевічавых варот Гардзея сустрэлі два незнаёмыя хлопцы, павіталіся, прапанавалі махоркі. Крачкавец адмовіўся.

— Ты да Захара? — спытаў адзін. — Пачакай трохі. Цябе паклічуць.

— Якія навіны ў Сцяблове?

— Ніякіх. А што ў вашых Крачках?

— Таксама нічога, — адказаў Гардзей.

Гаворка не ладзілася. Хлопцы памаўчалі, патапталіся на месцы. Потым адзін сказаў:

— Пайду спытаю.

Ён пайшоў у хату, неяк дзіўна шырока ставячы ногі і выцягнуўшы ўперад шыю, як гусак. Гардзей правёў яго позіркам, думаючы, што ёсць жа такія няўклюды.

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 80 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название