Няхай жывуць гановэрскiя вароны ! (на белорусском языке)
Няхай жывуць гановэрскiя вароны ! (на белорусском языке) читать книгу онлайн
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
З Бэрлiну да Польшчы цягнiк iдзе ўсяго гадзiну. Па дарозе на Варшаву на сьценах чыгуначных брандмаўэраў усё часьцей сустракаецца iмя Валэнсы. За польскага прэзыдэнта можна было б парадавацца, калi б зь ягоным iмем не суседзiлi застрашлiвыя абяцанкi, у якiх ганаровае месца займае шляхетны палiтычны тэрмiн - "duрa".
Зрэшты, гэта праблемы суседняе дзяржавы. У нашай жа, часткаю якое ёсьць мой вагон "Бэрлiн - Менск", за тыдзень таксама адбылiся сякiя-такiя зьмены. Праваднiцы папрыгажэлi, i, напэўна, з гэтае прычыны шклянка гарбаты з цукрам каштуе ўжо не 12, а 35 рублёў. Затое гарбаты - хоць залiся, бо адна праваднiца прыпадае ў сярэднiм на 1,5 пасажыра. Выглядае, што хутка наогул будзем падарожнiчаць парамi.
Карацей, Эўропа робiцца блiжэйшаю.
Чэрвень, 1993 г.