-->

Так i жывём, брат

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Так i жывём, брат, Ткачоў Васіль Юр?евiч-- . Жанр: Разное. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Так i жывём, брат
Название: Так i жывём, брат
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 390
Читать онлайн

Так i жывём, брат читать книгу онлайн

Так i жывём, брат - читать бесплатно онлайн , автор Ткачоў Васіль Юр?евiч

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 101 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Калі Ягор Барханаў паставіў пакет з віном на стол, мытнік глянуў на яго, папытаў:

– Што?

– Чатыры бутэлькі віна.

– Пакажы мне таго чалавека, віно якога правозіш, дзядзька.

– Я магу правесці праз мяжу чатыры бутэлькі віна?

– Можаце і больш.

– Дык у чым справа?

– Пакажы мне таго, чыё віно!

– Быў на свяце пісьменніцкім, там далі – у падарунак,– схлусіў Ягор Барханаў, не міргнуўшы і вокам.

– Даставай.

Неўзабаве бутэлькі ляжалі на стале – паставіць іх было немагчыма, бо на кожную нацягнуты старэнькія, дзе-нідзе з дзіркамі, шкарпэткі. Каб не разбіліся ў дароге. Толькі цяпер Ягор Барханаў зразумеў, што... папаўся. Хто ж будзе прэзентаваць табе віно, абутае ў старыя шкарпэткі? Пашкадаваў пісьменніка і мытнік, а напаследак сказаў:

– Ідзіце, толькі больш не бярыце ні ў кога рэчы для перавозкі. Мая вам парада.

– Улічу, прыслухаюся,-- паабяцаў той і адразу ж пасля мытні вярнуў той цэлафанавы пакет хлапцу ў кепцы і з прарэхай у роце, за што не атрымаў нават «дзякуй».

Ён сказаў тое ж слова яму сам. Хоць гаспадар чатырох бутэлек віна не здагадаўся, канешне ж, за што.

Яшчэ вось што запомнілася тады Ягору Барханаву.Усе «пацярпелыя» тады на мытні вымушаны былі набыць адзін з апошніх нумароў спецыялізаванага часопіса. Ці не «Мытнік Беларусі»? Нешта блізкае да гэтага. Па дву рублі, здаецца, за экземпляр. Людзі, а гэта ж у асноўным украінцы, насіліся па мытні, шукаючы грошы, вытрасалі адзін з аднаго тыя рублі. Канцэрт , дый годзе! Ягор Барханаў тады падумаў: а чаму б не распаўсюджваць, да прыкладу, так «Беларускую лясную газету»? Трэба падказаць будзе галоўнаму рэдактару Анатолю Зэкаву, каб параіў леснікам уручаць самавольным парубшчыкам замест штрафу квіткі на падпіску газеты – яна б, пэўна, была лідэрам сярод усіх выданняў.

Праязджаючы па ўкраінскай мытні, Ягор Барханаў убачыў, як абдымаюцца, камечаць адзін аднаго два мужчыны. Так робяць футбалісты, калі заб’юць гол. Пачакайце, гэта ж!.. Так, так, Ягор Барханаў не памыліўся: ён пазнаў– хто гэта, і папрасіў суседа, каб той спыніў легкавік.

Неўзабаве яны абдымаліся ўжо утрох.

Аўтобусы і легкавік паехалі далей сваёй дарогай, а Васіль Будзёнаўскі, Віктар Ярась і прымкнуўшы да іх Ягор Барханаў сядзелі ў лесе і адзначалі сустрэчу. Вырашылі, што нікуды ехаць больш не трэба. Наездзіліся. Хопіць. Ім будзе добра тут, падалей ад мытні і мытнікаў, ад гарадскога тлуму... І пілі віно, якое дастаў з дыпламата Ягор Барханаў. Гуляць дык гуляць. Паэты спярша ўпарціліся, прасілі не адкаркоўваць бутэльку, аднак Ягор Барханаў нагадаў ім словы вядомага украінскага паэта Максіма Рыльскага: «Калі я ўспамінаю пра дружбу славянскіх народаў, у мяне адразу рука цягнецца да чаркі...»

А класікаў трэба паважаць.

2001 г.

ПОСТ

1

Калі з'явіўся тут гэты пост – дакладна ніхто не помніць. Адны кажуць, што пасля чарнобыльскай аварыі, іншыя сцвярджаюць, пазней – калі разваліўся СССР: побач мяжа з Расеяй, дык каб прыглядаць за рухам людзей з адной краіны ў другую. Руху, праўда, тут асаблівага няма, бо ўвесь транспарт, вядома ж, ідзе па галоўнай магістралі, якая адсюль кіламетрах у пятнаццаці. Але ёсць будка, на пастку дзяжураць некалькі міліцыянераў, побач стаіць легкавік, і калі з'яўляецца рэдкая аўтамашына, з будкі выходзіць – як на гэты раз – сяржант Філанчук, нібы не ведаючы, куды прытыкнуць жазло, гуляе ім, быццам яно для яго не зусім абавязковая і патрэбная рэч, і толькі калі аўтамашына пад'язджае зусім блізка, тады ён надзіва энергічна, лёгка, прывычна і спрактыкавана пускае жазло ў ход: стоп, разумнік, куды сабраўся! Аўтамашына спыняецца, міліцыянер падыходзіць да акенца, з якога выглядвае кудлатая галава кіроўцы Сірацюка – той, крыху запунсавелы ад хвалявання, стараецца паказаць яму рэдкія зубы.

– Дакументы! – працягвае руку да акенца міліцыянер, а сам адвярнуўся, не глядзіць нават на кіроўцу, і дарэмна той стараўся-паказваў яму рэдкія зубы – а больш і не было, пэўна ж, чаго. – Куды едзеш?

– Дак у пуцявым напісана ж...

– Папрашу не дакаць, я з табой дзяцей не хрысціў.

– Выбачайце.

– Калі даведаюся, што праедзеш у Расею – пяняй на сябе. А пакуль давядзецца аштрафаваць...

– За што?

– Хіба ж няма за што? Машына ёсць - знойдзем.

– Толькі з рамонту...

– А ты, бачу, разгаворлівы. Вылазь з кабіны. Хутчэй, хутчэй! – міліцыянер раптам перадумаў, не стаў лазіць на сядзенне, каб праверыць тармазы, як спярша хацеў, а толькі загадаў: – Налі бензіну. – І, не дачакаўшыся адказу, гукнуў у бок будкі: – Косцік, нясі каністру!

Косцік, заспаны і не менш кудлаты, чым гэты кіроўца, выкуліўся з будкі, зашоргаў у іх бок, шырока пазяхаючы.

– Няма ў мяне бензіну, – баючыся, што гэта можа кепска для яго скончыцца, прашаптаў кіроўца. – Толькі даехаць... Там абяцалі наліць...

– Маць тваю, га! І паспаць не дадуць! – Косцік мацюкнуўся, плюнуў і падаў каністру напарніку. – На. Ды спярша ўзнавай, ёсць паліва ці не, а тады трывож.

– Цэлы будзеш – не здохнеш, – узяў каністру міліцыянер, паглядзеў на кіроўцу. – Назад ехаць гэтай дарогай будзеш?

– Не ведаю, – неакрэслена павёў плячыма кіроўца.

– Будзеш! На зваротнай дарозе нальеш. І бяры там пабольш. Ясна?

– Быццам што і так, – ціха прамовіў кіроўца. – Дак што мне, ехаць?

– Ну, раз усё зразумеў правільна... Трымай дакументы.

Ужо калі грузавік крануўся з месца, міліцыянер, бы схамянуўшыся, махнуў жазлом, каб спыніўся, перакінуў праз борт каністру: "Хай толькі не верне мне яе. Поўную". А сам зайшоў у будку, неўзабаве вярнуўся з шыльдай, прымацаваў на кол, дзе чорным па белым было напісана: "Небяспечная зона. Грыбы і ягады збіраць забаронена!" З усяго размаху ўторкнуў кол у зямлю і гыркнуў Косціку, якога не было відаць з будкі:

– Для якога хрэна пісаць было? А калі хто прыпрэцца ў грыбы? Што тады, пень?!

Косцік паказаўся ў дзвярах і, падцягнуўшы штаны, паглядзеў у бок лесу, перад якім стаяў, крыху нахіліўшыся, усё той жа кол з шыльдай, папярэджваючай, што нельга збіраць у лесе.. І спытаў сам у сябе:

– Нешта іх доўга няма? Засранцы!..

2

Яўген Паўлавіч Атрохаў збіраўся ў грыбы. Была не раніца, самы спрыяльны час для грыбнікоў, не – дзень якраз пакаціўся недзе на другую палову. Тут сказалася прафесійная звычка, мусіць: гэты чалавек усё жыццё працаваў настаўнікам, апошнія дзесяць гадоў быў дырэктарам школы, а збіраць грыбы не заўсёды выпадала... Зранку – школа, хапала клопату. Аднак усё ж не мог жыць Атрохаў, каб не ўзяць кошык і не збегаць у лес. Хоць некалькі разоў на тыдзень. Асабліва, калі была залатая пара восені – бабіна лета. Як вось і цяпер. Грыбы клікалі. І хоць жонка, дабрэйшая і мудрая Вольга Пятроўна, таксама настаўніца-пенсіянерка, палохала яго высокай радыяцый і папярэджвала, што ў лес яго ніхто не пусціць, бо, чула, там выставілі міліцэйскі пост, ён не паслухаўся. "Хто гэта мяне не пусціць у мой лес?" Накінуўшы на плечы лёгкі дажджавічок, Атрохаў узяў свой грыбны кошык, чамусьці толькі сёння агледзеў, што ён у яго нікуды няварты, трэба сплесці новы, і паціху пасунуўся ў напрамку Плоскага – калі і ёсць грыбы, то толькі там. Надзіва грыбная мясціна.

А вунь – і праўда! – будка нейкая стаіць, падобная на вагончык. Побач таўчэцца міліцыянер. Жонка ведала, што казала: "Але навошта ён тут? Хіба няма куды міліцыянтаў падзець? Напладзілі іх, канешне, багата... Заняць жа нечым трэба. Месца ў нас тут ціхае, глухамань. Даішнікі? Дык які тут рух – з дзесятак машын за дзень, мусіць, і пройдзе. Калгасныя стаяць – няма паліва і запчастак. Прыватнікі таксама не багачы – паліва многім з іх, зноў жа, не па кішэні. Дзіўны пост. А, можа, яны, міліцыянеры, у ролі мытнікаў ці пагранічнікаў? Побач жа – Расея... Паспрабуй тут зразумей".

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 101 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название