-->

Подых навальнiцы

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Подых навальнiцы, Мележ Иван-- . Жанр: Советская классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Подых навальнiцы
Название: Подых навальнiцы
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 394
Читать онлайн

Подых навальнiцы читать книгу онлайн

Подых навальнiцы - читать бесплатно онлайн , автор Мележ Иван

Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» І. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. І як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 121 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

З ахвотаю слухала Хадоська дробныя, але, цяпер здавалася, такія цікавыя, мілыя дамашнія навіны — пра сястрычак i брацікаў, пра матчыны клопаты, ласавалася бацькоўскімі гасцінцамі. Але калі матка з бацькам паехалі, калі падумала, як яны едуць змерзлымі санямі, як выпаўзуць з поцемкаў насустрач ім куранёўскія стрэхі, калі ўбачыла, нібы ўвачавідкі, стрэхі, вуліцу, родны двор, у Хадосьцы разам з прыціхлай радасцю шчаслівай сустрэчы стаў ныць сум. Быў гэта не толькі сум па бацьках — іншае, нядобрае аднекуль улівалася ў яго, захмарвала нядаўнюю бесклапотнасць. Нібы ажываў стары, забыты боль. У той вечар смутнае гэтае прайшло, як далёкая хмара; падступіла, прапаўзло трывожным ценем i прапала. Хадоська заснула без прыкрых думак. Але на другі дзень хмара зноў упаўзла ў яе адзіноту. Нядобрае, нежаданае, якое не хацелася i заўважаць, чаплялася за яе, брала ўсё мацней, усё назольней, нагадвала, малявала, прымушала разважаць. Зноў вярталася з небыцця Захарыха, вяртаўся сцюдзёны, страшны дзень, ажывалі, білі Яўхімавы словы. Згадкі паўзлі блытана, шматкамі, у тумане, такім халодным, пранізлівым, што ў Хадоські ўсё ледзянела, брала прыкрае бяссілле. Спачатку ёй як бы не хацелася верыць згадкам, бы нядобраму сну. Але ўспаміны, наперакор ёй, лезлі i лезлі, усё больш ярчэлі, шырэлі, усё больш хмарылі, трывожылі. Ca скрухай, праз засень неадольнай трывогі бачылася ёй зноў сонечная ядраная чырвань на шыбах, на сцяне; нярадасна, холадна глядзела ў куточку верхняй чыстай шыбы абмерзлая калючая лапа хваіны. Сумна, маўкліва назірала Хадоська за жанкамі-суседкамі, слухала ix нецікавыя гамонкі. Жанкі побач былі ўсё "новыя": тыя, што ляжалі раней, паразыходзіліся па сваіх хатах, але перамена гэтая не супакойвала Хадоську; i да гэтых была ў яе асцярога.

Цяпер Хадоська ўжо не шкадавала пра чорную процьму глінішчанскага азярца, не строіла сабе думак, як уцячы, загубіць сябе. Ёй цяпер нават успамінаць пра тое, як яна ледзь не замерзла, было страшна; немаведама куды прапала нядаўняя рашучасць.

Хадоська чула ў сабе дзіўную аслабеласць, кволасць. Ад гэтай кволасці, ад бездапаможнасці сваёй перад бядою, якая не адыходзіла i дзень i ноч сцерагла яе, Хадоську часта браў адчай: накрыўшыся з галавой коўдраю, уткнуушы твар у падушку, яна душылася ціхім, горкім плачам. Пякучымі слязамі аплаквала Хадоська бесклапотную радасць сваю i даверлівасць, сваю няўдалую маладосць, з якой яна нібы развітвалася назаўжды. У першыя дні, заўважыўшы, што яна плача, жанкі звалі яе, супакойвалі, але яна не адгукалася; тады яе перасталі чапаць, не гаварылі пустых слоў, не назалялі, далікатна, разумна маўчалі. Выплакаўшыся ўволю, яна звычайна спакайнела сама i засынала пад коўдрай.

3

У гэтыя дні апанавала Хадоську яшчэ мацней набожнасць. Чуючы сябе адзінокай у бядзе, трывожачыся перад невядомым, якое ўсё больш палохала думкамі пра Курані, з нязнаным яшчэ палам пацягнулася яна к Богу. Неба ёй было не проста неба, жыццё не проста жыццё; усюды быў Бог, ва ўсім быў Бог — пра што ні думала, ва ўсім згадвала Бога, малілася Яму. Адданасць Богу яе даходзіла трохі не да вар’яцтва.

Але як ні малілася, як ні адцавалася божай літасці i справядлівасці, як ні хацела верыць, што ўсясільны i справядлівы заступіцца, аберажэ, трывога ад думак пра заўтрашні дзень свой не толькі не адыходзіла, a напаўзала ўсё важчэй, усё чарней. Чым бліжэй чулася сустрэча з Куранямі, тым больш расла трывога: знаёмыя змалку агароды, двары, узболаткі не вабілі, a гразіліся. Сустрэча з Куранямі здавалася цяпер сустрэчай з бядою, з Яўхімам, з крыўднымі плёткамі, якія непакоілі яе, можа, больш за ўсё. Яна — нібы ўвачавідкі — бачыла, як будуць глядзець на яе, калі яна паедзе куранёўскай вуліцай; ад адной думкі пра гэтыя позіркі ёй, у бальнічнай баковачцы, рабілася так нядобра, што яна заплюшчвала вочы: не вяртацца б туды ніколі, не бачыць нікога!

Матцы i бацьку не заўсёды выпадала наведаць дачку: i дарога няблізкая, i дома клопату — не перадыхнуць, часта прасілі наведацца ў бальніцу, перадаць гасцінчык суседзяў, што ехалі ў Юравічы; Хадоська рэдка ўставала з ложка для бацькоўскіх пасланцоў, з-за фіранкі потым бачыла, як яны ехалі дадому. Так бачыла крывога Грыбка, старую Дамеціху з Міканорам, лесніка Міцю; выйшла ў калідор толькі, калі прыехала Пракопава Маня, гаварышка. Маня як бы вельмі ўзрадавалася Хадосьцы, але Хадоська стаяла чужаватая, насцярожаная, ураз прыкмеціла, што глядзіць Маня на яе не абыяк, не так, як некалі. Нібы здалёк чула Хадоська, што Маня гаварыла пра вячоркі, пра тое, хто да каго заляцаецца, хто з кім сп’яна пабіўся. Гаварыла i ўсё разглядала Хадоську круглымі, бляклымі, бы цялячымі, вачыма, каб потым, мусіць, расказаць на вячорках як мае быць; Хадоська ж чакала адно, калі яна змоўкне, калі здагадаецца пайсці: ні сама яна, ні яе навіны Хадоську не цікавілі. Але Маня i потым, калі гаварыць ужо не было чаго, стаяла, маўчала, льшала цялячымі вачыма, пакуль Хадоська не падалася першая ў сваю бакоўку. Пасля гэтай сустрэчы яшчэ цвярдзей думала Хадоська не вяртацца ў Курані, паехаць хоць куды, толькі б не сустракацца з бядой сваёй, з Яўхімам, са страхам.

Не першы раз шкадавала, што сваякі ўсе ці ў Куранях, ці ў сёлах поблізу. Як ні разважала, усё выходзіла: сама лепш, пэўна, тут, у Юравічах, астацца: мястэчка вялікае, i куток пад страхою, i работы — абы ахвота была; яшчэ раней дазналася. У гэты вечар зноў гаманіла з местачковымі: ляжала Хадоська цяпер у вялікім пакоі, побач было багата юравіцкіх — i хату, i працу, можна сказаць, знайшла…

З нецярплівасцю, з дзелавітай заклапочанасцю выглядвала ў акно бацькавы сані, узрадавалася, замітусілася, калі убачыла знаёмага рудога коніка. Але калі матка i бацька ўвайшлі ў калідор, адкрыць жаданне сваё не зразу наважылася.

— Ой, мамко, што я вам скажу? — знарок весела, бы лашчачыся, прытулілася Хадоська да маткі, калі старыя сабраліся ўжо ехаць дадому.

— Што ж ты скажаш? — Матка гладзіла па галаве, чакала: скажа якую-небудзь дробязь.

— Толькі вы не абіжайцеся, — ужо без усмешачкі, папярэджваючы, папрасіла Хадоська. — Добра?

— Чаго ето? Што ты ўдумала?

— Удумала! Толькі я добра разважыла ўсё, мамо! Не думайце, што ето — вецер у галаве!.. Не будзеце?

— Дак ты скажы наперад… Ну, не буду!..

Хадоська раптам як бы забаялася зноў. Яна памаўчала; сабраўшы сілу, не гледзячы на матку, выціснула амаль з адчаем, адным дыхам:

— Мамо, я хачу тут астацца. У Юравічах…

Хадоська, хоць i не глядзела на маці, бачыла: матка зірнула на яе, не разумеючы:

— Чаго ето?

— Жыць тут, мамо. Рабіць буду…

Маці маўчала момант, зноў зірнула на дачку, потым на чалавека свайго, нібы сама не магла зразумець.

— От удумала! — прамовіла, як бы не верачы. — Удумала!

— Я даўно ужо ето, мамо…

— Удумала! — не хацела слухаць матка. — Ето ж трэба! Дадумацца да такога!

— Мамо, усё адно — пара ўжэ мне. Не век жа пры вас…

— Цесно табе, пагано табе пры матцы ды бацьку було?

— Не цесно i не пагано, мамо. A толькі… Не хочу я туды, мамо!..

Матка не адразу знай шла, што сказаць. Ледзь стрымалася, каб схаваць жаль аб дачцэ.

Бацька пакруціў у руках пугаўё, прамовіў:

— Матка — нібыто — праўду кажа.

— A ці ж няпраўду! За бацькам, за маткай калі — якому дзіцяці пагано було? Якое ето — розум маючы — бацькі, маткі цурацца будзе?..

— Дак хіба ж, мамо, я цурацца хочу!..

— А не хочаш, дак i добра! — Матка не дала дачцэ гаварыць: — За маткай, за бацькам заўсягды добра! Толькі — кеб хутчэй дадому, прасіся! Скажы: i так заждаліся, збалеліся душою! Наездзіліся, даждацца не можам: калі ўжэ прывязем саўсім! Брацікі, сястрычкі ждуць не даждуцца!.. А ето, глупство ўсякае, выкінь! Не думай нічого попусту!

І, паказваючы, што гаварыць больш няма чаш, маці прытуліла Хадосьчыну галаву, пацалавала. Хутчэй адвярнулася, пайшла з бальніцы. Бацька пашаргаў мокрым! валёнкамі ўслед.

На другі дзень санітарка сказала Хадосьцы, што прыйшлі нейкія два хлопцы, просяць, каб выйшла. Хадоська, што ляжала на ложку, толькі нахмурыла вочы, недавольна падтуліла губкі; хтосьці з жанок памог:

1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 121 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название