Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке)
Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке) читать книгу онлайн
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Бурацiна зусiм не хацелася ў такi вясёлы дзень пры ўсiм народзе тырчаць нагамi дагары з кiшэнi курткi, - ён спрытна выкруцiўся, бразнуўся на брук i прыкiнуўся мёртвым.
- Ай, ай, - сказаў палiцэйскi, - справа, здаецца, кепская.
Пачалi збiрацца прахожыя. Гледзячы на распластанага Бурацiна, кiвалi галовамi.
- Небарака, - гаварылi адны, - мабыць, з голаду...
- Карла яго да смерцi прыбiў, - гаварылi другiя, - гэты стары катрыншчык толькi прыкiдваецца добрым чалавекам, ён лiхi, ён злы чалавек...
Чуючы ўсё гэта, вусаты палiцэйскi схапiў няшчаснага Карла за каўнер i пацягнуў у палiцэйскае аддзяленне.
Карла пылiў чаравiкамi i моцна стагнаў:
- Ох, ох, на бяду сабе я зрабiў драўлянага хлапчука!
Калi вулiца апусцела, Бурацiна падняў нос, агледзеўся i, падскакваючы, пабег дадому...
Цвыркун, якi ўмее гаварыць, дае Бурацiна мудрую параду
Прыбегшы ў каморку пад лесвiцай, Бурацiна пляснуўся на падлогу каля ножкi крэсла.
- Што б такое яшчэ прыдумаць?
Не трэба забывацца, што Бурацiна iшоў усяго першы дзень ад нараджэння. Думкi ў яго былi маленькiя-маленькiя, кароценькiя-кароценькiя, дробязныя-дробязныя.
У гэты час пачулася:
- Крры-кры, крры-кры, крры-кры.
Бурацiна пакруцiў галавой, аглядваючы каморку.
- Гэй, хто тут?
- Тут я, - крры-кры...
Бурацiна ўбачыў стварэнне, крыху падобнае на таракана, але з галавой, як у конiка. Яно сядзела на сцяне над камiнкам i цiха патрэсквала, - крры-кры, глядзела пукатымi, як са шкла, вясёлкавымi вачыма, варушыла вусiкамi.
- Гэй, ты хто такi?
- Я - цвыркун, якi ўмее гаварыць, - адказала стварэнне, - жыву ў гэтым пакоi больш за сто гадоў.
- Тут я гаспадар, прэч адгэтуль.
- Добра, я пайду, хоць мне вельмi шкада пакiдаць пакой, дзе я пражыў сто гадоў, - адказаў цвыркун, - але раней чым я пакiну пакой, выслухай карысную параду.
- Надддта мне патрэбны парады старога цвыркуна...
- Ах, Бурацiна, Бурацiна, - прагаварыў цвыркун, - пакiнь сваволiць, слухайся Карла, без патрэбы не бегай з дому i заўтра пачнi хадзiць у школу. Вось мая парада. Iнакш цябе чакаюць жахлiвыя небяспекi i страшэнныя прыгоды. За тваё жыццё я не дам i здохлай сухой мухi.
- Ччччаму? - спытаў Бурацiна.
- А вось ты пабачыш - ччччаму, - адказаў цвыркун.
- Ах ты, стогадовая казяўка-маляўка! - крыкнуў Бурацiна. - Больш за ўсё на свеце я люблю страшэнныя прыгоды. Заўтра, як толькi развiднее, уцяку з дому лазiць па платах, разбураць птушыныя гнёзды, дражнiць хлапчукоў, цягаць за хвасты сабак i кошак... Я яшчэ не тое прыдумаю!..
- Шкада мне цябе, шкада, Бурацiна, пралiеш ты горкiя слёзы.
- Ччччаму? - зноў спытаў Бурацiна.
- Таму што ў цябе дурная драўляная галава.
Тады Бурацiна ўскочыў на крэсла, з крэсла на стол, схапiў малаток i шпурнуў яго ў галаву цвыркуна.
Стары разумны цвыркун цяжка ўздыхнуў, паварушыў вусамi i папоўз за камiнак, - назаўсёды з гэтага пакоя.
Бурацiна ледзь не гiне праз уласную легкадумнасць. Тата Карла склейвае яму адзенне з каляровай паперы i купляе азбуку
Пасля здарэння з цвыркуном, якi ўмее гаварыць, у каморцы пад лесвiцай стала зусiм сумна. Дзень цягнуўся i цягнуўся. У жываце ў Бурацiна таксама было сумнавата.
Ён заплюшчыў вочы i раптам убачыў смажаную курыцу на талерцы.
Жвава расплюшчыў вочы, - курыца на талерцы знiкла.
Ён зноў заплюшчыў вочы, - убачыў талерку маннай кашы папалам з малiнавым варэннем.
Расплюшчыў вочы, - няма талеркi маннай кашы папалам з малiнавым варэннем.
Тады Бурацiна здагадаўся, што яму страшэнна хочацца есцi.
Ён падбег да камiнка i сунуў нос у кацялок, што кiпеў на агнi. Але доўгi нос Бурацiна праткнуў наскрозь кацялок, таму што, як мы ведаем, i камiнак, i агонь, i дым, i кацялок былi намаляваны бедным Карла на кавалку старога палатна.
Бурацiна выцягнуў нос i паглядзеў у дзiрку, - за палатном у сцяне было нешта падобнае на невялiкiя дзверцы, але там было так заткана ўсё павуцiннем, што нiчога не разабраць.
Бурацiна пайшоў шукаць па ўсiх кутках, - цi не знойдзецца скарыначкi хлеба або курынай костачкi, абгрызенай кошкай.
Ах, нiчагусенькi, нiчагусенькi не было ў беднага Карла прызапашана на вячэру!
Раптам ён убачыў у кошыку са стружкамi курынае яйка. Схапiў яго, паставiў на падаконнiк i носам - цюк-цюк - разбiў шкарлупiну.
Унутры яйка пiскнуў галасок:
- Дзякуй, драўляны чалавечак.
З разбiтай шкарлупiны вылезла кураня з пухам замест хваста i з вясёлымi вачыма.
- Да пабачэння! Мама Кура даўно мяне чакае на двары.
I кураня выскачыла праз акно, - толькi яго i бачылi.
- Ой, ой, - закрычаў Бурацiна, - есцi хачу!..
Дзень, нарэшце, перастаў цягнуцца. У пакоi сцямнела.
Бурацiна сядзеў каля намаляванага агню i ад голаду пацiхеньку iкаў.
Ён убачыў: з-пад лесвiцы, з-пад падлогi паказалася тоўстая галава. Высунулася, панюхала i вылезла шэрая жывёлiна на нiзкiх лапах.
Не спяшаючыся, яна пайшла да кошыка са стружкамi, залезла туды, нюхаючы i шныпарачы, - сярдзiта зашамацела стружкамi. Мабыць, яна шукала яйка, якое разбiў Бурацiна.
Потым яна вылезла з кошыка i падышла да Бурацiна. Панюхала яго, круцячы чорным носам з чатырма доўгiмi валаскамi з кожнага боку. Ад Бурацiна ядою не пахла, - яна пайшла мiма, цягнучы за сабой доўгi тонкi хвост.
Ну, як яе было не схапiць за хвост! Бурацiна зараз жа i схапiў.
Гэта быў стары злосны пацук Шушар.
З перапуду ён, як цень, кiнуўся быў пад лесвiцу, цягнучы Бурацiна, але ўбачыў, што гэта ўсяго толькi драўляны хлапчук, - павярнуўся i з шалёнай злосцю накiнуўся, каб перагрызцi яму горла.
Цяпер ужо Бурацiна спалохаўся, выпусцiў халодны пацукоў хвост i ўскочыў на крэсла. Пацук - за iм.
Ён з крэсла пераскочыў на падаконнiк. Пацук - за iм. З падаконнiка ён цераз усю каморку пераляцеў на стол. Пацук - за iм... I тут на стале ён схапiў Бурацiна за горла, павалiў, трымаючы яго ў зубах, саскочыў на падлогу i павалок за лесвiцу, пад падлогу.
- Тата Карла! - паспеў толькi пiскнуць Бурацiна.
- Я тут! - адказаў гучны голас.
Дзверы расчынiлiся, увайшоў тата Карла. Сцягнуў з нагi драўляны чаравiк i шпурнуў iм у пацука.
Шушар, выпусцiўшы драўлянага хлапчука, скрыгатнуў зубамi i знiк.
- Вось да чаго даводзiць свавольства! - прабурчаў тата Карла, падымаючы з падлогi Бурацiна. Паглядзеў, цi ўсё ў яго цэлае. Пасадзiў яго на калена, выняў з кiшэнi цыбулiнку, ачысцiў.
- На, еш!..
Бурацiна запусцiў галодныя зубы ў цыбулiну i з'еў яе, хрумстаючы i прыцмокваючы. Пасля гэтага пачаў церцiся галавой аб шчацiнiстую шчаку таты Карла.
- Я буду разумненькi-разумненькi, тата Карла... Цвыркун, якi ўмее гаварыць, сказаў мне хадзiць у школу.
- Слаўна прыдумана, малеча...
- Тата Карла, але ж я - голенькi, драўляненькi, - хлапчукi ў школе мяне засмяюць.
- Эге, - сказаў Карла i пачухаў шчацiнiсты падбародак. - Праўду кажаш, малеча!
Ён запалiў лямпу, узяў нажнiцы, клей i абрыўкi каляровай паперы. Выразаў i склеiў куртачку з карычневай паперы i ярка-зялёныя штонiкi. Змайстраваў туфлi са старой халявы i шапачку - каўпачком з кутасiкам - са старой шкарпэткi.
Усё гэта надзеў на Бурацiна:
- Насi на здароўе!
- Тата Карла, - сказаў Бурацiна, - а як жа я пайду ў школу без азбукi?
- Эге, праўду кажаш, малеча...
Тата Карла пачухаў патылiцу. Накiнуў на плечы сваю адзiную старую куртку i пайшоў на вулiцу.
Ён хутка вярнуўся, але без курткi. У руцэ ён трымаў кнiжку з вялiкiмi лiтарамi i цiкавымi малюнкамi.
- Вось табе азбука. Вучыся на здароўе.
- Тата Карла, а дзе твая куртка?
- Куртку я прадаў... Нiчога, абыдуся i так... Толькi ты жывi на здароўе.
Бурацiна ўткнуўся носам у добрыя рукi таты Карла.
- Вывучуся, вырасту, куплю табе тысячу новых куртак...
Бурацiна з усяе сiлы хацеў у гэты першы ў яго жыццi вечар жыць без свавольства, як навучыў яго цвыркун, якi ўмее гаварыць.
