-->

Подых навальнiцы

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Подых навальнiцы, Мележ Иван-- . Жанр: Советская классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Подых навальнiцы
Название: Подых навальнiцы
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 394
Читать онлайн

Подых навальнiцы читать книгу онлайн

Подых навальнiцы - читать бесплатно онлайн , автор Мележ Иван

Раман «Подых навальніцы» — другая частка «Палескай хронікі», якая прынесла Івану Мележу шырокае прызнанне ў нашай краіне і за мяжой. Пра «Палескую хроніку» І. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice любаваліся, «як хораша i ўдумна ўсё зроблена, як тонка, дасціпна i глыбока. І як праўдзіва i адчувальна…» (Ян Скрыган).

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

Перейти на страницу:

Апейка быў згодны: калектывізацыю трэба разгортваць, як толькі можна. Але развагі яго ўпарта тачыла сумненне: усё ж нашто было казаць так, нібы ні тэхніка, ні кадры, ні арганізацыйны апарат нічога не значаць, нічога не рашаюць. Нібы i не абавязкова лічыцца з рэальнымі магчымасцямі. Нашто такое легкадумства? Апейка не разумеў гэтага. Не мог зразумець.

4

Адчуванне шырыні i супярэчлівасці жыцця не давала Апейку спакою ўвесь час: i калі абмяркоўвалі бюджэт, i калі абгаворвалі даклад пра чыстку савецкага апарату. Асабліва багата было гарачых выступленняў, калі ішлі спрэчкі пра бюджэт. Людзі з усіх краёў — найбольш жанчыны — неслі к трыбуне бяду сваіх вёсак, родных людзей, якія паслалі ix сюды ў сталічную залу, наказал i ім. Прасілі сродкаў на бальніцы, школы, крамы, дзіцячыя яслі, хаты-чытальні, лазні; прасілі настаўнікаў, дактароў, дакладчыкаў; прасілі лякарствы, апал, святло. Скардзіліся, што мучыць бездараж, што мала кніжак для дзяцей, што не хапае газы, ботаў, адзення, махоркі. Зямляк з Мазыра вельмі разумна гаварыў пра тое, што зарастаюць вакол Прыпяці рэкі i сплаўныя каналы; прасіў грошай на рэгуляванне рэк, даказваў, што неабходна пашырыць меліярацыю, якая дасць багата ўрадлівых зямель…

Розныя, нязлагадныя думкі засталіся ў Апейкі ад даклада намесніка наркома PCІ Рыскіна.

Рыскін, вельмі зграбны ў акуратнай гімнасцёрцы, зграбны ў рухах, спакойна, разумна растлумачыў, чаму неабходна чыстка дзяржаўнага апарату i чаму ёй дадзена такая ўвага. Ён адразу ж заявіў, што дзяржаўны апарат у асноўным складаецца з адданых справе сацыялістычнага будаўніцтва работнікаў. Услед за гэтым тым жа лёгкім тонам, але сур’ёзна, дзелавіта сказаў ён, што побач з адданымі людзьмі працуюць i значныя кадры такіх, якія шкодзяць сацыялістычнаму будаўніцтву.

"Нарэшце, мы маем, — энергічна вёў ён далей, катэгорыю, нешматлікую, наасобныя адзінкі, у якіх, бясспрэчна, маецца прытупленне камуністычнай пільнасці, людзей, якія згубілі рэвалюцыйнае "чуццё"; такіх людзей, якія не бачаць, што робіцца вакол ix, не могуць ахапіць усіх гэтых складаных задач, людзей, якія паддаюцца уплыву класава варожых нам сіл". Рыскін заявіў, што "месцамі назіраецца агіднейшае скрыўленне класавай лініі, месцамі — поўнае разлажэнне…". Ён стаў абурана крытыкаваць Наркамзем, уся дзейнасць якога ішла на развіццё кулацкіх гаспадарак, насаджэнне хутароў, супроць калектывізацыі.

Строга судзіў Рыскін фінансавыя органы за няправільную лінію пры абкладанні служыцеляў рэлігійных культаў, недастатковую цвёрдасць пры спагнанні падаткаў з буйных прыватных гандляроў, з прыватнага сектару сялян. Аказалася, што ў рэспубліцы — у Мінску, Гомелі, Віцебску, Магілёве, — як i раней, дзейнічаюць яшчэ нямала буйных гандляроў, якія ўсяляк выкручваюцца ад падаткаў, ад фінансавага кантролю. Рыскін, вінавацячы, сказаў, што фінансавыя органы на дзяржаўны i кааперацыйны сектар націскалі больш, як на прыватны, ён даводзіў гэта тым, што прыватны сектар мае большую суму нядоімкі. Рыскін вінаваціў, што выяўлена толькі каля двух працэнтаў кулацкіх гаспадарак, што багата выпадкаў, калі кулак залічваецца ў сераднякі.

З усяго гэтага Рыскін вывеў, што класавая лінія часта не вытрымліваецца, — з’ява недаравальная ва ўмовах нашага сацыялістычнага наступлення на варожыя элементы.

Рыскін паказаў некалькі прыкладаў таго, хто быў вычышчаны, зняты з пасад. Тут былі i бюракраты, i растратчыкі, i п’яніцы, i хабарнікі, i жулікі; усё гэта былі людзі, якіх належала гнаць. Апейку не спадабалася адно, што плён нялёгкай гэтай працы мераўся на працэнты: Рыскін крытыкаваў Пухавіцкі раён за тое, што там па першай катэгорыі — бюракраты — вычысцілі толькі І,5 працэнта. "Здаецца, — сказаў Рыскін, — тут праца была зроблена няправільна, у бок недавыканання". Крытыкаваў дакладчык установу, у якой знялі толькі 0,4 працэнта супрацоўнікаў — аднаго чалавека, тады як у Наркамземе вычышчана 9 працэнтаў! "Нібы па чыстцы трэба ставіць сабе нейкі план i выконваць яго!" — падумаў нязгодна Апейка. Разумна зазначыў Рыскін, што пры чыстцы больш стараліся выяўляць "былых" людзей, хоць i гэта трэба, — i мала давалі ўвагі людзям, якія шкодзілі сваёй дзейнасцю цяпер, — злосным бюракратам, што не зважаюць на сваё пралетарскае паходжанне i партыйную прыналежнасць… У дакладзе было багата талковага, i тым больш чутна вылазіла ў ім неразумнае. З прыкладаў розных памылак Рыскін асабліва вылучыў рашэнне, што прынялі ў Гомелі ў акрфа; Рыскін чытаў яго гнеўна — як "недапусцімы факт": "Прымаючы пад увагу спецыфічныя ўмовы работы ў акрфа, — Рыскін трымаў лісток у руцэ, кідаў у залу позіркі, нібы запрашаў далучыцца, падзяліць яго абурэнне. — Прымаючы пад увагу спецыфічныя ўмовы… i ўлічваючы магчымасць паступлення негрунтоўных матэрыялаў… а таксама паклёпаў на глебе асабістых разлікаў… сход заклікае камісію па чыстцы апарату — аднесціся да чысткі з асаблівай асцярогаю!.."

— Хіба ж гэта ёсць лозунг для развіцця самакрытыкі? — з гневам казаў Рыскін, апусціўшы лісток. — Гэта — лозунг, каб садзейнічаць камісіям па чыстцы, ускрываць гэтыя недахопы?.. Гэта ёсць апартуністычны лозунг, які замазвае класавую сутнасць. Лозунг, які, бясспрэчна, з’яўляецца тормазам, які можа звесці "на нет" усю працу па чыстцы савецкага апарату! Зам ест актыўнай дапамогі камісіям па чыстцы, яны хочуць заблытаць, не даць магчымасці ўскрыць усе недахопы свайго апарату!

Тут Апейка зноў згадаў Галенчыка. Зноў вастрэй пачуў неспакой, які за час дакладу то адступаў, знікаў, то вяртаўся, шчымеў назольна. "Як цяжка часам, аказваецца, — падумаў стомлена, — зразумець звычайныя рэчы!.."

З дня на дзень у зале было ўсё больш пустых крэслаў. Нямала дэлегатаў у час пасяджэнняў хадзілі ў вестыбюлі, гаманілі, курылі. Усё больш чулася стома. Найлепш адужвалі яе жанкі,— да апошняга дня, з раніцы да иозняга вечара, сядзелі ціхія, уважлівыя, зрэдку адно перашэптваючыся пра нешта.

Увечары 26 лістапада былі прыняты рэзалюцыі па ўсіх пытаннях, i старшыня ЦВК Чарвякоў устаў за сталом, каб закончыць сесію. Ён сказаў, што заклік — калектывізаваць Беларусь за два-тры гады — не фантазия, а канкрэтнае заданне, якое вынікае з самога жыцця. Ён тут жа зазначыў, што вялікаю памылкаю будзе лічыць, што калектывізацыя — лёгкая справа.

— Справа калектывізацыі,— з увагай, згодна слухаў Апейка, — гэта справа перабудовы дзесяткаў i соцепь тысяч сяляпскіх гаспадарак. Гэта справа перавыхавання дзесяткаў i соцепь тысяч — i мільёнаў — нашага сялянства. І таму гэта цяжкая справа… — Чарвякоў папрасіў адносіцца да гэтай справы, як да цяжкай i важнай, — вельмі сур’ёзна. Разумна перасцерагаў ён, што бюракратычна-фармальнымі адносінамі можна толькі сарваць калектывізацыю. Трэба, каб кожнае пытанне, раіў ён, было прапрацавана, каб яно было зразумелае для працоўных еялян, для мужчын i жанчын. Трэба, разумна турбаваўся ён, каб калектывізацыя з першых жа дзён станавілася на моцны, здаровы грунт.

— Перад намі можа паўстаць пытанне, — загаварыў ён, памаўчаўшы момант, — ці дапусціма насільственная калектывізацыя? — Апейка зацікавіўся. — Зразумелая рэч, што ў аснове калектывізацыя павінна праводзіцца на падставах добраахвотнага, свядомага жадання самога працоўнага сялянства… Аднак могуць быць выпадкі, калі не толькі магчыма, але i трэба падштурхнуць паасобных гаспадароў уваходзіць у калгасныя аб’яднанні. Мы не можам дапусціць, — усё цвярдзеў яго голас, — каб паасобныя гаспадаркі, ці з прычыны несвядомасці гаспадароў, ці з прычыны шкодных уплываў з боку варожых савецкай уладзе элементаў i г. д. i г. д. — разбурвалі нашы імкненні перабудаваць сельскую гаспадарку на сацыялістычных падставах. Большасць можа прымусіць меншасць пакарыцца, увайсці ў калектыў i падпарадкавацца калектыўнаму парадку працы i жыцця… Калі б мы ставілі пытанне інакш, то гэтым мы ставілі б усю справу пабудовы сацыялізма i на даным этапе ўсю справу сацыялістычнай перабудовы сельскай гаспадаркі ў залежнасць ад адсталых, несвядомых элемент^ нашай вёскі.

Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название