-->

Подых навальнiцы

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Подых навальнiцы, Мележ Иван-- . Жанр: Советская классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Подых навальнiцы
Название: Подых навальнiцы
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 394
Читать онлайн

Подых навальнiцы читать книгу онлайн

Подых навальнiцы - читать бесплатно онлайн , автор Мележ Иван

Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» І. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. І як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

Так закарцела зноў пабачыцца: "Скажу ўсё чысто! Не буду таіць нічого! Скажу ўсё! Няхай знае! Няхай параіць!.."

Але не сказала ні ў другую сустрэчу, ні ў трэцюю. І не таму, што Міканор замінаў. Кожны раз, калі ішлі разам, чула Ганна, што не можа паказаць Парасцы бяду сваю. Не тое што каб не верыла ёй, але кожны раз чула ўсё ж між сабой i Параскай нейкую мяжу, якую не можна было пераступіць з бядою, не рызыкуючы гонарам. Гонар жа гэты быў трывожны, насцярожаны: усё гатоў быў перацярпець, толькі не сваё прыніжэнне…

Нават у той раз, калі яны былі з Параскаю блізкія, як ніколі, калі Ганна нібы вельмі рашуча адарвала Параску ад мужчын-спадарожнікаў, шчырая гаворка між Ганнай i Параскаю пайшла не адразу. Доўга ішлі моўчкі. Параска не пыталася нічога, нават не глядзела на Ганну, цярпліва чакала гаворкі,— а Ганна слова прамовіць не магла.

Ужо недалёка былі глінішчанскія могілкі — пад нізкім, хмурным небам дрэвы тырчалі таксама хмурныя, голыя. Невясёла сівеў выган, схаладнела, нярадасна туліўся чэзлы алешнік i бярэзнік на ўзболатку. Такая нярадасць, пастыласць былі ўсюды. Так цяжка было пачаць, расшчапіць сціснутыя бядою губы, узяць з душы, з болю, якім гарэла ўсё ўсярэдзіне, словы. Выціснула глуха, хрыпата, з адчаем, з рашучасцю:

— Не магу болей!..

Параска толькі зірнула пільным, шчырым позіркам. Нібы мерала глыбіню.

— Кончыць сябе хачу!

Хоць не глядзела на Параску, заўважыла, як трывога, спачуванне хмаркай прайшлі па яе твары. У грудзях запякло яшчэ мацней.

— Бы звяры! Поедам ядзяць!..

Адтаго, што ўсярэдзіне так пякло, гаварыць было цяжка. Словы то нібы прарываліся, то застравалі ў горле.

— Думала ўсё — перацярплю!.. Не магу!.. Няма маёй сілы!..

Трохі ішлі моўчкі. Парасчына рука лагодна, чула легла на Ганніна плячо. Ішлі ўжо як сяброўкі.

— А нашто — цярпець? — сказала Параска. — Ён — любіць?..

— Любіць! — Ганніны губы злосна скрывіліся. — Любіць!.. Як грушу! Вытрасе скора душу!

Зноў ішлі моўчкі. Ганна глядзела нязводна кудысьці наперад, але не бачыла нічога. Вочы былі сухія, гарачыя.

— Дык чаго ж ты? — зноў нібы запыталася, нібы папракнула Параска. Не зусім упэўнена дадала: — Хто цябе… трымае?

— Хто?! — Ганна стрымалася, сказала спакайней, як бы з павучэннем. — Не знаеш ты ўсяго! Па-свойму, па-гарадскому, думаеш!..

— Не па-гарадскому, па-нашаму, па-жаночаму, — зразумець хачу!.. — запярэчыла Параска. — З чалавекам, не любячы яго, гэта, я так лічу, усё роўна што не жыць! А жыць — ненавідзячы — гэта ж… не ведаю, як i назваць!.. Гэта ж — катарга!

— А не катарга, думаеш!

— Катарга — дык нашто ж усё жыццё пакутаваць на ёй! За кару якую! Ці ты — прывязана навек?

— A хіба — не? Не прывязана?!. Ды калі б не прывязана була, стала б я цярпець усё?!. У мяне цяпер можа — толькі i думкі, як вырвацца!.. Начэй не сплю, думаю! Днямі толькі i жыву етым! Толькі i думаюі куды падацца!.. За чым абараніцца!.. За саломінку ўхапіцца гатова! Цябе от пабачыла, месца знайсці не магла! "А можа — параіць што?!" Хоць знала сама, якая твая парада будзе!..

Вострыя, з-пад чорных шырокіх броваў Парасчыны вочы зірнулі дапытліва:

— Што ж цябе трымае?

— Што!.. Ён, мой суджаны, знаеш які! Сякерай галаву расколе i не перахрысціцца!..

— Гразіўся?

— Усяляк було! Суджаны ў мяне — такі! Не сумнявайся!.. Не здрыганецца рука!.. Тут — да ўсяго — дак шчэ — любоў! Любіць, каб яго зямля не насіла!.. Жонцы сваёй мілай — разлучніцы — дак расколе галаву з радасцю! Не тое што так, з нявыкруткі!..

— Я скажу яму! Судом пагражу!.. Расстрэлам!

Ганна ў адказ на Парасчыны словы толькі пакруціла галавой: як з дзіцячай выдумкі.

— Шабету папрашу, каб папярэдзіў! А трэба будзе — дык i Харчаву скажу!

— Будзе таму Харчаву ахвота важдацца! Тут i Шабета пакуль прыедзе, дак астынеш у крыві! Ды i баіцца ён Шабету! Яму што Шабета, што наш Хведзька — адзін страх! — Ганна дадала раздумліва: — Ды i кеб паслухаў ён покуль Шабету ці каго, дак усе адно ж жыцця не будзе! Кожны дзень думай, штоб не наткнуцца дзе на яго, век аглядайся, асцерагайся! У Куранях ухаваешся хіба дзе!.. Ён жа, калi i не прыдушыць адразу, дак дыхнуць вольно не дасць! Услед будзе лазіць усюды, цікаваць! Уся ix хэўра!.. Ганьба ж такая ім! Хіба ж яны прымірацца калі!.. — Ганна разважыла: — Мо хіба — штоб далеко куды ўцекці! І на воко штоб не трапляцца!..

Параска раптам стала.

— Ведаеш, што я рашыла? — Ганна, якая таксама спынілася, убачыла ў чорных, як смародзіна, вачах радасць, рашучасць. Параска аб’явіла: — Пераходзь да мяне!

— Куды?

— У школу!

Ганна глядзела Парасцы ў вочы, нібы чакала ўбачыць яшчэ нешта.

Дзіўна стрыманым, нібы недаверлівым быў гэты яе позірк першы момант. Потым на Ганнін твар лёг роздум, цяжкі, строгі.

— Не дастане, думаеш, там? — сказала няцвёрда, нечакана квола.

— Не зробіць нічога! А паспрабуе — па руках дадзім!

— Смелая ты — на словах!..

— І ў жыцці — смеласці пазычаць не буду! Пабачыш — калi трэба будзе!

— Думаеш, уберагціся можно?

— Не сумнявайся!..

Ганна памаўчала, усё больш хвалюючыся. Яна, збоку было відаць — аж гарэла неспакоем.

— А што я там рабіць буду? — Пакпіла нібы: — Дзяцей вучыць?

— А як жа. Удваіх са мной. — Параска аж сумелася, як пільна лавіла Ганна яе словы; схамянулася, стала гаварыць сур’ёзна, дзелавіта — Дзяцей i я павучу. А ты — памагаць будзеш, чым можаш. Прыбіраць школу пасля заняткаў, гатаваць… Ведаеш, мне столькі клопату з заняткамі, што проста няма калі варыць, пражыць. Ды і, калі сказаць шчыра, не вельмі i выходзіць гэта. А ты ж, можа, умееш? — Параска зноў не ўтрывала, усміхнулася.

Ганна, як i раней, не адводзячы з яе ўсхваляваных, неспакойных вачэй, кіўнула галавой:

— На ето я вучоная…

У Ганне цяпер мітусілася, віравала цэлая бура нецярплівых, ліхаманкавых пачуццяў, разваг, думак. Радасці, разлікі, надзеі, трывогі — усё круцілася, віхурылася безупынку, без яснасці. Чуючы гэту буру, Ганна разам з тым лавіла кожнае Парасчына слова…

— Работы хопіць! Абы ахвота! — турбавала яе Параска. — Дзяцей у нас — ведаеш колькі? Сто семера! Як ні глядзі, a гразі за дзень нацягнуць — за галаву возьмешся! Праўда, мы завял i такі парадак: дзеці самі i прыбіраць павінны, i падлогу скрэбці! Але хіба адны ірабілі яны калі ўсё — як трэба! Два класы, калідор! Ды парты, ды дзверы, ды вокны!.. Работы, абы ахвота была! — Параска схапіла Ганну за локаць, сказала з захапленнем — Увесну — агарод выштукуем! На зайздрасць усяму раёну!.. А?..

— Глядзі, кеб патом… не пашкадавала! — толькі сказала Ганна.

Параска зразумела, паклялася:

— І ты не пашкадуеш!..

3

Адразу на гэтым яны разышліся. Ганна падапася назад у Курані амаль не бегам. Ногі яе, здавалася, ледзь дакраналіся вымачанай дажджамі, схаладнелай зямлі; у руках, ва ўсім целе чула яна нецярплівую, радасную дужасць, нястрымнае імкненне.

Але не прайшла Ганна i паўвярсты, як раптам з бегу-лёту стала, азірнулася. Неспакойны позірк ляцеў ужо туды, з тугою, з нецярплівасцю лавіў далеч дарогі. Параскі не было відаць. Тырчалі адно сосны ды вербы на могілках.

Вецер біў у твар, у грудзі, i Ганна хілілася насустрач яму i хіліла галаву ўперад; вельмі было падобна, што яна намерылася кінуцца за Параскаю. Ад ветру вочы жмурыліся, i гэта яшчэ дадавала твару рашучасці.

"Куды я іду? Чаго іду?! — мітусіліся ў ёй думкі.— Бацьку сказаць? Нашто? Паможа хіба чым! Ці ўсцешыць ето яго? Прыйдзе час, дазнаецца пра ўсё!.. Скажаш зараз — шчэ да мачыхі дойдзе! Шуму-ляманту нагоніць!.. Дабро пайсці забраць? Шкода мне таго дабра цяпер! Што леташняга снегу! Хай яно згарыць, прападзе пропадам! Разам з Карчамі!.. Не, забраць трэба! Якое яно ні е, там — матчыны ж чаравікі! Штоб яны ў Карчоў прападалі!.. Ды i то — кохту хоць ды спадніцу чыстую б мець! Пераадзецца ў нешто ж трэба будзе!.. Забраць трэба!.. Мог бы, канешне, i бацько ўзяць! Але толькі i не хапае яму такого клопату! Вельмі рады будзе паказацца ён там, пасля ўсяго! Ды i вырвеш у ix патом!.."

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название