-->

Закрываwленае сонца

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Закрываwленае сонца, Акула Кастусь-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Закрываwленае сонца
Название: Закрываwленае сонца
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 375
Читать онлайн

Закрываwленае сонца читать книгу онлайн

Закрываwленае сонца - читать бесплатно онлайн , автор Акула Кастусь

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 73 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

— Ну дык чаго пасталi? — загарэўся Косьцiк. — Давайце здымаць.

Але сам Косьцiк i сябры ягоныя, быццам iм хто волю адабраў, топалi на месцы. Увагу iх адцягнулi людзi, што незаўважна зьявiлiся на гасьцiнцы. Лiтоўскiя жыхары, устрывожаныя стралянiнай, пасьпяшылi сюды зь вёскi. Цi ня першай з рукамi запэцканымi ў сажу, — мусiць ад чалесьнiкаў, - прысьпела Аўдоля Кмiтава. У гурце былi й два лекаравы хлапцы, i Бахмач Пракоп зь Януком i ягоным неадлучным Тапсiкам, i Пiлiпава Аксеня з Арсенем.

— А матухны-ж мае, а божачкi! — галасьлiва завойкала Аўдоля. — А што-ж гэта, ягодка мая мiлiнькая, гэттака нарабiлася?

Натоўп гусьцеў. Падыходзiлi, але не дакраналiся да вiсячай дзяўчыны, аглядалi браму ды дакорлiвымi вачмi мерылi трох перадавiкоў камунiстычнага падпольля.

I тады, адкуль нi вазьмiся да натоўпу далучыўся Антось Дзяркач. У правай руцэ трымаў неадлучны бярозавы кiй, а па ягоным сухiм, змарнелым твары з гусьценька чорнай бародкай, што зь дзеркача ў мяккую мяцёлку вырасла, шныраў праменьчык вядомай вясковым людзём кплiвай усьмешкi.

— Антось! — кiнулася да яго першая Пiлiпава Аксеня. — А ты адкуль?

— З дому, — кпiў Дзяркач.

— Як гэта з дому? Цябе-ж на вайну забралi. Дзе ты быў?

Дзеркача абступiлi з пытаньнямi. Некаторым карцiла рукой яго памацаць, каб пераканацца, што гэта не здань.

— Забраць то забралi, ды толька нi ўпiлнавалi, хэ-хэ-хэ… дробненькiм сьмехам паехаў Антось. — Вы помнiце, што дзед Якуб казаў? Што нiма нам за каго на ражон лезьцi, га? От я й не палез.

Наблiжылiся да грамады падпольнiкi. Уся ўвага зьбеглася на пранырлiвым вясковым жартаўнiку. Як непараўнальны гэрой, рос на вачох Антось. Распытвалi пра ўцекi, ды чаму iншым уцячы ня собiла. I Антось, першы раз у жыцьцi здабыўшы такую агульную пашану аднавяскоўцаў, прыгадваў свае зусiм нязвычайныя прыгоды: як па дарозе зь цягнiка ў казармы шмыгнуў упоцемку за вугал хаты, як хаваўся пасьля па лясох i сялянскiх гумнах, як нарэшце пазаўчора вечарам пастукаў у дзьверы роднай хаты. I хто ведае што было-б, калi-б даведалiся пра яго ў вёсцы. Пазаўчора зходзiў пацягнуць бацьку за язык дзiравы шляхцiц Паўлоўскi. На бацьку не насядаў. Зьбянтэжыўся зусiм яго просталiнейны розум ад часу, калi пачала пыхцець i на ўсе застаўкi трашчэць «моцарствовая». Адылi бацька параiў Антосю скрыцца, "покуль праясьнiцца". Хаця-нехаця, Антосю давялося паслухаць гоману начнога Гаравацкае пушчы.

Увачавiдкi рос ды поўнiўся цiхiм гоманам натоўп. Захарук усьпеў ужо пераказаць мужчынам навiны. Неспадзяваная вестка пра непазьбежны прыход «рускiх», што прасаладзiла некаторыя ўяўленьнi, захмарылася трагэдыяй, ахвяра якое вiсела ў людзей на вачох.

— Павесiць-бы во Сабакевiча й гэтых мурзiкаў разам! — голасна сказаў Пракоп. Адразу прыкусiў язык. Слова выпушчанае як птушка, — паспрабуй злавiць яго. Надта-ж яшчэ нылi Пракопавы бакi ад рук Вадзiмскага Адася, калi за Косьцiкавы правакацыi папакутаваў.

— Пракоп, здурэў цi што? — сыкнуў збоку швагра Алесь. — Цi-ж ты ня чуў, што сягоньнiка бальшавiкi прыдуць?

— Брама ня выдзiржыць! — зарагатаў Антось Дзяркач.

— А што-ж яны вiнаватыя? — цiўкнула Аксеня. — Палякi во павесiлi.

Настаў напружаны момант. Людзi расступiлiся, каб даць дарогу Макатунiсе з Дуняй. Матка зiрнула на браму й на твары людзей, адылi ня быў гэта позiрк прытомнай жанчыны. Яе гаротны твар скрывiўся болем. Спынiлася пару крокаў воддаль ад павешанай дачкi. Дробная постаць здрыганулася, яна раптоўна падбегла, угледзiлася ў мёртвы твар Параскi, а ўдушлiвы плачвырваўся з глыбокiх нетраў грудзей. — Параска, Па-а-ра-ссач-каа маая! А божжачкii-ж мае! А што-ж гэта з табой зрабiлi? Гы-гы…

Дрыжачыя рукi выцягнулiся ўверх, каб абхапiць ступнi ног. Жанчына пахiснулася, упала. Целам ейным торгаў удушлiвы плач. Першай падскочыла да яе Дуня, за ёю — Кмiтава Аўдоля й Пiлiпава Аксеня. Паднялi, ласкавым словам намагаючыся спатолiць матку. Ды галашэньне набiрала сiлы.

Дуня нiводнае сьлязы ня пусьцiла. Доўга прыглядалася павешанай сястры, быццам адубелая ўзiралася ў трох камунiстаў. Пасьля зiрнула на кiй, якiм падпёрся Антось. Раптам падскочыла да дзяцюка, маланкавым рухам вырвала кiй, ажно Дзяркач на нагах пахiснуўся. Дзiва колькi гэта дзяўчо, злосьцяй спануканае, сiлы мела. Адным скокам апынулася ля Шпунтовага Лявона i, ёмка размахваючы кiем, пачала абкладаць дзяцюка.

— Бандзюга! Басяк! Здыхляк! Злыдзень! А ты яе са сьвету зьвёў, а ты яе павесiў а нi палякi! Во, на табе!

Дуня нагадвала разьюшаную тыгрыцу. Пэўне-ж ня толькi за Параску Лявону пападала, але й за Дунiну асабiстую крыўду, за гэны гвалтоўны напад у скарбовым лесе. Махала кiем ёмка й гвалтоўна, а Лявонавы намаганьнi абаранiцца яшчэ прыспорылi яму ўрону. Калi дзяцюк выцягнуў рукi, каб злавiць кiй, дзяўчына малацiла па галаве. Цурком кiнулася з носу кроў. Мiгам падскочыў Косьцiк, але гэтта й яму дасталося. Як апантаная, Дуня таўкла й Сабакевiча. Людзi рагаталi, крычэлi й падбухторвалi.

— Маладзец. Дуня! Так iм трэба, давай iм!

— А людцы, а ягодкi мае, гляньце што робiцца!

Бахмачоў Янук разiнуў рот i веры сваiм вачом ня мог даць. З таго неспадзяванага захапленьня вярнуў яго здаравенны таўхель у бок i голас доктарава Стася: — Глядзi, Янук, глядзi якi маладзец твая дзяўчына.

Янук няўцямна зiрнуў на сябру й нiчога не адказаў. Захарук падскочыў да дзяўчыны, аблапiў яе ззаду пад рукi ды адцягнуў ад камунiстаў. Антось адабраў свой кiй.

— Бандзюга, бабнiк, чорт лазаты! — не ўтаймоўвалася маладая Макатунiшка. — Павесiць i яго, гада!

Распачлiвы злосны крык рэхам пераняла Гаравацкая пушча. Быццам на загад, суняўся натоўп. Соп i выцiраў з носу кроў Лявон, зьвярыўся на Дуню Косьцiк Сабакевiч i ўдушлiва хлiпала старая Макатунiха.

5

Пачулi адно цяпер, калi ацiх вэрхал. Далёка ў нетрах пушчы цяжкiм гулам поўнiўся гасьцiнец. Як сьвет сьветам, нiхто зь лiтоўскiх такога ня чуў. Быццам пружынiлася, стагнала змораная гаротная зямля. Удаўжкi i ўшыркi, як вада ў разводзьдзе, расплываўся па шырокай пушчы гул. Анямелi ў сполаху зьвяры й птушкi. Каторае крылатае шмыгнула ў кароны дрэваў, а iншае — пад цемя лесу. Колькi моцы ратавалася ў гушчарах хмызьнякоў чатырохногае. Чаканьнем новага й няведамага застылi ў нярухомасьцi пад брамай сонцам асмужаныя, зьвернутыя на поўдзень сялянскiя твары.

— Iдуць! — раўнуў з захапленьнем Павалiцкi Хвёдар.

— Танкi! — падтрымаў Сабакевiч.

Радасьць распрамянiла твары Косьцiка й Хведара, адно франт «драгомiшч» нязручна затыкаў сваей насаткай нос. Ад Дунiнай лупцоўкi зьявiлiся на твары сiнякi. Камiчна выглядаў зьбянтэжаны гэткiм борздым наплывам неспадзяваных выпадкаў лiтоўскi бабнiк.

Быццам заварожаны, прагна сачыў натоўп глотку гасьцiнцу ў сьцяне лесу. Вось-вось выплыве адтуль бясконцая, тысячамi людзей кiраваная, стальная пачвара, папаўзе па старых гасьцiнцах, гулам новае гаворкi й лязгатам зброi цiхiя мiрныя сёлы й нiвы залiе. Пачвары яшчэ ня вiдаць, але чуваць як энэргiяй тысячаў конскiх сiлаў дыхаюць i равуць у лесе магутныя маторы. Хвiлiна, дзьве, тры. Паднечаныя сэрцы поўняцца загадкавай трывогай. Ад Лiтоўцаў да гасьцiнцу сьпяшаць людзi.

З-за павароту выпаўз руда-зялёны, запылены танк, выпрастаў на браму й гурт людзей вялiкую цыгару-гармату. На вежы ягонай людзi спасьцераглi людзi чырвоную зорку. Чарапаха-гаргара вялiчынёў была зь Пятухову хату. Плёхалi па дарожнай глiне шырокiя стальныя лапы гусянiцаў, пыльны хвост паволi асядаў на прыдарожныя зарасьнiкi. За павадыром вылез зь лесу другi й трэцi. Iмчалi на поўны разгон. Зь вежы першага танку тарчэў да паловы росту чалавек. На iм — чорная камiзэля, на галаве — наводля падсядзёлка чорная шапка.

Лiтоўскiм сялянам дыханьне заняло. Хто-ж дзе калi такое бачыў? Навет вэтэраны першае вайны, — нашто ўжо выдумлялi — пра такое нiколi не згадвалi. Быццам на каманду, сяляне адыходзiлi на абочыны гасьцiнцу.

Янукоў Тапсiк даўгавата са Стасевым Мурзiкам нюхаўся. Гэны гул насамперш паставiў на зважай ягоныя вушы. Калi-ж пачвары выпаўзьлi зь лесу, сабака натупырыў шэрсьць на шыi, пачаў пагрозьлiва вурчэць ды iрвануў насустрач танкам з голасным браханьнем. Наўздагон пакацiўся камяк-Мурзiк ды дружна загаўкалi iншыя прысутныя сабакi. Завагаўся зь перапалоху Янука, а пасьля за сваiм гадаванцам пасьпяшыў. Тапсiк цi то гаспадаровага загаду не пачуў, цi нязвычайнае паднечаньне ягонай паслухмянай натуры замiнала. Апярэдзiўшы далёк Мурзiка, дапяў да першага танку, брахаў што моцы. Але хiтрун трымаўся воддаль ад гусянiцы, цяўкаў i на чалавека, што ўсьмешкай распрамянiўся на вежы.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 73 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название