-->

Буранны паwстанак (на белорусском языке)

На нашем литературном портале можно бесплатно читать книгу Буранны паwстанак (на белорусском языке), Айтматов Чингиз Торекулович-- . Жанр: Русская классическая проза. Онлайн библиотека дает возможность прочитать весь текст и даже без регистрации и СМС подтверждения на нашем литературном портале bazaknig.info.
Буранны паwстанак (на белорусском языке)
Название: Буранны паwстанак (на белорусском языке)
Дата добавления: 15 январь 2020
Количество просмотров: 246
Читать онлайн

Буранны паwстанак (на белорусском языке) читать книгу онлайн

Буранны паwстанак (на белорусском языке) - читать бесплатно онлайн , автор Айтматов Чингиз Торекулович

Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 82 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

Яны ўмеюць здабываць энергiю - сонечную, цi, дакладней, дзяржацельную, пераўтвараючы яе ў цеплавую i электрычную з высокiм каэфiцыентам карыснага дзеяння, якi перавышае нашы гiдратэхнiчныя спосабы, а таксама, што выключна важна, яны сiнтэзуюць энергiю з рознасцi дзённых i начных тэмператур паветра.

Яны навучылiся кiраваць клiматам. Калi мы рабiлi азнаямляльны палёт над планетай, лятальны апарат асаблiвым выпраменьваннем iмгненна рассейваў воблакi i туман, дзе яны асаблiва згушчалiся. Нам стала вядома, што яны маюць спосаб уздзейнiчаць на рух паветраных мас i цячэнняў у марах i акiянах. Тым самым яны рэгулююць працэс увiльгатнення i тэмпературны рэжым на паверхнi планеты.

Але перад намi стаiць каласальная праблема, з якой, наколькi нам вядома, мы яшчэ не сутыкалiся на Зямлi. Яны не церпяць ад засухi, таму што могуць кiраваць клiматам. Яны пакуль не ведаюць дэфiцыта прадуктаў харчавання. I гэта пры такой велiзарнай колькасцi насельнiцтва, якое больш чым у два разы перавышае людскi род на Зямлi. Але значная частка планеты паступова робiцца непрыдатнай для жыцця. У такiх месцах вымiрае ўсё жывое. Гэта з'ява так званага ўнутранага высыхання. У час нашага аглядальнага палёту мы бачылi пыльныя буры ў паўднёва-ўсходняй частцы Леснагрудзii. У вынiку нейкiх грозных рэакцый у нетрах планеты - магчыма, гэта нешта падобнае нашым вулканiчным працэсам, але толькi гэта, вiдаць, нейкая форма паступовага рассеянага промневага вывяржэння - паверхневы грунт разбураецца, трацiць сваю структуру, у iм згараюць усе рэчывы, што ўтвараюць глебу. У гэтай частцы Леснагрудзii пустыня, па велiчынi як Сахара, няўхiльна наступае на жыццёвую прастору блакiтнавалосых iншапланецян. Для iх гэта самае вялiкае бедства. Яны яшчэ не навучылiся кiраваць працэсамi, што адбываюцца ў глыбiнi планеты. На барацьбу з гэтай грознай з'явай унутранага высыхання кiнуты лепшыя сiлы, велiзарныя навуковыя i матэрыяльныя сродкi. У iх галактычнай сiстэме няма месяца, але яны ведаюць пра наш Месяц i ўжо наведвалi яго. Яны мяркуюць, што на нашым Месяцы адбылося нешта падобнае. Даведаўшыся аб гэтым, мы крыху прызадумалiся - ад Месяца ж не так далёка да Зямлi. Цi гатовы мы да гэтай сустрэчы? I якiя могуць быць вынiкi як знешняга, так i ўнутранага характару? Цi не падумаюць людзi, што яны многае страцiлi ў сваiм iнтэлектуальным развiццi з-за вечных звад на Зямлi?

Цяпер у навуковых кругах Леснагрудзii вядзецца агульнапланетная дыскусiя цi нарошчваць намаганнi ў спробах разгадаць таямнiцу ўнутранага высыхання i шукаць спосабы прыпынення гэтай патэнцыяльнай катастрофы цi трэба загадзя знайсцi ў Сусвеце новую планету, якая адпавядала б iх жыццёвым патрэбам, i пачаць з часам масавае перасяленне на новае месцажыхарства з мэтай перанясення i адраджэння леснагрудскай цывiлiзацыi. Пакуль яшчэ не ясна, куды, да якой новай планеты накiраваны iх пагляды. Ва ўсякiм разе, на цяперашняй iх планеце iм можна яшчэ жыць i жыць мiльёны i мiльёны гадоў, але здаецца нават дзiўным, што яны ўжо цяпер думаюць пра такую аддаленую будучыню i ахоплены такiм iмпэтам дзейнасцi, нiбы гэтая праблема непасрэдна датычыцца цяперашняга народанасельнiцтва. Няўжо нi ў адной галаве не мiльгнула подленькая думка: "А пасля нас хоць трава не расцi"?! Нам стала сорамна, што мы самi падумалi нешта падобнае, калi даведалiся, што значная частка агульнапланетнага валавага прадукту iдзе на праграму прадухiлення ўнутранага высыхання нетраў. Яны спрабуюць устанавiць бар'ер на працягу многiх тысяч кiламетраў - па ўсёй гранiцы незаўважна паўзучай пустынi - шляхам бурэння звышглыбокiх скважын, куды заганяюць такiя нейтралiзуючыя, доўгачасовага дзеяння рэчывы, якiя, як мяркуюць яны, будуць аказваць патрэбнае ўздзеянне на ўнутрыядзерныя рэакцыi планеты.

Вядома, у iх ёсць i павiнны быць праблемы грамадскага быцця, тое, чым адвечна мучыцца розум, - праблемы маральныя i iнтэлектуальныя. Вiдавочна, не так проста працякае сумеснае жыццё больш дзесяцi мiльярдаў жыхароў, якога б дабрабыту яны нi дасягнулi. Але самае дзiўнае пры гэтым - яны не ведаюць дзяржавы як такой, не ведаюць зброi, не ведаюць, што такое вайна. Нам цяжка сказаць - магчыма, у гiстарычным мiнулым былi ў iх i войны, i дзяржавы, i грошы, i ўсе адпаведныя таму катэгорыi грамадскiх адносiн, але на даным этапе яны нават не ўяўляюць аб такiх iнстытутах насiлля, як дзяржава, i такiх формах барацьбы, як - вайна. Калi давядзецца растлумачваць сэнс, сутнасць нашых бясконцых на зямлi войн, цi не здасца гэта iм бязглуздым цi, больш таго, бяссэнсавым i варварскiм вырашэннем пытанняў?

Усё iх жыццё арганiзавана на зусiм iншых пачатках, не зусiм зразумелых i не зусiм даступных нам па прычыне нашага зямнога стэрэатыпу мыслення.

Яны дасягнулi такога ўзроўню калектыўнай планетарнай свядомасцi, якая катэгарычна выключае вайну ў якасцi спосаба барацьбы, што застаецца толькi думаць, што, зусiм магчыма, гэта форма цывiлiзацыi ёсць найбольш перадавая ў межах усёй мыслiмай прасторы ў сусветным асяроддзi. Магчыма, яны дасягнулi той ступенi навуковага развiцця, калi гуманiзацыя часу i бязмежжа становiцца галоўным сэнсам жыццядзейнасцi разумных iстот i тым самым працягам эвалюцыi свету ў яе новай, вышэйшай, бясконцай фазе.

Мы не збiраемся супастаўляць тое, што нельга супаставiць. З цягам часу i на нашай зямлi людзi прыйдуць да такога вялiкага прагрэсу, i нам ёсць чым ганарыцца ўжо i цяпер, i ўсё-такi нас не пакiдае прыгнятаць думка: а што, калi чалавецтва на Зямлi празябае ў трагiчнай памылковасцi, упэўнiўшы сябе, што нiбы гiсторыя - гэта ёсць гiсторыя войн? А што, калi гэты шлях развiцця быў з самага пачатку памылковым, тупiковым? У такiм выпадку куды мы iдзем i да чаго гэта нас прывядзе? I калi гэта так, то цi паспее чалавецтва знайсцi ў сабе мужнасць прызнацца ў гэтым i пазбегнуць татальнага катаклiзму? Аказаўшыся воляю лёсу першымi сведкамi пазазямнога грамадскага жыцця, нас агарнулi складаныя пачуццi - страх за будучыню зямлян i... спадзяванне, паколькi ёсць у свеце прыклад вялiкай чалавечай супольнасцi, паступальны рух якой мiнае тыя формы супярэчнасцей, якiя вырашаюцца войнамi...

Леснагрудцы ведаюць аб iснаваннi Зямлi ў звышдалёкiх для iх межах свету. Яны вельмi жадаюць уступiць у кантакт з зямлянамi не толькi з натуральнай дапытлiвасцi, але, як яны думаюць, перш за ўсё дзеля перамогi самога феномена розуму, дзеля абмену вопытам цывiлiзацый, дзеля новай эры ў развiццi думкi i духу сусветных носьбiтаў iнтэлекту.

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 82 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментариев (0)
название