Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке)
Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке) читать книгу онлайн
У маладыя гады iшоў я неяк з дзяўчынай па Вялiкай Мiкiцкай вулiцы. Непадалёк ад кансерваторыi была антыкварная крама. Мы спынiлiся ля вiтрыны, бо абмiнуць яе было нельга: не вiтрына, а сапраўдная выстаўка старадаўнiх рэчаў розных эпох i народаў. Побач з кiтайскiмi бажкамi французская парцэляна, побач з брусельскiмi карункамi найдзiўнейшыя ядвабныя iндыйскiя тканiны. А яшчэ ж вырабы са срэбра, золата, дамаскай сталi... У цэнтры гэнае цiкавае i багатае вiтрыны стаяў адзiн сцiплы малюнак, якi ўсiм сваiм выглядам паўтараў спрадвечную iсцiну: марната марнаты i ўсялякая марната... На гэным малюнку мастак намаляваў асеннi сад, а на пярэднiм плане - клумбу кветак, злева частку тэрасы дома. Кветкi на клумбе адцвiталi, абсыпалi на дол пялёсткi. На некаторых кветках пялёсткi яшчэ зiхацелi ў сонечным праменнi, на iншых iх не засталося зусiм. Перад клумбаю стаяла двое людзей у гадах - Ён i Яна. На Iм шынель без пагонаў, на Ёй старамоднае, на погляд сучаснiкаў, палiто. На галаве - капялюшык з вуалеткай. Яны, так адчувалася, маўчалi, але гэтае маўчанне было такое красамоўнае! Памаўчалi i мы. Першы загаварыў я...
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Ад такой нечаканкi i болю я пачаў моцна плакаць. Пачуўшы, мацi прыбегла ў хату, схапiла мяне на рукi i адразу да мясцовага доктара - адзiнага нашага медыцынскага працаўнiка, былога вайсковага фельчара. На маё шчасце, жыў ён праз дарогу ад нас i быў якраз дома. Не думаючы доўга, ён адразу прышыў мой нос з адсечанага боку на месца.
Прышыў так удала, што, калi праз колькi дзён, даставаў нiтку, выявiлася, толькi маленькi рубчык застаўся нiбыта лiшнi. Фельчар i пажартаваў тады, як мацi апавядала:
- Гэта дробязь! Калi хлопец у далейшым будзе жыць добра, сходзiць да сапраўдных дактароў, i яны адрэжуць лiшняе. А не - i так пражыве.
Дык вось жа: ад таго часу i мянушка ў мяне з'явiлася была на некалькi гадоў...
Мой самы першы твор
Была нядзеля. Нiякай рабочай стукатнi. Можа б, я доўга спаў на печы, але нейкi прыемны пах пачаў ласкатаць мой нос. Выявiлася, мама пякла грэцкiя блiны. Добра распазнаўшы гэта, я ўмольна папрасiў:
- Мамачка! Дай блiнка!
- Ды што ты, сынок! Трэба ўстаць, памыцца, пацеры змовiць, тады i блiны можна есцi.
- Я не ведаю пацераў!
- А без iх нiчога не будзе. Прыдумай.
Я пасядзеў, пасядзеў. "Трэба малiцца! Блiны, вiдаць, смачныя!"
I тут мая маленькая фантазiя ўзнялася на стварэнне першага ў жыццi твора, ды яшчэ якога - верлiбрам!*
* Верлiбр - нерыфмаваны верш.
...Ты - наш бог.
Твая i хата.
Твая i печ.
Але ж мама - наша.
Мама ўчыняла блiны.
Мама пячэ блiны.
- Мамачка! Змовiў! Давай блiн!
Маму, як яна пасля апавядала, расчулiла ў маёй малiтве тое, што я вышэй бога паставiў яе працу.
Так я атрымаў першы ганарар у жыццi, не меўшы i чатырох гадоў ад нараджэння. Ганарар быў круглы, як сонейка, гарачы, як матчына ласка, спажыўны, як родная зямля.
Сапсаваны падарунак
Мы ўсёй сям'ёй паехалi капаць бульбу на самае далёкае поле.
Верасень быў няроўны: то прыпячэ сонца, то падзьме сiбернiк, як у нас звалi паўночна-ўсходнi вецер.
Бацька разворваў плужком барозны. Мацi i ўсе больш-менш дарослыя дзецi бралi бульбу ў кошыкi, паспявалi акуратна прайсцi баразну, пакуль бацька толькi пачынаў другую.
Спрабаваў памагаць i я, але нiякай карысцi ад гэтай дапамогi не было. Каб не крыўдзiць малога, мацi прапанавала:
- Ты, Уладзiк, пахадзi па ўзлессi. Можа, ягадка якая засталася, можа, што-небудзь цiкавае пабачыш. Нам тады i раскажаш...
А было мне, "расказчыку", пяць гадоў. Ды на гэты самы дзень прыпала на маю долю свята. Жыў у нас тыднi са два кравец. Каму шыў новае, каму латаў цi перашываў старое. А для мяне, сабраўшы неяк розныя клiны i абрэзкi саматканага шарачка, ён пашыў новае пальцечка. Ды якое! У iм былi дзве кiшэнi, яно было зроблена адмыслова на мяне i для мяне! Да гэтага часу я ўсё даношваў братнiя каптанiкi ды розныя марынарачкi, куртачкi. Ад радасцi я, як той казаў, не тоўпiўся ў сваiм новым пальцечку. Мне здавалася, што нават сарокi, якiя стракаталi на дрэвах, адна адной крычалi: "Гляньце, гляньце, што за ён!" Пад гэты строкат, як пад гукi ўрачыстага маршу, я пашпацыраваў па ўзлессi. Цiкавага было там багата. Адных чырвоных ды пазлацiстых лiстоў колькi! Але раптам - грыб, казляк. За iм - другi, там-трэцi. Спачатку я наважыўся ўзяць iх i адразу аддаць матцы. Пасля затрымаўся. "Не! Я iх пакладу ў кiшэнi, нiкому нiчога не скажу, а калi прыедзем дадому-дастану: во што я знайшоў! На цэлую вячэру".
Так i зрабiў. Напакаваў кiшэнi казлякамi. А кiшэнi, праўду кажучы, былi ёмiстыя: кравец кужалю не пашкадаваў. Гэта ж не шарачок выцалёўваць!
Тым часам нашы выбралi бульбу. Частку ўсыпалi ў загадзя падрыхтаваныя ямы, а рэшту - пассыпалi ў мяшкi i склалi iх на воз. Усе iшлi пехатой, аднаго мяне пасадзiлi на бульбу. Прыгрэўшыся ля мяшкоў, я заснуў.
Калi мы прыехлаi двору, мяне, соннага, занеслi ў хату i, не распранаючы, паклалi на печ. А самi занялiся парадкаваць бульбу ды гатаваць вячэру. Вячэраць у нас садзiлiся ўсёй сям'ёй: дарослыя i дзецi. Пабудзiлi, паклiкалi i мяне.
Прахапiўшыся, я адразу палез у кiшэнi, каб даць маме свой здабытак.
Толькi прамовiў словы: "Мамачка! Што я знайшоў!", як мае рукi трапiлi ў нейкi кiсель. Ажно гэтыя казлякi на гарачай печы папяклiся, ператварылiся ў сапраўдны клей.
Як я закрычаў, загаласiў - аж зайшоўся ад плачу. Бацькi напалохалiся: я ўзняў рукi ўгору, з iх цячэ нейкая брыда.
Колькi часу прайшло, пакуль дабралiся толку! Тады ж пачалося другое гора: забрудзiў новае пальцечка.
Але мяне суцешылi тым, што дакляравалi сёння ж пальцечка вымыць. Мне растлумачылi, яно стане яшчэ прыгажэйшае...
Так я ў самыя малыя свае гады даведаўся, што трэба насцярожана аглядаць i радасць, цi не схаваны ў ёй, часам, слёзы...
Мой першы працоўны дзень
Мне споўнiлася шэсць гадоў. Праўда, пары месяцаў не хапала, але я быў рослы хлопчык, i нiхто не сумняваўся, калi я казаў, што мне шэсць поўных. Гэтая мая пахвальба, мабыць, дапамагла таму, што мне надумалi даць пэўную работу на ўсс лета. Не цяжкую, без пылу i дыму, але... ад усходу сонейка i да сонейкавага захаду. Работа гэтая - пасвiць гусi. Iх у нас быў статак немалы: тры гускi, гусак ды пятнаццаць гусянят. Схадзiў я з мамай напярэдаднi на выган. Расказала мне яна, як iх трэба пасвiць, каб яны добра наядалiся, як трэба пiльнаваць, каб iх нiхто не крыўдзiў - нi дзецi, нi якiя бобiкi цi рудзiкi.
- Заўтра, - мне сказана было, - як толькi сонейка пачне ўставаць, ты таксама ўстанеш i пагонiш гусi на пашу. Так сонейка i будзе даглядаць цябе цалюткi дзянёк. А калi яно пойдзе за небакрай, на адпачынак, дык i ты з гусямi двору...
Падрыхтавалi мне торбачку, а ў ёй луста хлеба ды невялiчкi сырок.
- Калi захочаш пiць пасля палудня - нап'ешся з ракi.
Добра я спаў. Разаспаўся надта. А тут мяне пад бачок:
- Сынок! Уставай! Сонейка пачынае ўзыходзiць...
- Мамачка! Яшчэ крыху пасплю...
- Сынок! Чуеш, гускi цябе шукаюць, клiчуць: "Га-га-га, а дзе наш пастушок?" Уставай. Трэба ж i паснедаць...
Устаў я. Ногi мае аж запляталiся, калi я iшоў да мыцельнiка. Папырскаў там вады на твар. Пасля - паснедаў. Торбачку цераз плячо. Дубчык у руку i - на панадворак. А гусi ўсе чакаюць ля брамы i гагочуць, гагочуць...
Адчынiлi браму - яны адразу налева, на выган. Гусак наперадзе, гускi з бакоў i ззаду, а гусяняткi ўсярэдзiне, пад надзейнай аховай.
Гускi толькi гагакаюць на кожны шолах, на кожны стук.