-->

Жменя сонечных промняw

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Жменя сонечных промняw, Брыль Янка-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Жменя сонечных промняw
Название: Жменя сонечных промняw
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 344
Читать онлайн

Жменя сонечных промняw читать книгу онлайн

Жменя сонечных промняw - читать бесплатно онлайн , автор Брыль Янка

Дарогі, сустрэчы, уражанні... І вечны спадарошнік літаратара, памочнік яго памяці — блакнот. Год за годам, блакнот за блакнотам... Адно з запісанага ўвайшло ў аповесці, апавяданні, нарысы. Другое — чакае чаргі. A іншае — просіцца бьщь самастойным мастацкім творам. І вось пісьменнік прапануе ўвазе чытача сваё захапленне жыццём, чалавекам, прыродай, сваю любоу, нянавісць i смутак, усмешкі i роздум. Лірычныя нататкі Янкі Брыля падаюцца ў тым, амаль некранутым, выглядзе, як яны праляжалі ў непасрэдных запісах, — што год, што пяць, а што i дваццаць пяць гадоў.

 

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 25 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Чаму ж маўчу, не кажу, не пішу тым, што жывуць, пра сваё захапленне?..

Учора быў першы раз у Жупранах.

Магіла, помнік i, у касцёле, партрэт Багушэвіча.

Радасна, дзіўна, што ён — не легенда, не гістарычнае штосьці, а чалавек, які зусім паблізу жыў, памёр i пахаваны тут вось, побач з маці i сястрой, на звычайных вясковых могілках, дзе на кожным помніку па некалькі пацешных памылак...

I другое пачуццё. I здзіўленне, i недаўменне, i пашана да таго, хто блізу сто гадоў таму назад упарта, як парастак паміж плітамі тратуара, пралез паміж дзвюма стыхіямі, рускай i польскай, насуперак усім, уключаючы і сваіх найбліжэйшых, пралез i вырас сa сваім i зрэбным, і глыбока, па-народнаму, пахлебнаму свежым беларускім словам. І славы не было, а толькі адчуванне абавязку.

Шчасце наша, відаць, у самой апантанасці.

Самаздаволены маэстра піша па-беларуску «шляпа», «укусна», «бракну», «кузнец»... У адказ на крытыку крычыць:

— Трэба смялей набліжаць нашы братнія мовы!

На невуцтве — «вялікая палітыка».

Люблю рускіх, Расію, люблю Украіну... Але ніколі яшчэ не пашкадаваў, што я — беларус, ніколі не захацеў быць некім іншым, таксама як ніколі яшчэ не прыходзіў да недарэчнай думкі... стаць жанчынай. Я беларус таксама, як я — мужчына, i проста не магу глядзець на свет інакш.

Добра паслухаць, як людзі гавораць пра літаратуру, зусім не падазраючы, што i ты — таксама маеш дачыненне...

У вагоне гутарыў з палкоўнікам медыцынскай службы. Сівы, бывалы, культурны чалавек, ён гаварыў пра аднаго з сталічных «класікаў».

— Мы яго доўга ў нашым Каунасе чакалі. A прыехаў — п'янага вынеслі з вагона, п'янага потым і вынеслі з рэстарана ў вагон... Ці можна ўявіць падобнае, скажам, з Уладзімірам Галакціёнавічам, з Антонам Паўлавічам, га?..

Так, добра часамі, што людзі не ведаюць, хто ты...

Бяззубы, бабнік, п'яніца i хам сварыцца з чарговай жонкай. Узяў ён гэтую свежую жонку з дачкой ад другога бацькі. Цяпер дзяўчынцы чатырнаццаць год. Піянерка, выдатніца.

Айчым:

— Ты ведаеш, хто твая мама? Вeдаеш? Я яе з вуліцы ўзяў!.. Падняў з-пад ног...

І дзяўчынка маўчыць, унурыўшыся, глядзіць спалохана, глядзіць — разумнымі, журботнымі, вялікімі вачыма...

Ноччу ў пакоі гэтага чалавека стукае машынка: ён піша.

На маральныя тэмы — таксама...

Ужо немалады артыст папрасіў аўтара п'есы дапісаць у ягоную ролю... «Сам разумееш, чагосьці такога...» Словам — каб ён, па ходу дзеяння, мог цалавацца з маладой артыстачкай, наіўнай, чыстай дзяўчынай, што нядаўна прыйшла з інстытута.

I аўтар... дапісаў.

Чалавек, якога я паважаю, якога паважаюць многія, які «стварае каштоўнасці», ездзіць на ўласнай машыне, сядзіць у прэзідыумах, чалавек, упрыгожаны сівізной... a расказаў такі пошлы, такі бяздарны анекдот, што ўсім нам, маладзейшым, брыдка было глядзець на яго, пакуль ён... ад душы смяяўся...

Увішны i асцярожненькі крытык, я кому нядрэнна жывецца каля літаратуры, прыехаў з далёкага, дарагога курорта i хваліцца, што пахудзеў там адразу на восем кілаграмаў...

Ну, чым не тэма для народнай казкі?..

У доме творчасці пісьменнікаў стары «тварэц» наладзіў сабе проста бясконцы ды бясхмарны адпачынак. То спіць, то есць, то шпацыруе па лесе, сёе-тое без асаблівай натугі аддаючы ад свае сытасці народу...

Вечар. Некалькі маладых літаратараў глядзяць тэлевізар.

На экране — студэнтка чытае гогалеўскую «упоительную ночь», з лірычным прыплачам гаворыць: «Благочестивые люди уже спят...»

I, не змаўляючыся, моладзь здагадваецца, пра каго гэта, i выбухае дружным бязлітасным смехам.

Добра, што гэта ім смешна!

Малады прыезджы кінасцэнарыст. Піжама ёсць, апломб — таксама, дыеты трымаецца. Нажыць бы толькі яшчэ адну дробязь — талент і — пісьменнік гатоў.

Зрэшты, сёй-той абыходзіцца i без гэтага.

Пісаць, капіраваць жыццё «па клетачках» у наш час могуць многія.

«Калі ёсць людзі, якія за гэта плацяць, дык чаму ж не павінна быць людзей, якія возьмуць гэтую плату?..»

Так разважае сёння, на жаль, яшчэ не адзін «літаратар».

«От избытка сердца говорят уста».

Успомніў гэта ў рэдакцыі, спрачаючыся пра майстэрства, а потым успамінаў у дарозе, у зялёным тунелі брэсцкай шашы.

Як гэта правільна сказана! І якія там могуць быць «уста», дзе няма «избытка сердца»?

Тут, да евангельскага, падыходзіць i горкаўскае:

«Много сердца — лучшее средство писать хорошо».

Харошае, можа наогул найлепшае пачуццё — радасць новых ды новых сустрэч з людзьмі!..

Хочацца многа, бясконца доўга жыць, пакуль не пазнаёмішся з усімі, хто разам з табой... не, з кім разам i ты будуеш новае!..

Дзяўчаты ў хатах-чытальнях i ў клубах — прыгожыя i мілыя ў сваім жаданні працаваць на сувязь нашай заходнебеларускай вёскі з вялікай культурай. Басаногая дзетвара, якую савецкая школа навучыла глядзець на свет разумна, смела i даверліва, Вечна занятыя i вечна, здаецца, непаголеныя старшыні маладых калгасаў, па-гаспадарску важныя і хітраватыя. Падлеткі трактарысты i камбайнеры, што горш умеюць трымаць папяросу, чым кола руля. Бабулі i цёткі, што гасцінна сустрэнуць вас хлебам, якога ў многіх раней — так нядаўна яшчэ! — або зусім не было, або бывала ў абрэз.

Хлебам i малаком, a ўвечары — маладой, на дварэ згатаванай бульбай, з дамавітым, утульным пахам кропу... Хлебам i словам нашай шчырай гасціннасці...

Як гэта здорава — чытаць жывую карту роднай зямлі, напейзажвацца ў запас, зараджаць сябе жывой, вобразнай любоўю да гэтай зямлі,— каб потым пісаць, не выдумваючы пейзаж, a ўспамінаючы яго з запасу знятых памяццю кадраў.

Здаецца, упершынга адчуваў сябе так радасна i лёгка там... хачу сказаць — дома, бо ў родных мясцінах, пра якія мне хочацца пісаць, пра якія я пачынаю думаць — абы ўзяўся за пяро. Няма ўжо там таго ныцця, як раней, як быццам ужо цалкам закончыўся працэс сацыялізацыі вёскі, людзі прывыклі да новага, кажучы мовай Талстога — усё перавярнулася i легла на сваё месца. Гавораць землякі адкрыта, калюча, але не варожа. Як быццам закончыўся ўжо, завершаны першы этап барацьбы за хлеб. Цяпер, у пяцьдзесят сёмым годзе, няма тут яго, кажуць, толькі ў гультаёў. Пачынаецца новы, ужо не першы этап барацьбы за культуру. Плануюцца ды будуюцца клубы, школы, дарогі...

Адно, калі ласка, без лакіроўкі!.. За культуру ў нас трэба нарэшце пачынаць змагацца па-сапраўднаму, трэба нават біць у званы!..

Найбольш, здаецца часамі, актуальная праблема ў многіх — «дзе дастаць дражджэй?» Самагонка, «сталічная», нават каньяк. П'юць вельмі многа.

У мястэчку перад «забягайлаўкай» наглядаў сварку настаўніцкай пары.

Ён, п'яны, яшчэ ўсё рваўся да чаркі і груба лаяўся — прывычна ўжо, нават здаволены сабой.

Яна крычала, як звяглівая баба, выварочваючы «перад усёй грамадскасцю» хатні, сямейны бруд.

А дзве дзяўчынкі, што за чатыры кіламетры прыйшлі сюды па сшыткі, прагна прыглядаліся, прыслухоўваліся да гэтай «педагагічнай дыскусіі»...

Былы падлольшчык, адукаваны, сімпатычны рабацяга, таксама настаўнік, зусім сур'ёзна даводзіў мне, што алкаголь... карысны.

У старшыні калгаса — перадавога, раструбленага на ўвесь свет — нос сіні і ў цяпле. Адзнака асноўнага занятку, сімвала веры...

Спіс гэты можна прадоўжыць, хапіла б толькі ахвоты.

Трэба штосьці рабіць!.. А я яшчэ думаю: ці варта даць месца гэтай балючай i вельмі сучаснай праблеме ў артыкуле, які мяне прасілі напісаць пра новае ў вёсцы...

Жывучая ж яна — прывычка загладжваць!..

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 25 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название