-->

Закрываwленае сонца

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Закрываwленае сонца, Акула Кастусь-- . Жанр: Современная проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Закрываwленае сонца
Название: Закрываwленае сонца
Дата добавления: 16 январь 2020
Количество просмотров: 375
Читать онлайн

Закрываwленае сонца читать книгу онлайн

Закрываwленае сонца - читать бесплатно онлайн , автор Акула Кастусь

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 73 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Думка пра вялiкую перамену да шалу няпрытомнасьцi лашчыла-казытала сэрца. Скакаць i галёкаць з радасьцi напiрала. Няхай-бы гулкае рэха ад Косьцiкавага гарластага ўра па цэлай неабсяжнай Гаравацкай пушчы, па нiвах i далiнах пералiвалася!

Яшчэ гадзiна, мо дзьве…

Дзесь там на мяжы заводзяць маторы, а мо й рушылi ўжо. Пад крокамi дзсяткаў тысячаў ног, пад калёсамi й гусянiцамi магутных машынаў дрыжаць прымежныя беларускiя гасьцiнцы. Хваля прыблiжаецца, магутнее, напiрае.

Сабакевiч зiрнуў на няскончаную браму. Саладжавай усьмешкай распрамянiўся шырокi твар. Брама-ж ня толькi «доблiсную» вiтаць будзе, але й яму, гаротнаму й нястомнаму змагару за народнае шчасьце, шлях у сьветлае заўтра адчынiць.

— Ну й нарабiлiся, бля. ха! Алi за тое, — задаволена цмокнуў вуснамi, зацягнуўшыся горадзенскiм тытунем Косьцiк, — нiхай здраствуiць! Такая хлёсткая й крэпкая, як сама ўласьць савецкая. Цаца, нi брама! Нiхай знаюць, што нi пэцкалi строiлi.

— Нас пiражывець! — руплiва пераборшчыў Лявон. — Ну толька-ж канчаць трэба, саўсiм разьвiднелася ўжо…

— Дык даеш! — схамянуўся Косьцiк. — Хто-ж палезiць?

— Нiхай Макатунiшка. Яна найлягчэйшая.

Борздым крокам рушыi да брамы. На жвiры й глiне гасьцiнца валялiся аполкi дрэва й трэскi, а ў канаве — сталярскiя прылады. З кужэльнае абгорткi злавесна пазiрала руля Косьцiкавага абрэзу. Лявон узяў скрутак тонкай вяроўкi й парэзаў яго на кароткiя кавалкi ды падаў Парасцы.

— На, лезь. Партрэт i лозунг прывяжаш. Вазьмi й ножык, дзiркi прапорыш дзе трэба.

Зяваючы Макатунiшка пераступiла з нагi на нагу. Стройная, танклявая, як бярозка маладая, босая, загарэлыя лыткi, раськiданыя валосы, апранутая ў белую блюзку ў краскi, зялёную спаднiцу, дзяўчына заспанымi вачыма пазiрала на Шпунта.

— Чаму гэта я? А з вас каторы ня можыць?

— Ну лезь ужо, Параска, ня медлi. Ты-ж найлягчэйшая й найболi павярткая ў нас, — спанукаў Косьцiк.

Лявон зiрнуў у вадзiн i другi канец мёртвага гасьцiнца.

— Скарэй во, бо саўсiм разьвiднелася ўжо! — прынагляў ён.

— Лезь, Параска! — падтрымаў сяброў Павалiцкi Хвёдар.

Дзяўчына палажыла ў кiшэню спаднiцы парэзаную вяроўку, Лявонаў ножык-складанчык i пачала таропка лезьцi па драбiне. Дзяцюкi моўчкi прыглядалiся як ёмка ўсьпiналася наверх. Гэтак магла лезьцi адно дзяўчына каля гаспадаркi й лесу выгадаваная. Калi ўзьлезла, аблапiла верхнюю жардзiну рукамi, а нагамi асьцярона ступiла на нiжнюю. Жэрдка ўгнулася, але трымалася.

— Ня зломiцца? — гукнула Параска.

— Сьмела, ня бойся! — падбадзёрыў Шпунт.

На доўгую галiну зь цьвяком на канцы Павалiцкi Хвёдар падчапiў партрэт i падаў яго Макатунiшцы. Цяпер усе на спраўнасьць ейных рук чакалi. Для раўнавагi Мякатунiшка шырака расставiла ногi i ўзялася прывязваць партрэт. Занятая працай, яна не спасьцерагла прыглушанага хiхiканьня дзяцюкоў, што зьнiзу пiльна ня толькi за ейнымi рукамi сачылi.

— А што-ж ты думаў, - штурхнуў локцем Косьцiка Лявон, — што бiз штаноў яна?

— Каму-ж знаць, калi нi табе? Цi раз ты туды злазiў? — адсек Косьцiк. Як на загад тройка голасна зарагатала.

— Ах вы, нягоднiкi! — злосна крыкнула зьверху Параска. — А-цьфу на вас!

Дзяцюкi борзда адскочылi й спорны плявок сьлiны шлёпнуў у жвiр.

— Рабi, рабi ўжо! — гаркнуў Косьцiк. — Даёш скарэй!

Мiнула хвiлiн зь пятнаццаць. Рознагалосьсем птушыных песьняў усхадзiлася Гаравацкая пушча, перагаўквалiся па навакольлi сабакi, нейдзе ў Лiпавiцкiм двары рыкалi каровы. Пунсовым пажарам зацьвiла за гарбом Гараваткi неба. Спачатку ледзь чутна, а пасьля гулка загрукаталi ў лесе калёсы. Дзяцюкi трывожна пераглянулiся.

Параска канчала прывязваць палотнiшча, як раптам воддаль зь лесу выкацiлася на самакатах група жаўнераў у круглых шапках. Ззаду борзда гнала запрэжаная парай коней каляска. Першая ўгледзiла iх зьверху Макатунiшка.

— Гляньце, глянь! — выставiла дзяўчына ўказальны палец i анямеў ад страху ейны голас.

Здарылася гэта так раптоўна, што дзяцюкi, забыўшыся пра ўсё, кiнулiся ў панiку. Не ў галаве мусiць быў Косьцiку ягоны верны абрэз, калi ўсе тры, як раптам спалоханыя курапаткi, нырцом iрванулi ў прыдарожны зарасьнiк. Калi й чуў каторы, дык нiводзiн не адклiкнуўся на ўтрапёны лямант Мактунiшкi, што бездапаможна ўверсе на браме калацiлася.

Яшчэ на хаду пасаскаквалi жаўнеры з самакатаў i колькi раптоўных стрэлаў сьцебанула па прыдарожных кустох i дрэвах.

— Не страляць! — раўнуў рослы, мурлаты капiтан. — Псякрэў, бальшавiкi! Чорта якога цяпер у лесе знойдзеш, — плюнуў ён сакавiта ў той бок, куды дзяцюкi скрылiся. Вочы ўсiх жаўнераў, - а было iх больш дзесяцi, — прагна ўпiлiся ў Параску, што асiнавым лiстом дрыжэла ўверсе над групай помстай дыхаючых КОПаўцаў.

Наладаваная вайсковымi трантамi й амунiцыяй каляска спынiлася ззаду. Спакойна жваў даўгую саломiну й лейцамi стрымлiваў двух прыгожых коняў, выгадна расьсеўшыся на козлах здаравяка-хурман. Вiдаць пры доглядзе коняў зашмальцаваў свой зялёны мундзiр. Конi нецярплiва жвалi цуглi, топалi ў гужох, а белая пена з храпаў камякамi спадала на жвiр гасьцiнца.

Аддыхаючы з хуткага бегу, жаўнеры стаўпiлiся каля брамы. Некаторыя закурывалi. Твары прамянiлiся ўсьмешкамi, што бываюць у паляўнiчых, калi зьвер у пастку трапiць.

— Матка боская чанстахоўская, Ёзус Марыя! То ўжо скурчы сыны бальшавiкоў спатыкаць прыгатавалiся. Бачылi вы такое? Трэба было iх усiх, як скурчых сыноў, даўно перадушыць!

— Гэта толькi што нашы польскiя сэрцы добрыя! Мы да iх як ласкавая матка, а яны нам нажы ў сьпiны рыхтавалi.

Асаблiва злосна бурчэў i лаяўся прысядзiсты, з маленькiмi рыжанькiмi вусiкамi дзядзька.

— Але-ж i папалася птушанё. Ну таго… дык чаго гэта чакаем, пане капiтан?

Ледзь прытомная ад жаху Параска памкнулася ў вадзiн i другi бок, але ацяжэлыя ногi й галава нiяк не маглi наважыцца што рабiць.

— Гм, брама даволi хлёсткая, але мне здаецца, што на ёй дэкарацыяў замала, — зьедлiва ўсьмiхнуўся афiцэр i яшчэ больш на правы бок сваю круглую шапку ссунуў. — Як думаеце хлопцы?

Здагадлiвасьць распрамянiла сяржантаў твар.

— Яшчэ от хоць-бы адну дэкарацыю на ёй павесiць, — пацёр ён далонi. Хлопцы, вяровачку!

— Злазь мiгам! — шорсткiм голасам загадаў капiтан Парасцы.

Калi Макатунiшка адубелымi нагамi пачала нарэшце ступаць па драбiне, капiтан гукнуў на хурмана.

— Пад'яжджай, Яцак!

Як успыхвае раптоўным полымем сухая салома, гэтак ажыла грамада КОПаўцаў. Ня здолела Макатунiшка дабрацца да нiжнiх ступнёў драбiны, як некалькi рук учапiлiся за ейныя ногi й вопратку. Цягнулi й тузалi, суправодзячы голаснай лаянкай, у каторай дамiнавала-грымела лiтара «р».

Мiгам апынулася Макатунiшка на возе. Хтосьцi балюча вывiхнуў i ззаду трымаў ейныя рукi. Зьмейкай узьвiўся над верхняй жардзiнай брамы таўставаты гуж i неўзабаве хлёсткая добра зьвязаная пятля лашчыла гладкую, польнымi вятрамi й сонцам цалаваную, дзяўчынiну шыю.

— Паночак, даруй! Я-ж ня вiнаватая, мне загадалi… Злавiце iх, дрыготкiм голасам прасiлася Параска.

— Маўчаць, хамка-бальшавiчка! — гаркнуў афiцэр. — Будзеш спатыкаць бальшавiкоў на пачэсным месцы.

Прарэзьлiвы рогат дзiкiм рэхам скалануў лес.

— Пане сяржант, гатоў? — спытаў афiцэр сяржанта.

— Так ест, пане капiтан, — запэўнiў падафiцэр, зацiскаючы на Парасчынай шыi пятлю.

— Яцак, iрванi зь месца!

Спакойны й зроўнаважаны хурман, што маўклiва прыглядаўся падрыхтоўчай мiтусьнi, рэзкiм махам даўгоў пугi сьцебануў па конях. Парэпаныя босыя Парасчыны ногi задрыгалi ў паветры. Угнулася пад раптоўным цяжарам жардзiна, моцна ўрэзалася ў шыю пятля, болем скрывiўся дзявочы твар.

Ледзь здолеў лес паўтарыць радасны воклiч жаўнераў, як чарга стрэлаў загуляла па партрэце Сталiна й чырвоным палатне. Ёмка загаўкалi па хутарох сабакi.

Стукнутая моцным жаўнерскiм чаравiком, паляцела з-пад брамы драбiна. Косьцiкаву абрэзу так i не далося свайму гаспадару ў крытычны момант пасобiць. Агледзiўшы яго, жаўнер размахнуўся й стукнуў аб кола й кароткая руля разьвiталася з прыкладам.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 73 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название