Парад чарцей усiх масьцей (на белорусском языке)
Парад чарцей усiх масьцей (на белорусском языке) читать книгу онлайн
Агульнавядома, якi моцны ўплыў маюць старажытныя вераваньнi i ўяўленьнi пра сусьвет нават сярод сучасных людзей. Таму не зьдзiўляе, што свой новы раман галоўная беларуская пiсьменьнiца пачынае з параду чарцей. Зь першых старонак увага чытачоў засяроджваецца на нечысьцi ўсiх масьцей. Ва ўсёй сваёй велiчы, славе i красе перад вамi праходзяць вадзяныя ды лешыя, хто ў самотнай адзiноце, а хто гурбою на чале зь Перуном, галоўным бажаством беларускага мiталягiчнага пантэону. Ён зьяўляецца ўжо на старонцы 4. Сьледам за iм шпацыруюць:
Ваўкалакi (стар.4)
Паляндра (яцьвяская багiня сьмерцi) (стар.4)
Кадук (стар.5)
Трасянiца (стар.5)
Род i парадзiхi (стар.5)
Касны (стар.5)
Дамавiк (стар.7)
Трасца (стар.10)
Паветрыкi (стар.10)
Лiхаманка (стар.13)
Начнiцы i мешы, прахi ды паўночнiкi (стар.20)
Злыднi (стар.20)
Трохгаловы цмок (стар.20)
Зара-заранiца - сонцава жонка (стар.21)
Грамавiк (стар.22)
Лясун (стар.24)
Чорныя вядзьмаркi (стар.24)
Чорт (стар.24)
Лель, Любчык i Ляля (стар.28)
Мара (багiня сьмерцi) (стар.30)
Вялес, Сварог (стар.31)
Бай (стар.34)
Мокаш - жытняя баба (стар.34)
Дзедка (стар.34)
Марэна (багiня сьмерцi) (стар.42)
Лесавiкi (стар.45)
Вешчы воран (стар.47)
Чорная панна (стар.48)
Лада i Лад (стар.76)
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Гэта ўсё ў нумары 9, але пералiк на гэтым не скончыўся. У другiм томе (No 10-2001) праўда паменшыла ўжо iмпэту, але тое-сеё аўтарка раману яшчэ здольная ўзгадаць:
Агнявiца (стар.48)
Дажбог (стар.60)
Iван Падвей, Вячорка, Паўночнiк i Заравы (стар.75)
Сур'я, бацька Вялеса (стар.78)
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних чтение данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕНО! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту [email protected] для удаления материала
Але Лозка, выдатная майстрыха ня толькi ў хатняй гаспадарцы. Тым самым днём: "Лозка, якая пасьпела надзець старую кашулю, дагнала iх каля будана, лёгка сьлiзганула сьледам, хутка распалiла вугольле, ужо задымленае i згаслае, падала княжычу зрэбны мех зь дзiркамi замест рукавоў, шырокi скураны пас, а таксама палатняную повязь, каб не захiлялi твар валасы.
- Дык што табе каваць? Баявую сякеру з наканечнiкам, нож цi дзiду?" (стар.14) (Спадзяюся Вы зразумелi, што Альгерд выбраў апошняе, iнакш назва ў рамана была б iншая.)
"Дзяўчынка падыйшла да кавадла, а Вольжыч усеўся каля дзьвух вялiкiх скураных мяхоў з драўлянай адтулiнай-сьвiстулькай на канцы аднаго зь iх.
- Я пабуду ў падручных, а пасьля i сам папрацую, - растлумачыў ён. Дыханьне мяхоў, шумнае, глыбокае, хутка разьдзiмала агнiска, а Лозка схапiла абцугамi чорны-шэры кавалак астылага жалеза i кiнула яго на вугольле." (тамсама) "... Узорысты, як лiст алешыны, плаўна пераходзячы з круглага ў тонкае вастрыё, чырвоны наканечнiк дзiды ляжаў перад княжычам.
- Ну як, княжыч? Як мая Сьпешка-Спарышка робiць?" (стар.16)
Што i казаць добры каваль атрымаўся з Лозкi, тым больш, што крыху далей пiсьменьнiца больш падрабязна апавядае пра яе фiзiчныя дадзеныя: "I таму ён (Альгерд - Leod), не даючы сабе разьняволiцца, схапiў яе (Лозку Leod) за руку - худую, тонкую, падобную да заячае лапкi". (стар.36) Мабыць вось гэтай "заячай лапкай" яна i выкавала Альгерду знакамiтую дзiду, якой ён будзе карыстацца ў самыя значныя моманты свайго жыцьця, а менавiта спачатку выратуе бацьку - Гедзiмiну - жыцьцё, дый сам абаронiцца зь яе дапамогай ад наймiта-забойцы. Трэцьцiм разам знакамiтая дзiда згуляе вырашальную ролю ў двубоi памiж Альгердам i Яўнутам, чацьвертым - дапаможа перамагчы татарскага хана Кутлубея, апошнiм разам датыкнуўся Альгерд сваёй чароўнай дзiдай сьценаў Масквы.
А зараз, вельмiшаноўныя, прашу прысядзьце, а то зьнянацку яшчэ бухнецеся проста на падлогу, бо сп. Iпатава на старонцы 72 свайго раману зрабiла сенсацыйнае адкрыцьцё, якое зробiць "гонар" не толькi ёй, але i ўсёй Беларусi найперш у вачох немцаў. (Былi ўжо такiя прыклады, калi кнiжкi сп. Iпатавай выходзiлi адразу на дзьвух мовах: па-беларуску i па-нямецку.) Дык вось, нямецкiя чытачы, напэўна, будуць вельмi ўражаны гэтым адкрыцьцём i, магчыма, выйдуць з прапановай намiнаваць галоўную беларускую пiсьменьнiцу на званьне "ганаровая грамадзянка гораду Кёльну". Болей ня буду тамiць чытача. Чытайце, зайздросьце, пiша старшыня Саюзу беларускiх пiсьменьнiкаў: "Ён (Альгерд - Leod) падыйшоў, моўчкi абняў жонку (Марыя Вiцебская - Leod) i прытулiў да сябе. Ад яе пахла коленскай (еаu de cologne? - Leod) вадой." Дзеяньне другой часткi раману адбываецца ў Вiцебску ўзору 1341 году, а згодна сьцьверджаньня аўтараў 1-га тому Беларускай Энцыкляпэдыi (стар. 144) парфумны сьпiртаводны раствор пахучых рэчываў - лiтаральна ў перакладзе з францускай - кёльнская вада - упершыню быў састаўлены ў 1720-я гады! Па iншых крынiцах знакамiты трайны адэкалён быў створаны ў 1694 годзе. Як тут не ўзгадаць бессьмяротнага героя сп. Гогаля, якi сам таго не разумеючы (па надзвычайнай прастаце сваёй) пажадаў зьдзiвiць насельнiкаў правiнцыйнага расейскага гарадку "супом в кастрюльке, который приехал прямо из Парижа; откроют крышку - пар, которому подобного нельзя отыскать в природе". Такiм чынам, i жыхары Кёльну, ды наогул немцы з падачы сп.Iпатавай могуць ганарыцца: тэрмiн стварэньня калёнскай вады ўзрос амаль на чатырыста год, а жыхары Вiцебску i беларусы, што - Марыя Вiцебская была адной з заканадаўцаў моды старога сьвету. Шкада, што так запозна сп. Iпатава ўзяла ў рукi пяро, толькi на пачатку 3 тысячагодзьдзя! Калi б крыху раней, магчыма, нехта i пагадзiўся б?
На фоне гэтага адкрыцьця неяк блякнуць усе астатнiя "перлы" Вольгi Iпатавай. Такiя, напрыклад, што Альгерд i Кейстут марылi будаваць у Вiльнi палацы - i гэта ў сярэдзiне XIV стагодзьдзя, калi яшчэ толькi-толькi дабудавалi замак Гедзiмiна са славутай вежай. Яны мараць пра палацы, калi крыжакi аж да 1402 году працягвалi напады на сталiцу ВКЛ. Дзiўныя ў нас князi былi згодна Вольгi Iпатавай. Не палацы, а гарадзскiя сьцены ды абарончыя вежы трэба было будаваць! Цi сп. Iпатава ня бачыць розьнiцы памiж замкам i палацам? Калi нязгодныя, дык цiкава паслухаць колькi ў Вiльнi палацаў было паводле назiраньняў сп.Iпатавай за тым часам?
Па ходу рамана (хоць кнiжка i невялiкая па памеру) пiсьменьнiца забываецца пра што пiсала раней, напрыклад, на стар.57 (No 10-2001) сьцьвярджаецца, што незнаёмы мужчына з Нямеччыны паходзiць з крывiчоў, а ўжо на стар. 71 састарэлы Альгерд разважае: "А цi сапраўды шчырым быў гэты радзiмiч?" Зразумела, гэты ляпсус магчыма сьпiсаць на старасьць Альгерда, але калi ж ягоны прах пакрыўдзiцца? Што будзе тады? Лепей не браць грэх на душу, лепш выправiць пiсьменьнiцы сваю памылку.
Гэтаксама не разабралася сп. Iпатава з такiмi катэгорыямi насельнiцтва ВКЛ як "сьмерды" i "зямяне". Здаецца, згодна меркаваньняў дасьведчаных людзей, гэта зусiм розныя катэгорыi, якiя стаялi на розных ступенях сацыяльнай лесьвiцы ВКЛ, хоць i мелi таксама пэўныя правы. "Зямяне", згодна У.М.Вяроўкiна-Шэлюты (глядзi БЭ ў 18т., т.7, стар.133) - "катэгорыя ваенна-служылага насельнiцтва, частка феадальнага саслоўя", а "сьмерды", згодна А.Грыцкевiча (ЭГБ ў 6 т., т.6, стар.367) - "назва сельскага насельнiцтва, так называлi свабодных абшчыньнiкаў". Каго мела на ўвазе сп. Iпатава здагадайцеся самi: "Дзядзька Нячай ужо шапнуў слузе Лотышу, i той валок з суседняе хаты спалоханнага зямянiна ў каравай кашулi да каленяў, падпаясанных вяроўкай у драных портках...
Сьмерд затросся нiбыта яго схапiла за каршэнь сама Трасянiца." (No 9-2001, стар.5)
З аднаго боку вельмi добра, што пiсьменьнiкi раз-пораз забягаюць наперад гiсторыкаў. Гэтым яны падштурхваюць iх на стварэньне добрай манаграфiчнай лiтаратуры. А з другога - вельмi кепска, што пiсьменьнiкi хапаюцца за тэмы, якiя амаль што зусiм не распрацаваныя гiсторыкамi. З-за гэтага папросту немагчыма зьяўленьне добрай мастацкай лiтаратуры. Бо добрая мастацкая проза заўсёды павiнна грунтавацца на выбiтных навуковых дасьледваньнях. Так, напрыклад, зьяўленьне шэдэўра сусьветнай лiтаратуры "Жазэф Фушэ" Штэфана Цвайга было б немагчымым бяз манумэнтальнай манаграфii Луi Мадлэна. I аўтар, класiк сусьветнай лiтаратуры, зусiм не робiць спробаў схаваць гэты факт. У нас усё наадварот, пiсьменьнiкi бягуць наперадзе паравоза. Дый здаецца гiсторыкi заслугоўваюць зьедлiвых шпiлек, бо, за рэдкiм выняткам (Г.Сагановiч), i зусiм не сьпяшаюцца напiсаць нешта цiкавае пра беларускiх уладароў. Адсутнасьць фундаментальных працаў па беларускай гiсторыi спараджае зьяўленьне такiх недасканалых твораў, да якiх у поўнай меры трэба аднесьцi i новы раман Вольгi Iпатавай. Як на мой суб'ектыўны погляд, беларускiм гiсторыкам, публiцыстам i пiсьменьнiкам патрэбна зрабiць тое самае, што Максiм Горкi зрабiў на пачатку ХХ стагодзьдзя ў Расеi: было створана адмысловае выдавецтва, мэтай якога было выданьне сэрыi ЖЗЛ. М.Горкi накiраваў кожнаму колькi-небудзь вядомаму аўтару прапанову абраць сабе некалькi герояў з сусьветнай лiтаратуры i напiсаць у займальнай форме ягоны жыцьцяпiс. Вось так бы i нам, было ў нас дванаццаць каралёў Рэчы Паспалiтай - калi ласка, сп. Г.Сагановiч, А.Грыцкевiч i В.Грыцкевiч, А.Рогалеў, I.Саверчанка, У.Бутрамееў, В.Iпатава, Г.Далiдовiч, А.Федарэнка, А.Пашкевiч, Шышыгiна-Патоцкая, В.Коўтун, I.Масьлянiцына i М.Багадзяж, У.Арлоў, В.Чаропка, Д.Жукоўскi, I.Шамякiн i г.д. вызначыцеся прамiж сябе хто пра каго напiша, i, калi ласка, праз год-паўтара здайце рука(машына)пiсы бiяграфiй гэтых асоб ў выдавецтва. Далей, было ў гiсторыi ВКЛ 22 канцлера - зробiм iхнiя бiяграфii, тое самае пра вялiкiх гетманаў, тое ж пра вялiкiх князеў лiтоўскiх, каралеўскiх малжонак, тое самае пра ўсе найбольш значныя войны, якiя вяло ВКЛ, тое самае пра ўсе саюзы (вунii), якое заключала ВКЛ, зразумела, пытаньням Крэўскай i Люблiнскай вунii асобныя манаграфii. Неабавязкова ўсё рабiць наноў, iншым разам дастаткова перакладаў, бо багата чаго зроблена палякамi, расейцамi i беларусамi, але па-польску. Напрыклад, Казiмiр Кагнавiцкi ў свой час стварыў ажно 6 (шэсьць) бiяграфiй найбольш слынных асобаў роду Сапегаў. Цiкава было пабачыць на сваiх палiцах поўны збор твораў Мiтрафана Доўнар-Запольскага i г.д. Тэрмiновага перакладу на сучасную беларускую патрабуюць шматтомныя архiвы дому Радзiвiлаў i дому Сапегаў, абавязковае перавыданьне Метрыкi ВКЛ, найперш той яе часткi, якая датычыць сучаснай тэрыторыi Беларусi. Пасьля стварэньня гэткага мiнiмуму, спадзяюся, што скарбаў у беларускай лiтаратуры стане значна болей.